Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
камерсантаў усё іначай. Кітайскія камерсанты па прастаце душэўнай мяркуюць, што іх «Мерседэсы» класа S, ванныя з гідрамасажам і наогул іх грошы — гэта частка іх саміх, іх глыбіннай асобы, а таму зусім не лічаць ганебным заваёўваць захапленне ў дзяўчат з дапамогай усёй гэтай матэрыяльнае атрыбутыкі: яны адчуваюць сваю непасрэдную сувязь з ёю, як заходнік яе адчувае, скажам, з прыгажосцю свайго аблічча, — і па сутнасці, маюць на гэта нават большае права, бо і ў дастаткова стабільнай палітыка-эканамічнай сістэме нярэдка бывае, што чалавек страчвае сваю фізічную прыгажосць у выніку, напрыклад, хваробы, ужо не кажучы, што непазбежна пазбаўляецца яе ў старасці, а вось каб страціць вілы на Лазурным беразе ці «Мерсэдэсы» класа S — такое бывае радзей. Ва ўсякім разе, я быў заходні неўротык, а не кітайскі камерсант, і па душэўнай сваёй няпростасці лічыў за лепшае быць шанаваным за гумар, а не за мае грошы і нават не за маю знакамітасць — бо зусім не быў упэўнены, што цягам усёй сваёй доўгай і актыўнай кар'еры аддаваў ёй найлепшую частку самога сябе, праявіў усе грані сваёй асобы: я не быў сапраўдным мастаком у тым сэнсе, у якім ім быў, напрыклад, Вэнсан, бо ў глыбіні душы я заўсёды ведаў, што нічога смешнага ў жыцці няма, але адмаўляўся браць гэта пад увагу; усё-такі я быў крыху прастытугкай, я патураў густам публікі, ува мне ніколі не было рэальнае шчырасці, калі дапусціць, што яна ўвогуле магчымая, але я ведаў, што дапускаць гэта трэба, што няхай сама па сабе шчырасць — нішто, затое яна ўсяму — умова.Углыбінідушы я выдатна разумеў, што ні адзін мой няшчасны скетч, ні адзін мой нікчэмны сцэнар, механічна сфастрыгаваны спрытнаю рукой прафесіянала на пацеху публіцы з падонкаў і малпаў, не заслугоўвае таго, каб мяне перажыць. Часам гэтая думка рабілася досыць балючай; але я ведаў, што і яе здолею хутка прагнаць.
Адзінае, чаго я не мог растлумачыць, — гэта Эстэрыну збянтэжанасць, якая ўзнікала ў яе заўсёды, калі мы былі ў гатэльным нумары і ёй тэлефанавала сястра. Паразважаўшы, я ўсвядоміў, што меў магчымасць бачыць некаторых яе сяброў — у асноўным гомасексуалістаў, — але ні разу не
бачыўяе сястры, з якой яны, аднак, жылі разам. На секунду сумеўшыся, яна прызналася, што не казала сястры пра нашую сувязь: кожны раз, калі мы сустракаліся, яна прыдумляла, што ідзе да сяброўкі ці да іншага хлопца. Я спытаў чаму; яна ніколі сур'ёзна не задумвалася над пытаннем, проста адчувала, што сястра будзе ў шоку, глыбей яна не шукала. Безумоўна, змест маіх твораў, маіх шоў і фільмаў прычынай тут быць не мог: яе сястра была яшчэ падлеткам, калі памёр Франка, і, актыўна далучыўшыся да movida1, што пачалася следам, вяла досыць разняволенае жыццё. У яе хаце трывала прапісаліся ўсе магчымыя наркотыкі, ад какаіну да ЛСД, уключаючы галюцынагенныя грыбы, марыхуану і экстазі. Калі Эстэр было пяць гадоў, сястра жыла з двума мужчынамі, таксама бісексуаламі: усе ўтраіх яны спалі ў адным ложку і перад сном прыходзілі разам сказаць ёй дабранач. Потым яна жыла з жанчынай, не перастаючы прымаць шматлікіх палюбоўнікаў, і не раз ладзіла ў кватэры даволі «гарачыя» вечарынкі. Эстэр заходзіла сказаць усім дабранач, пасля чаго ішла ў свой пакой чытаць коміксы пра Тэнтэна. Але пэўныя межы ўсё ж існавалі, аднойчы сястра без цырымоніяў выставіла прэч госця, які залішне настойліва спрабаваў аблашчыць дзяўчынку, і прыстрашыла нават, што пакліча паліцыю. «Паміж дарослымі людзьмі, па добраахвотнай і ўзаемнай згодзе», — гэта й была мяжа, а дарослы ўзрост, ясная рэч, пачынаўся з палавой спеласці; я выдатна ўяўляў сабе гэтыжаночытып: яна, несумненна, была прыхільніцай абсалютнай свабоды самавыяўлення ў мастацтве. Апроч таго, будучы журналісткай з левымі поглядамі, яна павінна была паважаць бабкі, dinero; словам, я не разумеў, чым магу ёй не спадабацца. Прычына была яўна нейкая іншая, больш патаемная і ў якой не так лёгка прызнацца, і каб развеяць усякія недамоўкі, я задаў Эстэр шчырае пытанне.
Нахвіліну задумаўшыся, яна адказала сур'ёзным голасам: «Мнездаецца, яна палічыцьцябе занадтастарым...» Ну, так яно і было, яе словы адразу мяне пераканалі, і гэтае адкрыццё зусім не стала сюрпрызам, яно было як водгук глухога,
1 Даслоўна: розрух (ісп.) .
даўно чаканага ўдару. Розніца ва ўзросце — апошняе табу, астатняя мяжа, тым больш неадольная, што, будучы апошняй, яна замяніла ўсё іншыя. У сучасным свеце можна быць свінгерам, біі транссексуалам, заафілам, садамазахістам, але старым быць забараняецца. «Яна падумае, што гэта неяк нездарова, ненармальна, што я жыву не з хлопцам свайго ўзросту...» — дадала Эстэр з выглядам паслухмянай дзяўчынкі. Што ж, усё правільна, я быў мужчына, які хіліцца да старасці, была ў мяне такая хіба (калі запазычыць гэты вельмі ўдалы, на мой погляд, тэрмін Кутзэе1 — а лепшага і ў галаву не прыходзіла); свабода нораваў, такая чароўная, такая свежая і панаддівая ў падлеткаў, у мне выглядала няйначай, як агіднай настырнасцю старога кныра, які адмаўляецца саступіць месца. Так, як яе сястра, падумаў бы кожны, сітуацыя была безвыходная — калі, вядома, вы не кітайскі камерсант.
Г эты раз я рашыў застацца ў Мадрыдзе на ўвесь тыдзень, і праз два дні ў мяне з Эстэр узнікла лёгкая сварка з нагоды «Кен Парка», новага фільма Лары Кларка2, які яна хацела абавязкова паглядзець. Я цярпець не мог яго «Дзетак», а ўжо «Кен Парк» ненавідзеў яшчэ больш, асабліва невыноснаю была сцэна, калі гэтая гнюсная малая поскудзь б'е сваіх бабулю з дзядулем; мяне ад гэтага рэжысёра заўсёды цягнула на ваніты, і, безумоўна, маючы такую шчырую агіду, я не стрымаўся і не змог маўчаць, хоць вельмі падазраваў, што Эстэр ён падабаецца — па звычцы, праз канфармізм, з той прычыны, што ўхваляць паказ гвалту ў мастацтве крута, — словам, падабаецца без асаблівага разважання над тым, што ён робіць, гэтак сама, як ёй падабаўся, напрыклад, Міхаэль Ханэке3, хоць яна й не задумвалася, што балючы, маральны сэнс фільмаў Міхаэля Ханэке цалкам адваротны
1 Джон МаксвэлКутзэе — паўднёваафрыканскіпісьменнікілінгвіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2003 г.
2Лары Кларк — амерыканскі фатограф і кінарэжысёр, чыятворчасць прысвечаная цёмнаму боку жыцця падлеткаў.
3 Міхаэль Ханэке — аўстрыйскі кінарэжысёр, які ў сваёй творчасці ставіць пытанне аб пагрозе папулярызацыі гвалту ў масавай культуры.
сэнсу фільмаў Лары Кларка. Я ведаў, што лепей змоўчаць, што выхад са звыклага камічнага вобразу накліча на маю галаву толькі беды, але я нічога не мог з сабою зрабіць, дэман пярэчання аказаўся мацнейшым; мы сядзелі ў нейкім дзівакаватым бары, у вельмі кічавым стылю, з люстэркамі і пазалотай, напакаваным кончанымі гамасекамі, якія бясконца бегалі трахацца ў задніх пакоях, доступ у якія, аднак, быў адкрыты для ўсіх; групкі юнакоў і дзяўчат за суседнімі столікамі мірна пілі кока-колу. Кульнуўшы чарку ледзяной тэкілы, я ўзяўся тлумачыць, што ўся мая кар'ера, увесь мой багаты даробак збудаваныя на камерцыйнай эксплуатацыі благіх інстынктаў, на абсурднай цязе Захаду да цынізму і зла, а значыць, я, як ніхто, маю права сцвярджаць, што сярод ганддяроў злом Лары Кларк — адзін з самых пасрэдных і самых пахабных, хоць бы таму, што ён без агаворак стае на бок маладых супраць старых, што ўсе яго фільмы не маюць ніякай іншае мэты, апроч як падбухторыць дзяцей ставіцца да бацькоў не па-людску і без ніякае літасці, і што ўгэтым няма нічога арыгінальнага, нічога новага, тое самае адбываецца апошнія пяцьдзесят год ва ўсіх сектарах культуры, і гэтая нібыта культурная тэндэнцыя насамрэч тоіць у сабе ўсяго толькі жаданне вярнуцца назад, да першабытнага стану, калі маладыя пазбаўляліся ад старых без цырымоніяў і душэўных перажыванняў, проста таму, што тыя былі занадта слабыя, каб абараняцца, а значыць, яна — нішто іншае, як рэзкі, тыповы ддя нашага часу адкат да стадыі, што папярэднічае ўсякай цывілізаванасці, бо ўсякая цывілізаванасцьацэньваецца якраз па тым, які лёс у ёй забяспечваецца слабейшым, тым, хто ўжо ані прадуктыўны, ані жаданы; словам, Лары Кларк, як і ягоны гнюсны хаўруснік Гармані Корын', нішто іншае, як два агідныя — і ў мастацкім плане нікчэмныя — прыклады ніцшэанскае набрыдзі, якая ўжо надта даўно арудуе на культурным полі, і іх ніяк нельга ставіць на адну дошку з людзьмі кшталту Міхаэля Ханэке ці хоць бы, напрыклад, мяне самога, бо я заўсёды стараўся прыўнесці ў свае, няхай
1 Гармані Корын — амерыканскі літаратар і кінарэжысёр, адзін са сцэнарыстаў фільма «Дзеткі».
у цэлым і мярзотныя (сам першы гэта прызнаю) спектаклі пэўную форму сумнення, збянтэжанасці, няўпэўненасці. Яна слухала мяне з разгубленым выглядам, але вельмі ўважліва, ні разу не дакрануўшыся да сваёй «фанты».
Размова на тэмы маралі мае адну перавагу: дыскурс гэтага тыпу так жорстка і так доўга падпадаў цэнзуры, што цяпер выглядае як нейкая недарэчнасць і тым самым адразу прыцягвае ўвагу суразмоўцы; недахоп заключаецца ў тым, што суразмоўцу ніяк не ўдаецца ўспрымаць вас сур'езна. На нейкае імгненне ўважлівы і сур'ёзны выраз Эстэрынага твару збіў мяне з тропу, але я ўзяў другую чарку тэкілы і прадоўжыў, добра разумеючы пры гэтым, што распаляю сябе штучна і што ў самой маёй шчырасці ёсць нейкі фальш: апроч усведамлення таго відавочнага факту, што Лары Кларк — дробны няздарны гандляр і згадваць яго ў адной фразе з Ніцшэ, мякка кажучы, смешна, у глыбіні душы я адчуваў, што ўсе гэтыя тэмы хвалююць мяне не болып за праблемы галодных народаў, правы чалавека ці любая іншая падобнага кшталту хрэнь. Але я не сунімаўся і гаварыў, гаварыў, з усё большаю з'едлівасцю, натхняючыся тым дзіўным спалучэннем злосці і мазахізму, якое мусіла ўрэшце — як я сам, напэўна, таго хацеў — мяне згубіць, хоць раней падарыла славу й багацце. У старых не проста забралі права кахаць, раз'юшана гаварыў я, у іх забралі права нават узбунтавацца супраць гэтага свету, дзе іх без упыну знішчаюць, ператвараюць у безабаронных ахвяр малалетніх злачынцаў, а потым зганяюць у здыхельні — дамы састарэлых, дзе з іх здзекуюцца і кпяць бязмозглыя санітары, — і нягледзячы на ўсё гэта ўзбунтавацца старым забаронена, таму што бунт, здаецца, — як любошчы, як уцехі, як каханне, — ужо таксама пераведзены ў выключны прывілей маладых і па-за маладзёвымі рамкамі не мае ніякага апраўдання, увогуле любая справа, няздольная быць вартай увагі ў моладзі, загадзя ганіцца, адным словам, са старымі абыходзяцца проста як з смеццем, пакідаючы ім права хіба толькі на нікчэмнае, умоўнае і ўсё больш абсечанае выжыванне.У сцэнары «Нястача сацыяльнае абароненасці», які так і не быў рэалізаваны, — і гэта, паміж іншым, мой адзіны нерэалізаваны праект, піто, на маю думку, у вышэй-