Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Ледзь не той самы набор заняткаў, што ў высакароднай дзяўчыны з XIX стагоддзя, машынальна падумаў я, расшпільваючы на ёй джынсы. 3 джынсамі ў мяне заўжды былі цяжкасці, з гэтымі іх вялікімі металічнымі гузікамі, ёй давялося мне дапамагаць. Затое, увайшоўшы ў яе, я адразу пачуўся прыемна, я, напэўна, ужо і забыў, што гэта настолькі прыемна. А можа, мне так прыемна ніколі і не было, можа, я ніколі і не адчуваў такой асалоды. Гэта ў сорак сем год; дзіўнаватая штука жыццё.
Эстэр жыла з сястрой, ну, той сястры было сорак два, так што яна хутчэй служыла Эстэр за маці; а сапраўдная маці была ці не вар'яткай. Айца Эстэр не ведала, нават імя, ніколі не бачыла яго фота, нічога.
У яе была вельмі далікатная скура.
Калі агароджа за мной зачынілася, скрозь аблокі раптам праглянула сонца, і ўвесь маёнтак патануўу сляпучым святле. Фарба, што пакрывала фасады, утрымлівала невялікую колькасць нізкарадыеактыўнага радыю; гэта забяспечвала эфектыўную абарону ад магнітных бур, але павышала каэфіцыент светлаадбівальнасці будынкаў; першымі днямі рэкамендавалася насіць засцерагальныя акуляры.
Слаба памахваючы хвастом, да мяне падышоў Фокс. Сабака-друг рэдка перажывае неачалавека, з якім правёў жыццё. Вядома, ён апазнае генетычную тоеснасць пераемніка, бо той мае тоесны цялесны пах, але ў большасці выпадкаў гэтага мала, сабака перастае гуляць і харчавацца і хутка, цягам некалькіх тыдняў, здыхае. Таму я ведаў, што пачатак майго рэальнага існавання будзе адзначаны жалобай, і ведаў таксама, што гэтае існаванне будзе праходзіць у рэгіёне з высокай шчыльнасцю дзікуноў, дзе правілы бяспекі трэба выконваць вельмі пільна; апроч таго, я быў падрыхтаваны да асноўных элементаў класічнага жыцця.
Адно, чаго я не ведаў і што выявіў, толькі патрапіўпіы ў кабінет майго папярэдніка, — гэта што Даніэль24 рабіў рукапісныя нататкі, не выкладаючы іх у каментар па сваім ІР-адрасе, — гэта было досыць незвычайна. Болыпасць нататак сведчыла пра нейкую дзіўную горыч і расчараванне, як хоць бы вось гэтая, накрэмзаная на выдранай з блакнота паперцы:
Насякомые б'юцца аб сцены Ў герметычным устылым палёце, / няма ў ім ніякага сэнсу, Толькі хібаў старых паўтарэнне.
У іншых адчуваўся нейкі адбітак стомы, надзіва чалавечага адчування пустэчы:
Ужо многія месяцы ніводнага запісу Iніводнай падзеі, вартай быць запісанай.
У абодвух выпадках ён выкарыстоўваў некадаваны фармат. Хоць я не быў падрыхтаваны сутыкнуцца з канкрэтна такога кшталту нечаканасцю, яна мяне зусім не здзівіла: я ведаў, што ўвесь род Даніэляў, пачынаючы з заснавальніка, схільны да некаторай формы няўпэўненасці і прыніжанай самаацэнкі. Тым не менш апошні знойдзены мною запіс, пакінуты ім на тумбачцы каля ложка і зроблены, мяркуючы па стане паперы, зусім нядаўна, мяне вельмі ўразіў:
Я чытаю Біблію ў басейне, Хоць гатэль зусім не лепшы самы. Данііл, ад слоў тваіх гаршэй мне, Неба пакрывае колер драмы.
Лёгкі гумар і самаіронія — як, зрэшты, і прамы намёк на некаторыя складнікі чалавечага жыцця — былі тут настолькі выразныя, што гэты запіс без ніякай нацяжкі можна было б прыпісаць Даніэлю 1, нашаму далёкаму продку, а не аднаму з яго нашчадкаў-неалюдзей. Выснова напрошвалася сама сабой: паступова паглыбляючыся ў трагікамічную біяграфію Даніэляі, мой папярэднік мала-памалу ўвабраў у сябе некаторыя рысы яго асобы; у пэўным сэнсе якраз гэта і мелі на мэце Заснавальнікі, але, насуперак настаўленням Вярхоўнай Сёстры, ён не здолеў захаваць належную крытычную дыстанцыю. Такая небяспека існавала, яна фігуравала ў каталозе паводзін, і я адчуваў сябе гатовым ёй супрацьстаяць, а галоўнае, я ведаў, што іншага выйсця няма. Калі мы хочам падрыхтаваць прышэсце Жыхароў Будучыні, мы павінны спачатку наследаваць людзям у іхніх слабасцях, неўрозах, сумненнях; мы павінны зрабіць іх цалкам сваімі, каб потым перамагчы. Абсалютна дакладнае аднаўленне генетычнага кода, глыбокае разважанне над аповедам аб жыцці папярэдніка, складанне каментара — вось тры непарушныя стаўпы нашае веры, пачынаючы ад эпохі Заснавальнікаў. Перш чым прыгатаваць сабе што-небудзь
перакусіць, я склаў далоні і звярнуўся з кароткай малітвай да Вярхоўнай Сястры, пасля чаго зноў адчуў яснасць думкі, раўнавагу й актыўнасць.
Перад сном я прагледзеў каментар Марыі22; я ведаў, што неўзабаве аднаўлю кантакт з Марыяй23. Фокс лёг побач, ціхенька ўздыхнуў. Неўзабаве яму было наканавана памерці побач са мной — ён гэта ведаў; цяпер гэта быў ужо стары сабака; ён амаль адразу заснуў.
Гэта быў іншы свет, аддзелены ад звычайнага ўсяго некалькімі сантыметрамі тканіны — неабходным сродкам грамадскай бяспекі, бо 90% мужчын, якім давялося б сутыкнуцца з Эстэр, адразу адчулі б неадольнае жаданне ў яе ўвайсці. Сцягнуўшы з яе джынсы, я пэўны час яшчэ пагуляў з ружовымі стрынгамі і адзначыў, што яе похва хутка ўвільгатняецца; была пятая гадзіна вечара. Так, гэта быў іншы свет, і я заставаўся ў ім да адзінаццаці раніцы — крайняга часу для снедання, а ў мяне пачынала ўзнікаць сур'езная патрэба пад'есці. Верагодна, я кароткімі ўрыўкамі засынаў. Але ў астатнім гэтыя некалькі гадзінаў былі апраўданнем майго жыцця. Я зусім не перабольшваў — і ведаў, што не перабольшваю: мы абое апынуліся там, дзе ўсё было дарэшты проста. Сексуальнасць, ці, дакладней, пажада, несумненна, была тою тэмай, якую я шмат разоў закранаў у сваіх скетчах. Што вакол сексуальнасці, ці, дакладней, пажады, круціцца вельмі шмат чаго ў гэтым свеце, я ўсведамляў не горш за ўсякага іншага — а можа, і лепш за многіх. Пры ўсіх гэтых абставінах, я, будучы далёка не маладым комікам, паддаваўся часам пэўнаму скептыцызму: можа, сексуальнасць усё-ткі, як і многае, як амаль усё ў гэтым свеце, — рэч заліпіне раздзьмутая; можа, гэта проста банальны хітрык, каб узмацніць суперніцтва між людзьмі і ажывіць функцыянаванне ўсёй супольнасці. Можа, сексуальнасць — гэта не больш, чым якісь абеду «Таёване»1 ці
1 «Таёван» — культавы рэстаран, якія займае дзевятао месца па папулярнасці з 6544 парыжскіх рэстаранаў, хоць мае дзве зоркі.
«Бэнтлі Кантынентал GT», — нешта, дзеля чаго няма прычын так ужо мітусіцца.
Гэтая ноч паказала, што я не меў рацыі, і вярнула мяне да болей простага бачання светапарадку. Назаўтра, вярнуўшыся ў Сан-Хасэ, я спусціўся на Плая-дэ-Мансул. Любуючыся морам і сонцам, якое ў яго апускалася, я напісаў верш. Факт забаўны ўжо сам па сабе: раней я не толькі ніколі не пісаў вершаў, але практычна ніколі іх не чытаў, за выключэннем Баддера. Зрэшты, паэзія, наколькі я ведаў, ужо даўно памерла. Я досыць рэгулярна купляў адзін літаратурны квартальнік з некаторай схільнасцю да эзатэрыкі — пасапраўднаму сам не належачы да літаратары, я часам усёткі адчуваў пэўную блізкасць з ёю: што ні кажы, але свае скетчы я пісаў сам, і хоць у мяне не было іншых намераў, апроч стварэння прыблізнай пародыі на размоўны стыль, я разумеў, як цяжка бывае падбіраць словы, складаць іх у фразы, каб урэшце ўсё не апынулася зваленым у адну бязладную кучу ці не ператварылася ў нудоту. Гады два назад я прачытаў у тым квартальніку доўгі артыкул пра смерць паэзіі, прычым аўтар лічыў гэтую смерць лагічнай і непазбежнай. На яго думку, паэзія, як пазакантэкстуальная мова, што ўзнікла да раздзялення паняццяў рэч-уласцівасць, ужо даўно і незваротна пакінула светлюдзей. Яна месціцца ў тым прымітыўна-пачатковым абшары, доступ да якога нам ужо назаўжды закрыты, бо ён існаваў да сапраўднага ўтварэння такіх паняццяў як рэч і мова. Будучы няздольнай перадаваць болей дакладную інфармацыю, чым простыя фізічныя і эмацыйныя адчуванні, і па сваёй сутнасці нібыта паходзячы з нейкага магічнага стану чалавечага розуму, паэзія непапраўна састарэла з узнікненнем надзейных працэдур аб'ектыўнага сведчання. Тады мне ўсё гэта здалося пераканаўчым, але сёння, не памыўшыся раніцай, я ўсё яшчэ адчуваў на сабе водар Эстэр, яе смак (паміж намі ні разу не ўзнікла пытання аб прэзерватыве, пра яго проста ніхто не абмовіўся, і мне здаецца, у яе нават думкі такой не ўзнікла — іўмянетаксама, штоболейдзіўна, бомаепершыя любоўныя ўцехі супалі з пашырэннем СНІДу, прычым СНІД тады абяцаў непазбежную смерць — гэта ж павінна было неякнамянепаўплываць). Зрэшты, СНІД — гэта штось яўна
з вобласці кантэкстуальнага, іначай пра яго і не скажаш; ва ўсякім разе, свой першы верш я напісаў тою раніцай, калі ўсё яшчэ адчуваў вакол сябе пахі Эстэр. Вось гэты верш:
Заўжды ў дуты я знаў: Сустрэну я любоў, Хай пе нашмат раней, Чым напаткаю смерць.
Я меў заўсёды веру, Бярог яе заўжды: Каханне — не хімера, Каханне — гэта ты.
Як станеш ты маёй, Жыцця гэта надасць мне. Iя адчую шчасце Рэальнасці тваёй,
Тваіх пяшчотаў краскі I цела хараство.
He, ты — не бажаство, Ты — звер з жывёльнай ласкай.
Пасля той ночы, калі над Мадрыдам зноў устала сонца, я выклікаў таксі і некалькі хвілін чакаў яго ў гасцінічным холе разам з Эстэр, якая тым часам адказвала на шматлікія паведамленні, што паспелі назбірацца на яе мабільным. Уначы яна таксама некалькі разоў камусьці тэлефанавала, сацыяльнае жыццё ўяе, відаць, было вельмі насычанае; размовы ў сваёй большасці завяршаліся формулай «un besito» ці часам «unbeso»1. Я не надта размаўляў па-іспанску, такшто нюанс, калі ён быў, ад мяне ўнікаў, але ў тую хвіліну, калі таксі спынілася перад гатэлем, яўсвядоміў, што на практыцы яна амаль не цалавалася. Гэта было досыць забаўна, бо каітус ёй падабаўся ва ўсіх яго формах, яна вельмі зграбна падстаўляла зад (пупка ў яе была невялікая, але крута выгнутая, хутчэй як у хлопчыка), і смактала без вагання, нават з энтузіязмам; але кожны раз, калі мае вусны набліжаліся да ейных, яна крыху сарамліва адварочвалася.
’ Бусенькі... бусі (ісп.).
Я паклаў дарожную сумку ў багажнік; яна падставіла шчочку, мы абмяняліся хуткім пацалункам, і я сеў у машыну. Праехаўшы некалькі метраў па вуліцы, я павярнуўся махнуць ёй на развітанне рукой, але яна ўжо балбатала па тэлефоне і майго жэсту не заўважыла.
Ледзь прызямліўшыся ў аэрапорце Альмэрыі, я зразумеў, у што ператворыцца маё жыццё ў бліжэйшыя тыдні. Апошнія некалькі гадоў я амаль сістэматычна трымаў свой мабільнік выключаным: гэта было пытанне статусу — я зорка еўрапейскай велічыні, і калі са мной хто-небудзь хоча звязацца, ён павінен пакінуць паведамленне і чакаць, пакуль я ператэлефаную. Выконваць гэтае правіла часам было нялёгка, але я трымаўся цвёрда і з гадамі ўсё-ткі ўзяў верх: мне пачалі пакідаць паведамленні прадзюсары; мне пачалі пакідаць паведамленні вядомыя акторы і галоўныя рэдактары газет; я стаяў на верхняй прыступцы піраміды і разлічваў пратрымацца на ёй яшчэ прынамсі некалькі год, пакуль не абвяшчу афіцыйна пра свой сыход са сцэны. Але цяпер, не паспеўіпы сысці з самалёта, я першым чынам уключыў тэлефон — і быў здзіўлены, ледзь не спалоханы глыбінёю расчаравання, якое ахапіла мяне, калі я ўбачыў, што ад Эстэр няма ніводнага паведамлення.