Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
— У прынцыпе, пытанне толькі ў ступені, — сказаў ён. — Бо можна сказаць, усё ўвогуле — кіч. Музыка, у цэлым, — кіч, мастацтва — кіч, нават літаратура — кіч. Любая эмоцыя — кічпрактычнапавызначэнні, алейлюбаяразвага — таксама, дый нават любы ўчынак, у пэўным сэнсе. Адзінае, што абсалютна не кіч, — гэта нябыт.
Ён даў мне крыху падумаць над сваімі словамі, потым спытаў:
— Табе цікава было б зірнуць, што я раблю?
Я, натуральна, згадзіўся. I наступнай нядзеляй, адразу папаўдні, быў у яго. Ён жыў у невялікім дамку ў ШэвійіЛяру, пасярод вялікага абшару, што перажываў, як сказаў бы Шумпэтэр1, стадыю актыўнага «крэатыўнага разбурэння»: ва ўсе бакі, колькі хапала вачэй, шырыліся патанулыя ў гразі пусткі, ашчаціненыя пад'ёмнымі кранамі і агароджамі; стаялі каробкі некалькіх будынін у рознай ступені гатоўнасці. Вэнсанава мураванка, узведзеная, відаць, у 30-я гады мінулага стагоддзя, была адзіным, што захавалася з той эпохі. Вэнсан выйшаў мяне сустрэць на ганак. «Гэта дом маіх дзеда з бабкай, — сказаў ён. — Бабуля памерла пяць гадоў таму, праз тры месяцы следам пайшоў і дзед. Я думаю, ён памёр ад смутку — мяне, па праўдзе, нават здзівіла, што ён пратрымаўся ажно тры месяцы».
Увайшоўшы ў сталовую, я адчуў своеасаблівы шок. Насуперак таму, што я любіў паўтараць ва ўсіх інтэрв'ю, насамрэч я не быў выхадцам з народа; мой бацька ўжо адолеў першую, самую цяжкую частку ўзыходжання па сацыяльнай лесвіцы — ён узбіўся да кіраўнічых кадраў. Тым не менш, жыццё народных слаёў я ведаў, я меў магчымасць пагружацца ў яго на працягу ўсяго дзяцінства, кожны раз калі бываў у дзядзькоў і цётак: я ведаў іх глыбокае пачуццё сямейнасці, іх дурную сентыментальнасць, іх любоў да карцінак з альпійскімі краявідамі і альбомаўвялікіх майстроў у дэрмацінавых вокладках. У Вэнсанавай хаце ўсё гэта было — аж да фатаграфій у рамачках, аж да зялёнага аксамітнага чахольчыка на тэлефон: пасля смерці дзеда з бабкай ён яўна не памяняў тут нічога.
Адчуваючы пэўнуто збянтэжанасць, я дазволіў пасадзіць сябе ў фатэль і толькі тады заўважыў на сцяне адзіны дэкаратыўны элемент, які, мабыць, паходзіў не з мінулага стагоддзя: гэта быў фотаздымак Вэнсана побач з вялікім тэлевізарам. На нізенькім століку перад ім ляжалі даволі груба, амаль па-дзіцячы вылепленыя круглы бохан і рыбіна. На тэлевізарным экране велізарнымі літарамі гарэў надпіс: «Накарміце людзей. Арганізуйце IX».
1 Ёзэф Шумпэтэр — аўсгрыйскі і амерыканскі эканаміст і сацыёлаг. Папулярызаваўтэрмін «крэатыўнае разбурэнне» у эканоміцы.
— Гэта першы мой твор, які сапраўды меў поспех, — патлумачьгў ён. — Я, калі пачынаў, быў пад моцным уплывам Ёзэфа Бойса1, у прыватнасці, яго акцыі «Існ fuhre Baader-Meinhof durch Dokumenta»2. Быў самы разгар сямідзесятых, тэрарыстаў з «Фракцыі Чырвонай арміі» шукалі па ўсёй Нямеччыне. А касэльская «Дакумента» была тады найбуйнейшай выставай сучаснага мастацтва ў свеце; Бойс вывесіў гэты надпіс на яе ўваходзе: ён хацеў сказаць, што запрашае Баадэра ці Майнхофа наведаць выставу ў любы зручны ім дзень — каб ператварыць іх рэвалюцыйную энергію ў станоўчую сілу, якая пойдзе на карысць усяму грамадству. Ён быў абсалютна шчыры — у гэтым і заключаецца прыгажосць. Натуральна, ні Баадэр, ні Майнхоф не прыйшлі: па-першае, яны лічылі сучаснае мастацтва за адну з формаў буржуазнага загнівання, а падругое, баяліся пастак паліцыі — што, дарэчы, было зусім не выключана, бо ніякага адмысловага статусу «Дакумента» не мела; але Бойс перажываў тады прыпадак маніі велічы і, вельмі верагодна, пра існаванне паліцыі проста забыў.
— Памятаецца, нешта такое было і ў дачыненні да Дзюшана... Нейкая група, нейкі транспарант з надпісам, кііггалту: «Маўчанне Марсэля Дзюшана залішне пераацэненае».
— Так, толькі ў арыгінале фраза была па-нямецку. Але ў гэтым і ёсць прынцып мастацтва грамадскага дзеяння: стварыць дзейсную парабалу, якая потым падхопліваецца і ў больш ці менш скажоным выглядзе перадаецца трэцімі асобамі, каб у выніку своеасаблівым рыкашэтам змяніць грамадства ў цэлым.
Натуральна, я быў чалавекам, які ведае і жыццё, і грамадства, і ўсякае такое; я ведаў іх побытавы варыянт, якія зводзіўся да найбольш пашыраных матывацый, што
1 Ёзэф Бойс (1921 — 1986) — нямецкі мастак, адзін з лідэраў постмадэрнізму.
2«Я прывяду Баадэра-Майнхофа на Дакументу» (чям.). Андрэас Баадэр і Ульрыке Майнхоф — лідэры тэрарыстычнай групы, што дзейнічала ў ФРГ ў 70-я гады XX ст. Выстава Дакумента ў Касэлі адбываецца ў наш час кожныя 5 год і доўжыцца па 100 дзён.
прыводзяць чалавечы механізм у дзеянне; маё бачанне было бачаннем з'едлівага назіральніка сацыяльных з'яваў, гэткага Бальзакаmedium light'; у такім бачанні свеіу Вэнсану пэўнага месца не знаходзілася, і я ўпершыню за многія гады — па сутнасці ўпершыню пасля сустрэчы з Ізабэль — адчуў, што глеба ў мяне пад нагамі трошкі паехала. Яго пераказ нагадаў мне прамацыйныя матэрыялы фільма «На дзве мухі пазней», у прыватнасці маечкі. На кожнай была надрукавана якая-небудзь цытата з «Падручніка прыстойных паводзінаў для дзяўчат: рэкамендавана ддя выхаваўчых установаў» П'ера Луіса, настольнай кнігі майго кінагероя. Усяго цытат было надабрана каля тузіна; маечкі зрабілі з нейкай новай бліскучай і паўпразрыстай, вельмі лёгкай тканіны, што дазволіла іх укласці пад блістар нумара «Лаліты», выпушчанага напярэдадні прэм'еры. 3 гэтай нагоды я сустракаўся з пераемніцай Ізабэль, цалкам тупою дзеўкай, наўрад ці здольнай запомніць нават пароль свайго кампутара, — што, зрэшты, не перашкаджала часопісу спраўна выходзіць. Для «Лаліты» я ўзяў такую цытату: «Падаць бедняку паўфранка, таму што ў яго няма хлеба, — гэта пахвальна, але смактаць яму чэлес, таму што ў яго няма каханкі, — гэта занадта: рабіцьтакое неабавязкова».
Па сутнасці, сказаў я Вэнсану, выходзіць, што і я, сам таго не ведаючы, займаўся мастацтвам грамадскага дзеяння. «Так, так...» — адказаў ён, крыху сумеўшыся, і тут я не без разгубленасці заўважыў, што ён пачырванеў; гэта было так краналыіа — і трошкі распусна. Адначасова да мяне раптам дайшло, што парог гэтага дома, напэўна, ніколі не пераступала нага жанчыны: першае, што зрабіла б жанчына, — яна змяніла б абстаноўку, прынамсі, прыбрала б хоць нейкія рэчы, якія не толькі напаўнялі атмасферу пахам даўніны і нафталіну, а рабілі яе проста-такі пахавальнай.
— 3 пэўнага ўзросту, як мне ўяўляецца, заводзіць сувязі не надта проста, — сказаў ён, нібыта прачытаўшы мае думкі. — Нетакмногападставаўкуды-небудзьпайсці, дыйне цягне. I потым, столькі ўсяго трэба рабіць, столькі абавязкаў,
1 Medium light — намёк на надпісы на цыгарэтах: «сярэдне аблегчаныя» (анг.)
клопатаў... пакупкі, мыццё бялізны. Даводзіцца больш часу траціць на сваё здароўе, проста каб падтрымліваць цела ў больш-менш працоўным стане. 3 пэўнага ўзросту жыццё ператвараецца ў выкананне збору абавязкаў — галоўным чынам.
Пасля сыходу Ізабэль я ўжо крыху адвык гаварыць з людзьмі, разумнейшымі за мяне, здольнымі ўгадваць хаду маіх думак; але галоўнае, у яго словах утрымлівалася жахлівая праўда, і мы на пэўны момант абодва сумеліся — весці гаворку на палавыя тэмы заўжды цяжкавата, я вырашыў лепш павярнуць да палітыкі, трошкі пажартаваць і, вярнуўшыся зноў-такі да мастацтва грамадскага дзеяння, расказаў, як «Лют уврыер» праз некалькі дзён пасля падзення Берлінскай сцяны паразвешваў па Парыжы дзесяткі плакатаў: «Камунізм ёсць і будзе будучым чалавецтва!». Ён выслухаў мяне так уважліва, так па-дзіцячаму сур'ёзна, што ў мяне сціснулася сэрца, і потым сказаў, што акцьія, хоць і была моцнай, але не мела ніякага паэтычнага ці мастацкага значэння, бо «Лют уврыер» — перадусім партыя, гэта ідэалагічная машына, а мастацтва — заўсёды cosa individuale1; нават калі яно выяўляе пратэст, ён становіцца каштоўным, толькі калі гэта пратэст адзіночкі. Ён папрасіў прабачэння за свой дагматызм, сумна ўсміхнуўся і прапанаваў: «Ну што, можа, паглядзім на мае працы? Гэта ўнізе... Спадзяюся, размовапасля будзе болей канкрэтнай». Я ўстаў з крэсла і рушыў за ім да лесвіцы, што пачыналася ад уваходнага калідора. «Я знёс перагародкі, і ў мяне атрымаўся склеп дваццаць на дваццаць метраў. Чатырыста квадратаў — якраз тое, што мне трэба для цяперашняй працы», — сказаў ён нейкім невыразным голасам. Мне рабілася ўсё болып ніякавата: са мной шмат размаўлялі пра шоў-бізнес, пра масмедыі, пра мікрасацыялогію, але пра мастацтва — ніколі; мяне напаўняла прадчуванне нечага новага, небяспечнага, можа, нават смяротнага, нейкіх невядомых абшараў, дзе — прыкладна як у каханні — амаль няма чаго выйграваць, затое амаль усё можна страціць.
1 Асабістая справа (італ.).
Лесвіца скончылася; я намацаў пад нагамі роўную падлогу і адпусціў парэнчы. Вакол была поўная цемра. У мяне за плячыма Вэнсан пстрыкнуў выключальнікам.
Спачатку ўзніклі некія формы, неакрэсленыя, мігатлівыя, падобныя да працэсіі міні-зданяў. Потым злева, за некалькі метраў ад мяне, асвяціўся невялікі ўчастак. Я абсалютна не разумеў, адкуль скіравана святло; здавалася, яно паходзіць з самога паветра. «Асвятленне ёсць метафізіка...» — фраза кароткі час круцілася ў мяне ў галаве, потым знікла. Я падышоў бліжэй. На вакзал воднага курорта ў Цэнтральнай Еўропе прыбываў цягнік. Удалечыні заснежаныя горы залівала сонца; зіхацелі азёры, альпійскія лугі. Чароўныя паненкі былі ў доўгіх сукенках, з вуалеткамі. Кавалеры, з усмешкай вітаючы іх, прыўздымалі цыліндры. Усе мелі шчаслівы выгляд. «Найлепшы ў свеце...» — гэтая фраза зіхцела колькі секунд, потым знікла. Лакаматыў ціха выпускаў пару, як вялікі дабрадушны звер. Ва ўсім адчувалася ўраўнаважанасць, усё было на сваім месцы. Святло зрабілася болей прыглушаным. Вечаровае сонца адбівалася ў шыбах казіно, кожная ўцеха несла на сабе пячатку нямецкай прыстойнасці. Потым зрабілася зусім цёмна, і ў прасторы ўзнікла святлівая звілістая лінія: яна складалася з чырвоных сэрцаў з паўпразрыстага пластыку, напалову запоўненых вадкасцю, якая плюхалася ўсярэдзіне. Я прасачыў поглядам за лініяй сэрцаў, і перада мной паўстала новая сцэна: цяпер гэта было азіяцкая вяселле, святкаванае недзе ці то на Тайвані, ці то ў Карэі, карацей, у краіне, якая толькі нядаўна даведалася, што такое багацце. Бледна-ружовыя «Мерсэдэсы» падвозілі гасцей да ганка неагатычнага сабора; муж, у белым смокінгу, плыў па паветры за метр ад зямлі, сплёўшыся мезенымі пальцамі са сваёй нарачонай. Пузатыя кітайскія буды, упрыгожаныя рознакаляровымі лямпачкамі, радасна пацепваліся. Дзівакаватая, мудрагеліста-пераліўчатая музыка паволі чулася ўсё мацней, а маладыя падымаліся ўсё вышэй у неба і нарэшце завіслі над галовамі прысутных — цяпер яны былі на ўзроўні ружападобнага вітража сабора. Яны абмяняліся доўтім, цнатлівым і, адначасова, глыбокім пацалункам губы ў губы пад апладысменты гасцей — я бачыў, як пляскаюць