Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
часам неверагодныя, выбрыкі. 3 чатырохчалавек, што стаялі «каля вытокаў», адзін памёр, другі стаў адвентыстам, а трэці сышоўнекалькі гадоўназад, калі прарок заклікаўгаласаваць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў за Жан-Мары Лё Пэна супраць Жака Шырака, каб «паскорыць развал французскай псеўдадэмакратыі» — прыкладна як мааісты ў час свайго росквіту заклікалі галасаваць за Жыскара супраць Мітэрана, каб абвастрыць супярэчнасці капіталізму. Словам, з той пары застаўся адзін Жэрар, і гэтая даўнасць каштавала яму такіх прывілеяў, як кожны дзень снедаць разам з прарокам (чаго не дазвалялася ні Вучонаму, ні нават Наглядчыку) або часам іранізаваць з яго фізічных адметнасцяў — напрыклад, казаць пра яго «тлусты зад» ці «свінячыя вочкі». Як высветлілася з размовы, Жэрар мяне добра ведаў, ён глядзеў усе мае спектаклі і ўвогуле сачыў за мной ад пачатку маёй кар'еры. А вось прарок, які жыў у Каліфорніі і быў, дарэчы, абсалютна абыякавы да ўсяго, што тычылася культуры (з акцёраў ён ведаў на імя толькі Т ома Круза і Бруса Уіліса), — гэты пра мяне ніколі не чуў; так што сваім VIP-статусам я быў абавязаны Жэрару, і толькі яму. Апроч усяго іншага, якраз ён займаўся прэсай і сувязямі са сродкамі масавай інфармацыі.
Нарэшце прыйшоўпрарок — ледзь не подскакам, толькітолькі з-пад душа, у джынсах і майцы з надпісам «Lick my balls»1, з торбаю на плячы. Усе ўсталі; я наследаваў агульнаму прыкладу. Ён адразу рушыў да мяне з працягнутаю рукой і шырокай усмешкай: «Ну? Як я табе спадабаўся?» Пару секунд я стаяў у разгубленасці, пакуль не зразумеў, што ў пытанні няма падвоху, — ён звяртаўся да мяне проста як дакалегі. «Ну... усё было добра. Па шчырасці сказаць, нават выдатна, — прызнаўся я. — Асабліва мне спадабаўся ўступ пра колькасць абраных, з усімі гэтымі лічбамі». — «Ха-хаха! — ён выцягнуў з торбы кніжку «Займальная матэматыка» Ёстэйна Гаардэра. — Гэта адсюль, усё адсюль!» — Ён сеў, паціраючы рукі, і накінуўся на драную моркву; мы наследавалі яго прыкладу.
1 Паліжы мне яйцы (анг.)
Пазней — напэўна, ушаноўваючы маю прысутнасць — размова перайпіла на комікаў. Гумарыст выдатна разбіраўся ў пытанні, але ж і прарок меў пэўнае ўяўленне; ён нават быў знаёмы з Калюшам, калі той рабіў першыя крокі. «Аднойчы на канцэрце ў Клермон-Фэране мы нават былі на адной афішы...» — настальгічна паведаміў ён. Тою парой французскія фірмы грамзапісу, будучы ў вялікай разгубленасці ў сувязі з пранікненнем замежнай рокмузьікі, запісвалі ўсё, што ні трапіцца; прарок (які тады яшчэ не быў прарокам) выпусціў саракапятку пад сцэнічным псеўданімам Трэвіс Дэвіс; ён трошкі пагойсаў з выступленнямі па цэнтральным рэгіёне, і на тым усё скончылася. Пазней ён яшчэ спрабаваў праявіць сябе ў аўтагонках, але таксама без асаблівага поспеху. Карацей, ён шукаў сябе, і сустрэча з элахімамі прыйшлася якраз дарэчы: каб не яна, у нас, мабыць, узнік бы другі Бэрнар Тапі. Цяпер ён больш не спяваў, а вось любоў да спартовых машын захаваў ранейшую, што дало журналістам падставу сцвярджаць, быццам у сваім маёнтку ў Бэвэрлі Хілз ён утрымлівае цэлую стайню гоначных аўто, набытых на сродкі адэптаў. Гэта поўнаяхлусня, запэўніўёнмяне. Па-першае, ён жыве не ў Бэвэрлі Хілз, а ў Санта-Моніцы; па-другое, у яго ўсяго адна «Фэрары Мадэна Страдале» (варыянт звычайнай «Мадэны» з крыху ўзмоцненым рухавіком і палегчанаю вагой кузава за кошт дэталяў з карбону, тытану і алюмінію) і яшчэ «Поршэ 911 GT2» — карацей, менш, чым у любога сярэдняга галівудскага актора. Праўда, ён збіраўся памяняць «Страдале» на «Энцо», a «911 GT2» на «Карэра GT», але быў няўпэўнены, ці хопіць грошай.
Я быў схільны яму верыць: ён рабіў на мяне ўражанне чалавека ласага болып да баб, чым да бабак, а спалучаць дзве гэтыя схільнасці можна толькі да пэўнага моманту — у пэўным узросце дзвюх іх робіцца ўжо зашмат; шчаслівы той, хто здолеў захаваць хоць бы адну; я быў маладзейшы на дваццаць гадоў, але відавочна набліжаўся ўжо да нуля. Каб падтрымаць размову, я згадаў пра свой «Бэнтлі КантыненталСТ», які памяняў на «Мерсэдэс 600 SL», што, я ўсведамляў, магло выглядацьяк абуржуажванне. Усё-ткі цікава — каб не было машын, пра што маглі б размаўляць мужчыны?
За сняданкам ніхто ні словам не абмовіўся пра элахімаў, і на працягу тыдня я ўсё больш задаваўся пытаннем, ці напраўду яны ў іх вераць? Нішто не дыягназуецца так цяжка, як лёгкая кагнітыўная шызафрэнія, і ў дачыненні да большасці адэптаў я так і не змог прыйсці да канкрэтнай высновы. Патрык відавочна верыў, што, дарэчы, крыху насцярожвала: чалавек, які ў сваім люксембургскім банку займае адказную пасаду, праз чые рукі праходзяць сумы часам больш за мільярд еўра, — і раптам верыць у выдумкі, цалкам супярэчныя элементарным палажэнням дарвінаўскай тэорыі.
Яшчэ больш мяне інтрыгаваў выпадак Вучонага, і ўрэшце я такі задаў яму шчырае пытанне: хітраваць з чалавекам такога розуму я быў няздольны. Яго адказ, як я і чакаў, быў цалкам празрысты. Першае: цалкам магчыма, і нават верагодна, што недзе ў Сусвеце ёсць жывыя істоты і пэўныя з іх валодаюць дастатковым інтэлектам, каб ствараць жыццё або маніпуляваць ім. Другое: чалавек сапраўды ўзнік эвалюцыйным шляхам, а значыць яго стварэнне элахімамі трэба разумець не іначай як метафару, — тым не менш, перасцярог ён мяне, не трэба занадта слепа верыць і ў дарвінаўскаю вульгату, якую ўсё больш адпрэчваюць сур'ёзныя даследчыкі; эвалюцыя відаў у рэальнасці абумоўлена не так натуральным адборам, як генетычнымі адхіленнямі, то бок чыстаю выпадковасцю, а таксама ўзнікненнем геаграфічна ізаляваных папуляцый ці адасобленых біятопаў. Трэцяе: цалкам магчыма, што прароку сустрэўся не іншапланецянін, а чалавек з будучыні; некаторыя інтэрпрэтацыі квантавай механікі зусім не выключаюць магчымасць пераносу інфармацыі і нават матэрыяльных адзінак у кірунку, адваротным траекторыі часу, — ён абяцаў даслаць мне матэрыялы на гэтую тэму, што і зрабіў неўзабаве пасля вяртання з курсаў.
Асмялеўшы, я закрануў тэму, якая ад самага пачатку вельмі мяне турбавала: абяцанага элахімітам бяссмерця. Я ведаў, нгго ў кожнага адэпта бралі некалькі клетак скуры і што сучасныя тэхналогіі дазваляюць захоўваць іх неабмежаваны час; я не меў ніякага сумнення, што рана ці позна нязначныя цяжкасці, якія не дазваляюць сёння кланаваць чалавека, будуць адоленыя; але як быць з асобай? Як новы клон зможа памятаць 100
хоць што-небудзь з мінулага свайго папярэдніка? I з чаго, калі памяць не захоўваецца, ён будзе адчуваць сябе тым самым, толькі рэінкарнаваным чалавекам?
Я ўпершыню адчуў у яго поглядзе нешта іншае, чым халодную дасведчанасць розуму, прызвычаенага да ясных паняццяў; мне ўпершыню здалося, што ёнузбуджаны, усхваляваны. Гэта былаяготэма — тэма, якой ён прысвяціў жыццё. Ён запрасіўмянеўбар, замовіўсабе шакалад з вяршкамі, а я ўзяў ўіскі — ён, здавалася, нават не заўважыў гэтага адступлення ад правілаў секты. Да зашклёнай сцяны падышлі некалькі кароў і спыніліся, нібы назіраючы за намі.
— Накруглыхчарвякахбыліатрыманыцікавыявынікі, — пачаў ён, — шляхам простага цэнтрыфугавання адпаведных нейронаў і ін'екцыі бялковага ізаляту ў мозг новастворанай істоты быў дасягнуты перанос рэакцыяў ухілення, у прыватнасці звязаных з ударамі электрычным токам, і нават знаходжання шляху ў некаторых простых лабірынтах.
У гэты момант мне падалося, быццам каровы заківалі галовамі, але ён не заўважаў і кароў.
— Безумоўна, гэтыя вынікі нельга пераносіць на хрыбетных, а тым больш на вышэйшых прыматаў, такіх, як чалавек. Вы, напэўна, памятаеце, штояказаўупершыдзень пра нейронныя ланцугі... Дык вось, аднаўленне і адбудова такіх структур у будучым цалкам магчымая — не з дапамогай кампутараўу тым выглядзе, у якім мы іх ведаем, а з дапамогай своеасаблівай машыны Т'юрынга, якую можна ўявіць у выглядзе аўтаматаў са свабоднай пераменнаю камутацыяй; я цяпер якраз над імі працую. У адрозненне ад класічных кампутараў, аўтаматы са свабоднай пераменнаю камутацыяй здольныя ўтвараць паміж прылеглымі ў кожны дадзены момант працэсарамі варыяцыйныя і эвалюцыйныя сувязі; такім чынам яны аказваюцца здольнымі да запамінання і саманавучання. Ніякага абмежавання ў колькасці працэсараў, якія могуць камутавацца паміж сабой, апрыёры няма, а значыць, немагчыма прадбачыць і складанасць ланцугоў, якія ў выніку ўтвараюцца. Галоўная цяжкасць на гэтай стадыі палягае ваўсталяванні біекцыйных суадносінаў паміж станам нейронаўчалавечага мозгу, зафіксаваныму першыя хвіліны пасля смерці, і памяццю незапраграмаванага аўтамата.
Улічваючы, што працягласць жыцця такога аўтамата практычна неабмежаваная, наступны этап будзе заключацца ў рэін'ектаванні інфармацыі ў адваротным кірунку, у мазгі новага клона; гэта будзе фаза downloading — загрузкі, якая, я ўпэўнены, не выкліча ніякіх асаблівых цяжкасцяў, бо uploading, ці механізм выгрузкі, на той момант ужо будзе распрацаваны.
Апускаўся змрок; каровы адна за адной паварочвалі назад на папас, і мне мімаволі падумалася, што яны не падзяляюць яго аптьімізму. На развітанне ён даў мне сваю візітоўку: прафесар Злотан Міскевіч, універсітэт Таронта. Пагутарыць са мной яму было вельмі прыемна, сказаў ён, па-сапраўднаму прыемна; калі мне захочацца атрымаць дадатковуіо інфармацыю, дастаткова даслаць яму мэйл. На сённяшні момант яго даследаванні хутка ідуць наперад, у наступным годзе ён спадзяецца дасягнуць значных поспехаў, паўтарыў ён з упэўненасцю, якая здалася мне трошкі ненатуральнай.
У дзень ад'езду на мае праводзіны ў аэрапорт Зворка выправілася цэлая дэлегацыя: сам прарок, Наглядчык, Вучоны, Гумарысті іншыя, менш значныя сябры секты, утымліку Патрык з Фадыяй і Вэнсан, VIP ад выяўленчых мастацтваў, да якога ў мяне ўзнікла сапраўдная сімпатыя — мы абмяняліся каардынатамі, і ён запрашаў мяне завітаць у любы час, калі я буду ў Парыжы. Само сабой, мяне паклікалі на зімовыя курсы ў сакавіку на Лансаротэ, якія, па словах прарока, мусілі мець незвычайны размах: гэты раз запрашаліся прыхільнікі з усяго свету.
Далібог, я прыдбаў за гэты тыдзень толькі сяброў, думаў я, праходзячы пад аркай металашукальніка. Праўда, ніводнай бабы, але ж і думкі ў мяне былі ў іншым месцы. Зразумела, я не меў намеру ўступаць у іхні рух; па сутнасці, мяне вабіла да іх перадусім цікаўнасць, старая цікаўнасць, якою я вызначаўся з дзяцінства і якая, відаць, перажыла нават пажаду.