Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Тыпуса я вызначыў адразу; успёршыся локцямі на прылавак, ён сядзеў перад сподкам з арахісавымі арэшкамі
і няспешна пасёрбваў ужо цёплае піва; час ад часу ён кідаў пазбаўлены надзеі погляд на велічэзны тэлеэкран, дзе пад гукі досыць павольнай, рытмаванай музыкі круцілі задам дзяўчаты ў шчыгульных міні-шорціках; сцэна яўна адбывалася на нейкай «пеннай вечарынцы», мокрыя міні-шорты дзяўчат усё выразней абляплялі іх пупкі, і безнадзейнасць у поглядзе мужчыны расла. Ён быў нізенькі, таўсценькі, пляшывенькі, гадоў недзе пяцідзесяці, у гарнітуры й пры гальштуку, і я адчуў, як мяне залівае хваля сумнага спачування; на жаль, «Шэўрале-карвет» яўна не мог дапамагчы яму здымаць дзевак, у лепшым выпадку ён мог надаць яму славу старога блазна; і я нават прыйшоўу захапленне ад мужнасці, якая дазваляла яму, нягледзячы ні на што, кожны дзень катаць на «Шэўрале-карвеце». Як яшчэ магла б адрэагаваць на гэтага чалавечка маладая, сексапільная дзеўка, убачыўшы, як ён вылазіць з «Шэўрале-карвета», — хіба толькі кпліва фыркнуць. Але праблему трэба было рашаць, што я і зрабіў з усёй усмешліваю дабрадупінасцю, на якую быў здольны. Спачатку, як я і баяўся, ён паставіўся ваяўніча, паспрабаваў прыцягнуць на свой бок афіцыянтку — тая нават не падняла галавы ад ракавіны, у якой мыла шклянкі, — але потым зірнуў на мяне яшчэ раз, і тое, што ён убачыў, відаць, яго супакоіла: я і сам адчуваў сябе такім старым, такім стомленым, няшчасным, нязначным, што, напэўна, ён прыйшоўда высновы, быццам па нейкіх цьмяных прычынах уладальнік «Мерсэдэса SL» — таксама лузер, амаль яго прыяцель па няшчасці, і тады ён адразу паспрабаваў праявіць мужчынскую салідарнасць, зафундаваў мне куфаль піва, потым другі і ўрэшце прапанаваў працягнуць вечар у «Новым Арлеане». Каб пазбавіцца ад яго, я сказаў, што мне яшчэ далёка ехаць — звычайна мужчыны гэты довад паважаюць. Насамрэч я быў менш як за пяцьдзесят кіламетраў ад дома, проста мне раптам падумалася, што гэты «фільм на колах» я з такім самым поспехам магу глядзець далей і ў сябе.
Сапраўды, шаша праходзіла за некалькіх кіламетраў ад майго маёнтка, і там таксама была аналагічная ўстанова. Я завёў звычку пасля наведвання «Дайманд Найтс» ездзіць на пляж Радалквілар. Мой «Мерсэдэс 600 SL» імчаў па пя82
ску; я ўлучаў механізм, што адкрывае дах, і за дваццаць дзве секунды купэ ператвараўся ў кабрыялет. Пляж быў цудоўны — амаль заўсёды бязлюдны, ненатуральна, геаметрычна пляскаты, з беззаганна чыстым пяском, у атачэнні асляпляльна чорных стромых скал; чалавек з тэмпераментам сапраўднага мастака, безумоўна, здолеў бы здабыць карысць з гэтай самоты і прыгажосці. Я ж перад тварам бясконцасці адчуваў сябе як блыха на цыраце. Уся гэтая прыгажосць, уся гэтая геалагічная веліч былі мне, урэшце, на хрэн не патрэбныя, я нават цьмяна адчуваў у іх нейкую пагрозу. «Свет — не мастацкая панарама», — сухазазначае Шапэнгаўэр. Я, відаць, надаваў занадта вялікае значэнне сексуальным стасункам, дый не дзіва: адзінымі месцамі ў свеце, дзе мне пачувалася добра, былі абдымкі жанчыны і нетры ейнае похвы, і ў сваім узросце я не бачыў прычыны мяняцьдаўніязвычкі. Існаванне жаночай вяхоткі — гэтараскоша, боская ласка, казаўя сабе, ужо сам факт, што я магу ў ёй быць і прыемна сябе адчуваць, — цалкам дастатковая прычына не спыняць майго цяжкага зямнога падарожжа. He ўсім дадзена такое шчасце. «Праўда ў тым, што мне нішто не пасуе на гэтай Зямлі», — занатаваў Кляйст у сваім дзённіку непасрэдна перад тым, як пакончыць самагубствам на берагах Ванзэе. Я часцяком задумваўся пра Кляйста; вось некалькі яго радкоў, выбітых у яго на магіле:
Nun
О Unsterblichkeit Bist du ganz mein'.
Я ездзіў туды ў лютым, як паломнік. Паўсюль ляжаў снег, сантыметраў дваццаць; голыя перакручаныя галіны дрэваў чарнелі пад шэрым небам, паветра поўнілася рухам, усё кудысьці паўзло. Кожны дзень на магіле ўзнікаў новы букет жывых кветак, але мне так і не ўдалося пабачыць чалавека, які выконваў гэты рытуал. Гётэ сустракаў Шапэнгаўэра, сустракаў і Кляйста, але па-сапраўднаму іх так і не зразумеў: прускія песімісты — вось усё, што ён думаў і пра аднаго, і пра другога. Ад італьянскіх вершаў Гётэ мяне заўсёды цягнула
1 Цяпер, о бяссмерце, ты цалкам маё (ням.).
на ваніты. Можа, каб іх зразумець, трэба нарадзіцца пад беспрасветна шэрым небам? Я так не думаў; неба нада мной было асляпляльна сіняе, але ніякая расліна не адважвалася пасяліцца на скалах Карбанэрас, так што вялікай розніцы не было. He, не, далібог, я не перабольшваўзначэння жанчыны. Дыйпотым, спараванне... гэтажгеаметрычнаявідавочнасць.
Гары я сказаў, што Ізабэль «выправілася ў вандроўку»; мінула паўгода, але яго, з выгляду, гэта зусім не дзівіла — ён, здавалася, нават забыў пра яе існаванне; на маю думку, людзі ўвогуле яго мала цікавілі. Я прысутнічаў пры другой яго спрэчцы з Рабэрам Бельгійскім, прыкладна ўтых самых абставінах, што і ў дзень нашага знаёмства, потым яшчэ пры адной, але гэты раз побач з парай бельгійцаў сядзеў іх сын Патрык, які прыехаў у адпачынак на тыдзень, і яго сяброўка Фадыя, мурынка з апетытнымі формамі. Патрыку было гадоў сорак пяць, ён працаваў у нейкім банку ў Люксембургу. На мяне ён адразу зрабіў добрае ўражанне, ва ўсякім разе, з выгляду здаваўся не такім доўбнем, як яго бацькі; пасля я даведаўся, што ён займаў адказныя пасады і праз яго рукі праходзілі вялікія грошы. Што да Фадыі, то ёй было не больш за дваццаць пяць, і ацаніць яе іначай, як з чыста эратычнага пункту погляду, было цяжка; зрэшты, яе гэта, з выгляду, не надта й хвалявала. Ейныя грудзі збольшага прыкрывала белая павязка, знізу была нацягнута шчыгульная міні-спаднічка, і з адзення гэта было, бадай што, усё. Я заўжды ставіўся даволі прыхільна да такіх рэчаў, хоць мушу зазначыць — не таму, што пры гэтым у мяне ўставаў.
Сынок і яго сяброўка былі элахімітамі, іначай кажучы, належалі да секты, якая шанавала элахімаў, іншапланецянаў — стваральнікаўчалавецтва, іякаячакалаіхвяртання на Зямлю. Я ніколі раней не чуў пра ўсю гэту хрэнь, таму падчас абеду стараўся больш-менш сачыць за размовай. Калі іх паслухаць, выходзіла, пгго ў аснове ўсяголяжала памылка ў перакладзе Кнігі Быцця: слова «Творца», ці то «Элахім», там павінна было тлумачыцца не ў адзіночным, а ў множным ліку. Нашы стваральнікі не мелі нічога дзівоснага ці звышнатуральнага; яны былі звычайнымі матэрыяльнымі істотамі, якія проста стаялі на вышэйшай у параўнанні з намі пры84
ступцы эвалюцыі, навучыўшыся падпарадкоўваць прастору пад свае падарожжы і ствараць жыццё; акрамя таго, яны перамаглі старасць і смерць і прагнулі аднаго: падзяліцца сваімі сакрэтамі з самымі вартымі сярод нас. Ха-ха, сказаў я сабе, вось, значыць, у чым прынада.
Каб элахімы вярнуліся і адкрылі нам спосаб унікнуць смерці, мы (то бок чалавецтва) мусілі спачатку пабудаваць ім амбасаду. He нейкі там крышталёвы палац з гіяцынтавымі й берылавымі мурамі, зусім не — так, што-небудзь простае, сучаснае і прыемнае, хоць, зрэшты, і не без камфорту: прарок казаў, быццам ім асабліва даспадобы джакузі (а ў іх жа быў і прарок — з Клермон-Фэрана). Будаваць амбасаду ён спачаткудумаўу класічным месцы — Ерусаліме; алетамбылі пэўныя праблемы, суседскія звады — карацей, момант быў неспрыяльны. Аднак падчас досыць тлумнай размовы нейкі рабін з Камісіі па Месіях (адмысловага ізраільскага органа, прызначанага адсочваць такога кшталту выпадкі) падказаў яму новы шлях. Месца, дзе жылі габрэі, было яўна няўдалае. Калі ствараўся Ізраіль, першая думка, вядома, была пра Палястыну, але ж былі, разам з тым, іншыя прапановы: Тэхас, Уганда — там таксама крыху небяспечна, але ж не так; карацей, дабрадушна падвёў рысу рабін, не трэба занадта зацыклівацца на геаграфічных аспектах. Бог паўсюль, абвясціў ён, Ягонай прысутнасцюпоўніццаўвесьсусвет(ну, ціддявас — прысутнасцю элахімаў, — як бы перапрашаючы, дадаўён).
Насамрэч прарок меркаваў іначай: элахімы жылі на планеце элахімаў і толькі час ад часу выпраўляліся ў падарожжы, вось і ўсё; але ён не хацеўувязвацца ў новую геаграфічную дыскусію — размова і без таго яго прасвяціла. Калі элахімы, перамяшчаючыся ў прасторы, дабраліся да Клермон-Фэрана, падумаў ён, значыць, гэтаму павінна быць прычына, якая, верагодна, звязана з геалагічным характарам мясцовасці, бо ўсім вядома, што зоны вулканічнай актыўнасці вызначаюцца павышанай энергетыкай. Таму, растлумачыў мне Патрык, прарок пасля нядоўгіх пошукаў спыніў свой выбар на Лансаротэ, адной з Канарскіх выспаў. Зямельны ўчастак быў ужо набыты, і будоўля мусіла неўзабаве пачацца.
Ці не хацеў ён, выпадкам, зрабіць мне намёк, што цяпер самы момант для інвестыцый? Не-не, супакоіў ён, у гэтым
плане ў нас усё празрыста, складкі мінімальныя, і кожны ўлюбы момант можа прыйсці і праверыць рахункі. Каб ты толькі ведаў (мы з ім вельмі хутка перайшлі на ты), якія справы я часам пракручваю ў Люксембургу для іншых кліентаў... He, праўда, ужо дзе-дзе, а ў гэтым сэнсе да нас не дакапацца.
Дапіваючы кілішак кіршу, я падумаў, што Патрык выбраў арыгінальны сінтэз татавых матэрыялістычных перакананняў і мамчыных астральных прымхаў. Потым распачаўся традыцыйны сеанс палявання на зоркі. «Ва-а-аў! Няслаба!» — усклікнула Фадыя, убачыўшы кольцы Сатурна, і вярнулася да шэзлонга. Далібог, неба ў гэтым рэгіёне было вельмі чыстае. Павярнуўшыся па бутэльку кіршу, я заўважыў, што сцёгны ўяе рассунугыя, і мне ў цемры здалося, быццам адна рука ў яе пад спадніцай. Крыху пазней я пачуўяе хапатлівае дыханне. Такім чынам, пазіраючы на зоркі, Гары думаў пра Хрыста-Амегу1; Рабэр Бельгійскі пра невядома што — можа, пра расплаўлены гелій, а можа, пра праблемы са страўнікам, — а Фадыя проста мастурбавала. Кожнаму — паводле харызмы ягонай.
1 Намёк на адно з палажэнняўу тэорыях П'ера Тэяра.
Ад пачуццёвага свету вее нейкаю радасцю. Я прывязаны да Зямлі.
Бездакорна чорныя скалы спускаюцца сёння вертыкальнымі сходамі на глыбіню трох тысяч метраў. Гэтае відовішча, кідаючы ў жах дзікуноў, у мяне не выклікае ніякага страху. Я ведаю, што ў нетрах гэтае прорвы не тоіцца ніякіх пачвараў; там толькі агонь, першародны агонь.
Раставанне леднікоў адбылося ў канцы Першага Скарачэння, у выніку якога насельніцтва планеты зменшылася з чатырнаццаці мільярдаў да сямісот мільёнаў.