Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
Тая самая сцэна паўтарылася назаўтра, і ў наступныя дні. Удзень я назіраў за паводзінамі дзікуноў у бінокль; я крыху прызвычаіўся да іх знешняга выгляду, да іх грубых, нібы высечаных тапаром рысаў, аголеных палавых органаў. Калі яны не палявалі, то па большасці спалі або спароўваліся — прынамсі тыя, каму такая магчымасць была падораная. Племя было арганізаванае па строгай іерархічнай схеме, якую я вызначыў з першых дзён назірання. На чале стаяў самец
гадоў сарака, з густой грывай, кранутаю сівізной; пры ім былі два памагатыя — маладыя самцы з моцна развітым торсам, нашмат вышэйшыя і дужэйшыя за астатніх у групе; спаравацца з самкамі дазвалялася толькі ім: сустракаючы аднаго з трох дамінуючых самцоў, самка станавілася ракам і падстаўляла похву; заляцанні іншых самцоўсамкі груба адпрэчвалі. Важак ва ўсіх выпадках меў над двума памагатымі перавагу, але паміж імі асаблівай іерархічнай падначаленасці я не заўважыў: у адсутнасць важака яны па чарзе, а часам сумесна карысталіся паслутамі розных самак племені. У групе не было, здаецца, ніводнай старой асобіны, максімальны ўзрост з выгляду быў гадоў пяцьдзесят. У цэлым такая арганізацыйная мадэль не вельмі адрознівалася адладу чалавечых супольнасцяў, асабліва на апошніх стадыях, пасля знікнення буйных федэратыўных сістэм. Я быўупэўнены, што Даніэльі не адчуў бы сябе чужым у гэтым свеце і лёгка знайшоў бы ў ім сваё месца.
Праз тыдзень пасля майго прыходу, па заведзенай звычцы адчыніўшы браму замка, я ўбачыў побач з чамаданам маладую дзікунку з вельмі белаю скурай і чорнымі ўскуддачанымі валасамі. Яе галізну прыкрывала толькі скураная спаднічка, скура была размаляваная грубымі сінімі і жоўтымі рысамі. Убачыўшы мяне, яна павярнулася, задрала спаднічку і выгнула спіну, выставіўшы мне зад. Калі Фокс падбег і ўзяўся яе абнюхваць, яна задрыжала ўсім целам, але не змяніла паставы. Я па-ранейшаму стаяў на месцы, і ўрэшце яна павярнула галаву ў мой бок; я кіўком паказаў, каб яна прайшла за мной у замак.
Становішча было досыць прыкрае: калі я прыму гэты новы від паднашэння, яго могуць паўтарыць і наступнымі днямі; а з другога боку, адаслаць гэтую самку азначала аддаць яе на ганьбаванне і суд супляменнікаў. Яна была яўна перапалоханая і з панікай у вачах лавіла кожны мой рух. Сам працэс палавых зносін у людзей быў мне знаёмы, хай гэтыя веды й былі чыста тэарэтычныя. Я паказаў ёй на матрац; яна стала ракам і замёрла ў гатоўнасці. Я знакам паказаў, каб яна перавярнулася; яна паслухмяна легла на спіну і, шырока развёўшы сцёгны, пачала вадзіць рукой па сваёй дзірцы, якая аказалася на дзіва касматая. Механізмы пажады ў неалюдзей амаль не змяніліся, хоць і значна аслаблі, і я ведаў, што некаторыя маюць звычку даводзіць 348
сябе да ўзбуджанасці з дапамогай рук. Аднойчы, шмат гадоў таму, я паспрабаваў таксама, але, так і не здолеўшы выклікаць у думках ніякай карцінкі, паспрабаваўшы засяродзіццатолькі на адчуваннях дотыку — якія засталіся досыць кволымі, — урэшце расчараваўся і больш не паўтараў эксперыменту. Але я ўсё-ткі зняў штаны, спадзеючыся, што, маніпулюючы, надам свайму органу патрэбную цвёрдасць. Маладая дзікунка выпусціла задаволенае вуркатанне і ўзялася церці дзірку з падвойнай энергіяй. Я падышоў да яе, і маё горла здушыў страшны смурод, які ішоў ад яе прамежнасці. Пакіііуўшы дом, я страціў былыя звычкі неачалавечае гігіены, пах майго цела зрабіўся болей выразным, але ён не ішоў ні ў якое параўнанне са смуродным духам з палавога органа гэтай дзікункі, ад яе тхнула змесівам гаўна і пратухлай рыбы. Я мімаволі адкаснуўся; яна адразу ўсхапілася, зноў апанаваная непакоем, і папаўзла да мяне; наблізіўшыся да майго чэлеса, яна пацягнулася да яго ротам. Смурод ужо быў не такі нясцерпны, але ўсё яшчэ моцны, зубы ў яе былі дробныя, няроўныя, чорныя. Я мякка яе адштурхнуў, апрануўся і, вывеўшы яе за браму, на мігах паказаў, каб яна не вярталася. Назаўтра я не выйшаў па чамадан, які зноў быў пакінуты, разважыўшы, што лепш не ўступаць з дзікунамі ў надта блізкія дачыненні. Каб задаволіць патрэбы Фокса я мог паляваць, дзічыны вакол было ўдосталь і яна была не пужаная; дзікуны, нешматлікія, карысталіся толькі стрэламі й лукамі, так што з маімі двума карабінамі я меў у руках усе козыры. На другі дзень я зрабіў першую вылазку і, на радасць Фоксу, падстрэліў дзвюх ланяў, якія пасвіліся, стоячы ў вадзяным раве. Кароткай сякеркай я адсек два паляндвічныя кавалкі, пакінуўшы астатняе гніць на месцы. Гэтыя жывёліны — усяго толькі недасканалыя, няскладныя механізмы з кароткім тэрмінам службы, ім далёка да надзейнасці, элегантнасці і функцыянальнай дасканаласці двухаб'ектыўнага «Ролейфлекса», падумаў я, гледзячы ў іх пукатыя вочы, у якіх ужо не было жыцця. Дажджы лілі паранейшаму, але пачалі цішэць, па дарогах збольшага ўжо можна было хадзіць; калі пачнуцца прымаразкі, пара будзе рушыць на Захад.
Наступнымі днямі я глыбей заходзіў у лес, які абступаў возера; пад шатамі высокіх дрэваў расла кволая трава, сям-
там расквечаная плямамі сонца. Часам з гушчару даносілася храбусценне, або, папярэджваючы мяне, пачынаў гыркаць Фокс. Я ведаў, што вакол дзікуны, што я на іх тэрыторыі, але яны не насмеляцца паказацца: гукі стрэлаў павінны наганяць на іх страх. I недарма: я цяпер вельмі спрытна абыходзіўся з карабінамі, навучыўся хутка іх перазараджаць і мог бы ўчыніць сапраўдную бойню. Усе сумневы, якія часам маглі даймаць мяне ў былым абстрактным і самотным жыцці, сёння зніклі: я ведаў, што маю справу з істотамі злоснымі, жорсткімі і нікчэмнымі; я не знайду сярод іх кахання ці хоць бы яго магчымасці, ані якіх іншых ідэалаў, якія маглі жывіць мары маіх чалавечых продкаў; гэта ўсяго толькі карыкатурныя адкіды звычайнага чалавецтва ў найгоршых яго праявах, таго чалавецтва, якое ведаў ужо Даніэльі, таго, чыю пагібель ён так жадаў, рыхтаваў і ў значнай ступені здзейсніў. Новае пацверджанне гэтаму я атрымаў праз некалькі дзён, назіраючы нейкае падабенства свята, якое наладзілі дзікуны. Была поўня, і мяне пабудзіла Фоксава скавытанне; з надворку даносіўся навязлівы, аглушальны, раз'юшаны рытм бубнаў. Я прыхапіў бінокль і падняўся на цэнтральную вежу. Усё племя сабралася на вялікай паляне, яны запалілі вялізнае вогнішча і выглядалі неверагодна ўзбуджанымі. Важак вёў рэй, седзячы, як мне здалося, на старым прадушаным крэсле ад аўтамабіля; на ім красавалася майка з надпісам «Ibiza Beach» і высокія чаравікі, але ногі і чэлес былі аголеныя. Па яго знаку музыка пацішэла і дзікуны племені ўтварылі кола, акрэсліўшы своеасаблівую арэну, у цэнтр якой памагатыя важака, бесцырымонна пхаючы і цягнучы, вывелідвухдзікуноўсталагаўзросту — відаць, самых старых у племені, ім было, можа, за шэсцьдзесят. Яны былі цалкам голыя і трымалі ў руках кінжалы з кароткім шырокім лязом — дакладна такія, як я знайшоў у падсобках замка. Спачатку барацьба адбывалася пры поўнай цішыні; але як толькі ўзнікла першая кроў, дзікуны загарлалі, засвісталі, падбадзёрваючы супернікаў. Я адразу зразумеў, што гэта двубой на смерць — каб менш здатны да жыцця загінуў; спаборнікі, не шкадуючы, секлі адзін аднаго, стараючыся дастаць у твар, у самыя балючыя месцы. Праз тры хвіліны быў зроблены перапынак; сеўшы на кукішкі па два бакі арэны, яны прагна жлукцілі ваду і абціраліся. Таму, каторы быў крыхутаўсцейшы, 350
давялося цяжка, ён страціў шмат крыві. Па сігнале важака бітва аднавілася. Таўстун, хістаючыся, устаў; яго праціўнік, не губляючы ні секунды, кінуўся наперад і ўсадзіў кінжал яму ў вока. Смяротна паранены абрынуўся долу з залітым крывёю тварам, і тут адразу, неадкладна пачалася дзяльба здабычы. Самцы, самкі, з выццём, з узнятымі кінжаламі і нажамі кінуліся на пераможанага, які ўсё яшчэ спрабаваў адпаўзці ў бок; і адначасова зноў пачалі малаціць бубны. Спачатку дзікуны адразалі кавалкі плоці і смажылі іх на вуглях, але шаленства расло і яна пачалі адкусваць проста ад цела ахвяры, хлябтаць яе кроў, ад паха якой яшчэ больш п'янелі. За некалькі хвілін тоўсты дзікун быў расшкуматаны на крывавыя лахманы, раскіданыя на некалькі метраў па ўсёй паляне. Галава, некранутая, апроч выкалатага вока, ляжала ўбаку. Адзін з памагатых падняў яе і працягнуў важаку, які ўстаў і пачаў ёю трэсці, узняўшы да зорнага неба, музыка зноў аціхла, і ўсё племя, хорам, зацягнула нейкі манатонны, невыразны рэчытатыў, паволі пляскаючы ў далоні. На маю думку, гэта мог быць нейкі рытуал згуртавання племені, пэўны спосаб умацаваць яго лучнасць — і адначасова пазбавіцца ад аслабелых ці хворых асобін; усё гэта досыць добра стасавалася з ведамі пра чалавецтва, якія я змог сабраць.
Калі я прачнуўся, на лугах ляжаўтонкі слой шэрані. I ўсю першую палову дня я прысвяціў зборам, рыхтуючыся да апошняга, як я спадзяваўся, этапу майго падарожжа. Фокс подскакам бегаў за мной па пакоях. Я ведаў, што, рухаючыся на захад, выйду на раўніны, дзе будзе цяплей; выратавальны мех там не спатрэбіцца. Дакладна не ведаю, чаму я ўсё-ткі вярнуўся да свайго першапачатковага плана паспрабаваць дабрацца да Лансаротэ; ідэя знайсці неачалавечую супольнасць па-ранейшаму не выклікала ў мяне сапраўднага энтузіязму, дый дадатковых прыкмет яе існавання ў мяне не было. Відаць, проста сама перспектыва дажываць існаванне ў гэтых мясцінах, населеных паскуднымі дзікунамі, няхай і ў кампаніі Фокса, няхай і ведаючы, што яны адчуваюць да мяне страх нашмат большы, чым я да іх, што яны, як змогуць, будуць трымацца ад мяне на паважнай адлегласці, — пасля гэтай ночы зрабілася мне невыноснай. I тады я зразумеў, што паступова адсякаю ўсе свае магчымасці; можа быць, у гэтым свеце, не было месца, якое мне адпавядала б.
Я доўга вагаўся, гледзячы на карабіны. Яны былі вялікія, цяжкія і запавольвалі б маю хаду; за сваю бяспеку ў мяне не было ніякага страху. 3 іншага богу, было не відавочна, што Фокс сам зможа знаходзіць сабе харчаванне ў раёнах, дзе мы будзем ісці. Паклаўшы галаву на лапы, ён назіраў за маёй нерашучасцю. Калі я ўстаў, усё ж прыхапіўшы карабін, каторы быў карацейшы, інапакаваўу заплечнікзапасладункаў, ёнускочыў і радасна заматляў хвастом. Было відаць, што ён прыахвоціўся да палявання, дый, у пэўнай ступені, я таксама. Я цяпер адчуваў своеасаблівую радасць, калі забіваў жывёл, калі вызваляў іх ад феномена жыцця; розумам я ўсведамляў, што не маю рацыі, што вызваленне можа быць дасягнутае адно праз аскезу, і ў гэтым пункце вучэнне Вярхоўнай Сястры здавалася мне больш чым ніколі бясспрэчным; але можа быць, ува мне прачнулася чалавечнасць — у найгоршым сэнсе гэтага слова. Як бы там ні было, усякае знішчэнне той ці іншай формы арганічнага жыцця набліжае да здзяйснення духоўнага закона; разам з тым, калі я па-ранейшаму спадзяваўся на Жыхароў Будучыні, я мусіў паспрабаваць далучыцца да мне падобных ці да чаго-небудзь аналагічнага ім. Зашпіліўшы заплечнік, я зноў успомніў Марыю23, якая выправілася на пошукі кахання і амаль напэўна яго не знайшла. Фокс скакаў вакол мяне, шалеючы ад радасці, што мы зноў рушым у дарогу. Я паволі абвёў вачыма лясы і раўніну і прачытаў у думках малітву за вызваленне ўсяго жывога.