Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца  Артур Клінаў

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 202с.
Мінск 2008
42.74 МБ
 
йртыр Кліндў
МДЛДЯ ПДДДРОЖНДЯ кніжкд пд Горддзе Сонцд
Мннск Выдавец I. П. Аогвінаў 2008
УДК 882.6
ББК 84 (4Бен)
К 49
Сэрыя заснаваная ў 2006 г.
Аўтар выказвае асаблівую падзяку Зьмітру Саўку, Генадзю Сагановічу і Сяргею Харэўскаму.
Першае выданьне:
Artur Klinau. Minsk. Sonnenstadt der Тгайте. © Suhrkamp Verlag Frankfurt am Main 2006
Клінаў A.
K 49 Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца: Раман / Артур Клінаў. — Мінск : Логвінаў, 2008. — 202 с. — («Кнігарня «Наша Ніва»)
ISBN 978-985-6800-67-5
Аўтабіяграфічны раман Артура Клінава — культавай постаці эўрапейскага мастацкага андэрграўнда — напісаны як падарожная кніга па Менску і зьмяшчае арыгінальныя фотаздымкі. Гэта глыбока філасоўскі і стылёва выкшталцоны тэкст, дзе асабістая гісторыя героя арганічна ўплеценая ў мінулае і цяперашняе гораду. Па пракладзеным Клінавым маршруце, як па Дублінскіх маршрутах Джойса і Венечкі Ерафеева ў Маскве, па Менску будуць вадзіць з экскурсыямі турыстаў з усяго сьвету.
УДК 882.6
ББК 84 (4Бен)
ISBN 978-985-6800-67-5
© Артур Клінаў, 2008
МАЛАЯ ПАДАРОЖНАЯ КНІЖКА
па
Горадзе Сонца
...Ha вялікай раўніне ўзносіцца высокі пагорак, на якім разьмешчана большая частка Гораду.
...Вярхоўны ўладар у іх — сьвятар, што завецца на іхнай мове Сонца, на нашай жа мы звалі б яго Мэтафізыкам.
Ен кіруе ўсімі і ў сьвецкім, і ў духоўным жыцьці, і ва ўсіх пытаньнях ды спрэчках ён выносіць канчатковае рашэньне.
Есьць пры ім тры суўладары: Пон, Сін і Мор, альбо па-нашаму Моц, Мудрасьуь ды Любоў.
Кампанэльля.
Горад Сонца.
Маці прысьвячаю
1
Я нарадзіўся ў Горадзе Сонца. Першае, што памятаю пра яго, — гэта вялізарная бэтонная пліта, на якую я спрабую залезьці. Я караскаюся на гэтую халодную шэрую глыбу, чапляюся за яе рукамі, нагамі, зубамі і, нарэшце, калі зь вялікім намаганьнем узлажу, перада мною вырастае яшчэ адна гэткая ж бэтонная пліта. Я караскаюся на гэтую пліту, але калі забіраюся, зьяўляецца наступная, а за ёй яшчэ адна, і яшчэ, і яшчэ...
Дзіўная ўласьцівасьць памяці. 3 усёй кінахронікі нашага жыцьця яна асабліва выразна фіксуе асобныя эпізоды, не абавязкова нейкія істотныя для нас падзеі. Хутчэй успаміны падобныя да чорна-белага кіно, дзе большасьць кадраў — проста драпіны ды кропкі, што бегаюць па экране на чорным, белым альбо шэ-
рым тле. Аднак раз-пораз гэтыя танцы абстрактных белых рысаў на чорным праразаюць пранізьліва рэалістычныя выявы, якія не зьнікаюць з часам, але захоўваюцца ва ўспамінах некранутымі — аж да апошняга перад надмагільнымі тытрамі фрагмэнту фільму.
Дзіўна і, мабыць, сымбалічна, але менавіта кадры з бэтоннай плітой сталіся самым першым фрагмэнтам маёй памяці, першым пробліскам рэальнай карцінкі сьвету сярод кілямэтраў чорна-белых драпінаў ды плямаў.
Бэтонная піраміда, на якую я спрабую забрацца, усяго толькі лесьвіца паміж другім і трэцім паверхамі нашага шматкватэрнага дому на вуліцы Ламаносава. А караскаюся я да свайго першага сябра дзяцінства — Ігара Брандзіна, які жыве паверхам вышэй ды таксама нарадзіўся ў Горадзе Сонца на чатыры дні раней у тым самым 1965 годзе. Я яшчэ ня ведаю, што ў гэты год першы чалавек Зямлі выйшаў у адкрыты космас, «Бітлз» робіць рэвалюцыю ў сьвядомасьці заходняй моладзі. Што на тры гады раней чалавек з Гораду Сонца на прозьвішча Лі Гарві Освалд выправіўся забіць прэзыдэнта Кенэдзі, а ў Маскве змоўшчыкі з Палітбюро зьнялі Хрушчова. Пачыналася эпоха Брэжнева.
Я проста іду ў госьці да свайго сябра. Дакладней, паўзу, паколькі хадзіць я яшчэ ня ўмею. Таму прыступка здаецца вялізарнай,
вышэйшай за мяне плітою, а ўся лесьвіца ператвараецца ў вялікую каменную піраміду. Далейшыя падзеі гэтага, як і большасьці наступных дзён сьцерліся ў маёй памяці. Па экране зноў застракацелі белыя ды чорныя лініі, пункціры ды кропкі. Але бэтонная пліта так і засталася першым успамінам ды вобразам гэтага Гораду, простым і загадкавым, як чорны квадрат Казіміра Малевіча.
2
Калі ехаць у Менск цягніком з Эўропы, то перш чым вас сустрэне Плошча Брамаў Гораду Сонца, вы мусіце прайсьці праз чысьцец — першую Браму, што стаіць на мяжы Краіны Шчасьця. Усе цягнікі пры ўезьдзе на яе ўжо былую Тэрыторыю павінны зьмяніць колы. Па-свойму гэта вельмі запамінальнае, дзіўнае відовішча. Уначы, калі вы прыбываеце на мяжу (а большасьць цягнікоў з Эўропы праходзіць мяжу чамусьці менавіта ўначы), пасьля пашпартнага ды мытнага дагляду ваш вагон уедзе ў вялізарны, даўжэзны цэх.
Эстэтыка гэтага цэху засталася бязь зьменаў такой самай, як некалькі дзесяцігодзьдзяў таму. Высокія, закураныя вокны, сьцены шэрабруднага колеру, шурпатыя, перафарбаваныя дзясяткі разоў, зялёныя мэталічныя сталы для
прыладаў. Вежа крана, якая час ад часу з шумам пралятае ў вас над галавой. Вялікая колькасьць маленькіх цёмна-рудых дзьвярэй, што вядуць кудысьці ўбок.
3 мноства гэтых дзьвярэй, раскіданых па ўсім пэрымэтры цэху, пачынаюць выходзіць нейкія маленькія людзі, апранутыя ў цёмныя зашмальцаваныя робы. Яны ня надта прыязна пазіраюць на вас, калі вы з чарговай начной папяросай выходзіце ў тамбур ды пачынаеце прыглядацца да іх. Аднак насамрэч яны зусім не зласьлівыя. Магчыма, іх крыху раздражняе, што ў такі позьні час, у гэтым паўцёмным брудным цэху ім даводзіцца грукацець па мэтале цяжкімі кувалдамі, цягаць пудовыя гакі ды рухаць калесьнікі восяў з-пад вагонаў. А вы, такі чысьцюткі ды вальяжны, едзеце ў Краіну Шчасьця, альбо наадварот — такі шчасьлівы вяртаецеся зноў у Эўропу. Зрэшты, калі б вы праяжджалі мяжу гадоў дваццаць таму, у часы сухога закону, гэтыя ж людзі ахвотна дапамаглі б вам здабыць бутэльку гарэлкі за падвойную цану, пачак цыгарэтаў, а можа й што-небудзь яшчэ.
3 гучнымі крыкамі й мацюкамі маленькія чорныя чалавечкі пачынаюць працу. Шматтоннымі дамкратамі яны ўздымаюць ваш вагон на вышыню паўтара-два мэтры ды выкотваюць з-пад яго колавыя восі. У гэты час ва ўсім навакольлі стаіць дзікі ляскат жалезьзя
ды расьпеуны опэрны рогат дамкратау, што вядуць сваю нескладаную, але натхнёную тэму. Над галовамі ўсіх прысутных, з канца ў KaHeu,, па цэху гойсае кансольны кран, на якім вось ужо шмат гадоў вісіць тая самая графічная карціна, дзе намаляваны чалавек у касцы, на якога падае нешта цяжкое. Вэрбальны сэнс гэтага пляката зразумелы, яго ведае кожны падлетак: «Ня стой пад стралой, заб’е».
Аднак, мне заўсёды здавалася, што гэтая выява не адпавядае ўрачыстасьці моманту ўезду ў Краіну Шчасьця. Лепш было б замяніць яе нечым больш патасным. Самым вясёлым варыянтам, мабыць, стаўся б плякат: «Сардэчна запрашаем у Пекла!» А калі сур’ёзна, то, вядома ж, на гэтым месцы павінен вісець транспарант чырвонага кумачу, на якім вялікімі белымі літарамі было б напісана: «Сардэчна запрашаем у Краіну Шчасьця!».
Тым часам чорныя чалавечкі заканчваюць сваю працу. Яны апускаюць вагон на замененыя колы, і вы, задаволены ўбачаным, працягваеце вашае падарожжа далей. Наперад — у Краіну Шчасьця. Насустрач Гораду Сонца.
3
Па сутнасьці, камуністычная ідэя ёсьць праектам пабудовы ўсеагульнага Шчасьця. Наўрад ці чалавецтва калі-небудзь фармулявала больш высакародную ды прыгожую сацыяльную дактрыну. Роўнасьць, Братэрства, Справядлівасьць, Грамадзтва ўсеагульнай гармоніі, ад кожнага па здольнасьцях — кожнаму па патрэбе, Рай на Зямлі, Месца, Якога Няма, Утопія...
Шчасьце так і засталося практычна некранутым паняткам у сусьветнай філязофіі, двухсэнсоўная цнатлівасьць якога чамусь палохала нават самых разбэшчаных мысьляроў. Ці не таму, што адказ наперад вядомы: Шчасьця няма, а калі так, то лепш заняцца пошукамі ня Шчасьця, а Сэнсу. А калі Шчасьце ўсё ж такі ёсьць, то яго адчуваньне занадта індывідуальнае, каб падлягаць якому-колечы абстрактнаму абагульненьню. Багацьце, Улада, Задавальненьне, Уладаньне, Унутраная Гармонія, Сацыяльная Гармонія, Каханьне, Любоў да Бога — ці не зашмат падставаў для аднаго панятку, каб было магчымым даць яму ўнівэрсальнае вызначэньне. А калі Шчасьце — усё ж зьвязана зь нечым адным зь пералічанага, ці зьяўляецца яно станам пэрманэнтным альбо часовай эўфарыяй, за якой надыходзіць калі не непазьбежнае расчараваньне, то спус-
ташэньне. Мабыць, Шчасьце, як, зрэшты, і Сэнс, так і засталося таямніцай, чорным квадратам, рэччу ў сабе, пранікненьне ў якую немагчыма, але жаданьне валодаць якой такое спакушальнае.
Толькі Утопія не пабаялася ўзяцца за асэнсаваньне ды ўвасабленьне Шчасьця. Яна не дэкляравала свае сацыяльныя дактрыны як праекты пабудовы Шчасьця, але спрабавала стварыць такое грамадзтва, у якім кожны чалавек павінен быў адчуваць сябе шчасьлівым. Яна паспрабавала злучыць усе магчымыя падставы для Шчасьця: Багацьце, Задавальненьне, Уладаньне, Унутраную ды Сацыяльную Гармонію, Каханьне, Любоў да Бога ў адным праекце гарманічнага грамадзтва — Гораду Сонца, кожны жыхар якога максымальна набліжаны да стану ідэальнага шчасьлівага чалавека. Няўжо можа якая-небудзь іншая сацыяльная мадэль быць больш прывабнай за грамадзтва Шчасьця? Ці ж праект пабудовы Шчасьця — не квінтэсэнцыя патаемных мрояў чалавецтва пра ідэальнае ўладкаваньне сусьвету, спакуса мець рай у іманэнтным, a не ў трансцэндэнтным? Пагатоў магчымасьць трансцэндэнтнага раю заўсёды абцяжарана сумневам у ягонай прысутнасьці.
4
Toe, што камуністычны праект у Савецкім Саюзе быў, па-сутнасьці, расейскім праектам, вызначыла катастрафічныя вынікі яго ўвасабленьня. Есьць непасрэдная залежнасьць паміж глыбінёю правалу спробаў ажыцьцявіць праект Шчасьця і ступеньню пашкоджанасьці маральных кодаў народу, які яго ажыцьцяўляе. Што праўда, можна выказаць меркаваньне, што ён і ня мог быць не расейскім праектам. Народы з больш рацыянальным мысьленьнем наўрад ці пайшлі б на такі грандыёзны ды наперад безнадзейны экспэрымэнт. Ня варта браць у разьлік кітайскую, карэйскую альбо кубінскую яго вэрсіі, якія — усё ж хутчэй вынік расейскага праекту. Гэтак жа як ня варта браць пад увагу каляніяльныя народы Расейскай Імпэрыі, якія па-за сваёй воляй былі вымушаныя браць удзел у гэтым экспэрымэнце.
У Расеі ідэя грамадзтва Шчасьця патрапіла на выключна спрыяльную глебу. Тут было ўсё неабходнае для таго, каб пачаць пабудову гэткай грандыёзнай канструкцыі: некрануты народ, які так і застаўся па сутнасьці паганскім, моцны калектывісцкі, абшчынны пачатак ды хваравіта гіпэртрафаванае адчуваньне неСправядлівасьці, і ў выніку — ня проста жаданьне, але неўтаймоўная прага здабыць сацыяльную Справядлівасьць.