• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца  Артур Клінаў

    Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

    Артур Клінаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 202с.
    Мінск 2008
    42.74 МБ
    Ці быў я шчасьлівы ў Краіне Утопія? Мусіць, так. Да той пары, пакуль я верыў у яе. Мы верылі ў гэтую цудоўную дэкарацыю, што ўзьнеслася паміж Утопіяй і Рэальнасьцю. Дэкарацыю, якая дзеля Утопіі хавала жорсткую праўду спарахнелай Рэальнасьці, а дзеля Рэальнасьці стварала ілюзію матэрыялізацыі, увасабленьня Утопіі. Грамадзтва Шчасьця матэрыялізавалася толькі як эстэтыка Шчасьця, як грандыёзная, але плоская сцэнаграфія на памежжы Ўтопіі й Рэальнасьці, празь вялікасныя калянады якой зьзяла толькі бясконцая, зьнікаючая ў тумане пустэча Вострава, якога няма.
    Ці магла Утопія ўвасобіцца інакш? Мусіць, так. Але не ў Імпэрыі зла. Імпэрыя зла не была спараджэньнем Утопіі. Яна зьявілася на шмат стагодзьдзяў раней у краіне, дзе рабства і цяпер застаецца праклёнам яе народу. Народу, які здольны да стварэньня геніяльных твораў культуры, але дагэтуль ня можа пазбыцца тысячагадовага таўра. Найвышэйшая Справядлівасьць раба — зрабіць рабом іншага. Стагодзьдзі Імпэрыя зла несла сваё рабства іншым на-
    родам. Гістарычная Літва, якая цяпер завецца Беларусь, доўга першай прымала ўдары Імпэрыі, пакуль не зрабілася пустэльнай зямлёю з Горадам Сонца ў цэнтры яе.
    Ці мог Горад Сонца ўвасобіцца ў іншым месцы? Мусіць, не. Ен мог зьявіцца толькі на выпаленай зямлі, у прасторы, вычышчанай ад культуры, і, напэўна, ня мог зьявіцца ў хаосе дэмакратыі. Ідэальны Горад Утопіі павінен мець аднаго Аўтара, Вялікага Архітэктара, Дырыжора. Імя гэтага Архітэктара — Дыктатура.
    Ці мог Горад Сонца ўвасобіцца не як дэкарацыя Гораду Сонца? Мабыць, не. Глядач, якому прызначалася ўся гэтая цудоўная дэкарацыя, быў ня тым, хто мусіў жыць у гэтых прыгожых Палацах-сьценах ды Палацах-вокнах, а чалавекам, які ўяжджаў у Краіну Утопію праз гэтую манумэнтальную трыюмфальную арку. Чалавек, які, праехаўшы праз гэтую імпэрскую Браму, праз гэты Горад адной вуліцы, складзенай зь дзьвюх шматкілямэтровых палацавых сьценаў, павінен быў пасьці ніцма перад грандыёзнасьцю ды хараством гэтай Імпэрыі. Містычная справядлівасьць гісторыі ў тым, што гэты Горад сапраўды стаўся брамаю, што вяла ва Ўтопію, у грамадзтва Шчасьця, якое так і не было пабудавана.
    Горад-ілюзія ўзьнік на месцы гарадоў-прывідаў як дэкарацыя да дзіўнай і ўзьнёслай pa-
    мантычнай п’есы. Гэта п’еса пра людзкія мары ды іх нязбыўнасьць, пра Горад Шчасьця ды яго недасягальнасьць, гэта міт пра Сызыфа ды міт пра Ікара, што ляціць да Сонца, якое адорвае яго сьмерцю. Краіна Шчасьця памерла, але засталася цудоўная, ні да чога не падобная эстэтычная канструкцыя — Сонечны Горад Мрояў — грандыёзная сцэнаграфія аднаго ўтапічнага праекту пад назваю Шчасьце...
    Я нарадзіўся на Бяссоньня крывавых берагох, у Горадзе СОНца.
    У Горадзе Сонца нарадзіліся мае дзеці...
    Уіітаратурна-мастацкае выданьне
    Артур Клінаў
    Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца
    Рэдактар:	Андрэй Хадановіч
    Карэктура:	Марына Салавей
    Мастацкае афармленьне
    і фотаздымкі: Артур Клінаў Вярстальнік,
    фота-рэдактар: Сяргей Кандраценка
    Падпісана ў друк 12.12.2007. Фармат 84*108/32 Афсэтны друк. Папера афсэтная. Гарнітура AcademyC.
    Ул.-выд. арк. 10,61. Наклад 1000. Замова № ІГ/8.
    Выдавец I. П. Логвінаў.
    ЛН 02330/013307 ад 30.04.2004 г.
    220050, г. Мінск, пр-т Ф. Скарыны, 19-5.
    Iogvinovpress@mail.ru
    Друк ТДА «Нова Прынт»
    ЛП 02330/0056647 ад 27.03.2004 г.
    220047, г. Мінск, вул. Купрэвіча, 2.
    Кніжная сэрыя «Кнігарня «Наша Ніва» заснаваная ў гонар 100-годзьдзя газэты «Наша Ніва»
    Раней выйшлі ў сэрыі:
    Андрэй Хадановіч. «Сто ліІООў на tut.by»
    Пётра Рудкоўскі. «Паўстаньне Беларусі»
    Андрэй Дынько, Андрэй Скурко. «Беларусь за дзесяць падарожжаў»
    «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю». Анталёгія нашаніўскага жаночага апавяданьня
    Сямён Печанко. «У Беларускім войску» «Застаемся!». Сакавік 2006: прыватнае і агульнае»
    Наталка Бабіна. «Крыві не павідна быць відна»
    Алесь Кудрыцкі. «Суд на Каляды»
    «Бабілёнская бібліятэка». Замежная літаратура ў перакладах «Нашай Нівы»
    «Найясьнейшая Рэч Паспалітая». Цывілізацыя. Культура. Рэлігія. Палітыка. Авантура. Героіка. Успамін
    ВітальТарас. Звыклае зло.
    «Паветраны шар». Анталёгія нашаніўскага мужчынскага апавяданьня
    Павал Севярынец. Лісты зь лесу
    «Вясна народу». Эсэістыка 1991 — 2007
    Пётр Краўчанка. Беларусь на ростанях: нататкі дыпламата і палітыка
    Валянцін Тарас. «На высьпе ўспамінаў»
    Наталка Бабіна. «Рыбін горад» Ева Вежнавец. «Шлях дробнай сволачы»
    Пытайцеся ў кнігарнях і незалежных распаўсюднікау
    Кнііарня
    Наша Ніва
    У выдавецкіх праектах «Кнігарні «Наша Ніва» на 2007—2008 гады
    Лявон Вольскі. «Жывёльны сьвет Беларусі». Апавяданьні
    Алесь Кудрыцкі. «Плястыляндыя». Кніга для дзяцей
    Юрась Пацюпа. «Бэз». Вершы
    Франц Сіўко. «Дзень Бубна». Аповесьці
    Міхал Анемпадыстаў. «Простыя словы». Вершы
    Сяргей Астравец. «Каты Езафа Ратцынгера». Апавяданьні
    Валянцін Тарас. «Тэст на сумленнасьць». Публіцыстыка
    Сяргей Харэўскі. «Пра моўленае». Эсэістыка
    «Спадчына Вялікага Княства». ВКА на старонках «Нашай Нівы»
    Алесь Белы. «Наша страва». 3 гісторыі нацыянальнай кулінарыі
    Кнігарня
    Наша Ніва
    
    На вялікай раўніне ўзносіцца высокі пагорак. на якім разьмешчана большая частка Гораду. ...Вярхоўны ўладар у Іх сьвятар, што завецца на іхнай мове Сонца. на нашай жа мы звалі б яго Мэтафізыкам.
    Ён кіруе ўсімі / ў сьвецкім, і ў духоўным жыцьці. і па ўсіх пытаньнях ды спрэчках ён выносіць канчатковае рашэньне. Ёсьць пры ім тры суўладары: Пон, Сін і Map, альбо па-нашаму Моц, Мудрасьць ды Любоў.
    Тамаза Кампанэльля. Горад Сонца.