• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца  Артур Клінаў

    Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

    Артур Клінаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 202с.
    Мінск 2008
    42.74 МБ
    Праз шмат гадоў я даведаўся іншую Праўду гэтага прысуду. Забойства Вільгельма Кубэ было сплянаванае ў Маскве, якая выслала ў Менск адмысловага агента дзеля арганізацыі замаху.
    Кубэ належаў да тых нешматлікіх высокіх фігураў Трэцяга Райху, якіх магчыма назваць прагматыкамі. Вядома, што ён дапамагаў выцягваць з канцэнтрацыйных лягераў дзеячаў беларускай культуры, адчыняць беларускія школы ды газэты. Калі б у Менску сядзеў
    які-небудзь тыповы крыважэрца, якімі былі гаўляйтэры іншых акупаваных тэрыторыяў, то Маскву, бадай, гэта б абсалютна задавальняла. Але чалавек, які спрабаваў завалодаць сымпатыямі мясцовага насельніцтва, рабіўся для яе небясьпечны. Сплянаваўшы замах, у Маскве ведалі, што за яго пакараюць некалькі тысячаў закладнікаў зь ліку жыхароў гораду. Кожны партызан, які забіваў нямецкага жаўнера, разумеў, што за гэта будзе расстраляна ад дзесяці да ста нявінных чалавек. Лічба залежала ад званьня ды важнасьці забітага. За замах на Кубэ ў Менску пакаралі сьмерцю тры тысячы жыхароў гораду. Такія былі правілы гэтай жорсткай ды шчырай гульні. Адны выракалі на сьмерць тры тысячы і аднаго чалавека, а іншыя гэты вырак выконвалі.
    Усё, што мела дачыненьне да апошняй Вайны, было сцэмэнтавана ў Краіне Шчасьця Праўдай Імпэрыі. Іншая Праўда пачала выходзіць вонкі, калі цэмэнт стаў даваць глыбокія расколіны, калі Краіна Мрояў у канвульсіях пачала абуджацца ад сну. У адной з такіх недатыкальных праўдаў казалася, што Менск зьнішчылі падчас вайны немцы. Але яны бяз бою на шосты дзень вайны ўзялі горад, які на той момант больш пацярпеў не ад нямецкіх бомбаў, а ад энкавэдысцкіх падпалаў. Аднак, усе чатыры гады, якія Менск быў
    пад акупацыяй, яго бамбавала савецкая авіяцыя. Гэта не былі штодзённыя налёты. Звычайна самалёты прыляталі на сьвяты і прыносілі падарункі ад Сталіна.
    Упершыню бамбавальнікі зьявіліся над Горадам на ўгодкі кастрычніцкай Рэвалюцыі. У адным зь фільмаў майго дзяцінства яны лятуць у чорным небе над Менскам, пад вітальнае выцьцё Сырэнаў ды Прамяні пражэктараў, што разыходзяцца ў розныя бакі ночы. Гэта былі Прамяні Гораду, які нараджаўся, яго ўзыходнае Сонца, што ўздымалася з-за руінаў на чорным аксаміце начнога неба. Горад Сонца быў зачаты ў чэраве Вайны, праз трыюмфальную браму якой ён і ўвайшоў у пустэчу прасторы іншага гораду, зьедзенага маткаю, што выношвала немаўля.
    Самалёты бамбавалі Менск ня толькі ў савецкія, але й у рэлігійныя сьвяты. У адзін з такіх прылётаў бомба трапіла ў касьцёл Бэнэдыктынак падчас велікоднага казаньня. Для Сталіна ўсё і ўсе, хто знаходзіўся за лініяй фронту, былі ворагамі, а таму маглі падлягаць ліквідацыі. Менск быў зьнішчаны ня толькі самалётамі, пацярпеў горад і падчас штурму ў сорак чацьвертым. Але яны зрабілі свой значны ўнёсак у расчыстку гіганцкай прасторы, на якой пасьля Вайны пачалася пабудова ідэальнай геамэтрыі Гораду дзеля геамэтрыі ідэальнага Грамадзтва.
    Праз шмат гадоў пасьля Вайны ўдава Вільгельма Кубэ апавяла, што ён плянаваў пабудаваць на поўдзень ад Менску сьвятарны Горад — Азгард. Кубэ лічыў, што сакральная зямля Багоў старажытных германцаў месьцілася дзесьці на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі. Па дзіўнай іроніі лёсу Горад Сонца збудавалі менавіта немцы — палонныя жаўнеры Трэцяга Райху, якія пасьля Вайны да пяцьдзясят шостага году працавалі на будоўлях гэтага Гораду. Менавіта рукамі іх брыгадаў узносіліся цудоўныя Палацы, вялізарныя вуліцы й плошчы іншага Азгарду, сьвятарнага Гораду зусім іншай міталёгіі.
    31
    Тое, што Горад Сонца ўвасобіўся менавіта ў Менску, не было выпадковым капрызам гісторыі. Горад, чый лёс пачаўся з могілак — зь Нямігі крывавых берагоў, — сам зрабіўся месцам памерлых гарадоў. На яго прасторы нарадзілася й сышло ў нябыт, зьМенілася некалькі Менскаў. У розныя часы ён быў то каталіцкім, то праваслаўным, то ўніяцкім, то юдэйскім, барокавым, губэрнскім, савецкім, імпэрскім. Аднак пасьля кожнай сьмерці Горад адраджаўся не ў працяг папярэдняй традыцыі, а як іншае Месца, дзе іншымі рабілі-
    ся эстэтыка, лад жыцьця, міталёгія і рэлігія ягоных жыхароў. Як быццам некалькі хваляў качэўнікаў прыходзілі на гэтае месца, будавалі сваё паселішча, а празь нейкі час сыходзілі, забіраючы з сабой свой Горад. Пакідалі толькі пыл культурнага слою, згусткі энэргіі ў нетрах ды прах продкаў, параскіданы па ўсёй тэрыторыі былога гораду.
    Ці магло быць лепшае месца для пабудовы Гораду Сонца — Утопіі, Вострава, якога няма, чым Краіна, якой няма, населеная Народам, якога няма, у Горадзе, якога няма? Ці мог Горад Сонца як фізычнае цела ўвасобіцца ў больш ідэальны прывідны горад? (А Горад Сонца мог паўстаць толькі на месцы прывіднага гораду.) У кожным іншым выпадку рэальнае фізычнае цела любога другога гораду папросту павінна было яго адрынуць, увайсьці зь ім у супрацьстаяньне ды задушыць яго, альбо само загінуць. Што й адбылося з галоўным праектам Гораду Сонца.
    Ідэальны Горад Вялікай Утопіі мусіў зьявіцца, вядома ж, ня ў Менску, а ў галоўным алтары камуністычнай Імпэрыі, у Маскве. Менавіта Масква і толькі яна павінна была стаць сапраўдным увасабленьнем Гораду Сонца. Менск жа будаваўся толькі як увэртура да Ідэальнага Гораду. Як трыюмфальная арка, шыкоўная манумэнтальная Брама да рэальнага Гораду Сонца. Аднак у Маскве стваральнікі ас-
    ноўнага праекту ня выканалі ўмовы, пры якой ягонае ўвасабленьне стала б магчымым. Яны не забілі цела старога гораду. He пусьцілі пад нож крамлі ды таганкі, арбаты й пятроўкі, Васіля Блажэннага ды замаскварэчча.
    Рука стваральнікаў завагалася зрабіць гэтае ахвярапрынашэньне, бо прынесьці ў ахвяру Мардуку належала ня проста Горад, але цела свайго дзяцінства, успаміны сваёй краіны шчасьця. Гэта лёгка было зрабіць у Менску альбо любым іншым месцы Беларусі, дзе яны шмат гадоў Гарады забівалі, не шкадуючы пра гэта. Але ў Маскве зьдзейсьнілі толькі частковую ампутацыю асобных фрагмэнтаў. Таму галоўны праект Ідэальнага Гораду папросту патануў у целе старой Масквы, якая так і засталася гіганцкім эклектычным нагрувашчаньнем, дзе фрагмэнты Гораду Сонца — толькі ўкрапленьні ў цьвярскія бульвары ды патрыяршыя сажалкі, зарадзьдзі і сталешнікавы.
    У Менску пераддзьвер’е да Ідэальнага Гораду споўнілася як цэльны праект. Па містычным наканаваньні ўвэртура да Гораду Сонца зрабілася самім Горадам, які як адзінае цела ўвасобіўся толькі тут. I ў ніякім больш іншым месцы...
    32
    Але ўсё ж такі лепш уехаць у Менск на аўтамабілі позьнім вечарам, дзесьці апоўначы. У гэты час Горад Сонца ўжо практычна спусьцелы, але асьвятленьне палацавых ансамбляў з надыходам золку яшчэ ня выключанае. Будынкі выглядаюць асабліва ўрачыста ды манумэнтальна. Штучнае сьвятло падкрэсьлівае важныя дэталі ды хавае ў прыцемках тое неістотнае, што вы бачыце днём. Фасады Палацаў падобныя да нэгатываў фатаздымкаў. Сьвятло і цені мяняюцца месцамі. У дзень сьвятло падае зьверху ды прамалёўвае ніжнія цені. Цяпер жа яно ідзе зьнізу і цені велічна вяртаюцца туды, адкуль прыйшлі, у чорную бездань начнога неба.
    Калі б трэба было вызначыць музычны твор, які найбольш адпавядае такому стану Гораду Сонца, то, мабыць, не вагаючыся, я б назваў Memorial Майкла Наймана зь фільму Грынаўэя «Кухар, Злодзей, яго Жонка і яе Каханак». Калі ісьці пехатою, то падарожжа ад заходняй да ўсходняй мяжы Гораду Сонца даўжынёю восем кілямэтраў зойме ў вас прыкладна гадзіны паўтары. На аўтамабілі вы адолееце гэтую адлегласьць прыблізна за час гучаньня МетогіаГу, крыху менш чым за дванаццаць хвілінаў. Павольна едучы пад музыку Наймана па пустынным Праспэк-
    це, сярод Палацаў, што ўрачыста ды ўзьнёсла гучаць мэлёдыяй жалобных сьпеваў, магчыма, вы прасякнецеся незразумелым прыцягненьнем да гэтага Гораду. Быць можа, адчуеце ягоны дзіўны нэкрарамантычны эрас. Магчыма, да вас дакранецца погляд яго каменных твараў, якія назіраюць за падарожным з-пад трохкутных броваў адзінокім мноствам таемных вачэй, што вабяць вандроўніка ў чорную бездань спакусы яблыка ночы.
    У маім дзяцінстве Праспэкт ня меў такога шыкоўнага асьвятленьня, як цяпер. Калі на Горад сыходзіла ноч, ён рабіўся цёмнай панурай цясьнінай, сьцены якой навісалі над фігуркамі мінакоў, што рухаліся па ім у напрамку Масквы альбо Бэрліну. Па бакох дарожнай часткі на аднолькавых адлегласьцях адзін ад другога стаялі ліхтары, якія сьвяцілі крыху хваравітым жоўтым сьвятлом. Калі чалавек ішоў па Праспэкце, на тратуар ад яго падалі два цені. Адзін сыходзіў на захад, другі на ўсход. Падчас руху цені мяняліся ролямі. Кожны зь іх то выцягваўся, то рабіўся зусім кароткім. У месцы, дзе ліхтары былі аднолькава аддаленыя, яны ставаліся роўнымі. Але з кожным наступным крокам адзін зь іх ізноў працягваў расьці, а іншы рабіўся карацейшы.
    Рэклямы на Праспэкце тады амаль не было, толькі рэдкія шыльды рэстарацыяў ды некалькіх крамаў гарэлі ўначы нэонавым сьвят-
    лом. Над аркадамі кінатэатру, што выходзіў на Праспэкт, па фасадзе рухаўся доўгі гарызантальны надпіс яго назвы. Літары зьяўляліся не адначасова, але пасьлядоўна, адна за адной. Першай выскоквала вялікая чырвоная Ц. Яна загаралася з правага боку і імкліва неслася ў левы канец будынка. Затым вылятала Э, бегла па фасадзе ды ўладкоўвалася за Ц. За ёй зьяўлялася Н ды галёпам даганяла першыя дзьве. Літары несьліся з такой сілаю, што здавалася, з разгону павінны былі зьбіваць тыя, якія ўжо сталі на свае месцы. Аднак усе яны пасьпяхова выбудоўваліся ў вялікае слова ЦЭНТРАЛЬНЫ, што зьзяла чырвоным сьвятлом, a празь некалькі імгненьняў раптам зьнікала ў чорнай пустэчы. У цемры ночы.
    33
    Калі камуністычная Ўтопія — праект пабудовы ўсеагульнага Шчасьця, то яе Ідэальны Горад павінен канструяваць эстэтыку Шчасьця, канфігурацыя якой залежыць ад уяўленьня пра Шчасьце стваральнікаў гэтай Утопіі. Эстэтыка Мрояў дзяржавы рабочых ды сялянаў так ці інакш стасавалася з тым, чаго раней былі пазбаўлены прыгнечаныя клясы, з марамі пра прыгожае, заможнае жыцьцё. Чалавек камуністычнай будучыні павінен жыць не ў ха-
    лупах, але ў цудоўных палацах, якія абрамляюць дзівосныя паркі з фантанамі й прыгожымі скульптурамі. Паміж палацамі мусяць раскінуцца шырокія вуліцы-алеі, аточаныя экзатычнымі кветкамі ды зелянінай дрэваў. У найбольш важных месцах Гораду Сонца зьмяшчаюцца вялізарныя плошчы, на якіх шчасьлівыя жыхары зьбіраліся б для вясёлых карнавалаў і ўсеагульных парадаў.