Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца  Артур Клінаў

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 202с.
Мінск 2008
42.74 МБ
Тады я назіраў, як цёмныя фігуркі дзяцей з суседніх падворкаў па сьвежым сьнегу, які выпаў за ноч, пляліся да дзьвярэй школы, што раз-пораз адчыняліся і вялікім вэртыкальным позехам праглыналі іх, зацягваючы ў сваё памаранчавае чэрава. А восьмай гучаў званок і ўсё заціхала. Толькі нейкая запозьненая фігурка бегла ды спатыкалася па кепска растаптанай каляіне, а за сьпінай у яе пагойдваўся цяжкі ранец з кніжкамі. А я забіраўся зноў у ложак і ўхутваўся цёплай пуховаю коўдрай.
Часам вочы школы былі зачыненыя. Гэта азначала, што наступілі вакацыі альбо зімовы карантын з нагоды грыпу. Тады надыходзілі самыя шчасьлівыя дні майго школьнага жыцьця.
Добрыя адзнакі я атрымліваў толькі па расейкай мове, працы ды фізычнай культуры. Па астатніх навуках вучыўся на выдатна. Законы
Ньютана і Фарадэя даваліся мне лепш, чым правілы напісаньня косак у сказах.
Хімію нам выкладала Малекула, якую мы звалі так за яе маленькі рост. Калі яна ўваходзіла ў клясу, галава Малекулы ўзвышалася не нашмат вышэй за ўзровень школьных сталоў. Хаця цётка яна была талковая. Калі хтосьці хацеў ведаць хімію, то Малекула выкладала яе вельмі пераканаўча. 3 тымі ж, хто хімію не любіў, яна асабліва не цырымонілася і давала зь лішкам адчуць усю моц сваёй пагарды. Настаўніцу па біялёгіі клікалі Пласкадонка. Праўда, гэтая мянушка ёй ня вельмі пасавала. Росту яна была высачэзнага і, калі ўваходзіла ў клясу, то выпукласьці яе цела вельмі рэльефна прамалёўваліся ва ўсе бакі.
Калі ж у клясу ўваходзіла завучыха, якая чытала нам гісторыю, то мы сьцішвалі дых і сядзелі ў паставе сьмірна. Яна мела мянушкі СС і Гестапа і была падобная да бляндынак у чорных строях зь фільмаў пра вайну. Пад~ час заняткаў Гестапа хадзіла па клясе з даўгой драўлянаю ўказкай і раз-пораз ужывала яе да тупіцаў ды бездараў, дзеля лепшага засваеньня матэрыялу.
Нашу клясную мы звалі проста Марыя Ізраільеўна. Яна выкладала нам фізыку. Калі б у вас раптам узьніклі праблемы з разуменьнем законаў сусьветнага прыцягненьня, мела б сэнс пашукаць іншую школу — у нашай тро-
ечнікам жылося ня соладка. У мяне ж праблемаў зь фізыкай, хіміяй, геамэтрыяй, гісторыяй ды іншымі прадметамі не было. Нават аўтамат Калашнікава я зьбіраў за неабходныя дваццаць пяць сэкундаў. Вось толькі гранату чамусьці ніколі не атрымлівалася кінуць на патрэбныя трыццаць мэтраў.
3 усіх дзён школьнага тыдня больш за ўсё я любіў пятніцу й суботу. Пятніца заўсёды напаўнялася радасным прадчуваньнем суботы, a субота надыходам нядзелі. Хаця адзіны выходны быў чамусьці самым маркотным днём тыдня. Мусіць таму, што за ім прыходзіў панядзелак.
У нядзелю вечарам часта паказвалі хакейны матч. У тэлевізары па белым перакрыжаваным напалову полі з колам у цэнтры бегалі маленькія чорныя чалавечкі. У сапраўднасьці яны былі рознакаляровыя, але наш падселы кінэскоп даўно рабіў усе выявы чорна-белымі. Чалавечкі ганяліся за невялічкім цыліндрыкам, які зьбягаў ад іх, а тыя спрабавалі загнаць яго ў трапэцыі брамаў. На трапэцыях стаялі шыракаплечыя дзядзькі з кратамі на тварах і, калі цыліндрык падбягаў да брамы, адганялі яго даўгімі крывымі палкамі.
Пэрыядычна маленькія чорныя чалавечкі пачыналі бойку і кучай прыліпалі да празрыстай агароджы поля. Калі камэра давала іх буйным плянам, то часам здавалася,
што галовы чалавечкау штомоцы упіраюцца ў экран зь іншага боку. Яшчэ троху — і яны пратнуць яго і з грукатам ды звонам di­Tara шкла пакоцяцца па падлозе нашага пакоя. Тады я падыходзіў да тэлевізара, выключаў яго і адпраўляўся ў ложак, каб раніцай убачыць ласкавыя жоўтыя вочы школы, што чакалі мяне.
20
У нашым Горадзе ўсё зьмянялася вельмі хутка. Калі на пустцы стаяў стары дом і трэба было збудаваць новы, то яго ня ставілі побач, а руйнавалі папярэдні і на яго месцы ўзносілі іншы. Цацачнае вайсковае мястэчка, якое я назіраў з акна, праз пару гадоў зьнесьлі. Прыехалі бульдозэры і машыны з каўшамі, раскапалі катлаван ды на нейкі час зьніклі. Тое, што мы ўбачылі ў гэтай вялікай яміне, аказалася ня менш цікавым, чым жаўнерскія сьпевы. У ёй былі старыя вайсковыя могілкі, дзе хавалі жаўнераў яшчэ Першай сусьветнай.
Увесь наш квартал адразу напоўніўся чарапамі, якія мы выкопвалі ў вялікіх колькасьцях з катлавану і расьцягвалі па кватэрах. Імі мы палохалі дзяўчатак у школе, падкідалі ў сталы настаўнікам і проста дарылі сябрам зь іншых раёнаў. У яміне яшчэ знаходзілася шмат кос-
так. Але нас яны не цікавілі. Акрамя чарапоў мы шукалі старыя царскія гузікі ды цэшкі.
Адзін чэрап я прыцягнуў дадому. Ен быў мне патрэбны для заняткаў анатамічным малюнкам. У той час я наведваў ужо ў мастацкую школу, дзе, акрамя анатамічных пастановак, чэрап зьяўляўся ў кожным другім натурморце. Натуральна, муляжы мы ніколі не выкарыстоўвалі. У Горадзе не існавала праблемаў з сапраўднымі чарапамі для вывучэньня архітэктуры сабачай ямы, якая пераходзіць у верхнясківічныя косьці ды скулавыя дугі.
Адразу за раскапанымі могілкамі пачыналіся другія. Яны разьлягаліся пад Птушыным рынкам. На месцы наступных парканаў яшчэ адныя. За імі яшчэ і яшчэ. Уся гэтая частка Старажоўкі стаяла на старых могілках, якія зьявіліся, калі тут праходзіла ўскраіна Гораду. Войнаў празь яго пракотвалася нямала, таму хавалі тут шмат ды часта. Наступны цьвінтар, які мы раскапалі, месьціўся бліжэй да старой Старажоўкі. Ен быў самым даўнім з усіх ды прымыкаў да той часткі кварталаў, якія спускаліся да ракі. ЕІа гэтых могілках не стаялі дамы і парканы. Хутчэй яны нагадвалі стары парк, дзе расьлі высачэзныя дубы такой шырыні, што мы ўтрох дзіцячымі рукамі не маглі абхапіць акружнасьці іх камлёў. Між дубамі стаялі скляпеньні ды камяні старадаўніх надмагільляў.
Адзінай пабудовай тут быў шэры і вельмі пануры дом бяз вокнаў з грубымі калёнамі. Ен нагадваў тыя дамы зь фільмаў жахаў, якія насялялі ваўкалакі і ўсялякія незразумелыя напаўспарахнелыя стварэньні. У нейкім сэнсе яны й сапраўды жылі ў ім.
Аднойчы ўвосень, калі пасьля заняткаў нас адправілі расчышчаць сьцежкі парку ад апалага лісьця, я ўвайшоў у гэты дом па рыдлёўкі й мётлы. Ен складаўся з паўцёмных высокіх пакояў, якія запаўнялі вялікія драўляныя паліцы. На паліцах стаялі мэталічныя цыліндры — сотні цыліндраў, што таямніча зіхацелі ў прыцемку пад слабым сьвятлом жоўтых лямпачак, якія зьвісалі са столі. У цыліндрах таксама хаваліся могілкі — памерлыя праекцыі адлюстраванага сьвятла, старыя кінахронікі на мэталічных бабінах. Дом бяз вокнаў аказаўся архівам кінэматаграфіі, што прытуліўся тут у перабудаванай пасьля Рэвалюцыі царкве.
Еіраз пару гадоў і на гэтыя клады прыехалі бульдозэры й сталі пракладаць празь іх шырокую дарогу. У раскапаных месцах мы зноў вышуквалі чарапы. Але тутака іх знаходзілася нашмат менш. Тут не было вялікіх братэрскіх магілаў, як на ранейшых могілках, затое трапляліся старыя ўпрыгожаньні і’ўсялякія іншыя цікавыя рэчы. Некаторыя з маіх прыяцеляў з суседніх двароў цэлымі днямі сядзелі ў вялікіх глыбокіх пясочніцах і корпаліся ў іх
сваімі рыдлёўкамі, спрабуючы адшукаць штонебудзь каштоўнае. Але ў мяне на гульні ў пясочніцах часу не заставалася. Пасьля заняткаў у асноўнай школе я выбіраўся ў мастацкую, зь якой вяртаўся, калі ў тэлевізары ўжо зьяўляўся вясёлы заяц Степашка і з плюшавым парсючком Хрюш’ам віскатаў усім малым Гораду Сонца — Спокоййноойй ноочййй\ у перадачы з такой самай назвай.
У нашым Горадзе нічога доўга не заседжвалася на адным месцы. Яшчэ праз пару гадоў пасьля таго, як зьнесьлі старыя могілкі і сьпілавалі высачэзныя дубы ў тры абхваты, архіў з кінахронікамі з Дому бяз вокнаў выселілі. Прыйшлі будаўнікі, прабілі вокны і сталі зноў перабудоўваць яго ў царкву.
Да таго часу перавага перадавога погляду, мусіць, сталася ўжо не такой відавочнай, таму цемрашальства паволі вярталася ў тыя месцы, якія раней насяляла.
21
У Горадзе Сонца існавала роўнасьць рэлігіяў. Усё падзялялася па справядлівасьці — меўся адзін адчынены касьцёл, адна царква, адна сынагога ды мячэт. Праўда, мячэт пазьней зьнесьлі, калі пракладалі новую шырокую вуліцу. Былі яшчэ пратэстанцкія цэр-
квы, але зь імі усе ішло складанен, паколькі набажэнствы яны ладзілі па хатах ці ўвогуле падпольна.
Малых Гораду Сонца рэдка хрысьцілі пры нараджэньні. Толькі потым, шмат гадоў пазьней, калі нават камуністы абвесьцілі, што вераць у Бога, гэта ўвайшло ў моду. Але мяне хрысьцілі ў самым раньнім маленстве, у тым веку, калі я яшчэ ня мог гэтага памятаць.
Зь дзяцінства я чамусьці недалюбліваў праваслаўных папоў. Магчыма, гэта быў голас крыві, бо хрысьцілі мяне ў стараабрадніцкай царкве. Наш род па бацьку паходзіў якраз з тых самых раскольнікаў, якія ў паратунку ад рэлігійнага гвалту, сышлі з Расеі ды зьявіліся на землях Княства Літоўскага яшчэ ў сямнаццатым стагодзьдзі. У маіх сваякоў у Полацку дагэтуль захоўваецца вялікая калекцыя старадрукаваных кнігаў ды старажытных абразаў.
Хаця сваю радню па бацьку я ведаў кепска. Мы жылі з маці і бабуляй, а калі я пытаўся, дзе мой тата, маці чамусьці заўсёды адказвала: «Яго забілі на вайне, і ён у рэчцы патануў». Яна прамаўляла тыя словы скорагаворкай, як быццам гэта была здаўна завучаная, адрэпэтаваная фраза. Мне заўсёды вельмі хацелася знайсьці тую раку, у якой загінуў бацька. Кожны раз, калі мы ехалі па якім-небудзь мосьце, я пытаў: «Ці ня ў гэтай рацэ тануў мой тата?»
Аднак калі я троху пасталеў, тата цаленькі ды здаравенькі выскачыў зь нейкай ракі. Тады я даведаўся, што наш прадзед перад рэвалюцыяй быў чалавекам нябедным. Ен валодаў землямі і маёнткам пад Полацкам, які пазьней бальшавікі перарабілі ў дзіцячы дом. Ен меў дванаццаць дзяцей. Большая частка зь іх перад рэвалюцыяй перабралася ў MacKey. Прадзеда расстралялі ў трыццаць чацьвертым, адразу пасьля забойства ў Ленінградзе аднога зь вядомых лідэраў Еіартыі Кірава. Як апавядаў бацька, наш прадзед быў у далёкім сваяцтве з Кіравым, а пасьля яго зьнішчэньня Сталін вырашыў падмесьці і ўсю кіраўскую радню.
Дзед быў афіцэрам, але за нейкую правіннасьць разжалаваны ў радавыя ды прапрацаваў усё жыцьцё ў полацкіх доках. Затое бабуля мела мноства ваенных узнагародаў. Падчас вайны яна брала ўдзел у антыфашысцкім падпольлі.
Якія б у мяне ні былі дачыненьні з бацькам, але шмат у чым дзякуючы яму я пакінуў Краіну Шчасьця значна раней, чым мае аднагодкі. Бацька заўсёды меў антысавецкія настроі ды часам, напіўшыся, апавядаў, як мы маглі б жыць, калі б не Рэвалюцыя, і што ён бы пехатой папоўз да Парыжу, каб на імгненьне адкрылася мяжа. Хаця і ў Краіне Шчасьця яму жылося ня так ужо й дрэнна. ЕІрынамсі тым