• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца  Артур Клінаў

    Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

    Артур Клінаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 202с.
    Мінск 2008
    42.74 МБ
    Аіхія прыгоды Вялікага Княства пачаліся ў шаснаццатым стагодзьдзі, калі, узмацнеўшы пасьля татарскага палону, Княства Маскоўскае (будучая Імпэрыя Зла) пачало прасоўвацца на захад. Насталі два стагодзьдзі працяглых, спусташальных войнаў. У 1569 годзе выматанае ў шасьці войнах з Масквой Княства Ai-
    тоўскае выбрала унію з Каралеўствам Польскім для сумеснага супрацьстаяньня навале з усходу. Утварылася новая дзяржава Рэч Паспалітая — супольнасьць дзьвюх Краінаў ды іх народаў, якія ў будучыні па-братэрску падзеляць дзьвесьце гадоў каляніяльнай гісторыі.
    Сямнаццатае стагодзьдзе сталася пачаткам заняпаду Вялікага Княства. Войны ішлі з двух бакоў — з Масковіі і Швэдзкага Каралеўства. На пачатку стагодзьдзя каралём Рэчы Паспалітай стаў Жыгімонт III з дынастыі Вазаў. Ен распачаў вайну з Паўночным Суседам у надзеі вярнуць швэдзкі трон, якога яго пазбавілі на радзіме. А ў 1654 годзе прыйшла тая страшэнная Вайна, якая забрала палову жыхароў Краіны і ператварыла яе ў руіны.
    Тытанік, што раскінуўся ад мора да мора, ішоў на дно, маючы ў сваім целе дзевяць прабоінаў — дзевяць вялікіх войнаў, адна зь якіх была сьмяротнай.
    8
    У маленстве мяне насьцярожвалі вялізарныя адкрытыя прасторы Гораду Сонца. Ня тое каб мне было ў іх страшна, але яны прадзімаліся з усіх бакоў нейкім незразумелым адчуваньнем трывогі. Магчыма, прычына палягала ў ад-
    мысловым ракурсе успрыманьня маленькага чалавека. Калі твая лінія небакраю месьціцца не на ўзроўні мэтар семдзесят, а на вышыні семдзесят сантымэтраў, нешта, што даросламу падаецца нармальным, табе можа здацца нашмат больш пагрозьлівым.
    Калі табе толькі шэсьць і ты стаіш сярод гэтых пустых абшараў пад сьпякотным Сонцам, а ў гэтым Горадзе Сонца заўсёды было нясьцерпна пякучым, бо да найбліжэйшага ценю, у якім ты можаш схавацца, трэба прайсьці ня дзесяць крокаў, а ў колькі разоў больш, цябе міжволі ахоплівае пачуцьцё нейкага неспакою. Ты адчуваеш, што тваё цела — нікчэмная маленькая велічыня ў гэтай вялікай прасторы пад пранізьліва блакітным небам, па якім павольна й велічна праплываюць дзіўным чынам дэфармаваныя Апалёны, Вэнэры, Амуры, гіганцкія конскія галовы, канэлюры, антычныя вазы.
    Раз-пораз, калі Сонца, воблака й месца, дзе ты стаіш, аказваліся на адной лініі, па плошчы прабягаў вялізарны цень. Ты бачыў, як ён зьяўляўся спачатку на сьценах будынкаў, якія стаялі ўдалечы, на іншым канцы плошчы, спускаўся долу й павольна рухаўся на цябе, фарбуючы шэрым бляклую вохру асфальту, што ляжаў перад табой. Праз імгненьне ён накрываў цябе. На нейкі час сьпёка зьнікала, рабілася лягчэй дыхаць. Але яшчэ праз імгненьне
    Сонца вярталася ў той самай пасьлядоўнасьці, што й зьяўляўся цень, і ты зноў стаяў у палоне сьпякотнага Сонца пад гэтым бясконцым блакітным небам.
    Лета заўсёды прыходзіла ў наш Горад раптоўна. Яно зьяўлялася адразу пасьля доўгай зімы і выціскала сабою той караценькі прамежак, які прынята лічыць вясной. Рэальна, у гэтым Горадзе было толькі дзьве пары году. Зіма, якая насоўвалася дзесьці напрыканцы кастрычніка і ляжала прагорклым шэрым сьнегам да прапахлых зольлю абуджанай зямлі красавіцкіх раніцаў. I лета, якое ўрывалася странцыянавымі жоўтымі фарбамі на пачатку траўня і зіхацела кадміямі й вохрамі да канца верасьня. Тое, што запаўняла час між імі, гэтыя некалькі тыдняў нявызначанасьці, лічылася вясной і восеньню.
    У Горадзе Сонца было цудоўнае неба. Я любіў, калі яно рабілася глыбокім, насычаным кобальтам. Тады па ім велічна праплывалі незьлічоныя белыя статуі ватных багоў, якія дзіўна спалучаліся з архітэктурай гэтага Гораду, з пустымі калянадамі карынфскага ордэру, манумэнтальнымі аркамі, абэліскамі ня вельмі зразумелага мне сакральнага зьместу. У такі дзень Горад поўніўся глыбокімі кантраставымі ценямі. Нідзе больш я не сустракаў такіх ценяў, як у Горадзе Сонца. Прастора любога эўрапейскага гораду надта шчыльная,
    задужа запоўненая, каб цень мог так рэльефна сябе прамаляваць. У Горадзе Сонца цені вырываліся на волю і дзейсьнілі сапраўдную фэерыю графічных танцаў, свабоду якіх не стрымлівала перанасычанасьць стомленай архітэктурай прасторы эўрапейскага гораду.
    Шмат гадоў пазьней, стаўшы мастаком, я палюбіў жывапіс Кірыко й Далі. У іх выявах я знаходзіў нешта вельмі сугучнае маім дзіцячым уражаньням, няясным успамінам маленькага хлопчыка, які стаіць пад сьпякотным Сонцам сярод ценяў, што танчаць на пустынных плошчах гэтага дзіўнага Гораду.
    Аднак бывалі дні, калі неба рабілася ня кобальтам, але ператваралася ў шэра-ультрамарынавую незразумелую смугу. Як быццам паўпразрыстая каламуць абгортвала Горад. Сонца прабівалася празь яе, але не спараджала ценяў. Дакладней, яны зьяўляліся, але былі нейкія размытыя, неакрэсьленыя. У такія дні рабілася цяжка дыхаць. Паветра напаўнялася вільгацьцю, і ліпкая вязкасьць, як смог, накрывала ўвесь Горад. У такі дзень любы рух, мысьленчы альбо фізычны, патрабаваў падвойных высілкаў, а лёгкая палёгка прыходзіла тады, калі Сонца заходзіла за небакрай і Горад апускаўся ў асьвяжальную прахалоду ночы.
    У рэдкія дні над Горадам Сонца было цалкам бясхмарнае неба, якое можна ўбачыць дзе-небудзь у Гішпаніі. 3 поўначы і поўдня,
    з захаду і ўсходу Горад атачалі незьлічоныя багны, якія стваралі яму вельмі адмысловы клімат. Паветра ў гэтым клімаце амаль заўсёды вільготнае, а любая сьпякота альбо холад пераносяцца цяжэй, чым большая сьпякота ля мора альбо мацнейшы холад дзе-небудзь далей на кантынэнце.
    9
    На пачатку васямнаццатага стагодзьдзя зноў прыйшла Вайна. Яна доўжылася дваццаць гадоў і забрала жыцьцё кожнага трэцяга жыхара Краіны. Гэтая Вайна сталася самай бязглуздай з усіх войнаў, што ішлі на гэтай зямлі. Ворагам у ёй быў той, хто мусіў зрабіцца супольнікам, a хаўрусьнікам той, хто ва ўсіх іншых войнах быў ворагам. Многія разумелі гэтае, таму Краіна падзялілася на тых, хто прыняў бок першых, і тых, хто — другіх. На палубах Калёса, што тануў, працягвалася братазабойчае вясельле, а Краіна памірала, ператваралася ў руіну, губляла сілы, гарады, жыцьці.
    Антышвэдзкая кааліцыя выйграла вайну, але для Польшчы й Княства Літоўскага гэтая перамога была роўная паразе. Зьнясіленая Рэч Паспалітая робіцца безабароннай перад Імпэрыяй з усходу. Дні Тытаніка былі ўжо зьлічаныя, катастрофа ставалася непазьбежнаю.
    У другой палове васямнаццатага стагодзьдзя пачынаюцца падзелы Рэчы Паспалітай між Імпэрыяй з усходу, Імпэрыяй з поўдня ды Каралеўствам Прускім. Краіна, якая сама магла стаць Імпэрыяй і тым захаваць сябе, але зрабілася Дэмакратыяй — раней адведзенага гісторыяй для гэтага часу, — ужо ня мела сілаў процістаяць падзелам. Паўстаньне, што ўзьнялося пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, не змагло спыніць мэханізму злога лёсу. Пачалася двухсотгадовая каляніяльная гісторыя народаў Рэчы Паспалітай.
    10
    Калі ехаць у Менск з Эўропы на аўтамабілі, аўтастрадай Бэрлін—Менск, то першае, што вы ўбачыце, будуць чароды спальных раёнаў. Каб дабрацца да мяжы Гораду Сонца, прыйдзецца праехаць кілямэтраў дванаццаць забудоваю, якая больш-менш падобная ў любым вялікім горадзе сьвету.
    Горад Сонца сустрэне вас гіганцкаю Плошчаю Леніна. Яе памеры такія вялікія, што яна магла б увабраць у сябе цэлы маленькі горад. У дзяцінстве Плошча здавалася мне неймаверна аграмаднай. 38-мы аўтобус, якім я зьяжджаў зь яе, калі вяртаўся дадому, рабіў тут аж тры прыпынкі. Першы месьціўся пе-
    рад самой Плошчай. Затым трыццаць васьмёрка ўяжджала на яе з заходняга рогу і павольна рухалася па пэрымэтры. Аўтобус гэтага маршруту быў старой мадэлі і чымсьці нагадваў катафалк. У тыя часы ўсе катафалкі ў Краіне рабілі з аўтобусаў. Гэта было зручна: прыватных аўто мелася няшмат, а ён мог зьмясьціць у сабе цэлую пахавальную працэсію. Праехаўшы заходні і палову паўднёвага боку, аўтобус рабіў наступны прыпынак ля высокага скразнога праёму ў доўгім шэрым будынку, у які сыходзіла маленькая бакавая вуліца, што вяла да Плошчы Брамаў. Пасьля гэтага ён працягваў марудна аб’яжджаць Плошчу і спыняўся на іншым баку ля Чырвонага касьцёла. Затым урачыста вяртаўся да той вуліцы, зь якой уяжджаў, і зьнікаў з Плошчы.
    Галоўны будынак Плошчы — ансамбль Палацу Ўраду, які прывітае вас сотнямі жорсткіх прастакутных вачніцаў. Гэта супрэматызм улады, якая ўсё ведае пра вас, нават калі вы проста выпадковы падарожны, што ненаўмысна трапіў у сонечны Горад. Геамэтрыю Палацу вянчае чорная статуя Леніна, які глядзіць праз Плошчу, туды, дзе крочаць фігуркі мінакоў. У гэтай частцы іх мала. Тут няма месцаў, да якіх яны маглі б імкнуцца.
    Усё, што разьмешчана на Плошчы: будынкі двух Унівэрсытэтаў, Палац Пошты, Урад Гораду — знаходзіцца ў парафіі Мудрасьці,
    аднаго з трох суўладароў Мэтафізыка. Строгія фасады Палацаў крыху розьняцца ад барокава-ампірнага стылю Гораду, але тлумачыцца гэта тым, што многія зь іх будаваліся раней, калі ў Краіне Шчасьця панаваў болып праўдзівы стыль жорсткага канструктывізму, а сацыялістычны рэалізм яшчэ не здабыў сваіх дэкадэнцкіх формаў. Тады ў ёй толькі закладалі канструкцыі, аздабляць якія пачалі пазьней.
    3 Плошчы Мудрасьці пачынаецца Праспэкт — галоўная вуліца Гораду Сонца. Шырокай узьлётнай паласою яна ідзе на ўсход. На захад сыходзіць вуліца, што вядзе ў Палац Авіяцыі. Гэта стары аэрапорт Гораду, які месьціцца на ягоным узьмежжы. Цяпер іх два. Новы напрыканцы сямідзясятых збудавалі на пяцьдзясят кілямэтраў далей на ўсход. Самалётаў у Горад цяпер прылятае няшмат, ня больш за два дзясяткі, таму, калі адзін зь іх прывязе вас з Эўропы, вы ўбачыце гіганцкі пусты будынак новага Палацу Авіяцыі. Ад якога па такой самай пустыннай, але вельмі шырокай дарозе вы паедзеце насустрач Гораду Сонца. Вы ўвойдзеце ў яго з усходу. Але гэта ня будзе правільна. Кожны глядач павінен быў уяжджаць у Горад толькі з заходняга яго боку.
    11
    У дзяцінстве я не любіў Горад Сонца. Хоць нашая першая кватэра па вуліцы Ламаносава і месьцілася на яго тэрыторыі, але гэта былі ўжо сэнтымэнтальныя ўскраіны Гораду, за якімі пачынаўся зусім іншы Менск. За некалькі соцень мэтраў ад нашага дому браў пачатак раён, які зваўся Сельгаспасёлак. У ім сапраўды мелася нешта сельскагаспадарчае. Невялічкія драўляныя і цагляныя дамкі з садамі ды гародамі, блытаныя лябірынты маленькіх вуліцаў.