Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца
Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 202с.
Мінск 2008
Расейскае праваслаўе так і засталося хутчэй дэкляратыўным хрысьціянствам. Таму ў будаўнікоў Утопіі атрымалася за такі кароткі тэрмін разабраць усе гэтыя дэкарацыі-дэклярацыі, абвесьціўшы, што няма Бога апроч Утопіі — і грамадзтва амаль безбалесна прыняло гэта. Але галоўнае, што праваслаўе ня здолела закласьці ў расейскім грамадзтве глыбінны падмурак хрысьціянскай этыкі. Народ фактычна застаўся па-за якой-небудзь з асноўных сыстэмаў маральных вартасьцяў, атрымаўшы замест хрысьціянскай этыкі пакунак калядных цацак з каляровымі фанцікамі, якія, аднак, рэальна нічога для яго не азначаюць.
Да пачатку экспэрымэнту ў Расеі захоўваўся дастаткова дужы ўплыў абшчыннага ладу жыцьця. Заходні індывідуалізм захапіў толькі невялікія выспачкі грамадзкай сьвядомасьці ды быў хутчэй артэфактам расейскай культуры, чым рэальна прысутнічаў у загадкавай. рускаіл душы. I нарэшце, народ, які перажыў многія стагодзьдзі няволі, з жарсьцю жадаў яе, — не, ня Волю, а Справядлівасьць. Ен прагнуў ажыцьцяўленьня найвышэйшага закону Справядлівасьці: кожны мае права на Шчасьце. Ен быў маральна гатовы да таго, каб стварыць гэтую грандыёзную Утопію, пабудаваць Краіну Шчасьця. Але Краіну Шчасьця, нават калі яна ў прынцыпе магчымая, ня здольныя ўвасобіць несвабодныя людзі. Яны ня змогуць
закласьці ў яе той этычны падмурак, безь якога Краіна Шчасьця ператвараецца ў сваю процілегласьць. Свабода можа ажыцьцяўляць сябе па-за Маральлю. Але ніколі Маральнасьць не ажыцьцявіць сябе па-за Свабодай.
Бядой расейскага народу заўсёды была адсутнасьць у грамадзтве якой-колечы значнай клясы вольных людзей. Нават расейская арыстакратыя па вялікім рахунку ніколі не была вольнай. Пры фармальнай свабодзе, яна нязьменна знаходзілася ў холопском званйй, заўсёды залежала ад свавольля Государя. Зрэшты, і сам Государь ня мог быць напраўду вольным у грамадзтве татальна залежных людзей. Сытуацыя магла б пачаць патроху зьмяняцца з другой паловы дзевятнаццатага стагодзьдзя, калі ў Імпэрыі было скасаванае прыгоннае права. Аднак паўстагодзьдзя, дадзеныя Расеі да кастрычніцкага перавароту, — TapMin занадта малы, каб выбавіць сябе ад гену, што стагодзьдзямі высьпяваў у няволі.
Адзінай кастай заўсёды вольных людзей у Расеі былі стараабрадцы. Раскольніцтва — гэты дзіўны й да сёньняшняга дня не зусім шырока вядомы фэномэн расейскай гісторыі адыграў для яе ролю, блізкую рэфармацыі для Эўропы. Ня дзіўна, што, нягледзячы на невялікую долю ў насельніцтве Расеі, стараабрадцы зрабілі такі важны ўнёсак у закладаньне падмуркаў расейскага капіталізму.
Наяўнасьць у расейскім грамадзтве гэткай нязначнай колькасьці людзей бяз гену рабства абумовіла тое, якім чынам увасобіўся праект Краіны Шчасьця. На практыцы ён быў рэалізаваны ў трыядзе Рабства, Справядлівасьць, Братэрства: Братэрства ў Рабстве ды Справядлівасьць як інстытут пакараньня тых, хто не прымае такога Братэрства.
5
У шаснаццатым стагодзьдзі Томас Мор напісаў кнігу пра грамадзтва Шчасьця, пра дзівосны Востраў сацыяльнай гармоніі, якому ён даў імя — Утопія, што перакладаецца з лаціны як Месца, якога няма. Стагодзьдзем пазьней італьянскі манах Тамаза Кампанэльля стварыў трактат пра ідэальнае грамадзтва, якое жыве ў Горадзе Сонца. Ен напісаў гэты праект пабудовы Шчасьця ў гішпанскай вязьніцы, выводзячы — літару за літарай — заклік да справядлівага ўладкаваньня сусьвету перабітымі ў катавальнях, здранцьвелымі пальцамі. Ці можа мець чалавек большае жаданьне збудаваць Горад Шчасьця, чым у час, калі да яго прыходзіць бязьмежнае ня-Шчасьце? Ці можа быць у чалавека большая прага Справядлівасьці, чым тады, калі яго напаткае скрайняя не-Справядлівасьць?
Ніводзін народ, які жыве ў не-Справядлівасьці й ня-Шчасьці, ня будзе пазбаўлены мары ажыцьцявіць Горад Шчасьця. Аднак, калі нейкі народ пачне ягонае ўвасабленьне, ён павінен загадзя ведаць, што гэтай спробе наканаваная няўдача, бо ўзносіцца Горад, якога няма. Грамадзтва Шчасьця — усяго толькі салодкі Сон, сонечны Горад мрояў, зямля інтэлігібэльнага, але не фізычнага Сонца.
Утопія ня стане Рэальнасьцю. Але Рэальнасьцю можа зрабіцца ілюзія ўвасабленьня Ўтопіі. Яна можа рэалізавацца як эстэтычная канструкцыя, як сцэнаграфія грамадзтва Шчасьця. Утопія можа ўвасобіцца, калі створыць ілюзію сябе ды прымусіць усіх паверыць у гэты Прывідны Востраў. Ідэальнае грамадзтва магчымае, калі Сон стане мацнейшым за Рэальнасьць.
Ego me non fallo! Я спазнаў гэты Сон! Я нарадзіўся ў Сонечным Горадзе Мрояў, дзе паўсталі два Гарады — Грамадзтва Шчасьця, у якое верылі, ды сам Горад. Першы Горад растаў, другі застаўся помнікам памкненьняў да неўвасабляльнага, грандыёзнай сцэнаграфіяй рамантычнай, узьнёслай п’есы пад назваю Шчасьце. Утопія стала Рэальнасьцю. Востраў, якога няма, быў! Таму ёсьць два сьведкі: Горад Сонца —ды я.
6
Калі вы прыедзеце ў Менск з Эўропы цягніком, Горад Сонца сустрэне вялізарнаю Плошчаю Брамаў. Да гэтага, хвілінаў дваццаць, ваш вагон будзе прабірацца празь ягоныя заводзкія прадмесьці. Аднак заводаў вы амаль ня ўбачыце. Яны павернутыя да гледача даўгімі калідорамі высокіх цагляных агароджаў, пакгаўзаў ды нейкіх дзіўных пабудоваў. На Плошчы Брамаў стаіць галоўны вакзал Гораду. Калісьці іх было два, але пазьней напрамак з поўначы на поўдзень згас, затое з захаду на ўсход узмацніўся настолькі, што Плошча Брамаў з Вакзалам, што месьціцца на ёй, сталася месцам усядзённа-ночнага віраваньня ўсялякага жыцьця Гораду Сонца.
Паўз Плошчу бесьперапынна ідуць цягнікі з захаду на ўсход, якія накіроўваюцца з Бэрліна, Парыжу, Брусэлю, Прагі ў сталіцу былой Імпэрыі, у Маскву. Раней тут стаяў іншы будынак вакзалу, які збудавалі ў пяцідзясятыя гады. Але калі ён ужо не спраўляўся з маштабамі тутэйшага жыцьця, яго зьнесьлі ды пабудавалі новую вялікую Залю, што нагадвае гіганцкага краба, на шматлікіх паверхах якога зьмясьціліся дзясяткі кругласуткавых кавярняў, рэстарацыяў, заляў чаканьня ды крамаў.
Плошча прывітае вас Брамаю зь дзьвюх пірамідальных вежаў, па рагох сярэдняга яру-
су якіх стаяць восем статуяў вартавых Гораду Сонца. Захавальнікі Гораду вярнуліся на свае месцы зусім нядаўна. У маім дзяцінстве іх ужо не было на вежах. Але я памятаю, калі сьпякотнымі летнімі днямі мы бязмэтна бадзяліся па пыльных закутках Гораду Сонца, яны ўсё роўна палохалі нас сваёй прысутнасьцю. Некаторыя зь іх ляжалі, паваленыя на бок, у вялізарных арках, што злучалі Плошчу з прыпалацавым паркам, які раскінуўся зь іншага боку вежаў.
Над аркамі віселі чорныя, усе ў сопусе, чыгунныя мэдальёны, у якіх месьціліся барэльефы цягнікоў зь вялікімі пяціканцовымі зоркамі ў цэнтры. Цягнік заўсёды быў сымбалем Краіны Шчасьця. Ува многіх фільмах майго дзяцінства ён ляціць, вялізарны, на ўвесь экран, да сьветлае будучыні, а сьпераду яго зеўрае чырвоная зорка. Раней у адным з паркаў за вежай нават стаяў вялікі дзіцячы цягнік з вагонамі, зроблены з мэталу. Але мы ў ім гулялі рэдка. Звычайна там сядзелі нейкія дзядзькі ды нешта пілі зь вялікіх пляшак. Ен увесь быў усеяны недапалкамі ды коркамі зпад бутэлек, якія дываном ляжалі вакол ягоных вагонаў.
У маім дзяцінстве над аркамі яшчэ не віселі мэталічныя сеткі, якія зьявіліся над імі ды па ўсёй даўжыні палацавых фасадаў, што выходзілі на Плошчу, пазьней, калі іх шыкоўнае аздаб-
леньне пачало патроху асыпацца. Часам яно прызямлялася на галовы выпадковых падарожных. Магчыма, менавіта пра гэтае папярэджваў знак зь першай Брамы Краіны Шчасьця.
Ад Плошчы Брамаў у глыбіню Гораду зыходзяць пяць вуліцаў. Першая вядзе да Плошчы Леніна, дакладней, да яе пачатку — заходняга краю. Другая — да вуліцы Маркса, прарока, які стварыў Das Kapital, сьвятую кнігу Краіны Шчасьця. Трэцяя — у бок вуліцы Кірава, героя, які хацеў стаць Мэтафізыкам, але быў забіты Мэтафізыкам Сталіным у Ленінградзе, другім сьвятым Горадзе Краіны Шчасьця.
Чацьвертая вуліца вядзе да гіганцкага Амфітэатру Палаца Фізычнай Культуры. Трыбуны Палацу сыходзяць пад зямлю, таму ягоныя аркады магутныя, але ня гэткія высокія, як сьцены рымскага Калізэю. Затое над кожнай другой аркай Амфітэатру зьмешчаны круглы мэдальён з барэльефам атлета. У прыгожы сонечны дзень іх антычныя целы танчаць у аблоках, што плывуць над Горадам Сонца.
Пятая вуліца сыходзіць з Гораду. Яна вядзе ў заводзкія прадмесьці, дзе пачынаецца іншы Горад, той, якога не павінен быў бачыць глядач, што ўяжджаў у Краіну Шчасьця.
7
Гісторыя Гораду Сонца пачалася задоўга да зьяўленьня Краіны Шчасьця. Дзіўным чынам яе пачатак супадае з тым часам, калі Томас Мор у іншым канцы Эўропы стварае сваю Утопію, піша кнігу пра грамадзтва шчасьця ў Краіне, якой няма. Менавіта тады тут, у гэтай Краіне, якая яшчэ ёсьць, пачынаюць адбывацца падзеі, якія расчышчаюць прастору для пабудовы будучага грамадзтва Шчасьця.
Краіна звалася Вялікае Княства Літоўскае. Назва паходзіла ад тутэйшага старажытнага племені літва, якое жыло на паўночны захад ад будучага Гораду Сонца. Там жа, у горадзе Наваградку была заснаваная і першая сталіца Княства, якая пазьней перамясьцілася ў іншы сьвяты горад гэтай зямлі — Вільню.
На пачатку гэтай гісторыі была Вайна. Войнаў праходзіла шмат, здараліся яны да і пасьля. Але гэтая была асаблівая. Яна прыйшла на землі Вялікага Княства Літоўскага з усходу, доўжылася трынаццаць гадоў, ператварыла ў руіны гарады й забрала кожнага другога жыхара Краіны. Ва ўсходніх яе землях сустракаліся месцы, дзе зь дзесяці чалавек выжылі толькі трое.
Войны з Горадам на бруднай вадзе ішлі ўжо паўтара стагодзьдзя. Яны пачаліся ў 1492 і доўжыліся зь перапынкамі трыццаць пяць га-
доў. Гэтая вайна была восьмай. Масковія пачала яе, калі Аітва перабывала ў зьнясіленым стане па хаосе казацкіх бунтаў і доўгім трыццацігадовым змаганьні з Паўночным Суседам. Адначасова ў Краіне ішла грамадзянская вайна. Многія стаялі за хаўрус з Суседам, лічылі войны зь ім фатальнай памылкай, якая аслабляе сілы ў барацьбе супраць галоўнага Bopara. Падзеі гэтага смутнага часу названыя гісторыяй Патопам. Для Княства гэта быў напраўду патоп — некіраваная катастрофа, што цягнула Краіну да загубы.
Да таго Вялікае Княства Літоўскае было цалкам пасьпяховай часткай Эўропы. Вялізарная Краіна, што раскінулася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Яе насялялі многія народы, што размаўлялі на шматлікіх мовах. Яе напаўнялі многія рэлігіі — амаль усе, якія існавалі ў гэты час у Эўропе, і кожная зь іх жыла ў спакоі ды згодзе на гэтай зямлі. Краіна нагадвала Імпэрыю, але не была ёю. Яна магла быць Імпэрыяй, але стала Дэмакратыяй. У выніку гэта й згубіла яе.