Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца  Артур Клінаў

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 202с.
Мінск 2008
42.74 МБ
Ня ведаю, ці шмат яны зараблялі на пляшках. Пустая бутэлька тады каштавала дванаццаць капеек, а бохан чорнага хлебу васямнаццаць. Але празь некалькі гадоў труп Яшкі-Караля бутэлек вылавілі ў Сьвіслачы. Казалі, што ён сабраў вялізарную маёмасьць.
На вуліцах Гораду не сустракалася бяздомных ды жабракоў, калі яны зьяўляліся — іх забіралі ды адвозілі ў адмысловыя месцы. Але стаць багатым у Горадзе Сонца таксама было небясьпечна.
38
У Горадзе Сонца пілі шмат. Шанаваньне Вакха было другім па важнасьці пасьля Камунізму культам у Краіне Шчасьця. Акрамя шасьці асноўных, існавала яшчэ некалькі дзясяткаў дробных ды прафэсійных сьвятаў — Дзень Канстытуцыі, Дзень нараджэньня Аеніна, Дзень сьмерці Леніна, Дзень Касманаўтыкі, Стары Новы Год, Дзень вызваленьня Гораду Сонца ад немцаў, Дзень Настаўніка, Дзень Мэталюрга, Дзень Шахцёра, Дзень Сталявара, Дзень Трактарабудаўніка, Дзень проста Будаўніка, Дзень Калгасьніка і гэтак далей.
Акрамя гэтага, быў яшчэ Дзень уласных Народзінаў, Дзень Нараджэньня Жонкі, Дзень Нараджэньня Цешчы, Дні Народзінаў Дзяцей, Дні Народзінаў Братоў, Cёfтpaў, іншых Сваякоў, Дні Народзінаў Сяброў, Вясельлі Сваякоў, Вясельлі Сяброў, Разводы Сваякоў і Сяброў, Пахаваньні Сваякоў, Сяброў і Знаёмых, Хаўтуры па іх на Дзевяць Дзён,
Хаўтуры на Сорак Дзён, Хаўтуры ў гадавіны Сьмерці.
Сьвяткаваўся Дзень Палучкі, Дзень Авансу, Першы Дзень Адпачынку, Вяртаньне з Адпачынку, Сыход у Войска, Вяртаньне з Войска, Паступленьне ў Інстытут, Першы Дзень Бульбы, Апошні Дзень Бульбы, Здача Іспытаў, Заканчэньне Навучальнага Году, Заканчэньне Інстытуту, Паступленьне на Новую Працу, Першы Дзень Камандзіроўкі, Другі Дзень Камандзіроўкі, Апошні Дзень Камандзіроўкі, Падвышэньне па Службе, Перамога ўлюбёнай футбольнай Каманды, Параза ўлюбёнай футбольнай Каманды, Перамога ўлюбёнай хакейнай Каманды. Адзначаўся паход у Тэатар, Паездка на Лецішча, Сустрэча зь Сябрам, якога даўно ня бачыў. Нагодаў выпіць знаходзілася незьлічонае мноства. Пазьней да іх дадаліся рэлігійныя сьвяты: Двое Калядаў, Вялікдзень Праваслаўны, Вялікдзень Каталіцкі, Дзяды, Радаўніца.
У Краіне Шчасьця пілі ўсе. Пілі Пралетарыі. Пілі Калгасьнікі. Пілі Студэнты. Пілі Навукоўцы. Пілі Паэты й Мастакі. Пілі Дактары. Пілі Спартоўцы. Пілі Вайскоўцы. Пілі Мінакі. Пілі Дворнікі. Пілі Сантэхнікі. Пілі Міліцыянты. Пілі Мужчыны й Жанчыны. Пілі Старыя з Гораду Сонца ды Старыя з рабочых Ускраінаў. Пілі ўсе Мэтафізыкі, акрамя апошняга. Піла Любоў. Піла Мудрасьць.
Моц таксама любіла выпіць. Пілі Багі Ленін ды Сталін. Пілі так, што ў апошняга Мэтафізыка проста ня вытрымалі нэрвы, калі Ен абвесьціў сухі закон. Але было позна. Краіна Шчасьця тады ўжо памірала, таму аўтарытэт Мэтафізыка ня меў такой моцы, як калісьці. Усе толькі азлобіліся, але працягвалі піць далей.
39
Мой бацька таксама піў. Ен ня быў пьяніцам з лавак ды альтанак у дворох Гораду Сонца. Бацька піў з размахам, прыгожа, з цыганамі й катаньнем на баржы па Волзе. Ен прапіваў, па тых часох, цэлыя маёнткі. Людзі, якіх ён браў да сябе ў кампаньёны, потым, калі ў Горад прыйшоў капіталізм, адчынялі на заробленыя зь ім грошы казыно ды будаўнічыя кампаніі. Бацька ж укладаў іх у такое шырокае й п’янае прагульваньне жыцьця, якое толькі мог дазволіць сабе тады ў Краіне Шчасьця. Па-свайму ён меў рацыю. У Горадзе Сонца не было куды ўкладаць вялікія грошы, калі ты іх меў.
Усе былі роўныя, і Роўнасьць пільна сачыла за выкананьнем сваіх прадпісаньняў. Ты мог мець ня болей за адну кватэру. Дазвалялася пабудаваць лецішча, але яно не ма-
гло перавышаць усталяваных законам сірочых памераў. Ты мог набыць адну машыну, але купляць другую ўжо ня мела сэнсу. Навошта табе парк іржавых Волгаў ды Жыгулёў? Троху інакш справа выглядала ў Маскве, якая заўсёды была самым разбэшчаным горадам Краіны Шчасьця ды знаходзіла шмат адтулінаў для сыходу ад загадаў нябедна-небагатай Роўнасьці. У Горадзе ж Сонца ўкладаць грошы не было куды.
Можна было спрабаваць наладзіць падпольную вытворчасьць, як гэта рабілі цэхавікі. Але гэты нелегальны бізнэс прыжываўся толькі ў тых месцах Краіны Шчасьця, дзе квітнела карупцыя ды захоўваліся клянава-радавыя дачыненьні. Да таго ж стаць цэхавіком азначала заўсёды быць пад пагрозай арышту ды вязьніцы. Можна было б укладаць грошы ў золата, але гэта таксама рабілася таемным заняткам, калі чалавек не жадаў, каб яго, як ЯшкуКараля бутэлек, вылавілі ў Сьвіслачы. А што за карысьць ад закапаных дзесьці на лецішчы бачонкаў з золатам? Можна было б укладаць грошы ў антыкварыят, які тады ішоў за бясцэнак. Але майму бацьку ўсё гэта не пасавала. Ен «укладаў» грошы ў жанчынаў, віно, рэстарацыі, у тыя асалоды жыцьця, якія яго найбольш натхнялі.
Добра памятаю нашую першую сустрэчу з бацькам і першае прывітальнае слова, якое
яго разьюшыла, — Нягоднік! — пракрычаў я, калі ён нечакана ўваскрос і выплыў зь невядомай ракі. Ня тое, каб мне было нярадасна ягонае ўскрэшаньне, папросту спачатку я нават не зразумеў, што гэта мой бацька.
Ен уваліўся ў нашую кватэру на Ламаносава позна ўвечары, калі я ўжо спаў. Якраз неўзабаве перад тым у тэлевізары зьявіўся вясёлы заяц Сьцяпашка ды пажадаў Добрай Ночы\ усім малым Гораду Сонца. Мяне абудзіў бразгат шкла, што рассыпалася ў вітальні. Гэта бацька лаяўся з маці ды спрабаваў прарвацца ў пакой. На шум зь іншага пакою выбеглі кватаранты, якія хацелі яго ўтаймаваць. Разпораз маці здавала пакой прыежджым камандзіровачным зь іншых гарадоў Саюзу. У той момант гэта былі два інжынэры-электронікі аднекуль з Расеі. Разьюшаны бацька выкінуў іх з кватэры ды пагнаў уніз па лесьвіцы. Пакуль ён ганяўся за імі ў падворку нашага дому, мы з маці схаваліся ў суседзяў. Калі прыехалі міліцыянты, бацька ўжо зьнік, толькі электронікі сядзелі на ложку з мокрымі анучамі, якія прыкладалі сабе да разьбітых насоў.
Наступнае спатканьне з бацькам адбылося праз пару гадоў і было ўжо не такім бурлівым. Мы сустрэліся на Нямізе, непадалёк ад месца, дзе працавала маці. Ен прыйшоў са сваім сябрам, такім жа вядомым сыбарытам Гораду Сонца, як ён, — з Косьцем Сарокам. Бацька
выглядаў вельмі прыгожа, быў апрануты ў элегантны гарнітур ды падараваў мне набор дарагіх пэндзляў для заняткаў жывапісам. Пасьля гэтага мы ўжо часта зь ім бачыліся.
Я ганарыўся сваім бацькам. У Горадзе ён быў чалавекам вядомым. Яго зналі ды паважалі амаль усе аўтарытэтныя злодзеі Гораду Сонца. Яго ведалі й шанавалі бармэны, афіцыянты, дзяўчаты лёгкіх паводзінаў, гандляркі з Гастраномаў. Яго ведалі ды паважалі спартоўцы, ён і сам быў майстрам спорту па боксе. Яго ведалі й паважалі мастакі ды проста багемныя людзі бяз пэўных заняткаў. Бацьку заўжды атачалі такія ж, як ён, вольныя марнатраўцы жыцьця, з грашыма і бязь іх, хаця часьцей другія. Прапіваць такія грошы аднаму было складана, таму ён паіў усіх, хто трапляўся яму пад руку. Паіў бармэнаў ды афіцыянтак, паіў мастакоў і спартоўцаў, паіў дзяўчатаў лёгкіх паводзінаў ды старых Гораду Сонца, зьбіральнікаў бутэлек і выпівох з альтанак, паіў дворнікаў ды сантэхнікаў, міліцыянтаў ды выпадковых мінакоў, мужчынаў і жанчынаў, паіў п’яніцаў усяго дому, кварталу, раёну.
Шмат гадоў пазьней я са шкадаваньнем назіраў за ім, калі пасьля аўтакатастрофы бацька ўжо ня меў ранейшага здароўя. Ен ужо не зарабляў такіх грошай, як у Краіне Шчасьця, а жыў толькі на інвалідную пэнсію, але так і ня змог пазбавіцца колішніх барскіх звычак.
Ен прапіваў пэнсію за некалькі дзён з натоўпам нейкіх незнаёмых людзей, якія зьнікалі, як толькі грошы сканчаліся. Такое жыцьцё прыгнятала яго. На схіле гадоў бацька прадаў кватэру, набыў дом на вёсцы ды назаўсёды зьехаў з Гораду Сонца.
40
Калі вы працягнеце ісьці ад Плошчы Вікторыі далей на ўсход, па правую ды левую руку ад вас па-ранейшаму будуць цягнуцца чароды Народных Палацаў. Прыкладна праз кілямэтар вас напаткае яшчэ адна гіганцкая Плошча Гораду Сонца. Яна названая імем Коласа, аднак ня ў сэнсе Калёса-гіганта, але галоўнага клясыка беларускай савецкай літаратуры ў Горадзе Сонца. Насамрэч у Горадзе былі два галоўныя паэты-гіганты, Купала й Колас. Але аднаго Дзяржбясьпека скінула зь дзясятага паверху гатэля Масква, таму першым стаў Колас, а Купалу паставілі помнік у сквэры. Насупраць Цырку.
Тое, што такая вялізарная Плошча адданая літаратару, сьведчыць пра сілу Слова ў шчасьлівай Краіне. Бо Слова было ў ёй больш важкім за Рэальнасьць. У цэнтры Плошчы ўзвышаецца помнік у гонар Калёса ў атачэньні музы са скрыпкай ды музы зь вінтоўкай. На-
супраць стаіць філярмонія — Палац Палігімніі. За сьпінаю ў бронзавых скульптураў пачынаецца вуліца, што вядзе ў чэрава Гораду, да гіганцкага рынку, дзе ўжо шмат гадоў жыхары купляюць усё, што патрэбна для ціхага шчасьця. На Плошчу выходзіць Унівэрсытэт Фізычнай Культуры, яшчэ адзін сымбаль канструктывісцкай эпохі даваеннага Менску. Яго шэсьць цяжкіх квадратных калёнаў падзяляюць дзьве вуліцы, што кутом ідуць да ўсходу.
Калі ад Плошчы Калёса рушыць далей, вы зноў трапляеце на тэрыторыю Мудрасьці. Па левую руку ад вас возьме пачатак вялізны Палац Палітэхнікі. У глыбіню сыходзяць кварталы яго факультэтаў, дзе рыхтавалі людзей да працы на гіганцкіх заводах у прадмесьцях Гораду Сонца. Трохі далей — паўкруг калянады Палацу Навукі, за якім пачынаецца квартал Акадэміі. Насупраць яго, праз Праспэкт, Акадэмія Музаў. Таленавітая моладзь у ёй вучылася вырабляць дэкарацыі для шчасьлівай Краіны.
Прамінуўшы яшчэ некалькі Народных Палацаў, вы трапіце на апошнюю Плошчу Гораду Сонца. Гэта зона Любові. Так атрымалася, што ў Краіне Шчасьця Любоў была найменш важным з трох суўладароў Мэтафізыка, таму на гэтай Плошчы няма нейкіх адмысловых палацаў. 3 правага боку зь яе бяруць па-
чатак два паркі: Батанічны сад і Чалюскінцаўпарк. У цэнтры Плошчы стаіць помнік Любові, што служыла пры Мэтафізыку Сталіне. Добры дзядок у акулярах — Калінін — усіх любіў, але ня меў сілаў нічога зрабіць, нават для ўласнай жонкі-бабулі, якую Мэтафізык адправіў у канцлягер.
41
Горад Сонца заўсёды поўніўся нейкай эротыкай. У дзяцінстве я не ўсьведамляў гэтага, але, калі вырас, зразумеў, чаму бацька ня мог спыніцца. Такой колькасьці юных прыгажуняў я не сустракаў болей у ніводным іншым горадзе сьвету. Яго вуліцы напаўняліся гэтай адмысловай пародай крохкіх, але вытанчаных кветак, якія чамусьці ў такім багацьці расьлі менавіта тут. Магчыма, зямля, добра палітая крывёю, спрыяла гэтай пародзе. Гэта не былі ружы, якія можна ўбачыць у Плэілбоі. Яны не нагадвалі моцныя, але хутка марнеючыя бутоны паўднёвых жанчынаў. Рубэнс, зь яго каханымі пышнымі хрызантэмамі, мабыць, таксама нудзіўся б у гэтым Горадзе.