Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца  Артур Клінаў

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 202с.
Мінск 2008
42.74 МБ
У мностве квітнелі архідэі ў Райскіх садох Гораду Сонца, у парках, што шырокім зялёным дыямэтрам з чортавымі коламі цягнуліся праз Горад. У адным зь іх, у сквэры ля Хлопчыка з гранатай, нават была заля для інтымных спатканьняў. Помнік, які стаяў у бязьлюднай частцы парку, шчыльным пэрымэтрам акаймлялі высокія туі. Туды час ад часу выпраўляліся беспрытульныя пары, каб атрымаць асалоду ад каханьня ў вялікай вечназялёнай залі пад блакітным пляфонам неба, побач з бронзавым хлопчыкам, што гразіўся нябёсам цяжкой, падрыхтаванай для кідку гранатай.
44
Горад Сонца быў Горадам Палацаў. Па стылі яны падзяляліся на Палацы, пабудаваныя да Вайны, і тыя, якія зьяўляліся пазьней, у саракавыя-пяцідзясятыя. Даваенныя Палацы лёгка пазнаваліся па шэрым колеры
ды іх прысадзістай каржакаватасьці. Сваімі грувасткімі лапамі яны моцна стаялі на зямлі і нагадвалі бультэр’ераў, што злосна глядзелі на ўсіх, гатовыя скочыць ды разарваць кожнага, хто праходзіў міма. У іх постацях адчувалася схаваная сіла таго часу, калі Краіна Шчасьця была дужая сваёй верай, дужая настолькі, што дастаткова было сказаць Мэтафізыку, што кроў — гэта віно, — і ўсе ня толькі верылі ў гэта, але і ўпадалі ў чароўнае ап’яненьне ад выпітай крыві.
Як ні дзіўна, даваенныя Палацы Гораду Сонца амаль не пацярпелі падчас бамбаваньняў. Самалёты, што прыляталі ў сьвяты з падарункамі ад Сталіна, іх не краналі, хаця яны былі самымі вялікімі ды заўважнымі аб’ектамі Гораду. Пагатоў нацысты, якім падабалася гэтая блізкая ім па стылі архітэктура, зьмяшчалі ў іх розныя ўстановы акупацыйных уладаў Трэцяга Райху. Тым ня менш, на старых паваенных фатаздымках усе яны ўзвышаюцца шэрымі панурымі замчышчамі над руінамі Гораду.
Сярод даваенных Палацаў трапляліся сапраўдныя шэдэўры свайго часу, як Палац Афіцэраў альбо Палац Ураду. Некаторыя зь іх, з розных прычынаў, так і не былі дабудаваныя. Грандыёзны праект Палацу Ведаў — Бібліятэкі імя Леніна — так і застаўся без хмарачосу кнігасховішча ды чытацкіх павільёнаў зь act-
німі садамі. А Палац Опэры — Вялікі Тэатар, які ўзносіўся як вэрсія эпахальнага, але нерэалізаванага ў Маскве праекту Дому Саветаў, замест чатырох цыліндрычных ярусаў мае тры. Чацьверты яго ярус мелася вянчаць шасьцідзесяцімэтровая статуя Сталіна. Кажуць, яе ня ўзьнесьлі з асьцярогі, што дальнабойныя гаўбіцы з-за мяжы, якая ў той момант праходзіла за пару дзясяткаў кілямэтраў ад Гораду, змогуць прамой наводкай страляць па фігуры вярхоўнага Бога.
Палацы, збудаваныя пасьля Вайны, былі іншыя. Яны сышлі ад жорсткага, але праўдзівага стылю, і ўжо сымбалізавалі ня моц, але багацьце. Яны сапраўды нагадвалі рогі дастатку, зь якіх на фасады Палацаў сыпалася ўсё напрыдумлянае чалавекам за тысячагодзьдзі існаваньня папярэдніх стыляў. Тут прысутнічаў Старажытны Рым, Грэцыя, Старажытны Эгіпет, Барока, Рэнэсанс, акультныя знакі. У будаўнікоў Утопіі не ўзьнікала сумневу ў тым, што эстэтыка Шчасьця павінна ўвабраць у сябе ўсе найлепшыя дасягненьні ранейшай культуры.
Фасады паваенных Палацаў уяўлялі сабой дзіўныя карункі, дзе ў мудрагелістых узорах злучаліся барокавыя франтоны зь пяціканцовымі зоркамі ў сярэдзіне, антычныя вазы, рогі дастатку, урны, карынфскія, тасканскія, іянійскія калёны ды пілястры, эгіпецкія абэ-
ліскі, балюстрады, мэдальёны, разэткі, ілжывыя вокны ды бальконы і, вядома ж, мноства культавай сымболікі: зоркі, сярпы ды молаты, і нават, масонскія цыркулі!
Паваенныя Палацы, як і належала ў Горадзе Сонца, былі жоўтага колеру. Яны мелі розныя яго адценьні, пачынаючы ад вельмі разьбеленага, амаль белага, сканчаючы глыбокаю насычанаю вохрай. Калі ў Горадзе ішоў дождж альбо наступала доўгая зіма, сваім колерам Палацы ўсё роўна мусілі сымбалізаваць Сонца. Усім выглядам яны сьцьвярджалі, што гэта Горад менавіта Сонца, нават калі яго цяпер няма. Рэальнага Сонца ў ім, у прынцыпе, можа ніколі ня быць, але ён усё роўна будзе заставацца ім, Горадам інтэлігібэльнага, але не фізычнага Сонца.
45
У юнацтве мне падабалася проста так, бяз справаў, вандраваць па Жоўтым Горадзе. У ім я знаходзіў мноства невытлумачальных сюррэалістычных кампазыцыяў, таго стылю, які пачаў рабіцца мне блізкі. У тыя часы я ўжо вучыўся на архітэктурным факультэце Палітэхнічнага Інстытуту, дзе маёю спэцыяльнасьцю стала праектаваньне й будаўніцтва гарадоў.
У Жоўтым Горадзе я адкрываў для сябе безьліч рэчаў, якія інтрыгавалі, але заставаліся незразумелымі для мяне. Ен уяўляў сабой дзіўную канструкцыю, створаную кімсьці, хто сам не ўсьведамляў свайго твору. Будаўнік Гораду ня быў ягоным Стваральнікам, а толькі мэдыюмам, рукою якога кіравала нейкая іншая, вышэйшая сіла. Разгадваць таямніцы гэтай вышэйшай сілы, нябачнай рукі, што стварыла дзівосныя лябірынты гэтага чароўнага Гораду, было цікава й захапляльна.
Манумэнтальнасьць Жоўтага Гораду падпарадкоўвала чалавека, але адначасова нейкім чынам зьмякчалася вэлюмам правінцыйнага сэтымэнталізму. Прастора імпэрскага Гораду, якая па вызначэньні павінна трымаць адлегласьць ад гледача, раптам ламалася ў мностве нечаканых месцаў, рабілася блізкай ды сумаштабнай чалавеку. Вялікасныя архітэктурныя формы, як у сюррэалістычным творы, то зьмяншаліся да настольных памераў, то зноў вырасталі да гіганцкіх.
Дэкарацыі няспынна зьмянялі адна адную. Праз шыкоўную, багата аздобленую арку вы траплялі ва ўбогі падворак, адзіным упрыгожаньнем сьціплых неатынкаваных сьценаў якога былі чароды шпакоўняў-буданчыкаў, зробленых тутэйшымі архітэктарамі-аматарамі на месцы бальконаў паводле свайго густу і ўяўленьня. Але ўжо праз сто мэтраў падарожжа
па гэтай раскошы ўбоства іншая манумэнтальная арка выводзіла вас на вялізарную Плошчу, дзе карынфскія калёны гіганцкага памеру адбівалі маршавы крок па ходніках сярод мінакоў, падобных да ліліпутаў.
Бясконцая зьмена дэкарацыяў стварала ў прасторы Гораду мноства зонаў ірацыянальнага, нелягічнага, таго, што давала магчымасьць адчуць сябе падарожнікам, які пратачыўся ў лябірынт тэксту рамана Франца Кафкі альбо Эліяса Канэцьці. Я любіў узірацца ў фасады Жоўтага Гораду. Адшукваць у іх незразумеласьці, магчыма, незаўважныя звычайнаму мінаку, але бачныя мне, чалавеку, які вывучаў каноны клясычнай альбо проста лягічнай архітэктуры.
Мне падабалася знаходзіць у тэксьце гэтага Гораду дзіўныя зашыфраваныя пасланьні, адпраўленыя невядома кім, прызначаныя невядома каму. Сустракаць дзьвярныя выймы, увайсьці ў якія мог хіба толькі маленькі чорны прасалідолены чалавечак, аздобленыя парталам, прызначаным для вялізарных манумэнтальных дзьвярэй. Адкрываць дзіўныя ляпніны, якія раптам прарасталі на неатынкаванай цаглянай сьцяне. Пілястру, што нечакана самотна зьяўлялася там, дзе яе, у прынцыпе, ніколі ня можа быць. Бальконы без уваходу ды выйсьця, што пустымі вачыма бяз зрэнак пазіралі ў неба.
Знаходзіць цэлыя вялікія кампазыцыі, як фасад Палаца Тэлевізіі на вуліцы Камуністычнай, дзе манумэнтальная калянада, падобная да калянады старажытнаэгіпецкага храму ў Люксоры, папросту прысунутая да канструктывісцкага цела будынка, празь якое нясьмела прарастае барокавы партал, што нагадвае сылюэт касьцёла Эль Джэзу ў Рыме. Альбо маленькі палацыё на рагу Маркса й Камсамольскай, на даваенны канструктывісцкі фасад якога, у некалькі шэрагаў, адна над адной, нанізаныя танюткія карынтаўскія калёначкі, a аскетычны ўваходны праём будынка спавівае мудрагелісты расьлінны арнамэнт.
Блукаючы па інтэлігібэльных лябірынтах Жоўтага Гораду, сярод гэтых дзіўных Палацаў, што стаялі пад населеным ватнымі багамі кобальтавым небам, я адкрыў у ім прыгажосьць, якую ня мог бачыць у дзяцінстве. Дзіўна, але гэтае адкрыцьцё чамусьці стала магчымым толькі тады, калі я пакінуў Краіну Шчасьця назаўсёды.
46
Калісьці Горад Сонца напаўнялі выявы і скульптуры багоў Краіны Шчасьця. Сустрэць іх можна было паўсюдна — на фасадах ды ў інтэр’ерах Палацаў, на плошчах, у яго парках
ды сквэерах. Вялікая Утопія стварыла свой двухпалатны Алімп з Дэміюргаў і пэрсаніфікаваных Бога-герояў. У першай палаце месца Зэўсаў ды Апалёнаў занялі Вялікі Камуніст, Вялікі Рабочы, Вялікі Жаўнер, Вялікі Навуковец, Вялікі Касманаўт, Вялікі Сталявар, Вялікі Шахцёр, Вялікі Чыгуначнік, Вялікі Бавоўнагадовец, Вялікі Трактарыст, Вялікі Камсамолец, Вялікі Будаўнік, Вялікая Ткачыха, Вялікая Калгасьніца і гэтак далей і гэтак далей.
Гэта былі Дэміургі-стваральнікі Краіны Шчасьця. У Горадзе Сонца існаваў яшчэ мясцовы культ Вялікага Партызана — героя Вайны з Гігантамі Трэцяга Райху, адбіткаў якога асабліва шмат стаяла ў далёкіх прадмесьцях Гораду. Скульптуры Дэміургаў усталёўваліся звычайна на фасадах Палацаў, а іх выявы, зробленыя ў мазаіцы, зграфіта, росьпісе, чаканцы, зьмяшчаліся на добра бачных воку сьценах будынкаў.
У Краіне Шчасьця былі й два галоўныя пэрсаніфікаваныя багі: Вялікі Ленін ды Вялікі Сталін. Праўда, у маім дзяцінстве Вялікага Сталіна ўжо зрынулі, але ў Краіне ўсё роўна заставаліся людзі, якія працягвалі пакланяцца ягонаму культу. Скульптуры Вялікага Леніна ставілі звычайна на плошчах. У інтэр’ерах Палацаў зьмяшчалі ягоныя бюсты й скульптуры меншага памеру. У кабінэтах апаратаў Мэтафізыка, Моцы, Мудрасьці ды Любові розных узроўняў вісела вялізная
•it
колькасьць партрэтаў Леніна. Зрэшты, у кабінэтах Дзяржбясьпекі болып любілі вешаць партрэт Фэлікса Дзяржынскага, хударлявага інтэлігентнага выгляду дзядзечку з вострай бародкай ды крыху завостранымі вушкамі.
У палаце пэрсаніфікаваных багоў былі й два вялікія немцы — Карл Маркс ды Фрыдрых Энгельс, скульптуры якіх, праўда, не ў такіх колькасьцях як Леніна, таксама ўсталёўвалі на плошчах. На Алімпе прысутнічалі яшчэ некалькі немцаў: Карл Лібкнэхт, Роза Люксэмбург ды Кляра Цэткін, але ім помнікаў ня ставілі, а толькі называлі ў іх гонар вуліцы. Вуліцы менавалі на ўшанаваньне ўсіх багоў-Дэміургаў ды Бога-герояў. Асабліва шмат месцаў у Горадзе прысьвячалі Леніну. Калі ўжо не заставалася не ўганараваных ягоным імём вуліцаў, пляцаў, праспэктаў, пачыналі ўзгадваць іншыя псэўданімы, мянушкі ды дзявочыя прозьвішчы Аеніна й называць вуліцы імі. Калі і яны сканчаліся, то давалі яго імя Палацам, Заводам, Бібліятэкам, Унівэрсытэтам.
Былі ў Краіне Шчасьця й маленькія Дэміургі — Вялікія Піянэры й Вялікія Акцябраты, скульптуры якіх зьмяшчалі ў сквэрах, a таксама прыпалацавых парках. Але, як і Вэнэрам зь вяслом, ім пашанцавала менш за ўсіх. Занадта блізка стаялі яны да людзей, таму ім першым адбівалі насы, абломвалі рукі й