• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца  Артур Клінаў

    Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

    Артур Клінаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 202с.
    Мінск 2008
    42.74 МБ
    чаны Калізэй для дзяцей Гораду Сонца. Гэта акруглы ў пляне будынак цырку, што спавіты калёнамі карынфскага ордэру.
    У гэтым месцы Праспэкт перасякае раку, якая, апрануўшы каралі азёраў, працякае праз паркі. Бліжэй да наступнае Плошчы, праз паварот, яна адкрываецца да Праспэкту. Па левую руку, над выгібам ракі, узьнеслася прыстанішча Моцы — вялізарны Палац Генэральнага Штабу. Шэрым панурым замчышчам крыху ўлева ўзвышаецца Опэра — Вялікі Тэатар, які чымсьці нагадвае павялічаны замак Анёла ў Рыме.
    Прамінуўшы мост праз раку, вы падыдзеце да іншага найважнейшага месца Гораду Сонца — Плошчы Вікторыі. Яна мае форму авалу. 3 захаду яе атачаюць зялёныя паркі, з усходу — паўкола з Народных Палацаў. У цэнтры Плошчы ўзвышаецца помнік, прысьвечаны Перамозе — высокая чатырохкутная Стэла, пірамідальную аснову якой складаюць барэльефы з выявамі багоў-волатаў апошняй Вайны. Побач са Стэляй гарыць Вечны Агонь у гонар палеглых Герояў.
    На Плошчы Вікторыі разьмешчаны яшчэ адзін значны сымбаль Гораду Сонца. У яе глыбіні з боку паркаў стаіць маленькая Хатка. У ёй больш за стагодзьдзе таму прайшоў Першы Зьезд Партыі. У Краіне Шчасьця гэты несамавіты дамок меў статус сакральнага мес-
    ца, таму што дэ-юрэ менавіта тут нарадзілася немаўля, якое праз дваццаць гадоў запаліць агонь Рэвалюцыі.
    Калі рухацца ад Плошчы Вікторыі далей на ўсход, то з правага ды левага боку ад вас ізноў будуць цягнуцца чароды Народных Палацаў. Гэта асаблівыя, вельмі дзіўныя збудаваньні Гораду Сонца. Яны падобныя да Палацаў, але не зусім імі ёсьць. Хутчэй гэта маскі Палацаў, што трымаюць нябачныя рукі адмыслова для Вас, падарожнага, які выпадкова трапіў у сонечны Горад. За кожным Палацам прытуліўся маленькі прыпалацавы парк. Раней у іх стаялі скульптуры, фантаны і нават тэатральныя сцэны, болывасьць зь якіх да нашага часу, на жаль, не захавалася.
    36
    У дзяцінстве я мог з насьцярогай ставіцца да плошчаў і вуліцаў, але ўжо напэўна любіў падворкі Гораду Сонца. У ім амаль не было так званых калодзежаў, своеасаблівых каменных мяхоў, якія так распаўсюджаны ў большасьці местаў Эўропы. Дваровая, паркавая частка ў Ідэальным Горадзе не была замкнёнай, прыватнай тэрыторыяй для насельнікаў дому, але прасторай, адкрытай для ўсіх, абшарам, дзе працякала вялікая частка публічна-
    га жыцьця. Любы падворак у Горадзе Сонца быў маленькім аазісам, дзе ты мог схавацца ад пякучага сонца яго плошчаў і вуліцаў, ад яго імпэрскай архітэктуры, што з суворым дакорам паглядала на ўсіх, ад яго геамэтрыі, якая стваралася дзеля залатога сячэньня, але ў ёй чамусьці не ўлічылі ды забыліся пакінуць месца для цябе.
    Па сутнасьці, двары Гораду —гэта маленькія паркі, толькі абмежаваныя прастакутнікамі кварталаў. Дваровыя паркі ў нейкім сэнсе былі пратэставымі дыяганалямі Гораду Сонца, альтэрнатывай яго жорсткай правільнай геамэтрыі. Калі я мусіў прайсьці пехатой з пункту А ў пункт В Гораду, то ня мела ніякага сэнсу дабірацца туды пэрпэндыкулярамі яго вуліцаў. Ведаючы, што кожны квартал — гэта пусты прастакутнік, у які вядуць некалькі аркаў, я мог увайсьці ў яго з аднаго кута, прайсьці праз парк і выйсьці ў іншым месцы. Зважаючы на гэта, усе жыхары карысталіся такім дыяганальным спосабам пераадоленьня прасторы. Натуральна, двары рабіліся працягам вуліцаў, часам у такой ступені, што іхная ажыўленасьць нагадвала ажыўленасьць праспэктаў, якія атачалі іх. Магчыма, менавіта такою і была невыпадковая задума стваральнікаў Гораду.
    У Горадзе Сонца, акрамя некалькіх непублічных Палацаў, ня мусіла існаваць замкнё-
    най, прыватнай прасторы. Прыватнае жыцьцё ня мела права на адасабленьне. Любое адасабленьне, адыход ад калектыву выклікаў падазрэньне. Часам і наведваньне клязэту не было асабістай справай. У такіх камунальных мурашніках, празь якія праходзілі ўсе грамадзяне Краіны Шчасьця, як войска ды піянэрскія летнікі, нават прыбіральні будаваліся без індывідуальных кабінак, праўда, у іх яшчэ захоўваўся падзел на жаночыя й мужчынскія ўстановы.
    У маім дзяцінстве ў дварох Гораду Сонца яшчэ заставаліся фрагмэнты сцэнічных дэкарацыяў, якія паўсталі, калі будаваўся гэты Горад. Я памятаю гэтыя дзіўныя скульптуры з гіпсу, што стаялі сярод клюмбаў з кветкамі ды дзікіх зарасьцяў дваровых паркаў. Папраўдзе, дваровые паркі вельмі адрозьніваліся ад тых, вялікіх паркаў Гораду Сонца, дзе зноў валадарыла геамэтрыя зь яе акуратна падрэзанымі кустамі, разьлічанымі алеямі ды ўсталяванымі ў патрэбных месцах скульптурамі й фантанамі. У гэтых жа захоўвалася нейкая натуральная дзікасьць, як быццам той, хто ў свой час іх стварыў, потым забыўся на іх, пакінуў жыць сваім няправільным, негеамэтрычным жыцьцём.
    I яны жылі ім, абрасталі дзікімі кустамі, пустазельлем, нейкімі незразумелымі пабудовамі, парканамі ды гаражамі. У нетрах гэтага кустоўя, сарайчыкаў ды агароджаў гіп-
    савыя скульптуры мядзьведзяў з бачонкамі мёду, аленяў, маленькіх хлопчыкаў з кнігамі ў руках, жанчынаў, што вядуць кудысьці за руку дзяцей, выглядалі неяк па-асабліваму сэнтымэнтальна. У іх зіхацела нейкая душэўная пяшчота, лірычная мэлёдыя, зусім не падобная да сонечна-пасіянарных жорсткіх маршаў Гораду Сонца.
    У зарослых прыпалацавых парках завісала адчуваньне нейкага бясчасься, ачалавечаных руінаў Картагену, Утопіі ў літаральным яе прачытаньні. Іхныя псэўдаантычныя вазы з гіпсу ў атачэньні лопуху ды хмызоў бэзу, стаялі ў невядомым часе невядомага месца. Праз вышыню таполяў на іх паглядалі адваротныя бакі Палацаў з рэдкімі рэнэсансавымі вокнамі, якія прарасталі адразу зь неатынкаваных цагляных сьценаў, мадульёны й дэтынкулы абарваных на паўслове карнізаў, праваленыя дахі абозьняў, карынфскія пілястры арак, што вялі да плошчаў. Вакол іх бегалі дзеці з цацачнымі аўтаматамі, гуляючы ў вайну, хадзілі нейкія чырвананосыя дзядзькі зь няцацачнымі бутэлькамі ў руках, хатнія гаспадыні разьвешвалі сьвежавымытую бялізну.
    Стваралася пачуцьцё вечнасьці і бясчасься, руінаў Цывілізацыі, працягласьць якой раскалолася на фрагмэнты, і гэтыя фрагмэнты шкельцамі калейдаскопу зьбіраліся ў мудрагелістыя дзіўныя ўзоры. Гэтыя ўзоры былі
    рэальныя і падманлівыя адначасова. Да вазы ты мог падысьці, дакрануцца да яе шурпатай выбеленай паверхні, але ў той жа момант яна была ілюзорная, нерэальная ў сваім зьяўленьні тут, закінутая ў самоту гэтага соннага Гораду зь невядомай культуры невядомага месца, з Цывілізацыі, якой няма ў Часе, якога тут таксама няма.
    37
    Доўгай зімою жыцьцё ў дварох ня тое каб замірала, але рабілася асабліва сонным. Яно абуджалася вясною разам з дурманлівым пахам травеньскага бэзу, што буяў і квітнеў ва ўсіх няправільных месцах Гораду, ды зіхацела, пералівалася ў праменьні яго сонца да першых белых мух, што прыляталі перад днём Рэвалюцыі.
    Пэрсанажаў падворкаў можна было падзяліць на некалькі групаў іх нязьменных заўсёднікаў. Першую складалі Старыя Гораду Сонца, якія звычайна сядзелі на выгнутых літараю Д драўляных лаўках. Яны адрозьніваліся ад старых з пралетарскіх прадмесьцяў, большасьць якіх прыехала пасьля Вайны зь вёсак і мястэчак у Горад, які рос так хутка, што за некалькі дзесяцігодзьдзяў падвойваў, патройваў, учатырваў сваіх жыхароў. Гэтыя ж Ста-
    рыя збольшага былі зь мясцовых. Многія зь іх яшчэ памяталі часы Першага Зьезду і тую пару, калі трамваі па Горадзе езьдзілі запрэжаныя ў конскія павозкі.
    Старыя Гораду Сонца, што сядзелі на зэдлях у дварох, былі такой жа важнай іх часткай, як і антычныя Вазы. Падобныя да гіпсавых статуяў, з усходам сонца яны займалі свае глядацкія месцы ў партэры і, канечне, усё бачылі, усё пра ўсіх ведалі і, калі трапляўся ўважлівы слухач, ахвотна дзяліліся зь ім сваімі сакрэтамі. Час ад часу шэрагі гледачоў радзелі. Кагосьці зь іх выносілі з чорнага дзьвярнога праёму ў няправільным тэтраэдры пад фальшыва гранага Шапэна. Аднак на пустое месца неўзабаве прыходзіла новая Старая і нішто ў жыцьці двара прынцыпова не зьмянялася.
    Іншай групай насельнікаў былі матухны з вазочкамі. У тыя часы дзяцей у Горадзе Сонца нараджалася шмат і матухны з вазочкамі яшчэ не зрабіліся такой рэдкасьцю, як у нашыя дні. Яны гадзінамі хадзілі вакол Вазаў, пра штосьці шапталіся зь іншымі матухнамі ды зьнікалі з прыходам сутоньня. Далей ішлі дзеці, якія шныпарылі ў падворкавых зарась• цях, гойсалі па стрэхах сараяў, абстрэльвалі з рагатак выпадковых мінакоў ды псавалі Вазы непрыстойнымі словамі. Іншым гатункам насельнікаў былі мінакі, якія проста ішлі праз
    двары па сваіх справах, дыяганальна скарачаючы адлегласьці Гораду Сонца. Да Вазаў, звычайна, яны ставіліся індыфэрэнтна.
    Наступнай групай заўсёднікаў падворкаў былі п’яніцы, якія з адкрыцьцём вінных крамаў займалі зэдлі з альтанкамі, не занятыя Старымі з Мамашамі, ды вялі задушэўныя размовы пра вечнае ды бясчасьсе, пра Шчасьце й Сэнс, пра Справядлівасьць і Павагу, пра Востраў, якога няма ў часе, якога няма. Вазы яны паважалі, але калі тыя стаялі ў зручным месцы, усё роўна карысталіся імі як прыкрыцьцём для спраўленьня малых патрэбаў. Апошняю групай быў абслугоўваючы пэрсанал двароў Гораду Сонца. У яе ўваходзілі дворнікі, сантэхнікі, міліцыянты ды зьбіральнікі бутэлек. Гэтая група неабыякава ставілася да п’яніцаў і заўсёды ўваходзіла зь імі то ў часовыя хаўрусы, то ў адкрытыя канфлікты.
    Міліцыя раз-пораз ладзіла паляваньне на выпівохаў і, калі тыя не пасьпявалі схаваць пляшкі, псавала ім культурны адпачынак сярод Вазаў і бэзу. Зборшчыкі бутэлек зараблялі на п’яніцах грошы. У Горадзе гэта быў сур’ёзны бізнэс. Паміж зьбіральнікамі ішла барацьба за двары Гораду, які падзяляўся на зоны ўплыву. У^арваньне прыблуды на чужую тэрыторыю сканчалася бойкамі ды разборкамі з мацюкамі.
    У вялізарным падворку на вуліцы Леніна, у якім я стаў часта бываць, калі пачаў наведваць
    мастацкую школу, шчыравалі два зьбіральнікі пляшак. Двор падзяляўся на дзьве паловы. Адну абслугоўваў Яшка-Кароль бутэлек, другую — Унучка Леніна. Усе насельнікі ведалі іх менавіта пад гэтымі імёнамі. Незразумела, чаму Унучка Леніна так сябе называла, бо вядома, што Ленін дзяцей ня меў, але ў спрэчках зь міліцыянтамі ды канкурэнтамі яна заўсёды крычэла: «Я — Унучка Леніна!», што, мусіць, павінна было наганяць на тых жах і трымценьне.
    У самым цэнтры падворку была альтанка, якая стаяла непасрэдна на памежжы дзьвюх падзеленых тэрыторыяў. Альтанка атрымлівалася як бы нічыйнай, але менавіта яна карысталася асаблівай папулярнасьцю ў мясцовых выпівохаў. За ўключэньне яе ў сваю зону ўплыву між Яшкам-Каралём бутэлек і Ўнучкай Леніна ішла сапраўдная вайна. У той час, калі ў альтанцы адбывалася чарговая гутарка пра Справядлівасыць і Павагу, яны хаваліся ў кустох ды чакалі зручнага моманту, каб захапіць пакінутыя пасьля трафэі. Часта гэта завяршалася сапраўднай тузанінай.