• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мама выходзіць замуж  Муа Марцінсан

    Мама выходзіць замуж

    Муа Марцінсан

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 382с.
    Мінск 1988
    83.88 МБ
    — Выберы каго-небудзь, Хана, выберы каго-небудзь!
    I толькі ў самы апошні момант, калі гаварыўся апошні радок вершыка, яна нарэшце асмельвалася і заўсёды цягнула ў круг мяне.
    У школе вучыліся дзеці, адзетыя гэтаксама бедна, як і Хана. 3 якой прагнасцю і мальбою глядзелі яны на тых, хто еў хлеб з маргарынам ці ліверную кілбасу,— напрыклад, на дачку гандляра. А Хана нават і гэтага не смела: яна не глядзела ні на багатых, ні на бедных, ні на кога, з кім яна не была так блізка знаёмая, як са мною. Ды нават і мяне яна іншы раз пабойвалася.
    Аднойчы з ёю здарылася папраўдзе нешта страшнае. На перапынку яна забылася схадзіць па патрэбс, і ёй ужо ў самым пачатку ўрока трэба было б папрасіцца выйсці. Але яна не пасмела.
    Я заўважьіла, што ў яе нешта здарылася, і прашаптала:
    — Табе зубы баляць?
    Яна пакруціла галавою.
    — Трэба пісаць, а не шаптацца,— сказаў мой кумір каля дошкі.
    Фрэкен была вельмі строгая са мною, стражэйшая, чым з другімі дзецьмі, але была са мною і болей сардэчная, чым з імі — гэтым яна ўзнагароджвала мяне. Таму мяне і не засмучалі яе вымовы. Помніцца, я нават любіла іх: было прыемна, што яна звяртае на мяне ўвагу, няхай нават сварыцца. Раптам Хана ўскочыла, невыразна прамармытала некалькі слоў, і тут мы ўсе пачулі, як нешта пацякло.
    Фрэкен пачырванела.
    — Выйдзі, Хана,— сказала яна і строга паглядзела на тых, хто пасмейваўся і залішне цікавіўся.— Пішыце далей.
    Хана выйшла за дзверы. А мы пісалі і пісалі, між радоў хадзіла фрэкен, не спускала з нас вачэй. Дзве-
    ры асталіся адчыненыя, але, калі б Хана зноў ціхенька ўваіішла ў клас, мы ўсё роўна не пасмелі б глянуць на яе.
    Урок кончыўся, а Хана так і не прыйшла.
    Я адразу набегла яе шукаць. Ніхто не захацеў мне памагчы. Дзеці стаялі групкамі і хіхікалі, а адзін хлопчык крыкнуў мне наўзадгон, што Хана пайшла дадому па сухія штаны.
    — У яе няма другіх штаноў! — зларадна зараўла дачка старэйшага работніка.
    Але я нават не чула іх насмешак, Мяне душыў адчай. Мне думалася, што Хана памерла. Я не чула званка і адбягала ўсё далей ад школы, шукала ў кустах каля прыбіральні, поўзала па глыбокай канаве. Доўга хадзіла я па прасёлку і крычала, а потым папыталася ў мужчыны, які ішоў насустрач, ці не бачыў ён дзяўчынкі ў доўгай спадніцы і з маленькаю коскаю. He, ён не бачыў, але калі я са школы, дык званок ужо даўным-даўно празвінеў. Я з усяе сілы памчалася назад. Можа, Хана вярнулася за перапынак?
    Потная, расчырванелая, я ўбегла ў клас, калі ўсе дзеці ўжо сядзелі на месцы, трымаючы перад сабою грыфельныя дошкі. Але я нікога не заўважыла, нават настаўніцы, я бачыла толькі, што мая парта пустая і Ханы няма.
    — Садзіся на месца, Міа. Вазьмі дошку і спісвай лічбы.
    Я машынальна паслухалася, дастала сваю дошку і замерла, утаропіўшыся ў адну кропку. Настаўніца больш нічога не сказала. Яна нават не падышла да мяне паглядзець, ці напісала я што-небудзь, і ні слова не папыталася пра Хану. I раптам я пачала ненавідзець настаўніцу. Хвілін праз дзесяць я ўжо так моцна яе ненавідзела, што мне хацелася ўскочыць, драпаць ёй твар і шчыкаць датуль, пакуль яна не папросіць мяне знайсці Хану, схадзіць у багадзельню і
    дазнацца, прыйшла яна дадому ці не. Хана ляжыць, напэўна, нежывая каля чыгуначнага пераезда, дзе аднойчы знайшлі дзіця і дзе неяк задушыла селяніна з чужога прыхода. А можа, яе разарваў сабака з саду гандляра, каля якога яна ходзіць дадому? Бо сабака такі вялізны і злосны, што пра яго нават пісалі ў газеце «Эстгётэн».
    Я сядзела моўчкі і ўсё больш распалялася нянавісцю да настаўніцы, якую нядаўна вельмі любіла, за яе абыякавасць да Ханінага няшчасця. Я ведала, як баялася Хана таго сабакі, і часта праводзіла яе міма саду,— я ані не баялася сабак з гладкаю поўсцю. А гэты быў гладкі, як цяля. Затое ой як баялася я сабак з доўгаю поўсцю! Уяўляю, як страшна было Хане вяртацца той дарогаю. А фрэкен спакойна разгульвае па класе ды яшчэ злуецца на Хану за тое, што з ёю здарылася.
    Я цвёрда вырашыла, што, як толькі кончыцца ўрок, пайду шукаць Хану і не вярнуся ў школу датуль, пакуль не знайду яе. Празвінеў званок, а мая грыфельная дошка была чыстая — я не напісала ніводнай лічбы і так спяшалася, што кінула дошку проста на парту, дзе яна і асталася, што сведчыла пра маю нядбайнасць.
    Але толькі я сабралася бегчы, пачуўся голас фрэкен:
    — Падыдзі сюды, Міа, я хачу пагаварыць з табою! А вы, дзеці, выйдзіце!
    Я спынілася. Хоць я яшчэ палала нянавісцю, але гэтаму голасу не магла не падпарадкавацца. Я так рэзка крутанулася ў дзвярах, што стукнулася з дзяўчынкай і расквасіла ёй нос. Дзяўчынка расплакалася. Сама я нават не адчула болю, хоць шчака яшчэ некалькі дзён пасля гэтага была сіняя і доўга балела.
    — Як гэта здарылася? — папыталася настаўніца.
    Дзяўчынка толькі ўсхліпвала. Я лічыла, што яна сама вінаватая: усе, хто плача ды яшчэ скардзіцца,— самі вінаватыя.
    — Кроў ідзе з носа? — зноў папыталася фрэкен.
    Божа міласэрны!.. Я моўчкі тапталася на месцы, a дзяўчынка захныкала:
    — Здаецца, ідзе...
    Я падняла фартух і моцна правяла ім па яе носе.
    — He ідзе,— закрычала я.— Пойдзем да помпы, памочым халоднай вадой! — I я пацягнула яе ў калідор. Hoc усё-такі выгляд меў жаласны. Фрэкен таксама пайшла з намі — праверыць, ці ідзе кроў, і мне давялося прасіць у дзяўчынкі прабачэння.
    — Трэба абавязкова прасіць прабачэння, калі сутыкаешся з чалавекам,— сказала фрэкен сур’ёзна.
    — Даруй мне,— прамармытала я, а сама аж трэслася ад злосці і нецярпення. На маім месцы кожны папрасіў бы прабачэння.
    Мы з фрэкен моўчкі вярнуліся ў пусты клас.
    — Міа...— Фрэкен паглядзела на мяне і зноў замоўкла. Маўчанне цягнулася даволі доўга.
    — Я пайду,— нарэшце не вытрывала я.
    — Куды?
    — Шукаць Хану. Яна цяпер, напэўна, нежывая. Яе пераехаў цягнік ці пакусаў сабака Хольмста.
    — Ты лічыш, што Хана зрабіла правільна? I, патвойму, добра, што яна не вярнулася ў клас?
    — Хана ўсяго баіцца. Яна ж такая баязлівая.
    — Ды я на яе і не злуюся. Але табе, Міа, трэба быць больш паслушнаю.
    А-г-а-а. Я адразу супакоілася. Зноў старая песня. Зараз мне будзе наганяй. Я зноў пачала ненавідзець настаўніцу. Яна такая самая, як і ўсе, такая самая, як і мама. Але мама бывае што і не пакарае мяне, хоць іншы раз і трэба было б адлупцаваць. Ну, а цяпер што я зрабіла? He пісала лічбаў? Дык хіба ж можна пісаць,
    калі дрыжаць рукі, а лічбы на дошцы так і скачуць уверх і ўніз? Хіба можна пісаць, калі пад коламі цягніка ляжыць мёртвая Хана?
    — Ты чуеш, што я кажу? Трэба стрымліваць сябе, Міа. Ты любіш Хану, але ты павінна дазволіць Хане быць Ханаю — яна ніколі не зможа стаць такою, як ты.
    Я не зразумела, што яна хацела гэтым сказаць, але наганяю, напэўна, не будзе. Што ж тады будзе? Што-небудзь другое? Чаго я раней не ведала?
    — Я павінна пашукаць Хану, яна болып нікому не патрэбна,— сказала я.
    — Ты вырашыла пайсці без дазволу. Чаму? Чаму ты не папыталася ў мяне? А я спадзявалася, што ты папросіш дазволу, Міа.
    Тут я зусім растала. I праўда, чаму я не папрасіла дазволу?
    — Хіба я злая?
    — He, не! — закрычала я.
    — Тады чаму ж ты не папрасіла ў мяне дазволу, перш чым пайсці? Я ж бачыла, што ты надумалася ісці.
    — Той, хто просіць, ніколі нічога не атрымлівае. Ніколі, ніколі! — У мяне перад вачыма стаяла тая настаўніца з прутком у руцэ.
    — У мяне ты ніколі нічога не прасіла.
    Гэта было цяжэй трываць, чым пабоі, гэтага я ніяк не магла зразумець. Што ж са мной будзе?
    Цяпер я не ненавідзела і не любіла яе — я проста баялася. Яна нагадала мне таго страшнага бога, пра якога я чытала ў бабуліным малітоўніку. Бога, які бачыў у цемры. Бога, які хадзіў па белым свеце, караў усіх і жыў як тыран. Бога, які мог рабіць усё, што яму ўздумаецца, і ніхто не асмельваўся яму пярэчыць.
    Я спалохалася. I, як заўсёды ў такіх выпадках, думкі пачалі праясняцца. У самыя адчайныя хвіліны
    да мяне прыходзілі асабліва ясныя думкі. У мяне быў вельмі развіты інстынкт самазахавання.
    — Фрэкен магла сама папрасіць мяне пашукаць Хану,— сказала я пакорліва, хоць усярэдзіне ў мяне ўсё дрыжала і гарэла ад нецярпення і страху перад тым, што павінна вось-вось здарыцца, а таксама ад думкі, што я ўсё яшчэ сяджу ў класе, трачу дарэмна час і не шукаю Ханы.
    У дзверы пачалі зазіраць дзеці — перапынак надта зацягнуўся. А фрэкен усё сядзела, утаропіўшыся вачыма ў адну кропку. На твары ў яе гарэў цёмны румянец. «Злуецца,— падумала я.— Цяпер усё кончана, Хана памерла».
    Я паднялася і адчула, як у мяне пахаладзелі шчокі,
    — Правільна, Міа, я магла папрасіць цябе,— пачула я голас настаўніцы.— Але ты павінна навучыцца не адчайвацца і не ўбіваць сабе ў галаву дурнога. Хана не памерла. Проста яна вельмі сарамлівая і баіцца прыйсці ў школу. А цяпер, прашу цябе, схадзі ў багадзельню (так называўся дом для бедных) і ўсё пра яе даведайся. На сёння ты свабодная.
    Я адразу забыла суровага бога. Што ў яго агульнага з маёй настаўніцай? Яна — новы бог, якога раней ніхто не ведаў! Што трэба рабіць, калі стаіш перад новым богам? Я не ведала...
    Мне трэба было б проста пайсці, але як пайсці, нічога не сказаўшы?
    — Пара званіць на ўрок,— данёсся да мяне голас фрэкен.
    А я ўсё марудзіла. Што ўсё ж такі сказаць?
    — Я не ведаю, я... я... прашу прабачэння...— пакорліва прамармытала я.
    — Добра, Міа, але ж гэта толькі простае выкананне правілаў ветлівасці. I ўсё ж не трэба вельмі часта прасіць прабачэння. Гэта так лёгка можа ўвайсці ў
    звычку. Бо той, хто часта просіць прабачэння, відаць, часта і робіць няправільна.
    Я падумала, што і раней гэта ўсё ведала, і, нічога болып не сказаўшы, нізка прысела. Толькі я паспела выйсці на школьны двор, як зазвінеў званок. Міма дзяцей я прабегла так, быццам іх зусім не было, і выправілася проста да Ханы. Цяпер я верыла, што яна жывая,— так сказаў мой новы бог.
    А ў багадзельні ішла сапраўдная вайна.
    Чатыры бабулі ў сенцах так раўлі адна на адну, што ніводная з іх, напэўна, не чула, што крычыць другая. Тут была і венічніца Міна — вялікая тоўстая жанчына з ружовым і гладкім тварам, хоць ёй даўно ўжо стукнула пяцьдзесят. Сварыліся праз Хану,
    — Можа дзяўчынка, калі ёй ужо восем гадоў, папрасіцца выйсці па патрэбе? Можа ці не? Дык чаму ж я не маю права адлупцаваць яе? Хіба яна не мая дачка? — крычала Міна.