Мама выходзіць замуж
Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
— Хто схлусіць у адным, схлусіць і ў другім,— строга адрэзаў айчым.
— Во гэтак, шчырая праўда! — шматзначна сказала мама і акунулася ў злавеснае і панурае маўчанне.
Я адчувала, што размова бярэ нядобры кірунак. Мне здавалася, што айчым гаворыць маме недарэчную лухту — гаворыць пра ашуканства, калі размова ідзе пра нейкія няшчасныя пяць эрэ. Нібыта гэтая цётка не мела права за пяць эрэ купіць газету. Няўжо ім не надакучыць гаварыць пра Свена-Гарманіста і яго жонку?
Нарэшце ім, відаць, усё-такі надакучыла, яны змоўклі і да самага дома ішлі ўнураныя, кожны думаючы пра сваё.
— Чысты пакой,— сказаў айчым.
— За яго трэба плаціць шэсць кронаў на месяц,— адазвалася мама.
— Пры добрым заробку як-небудзь трываць будзем.
— Ведама, калі толькі ты атрымаеш працу.
У маміным голасе гучала сумненне, мабыць, няшчаснае мыла не перастала пеніцца і муціць ваду.
— Павінен атрымаць, мне абяцалі; а ў крайнім выпадку ў мяне ёсць кніжка, я пры першай магчымасці атрымаю працу ў другім месцы.
Мамін твар трошкі прасвятлеў, і яна далей аглядала пакой.
Першы раз у нашым побыце паявіліся прыкметы сучаснага камфорту. Каля пліты стаяў столік з паліраванаю цынкаваю стальніцаю. На ім будзем мыць посуд. Усярэдзіне столік быў пафарбаваны ў блакітны колер, выкарыстоўваўся як шафа. Такое раскошы не было ні ў кога з нашых знаёмых — ні ў цёткі, ні ў бабулі, ні ў «заможных». Толькі ў дамах, дзе мама слугавала, я бачыла на кухні такія столікі.
Сцены былі ашаляваны дранкаю і пафарбаваны ў блакітны колер. Гэты пакой служыў раней кухняю. У ім паставілі печ і перайначылі на жылы. У гэтай частцы горада цяжка было наняць пакой з асобнаю кухняю: мясцовыя жыхары былі вельмі бедныя.
Тут я вырашыла пася.-іцца на ўсё жыццё. Тут ёсць столік, на якім мыюць посуд, і ўвогуле тут велымі слаўна. Я нічому не навучылася і нічога не забыла. Права ж вырашаць належыць не мне, а дарослым.
Вырашана было перабірацца назаўтра.
— На тым тыдні запішу цябе ў школу, даўно пара,— сказала мама.
— Праўда, гэтак не гадзіцца, ёй трэба хадзіць у школу,— падтрымаў айчым.
Мы выправіліся да дзядзькі па свае пажыткі.
Хана, Вольга! Ніколі ні кроплі зайздрасці да вас не было ў маёй душы. Калі б вы паявіліся перада мною з самаю прыгожаю даларнскаю сумкаю і з дыядэмаю на лобе, усё роўна маё сэрца ўзрадавалася б, нават калі б на мне была падраная дзяруга.
Маю першую любоў, настаўніцу, мне так і не давялося болей убачыць. He сустракала я болей і гаспадара кольмардэнаўскай хаціны.
Хана і Вольга. Яны зніклі ў шэрым тумане жыцця.
Вольга — маладзіца з крывава-чырвонымі губамі. Непраглядная галеча зрабілі яе такою пакорліваю, і яна прысядала, дзякуючы за пялёнку, падораную яе малому... Хана... Вольга...
На тым тыдні мяне павінны былі запісаць у школу. Трэці раз.
У дзень усіх святых мне споўнілася дзевяць гадоў.
ЗМЕСТ
Муа Марцінсан і яе раман «Мама выходзіць замуж». А. Пагодзін 3
Мама выходзіць замуж. Раман . . 11
Марцінсан М.
М 30 Мама выходзіць замуж: Раман/Пер. В. Рабкевіча; Прадм. А. Пагодзіна.— Мн.: Маст. літ., 1988.— 382 с.— (Б-ка замеж. прозы).
ISBN 5-340-00391-4 (бел.)
Муа Марцінсан (1890—1964) у рамане «Мама выходзіць замуж», у многім аўтабіяграфічным, расказвае пра гаротнае дзяцінства дзяўчынкі, няшлюбнай дачкі фабрычнай работніцы, якая пакутуе ад голаду і галечы, а яшчэ болей ад прыніжэння і несправядлівасці, у якіх ёй даводзіцца жыць. Карціны жыцця беднаты, паказаныя праз успрыманне васьмігадовай дзяўчынкі, уражваюць чытача сваёй жорсткай праўдзівасцю.
м ББК 84.4ІПВ
М 302(03)—88
Лйтературно-художественное йзданйе
БНБЛМОТЕКА ЗАРУБЕЖНОЙ ПРОЗЫ
Мартннсон Муа
МАТЬ ВЫХОДПТ ЗАМУЖ
Роман
Мпнск, пздательство «Мастацкая літаратура»
На белорусском языке
Літаратурна-.ііастацкае выданне
Марцінсан Муа
MAMA ВЫХОДЗІЦЬ ЗАМУЖ
Раман
Рэдактар Л. I. Каурус. Мастак А. Ф. ВашчанкаМастацкі рэдактар A. М. Малышава. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар К. У. Дзмітрыенка.
ІБ № 2351
Здадзена ў набор 15.01.87. Падп. да друку 08.01.88. Фармат ТОХІОО'/зг» Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 15,48. Ум. фарб.-адб. 15,88. Ул.-выд. арк. 17,34. Тыраж 7500 экз. Зак. 85. Цана 1 р. 90 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.