Мама выходзіць замуж  Муа Марцінсан

Мама выходзіць замуж

Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
83.88 МБ
— Нехта мые бабулі,— сказала мама.— Ну, едзь сабе, няма чаго марнаваць час, вось табе дваццаць пяць эрэ за тое, што падвёз,— сказала мама вазаку.
— Мабыць, зайду я павітаюся са старою, можа, пачастуе,— адказаў ён.
Маме гэта, відаць, не спадабалася, але яна пастукала ў дзверы і ўвайшла.
За сталом, закасаўшы рукавы, піла каву мажная, шырокая ў касцях падмятальшчыца Міна. Падпіты чырванашчокі айчым усеўся напроці яе і выскаляўся. Каля печкі сядзела бабуля, твар у яе быў маркотны. Я заўважыла, як зазлавалася мама. Зрэшты, яна пачала злавацца праз чаравікі і пасля, калі вазак загаварыў пра айчыма.
— Дзень добры,— сказала яна рэзка. Бабуля моўчкі глядзела на яе, айчым разявіў рот ад здзіўлення, адна толькі падмятальшчыца Міна адказала на яе прывітанне.
— Я бачу, тут ужо ёсць адна нявестка,— тым самым тонам прадаўжала мама.
Тут у пакой уваліўся фурман і, убачыўшы айчыма, таксама спьініўся збянтэжаны.
— О, чорт, і ты тут! Я ж бачыў цябе ўчора раніцаю ў горадзе.
Бабуля пабляднела. Яна кранулася, намерваючыся ўстаць.
— Сядзіце, бабуля, усё ідзе як трэба,— сказала мама з горыччу і падышла проста да айчыма.
На ім быў шаўковы гальштук у чырвоную і жоўтую клеткі, якога ніколі раней я не бачыла. Ён завязаў яго так, як гэта робяць матросы, распусціўшы канцы на грудзях.
Мама схапіла яго за гальштук і моцна тузанула. Яна, мусіць, хацела сарваць галыптук, але вузел зашмаргнуўся, і айчым стаў задыхацца. Ён схапіў маму за рукі, але яна не выпускала гальштука. Урэшце ён парваўся, і мама кінула адарваны канец у твар айчыму.
— Паганец! — крыкнула яна, заляпіўшы яму аплявуху.
Але ён не зварухнуўся, не даў ёй здачы, толькі сядзеў і зырыў на яе вачыма.
— Гедвіг,— азвалася бабуля і заплакала.
— Ну што? — папыталася мама.— Астацца мне ці паехаць?
— Чорт бы цябе ўзяў, Альберт,— сказаў фурман,— цяпер ты не выкруцішся.
Падмятальшчыца Міна выйшла на двор і ўзялася за бялізну. На дварэ было не меней за дзесяць градусаў марозу, але Міна была не з тых, хто прывык мыць пад страхою.
Айчым устаў і паспрабаваў вышмыгнуць з пакоя, але мама схапіла яго за плечы і сілаю пасадзіла на крэсла.
— Сядзі, пакуль я не пагавару з бабуляю. А між іншым, можа, вы ўжо пахавалі старога? — груба папыталася яна.
Бабуля заплакала. Мне яе было так шкада! Па-мой-
му, фурман таксама не шкадаваў, бо ён стаў сварыцца на маму.
Падмятальшчыца Міна таксама пачала злавацца. У гэтай высокай укормленай жанчыне з сівізною ў валасах быў надзіва гладкі, свежы твар. Яна заўсёды трошкі заікалася, а тут, выйшаўшы з сябе, стала заікацца болей.
— Ш-ш-то гэта ты хочаш сказаць? Й-й-ак ты сме-ееш зваць мяне н-н-нявесткаю? У ц-ц-цябе самое расце байструк, а нябось з Францам ты таксама недарэмна раз’язджаеш...
— Ах, вось яно што! — уджалены айчым ускочыў з крэсла.— Дык ці не таму ты так разваявалася,— крычаў ён, наступаючы на маму.
— Заткніся, балаболка! — зароў фурман на Міну.— I ты не дурней, Альберт! Ідзі ў горад да свае палюбоўніцы.
I два п’яныя мужчыны счапіліся біцца.
Мама і Міна стараліся іх расцягнуць. Абедзве яны таўклі іх колькі было сілы. Шчасце, што ў хаце не было суседзяў. Я прытулілася да бабулі, і мы абедзве глядзелі на гэту брыдкую сцэну. Мама казала праўду: мірнаму жыццю прыйшоў канец.
Міне ўдалося выпхнуць фурмана, а мама дацягнула айчыма да крэсла.
— Сядзі каменем, бо абязвечу! — крыкнула яна.
— Сядзі, Альберт,— сказала бабуля.— У цябе няма ні сораму, ні сумлення. У хляве ляжыць цела твайго бацькі!.. Ён павінен быў паехаць да вас яшчэ ўчора,— павярнулася яна да мамы.— А сёння прыйшоў і сказаў, што растраціў грошы, узятьія на дарогу. Кажа, паслаў табе чаравікі, што я дала. Але ты, мабыць, прыехала, не дачакаўшыся іх, бо ён гаворыць, нібыта паслаў іх учора позна вечарам і нібыта званіў гаспадару.
— Чаравікі на мне. Я купіла іх у ліхвяра Кале за пяць кронаў,— сказала мама, выставіўшы нагу.
Галава ў айчыма звалілася на грудзі, падбародак адвіс, спадылба ён вытрашчыў на маму перапалоханыя пукатыя вочы. Парваны гальштук валяўся на падлозе.
У бабулі паружавелі шчокі. На твары ў яе паявіўся такі дзіўны, нечаканы выраз, нібыта яна хацела засмяяцца,— яе ўпалы рот торгаўся і здрыгаўся, ноздры простага тонкага носа затрапяталіся. I раптам яна засмяялася, ціха, ледзь чутно.
— Ах, Гедвіг, Гедвіг,— вымавіла яна, махаючы галавою.
Па маміным твары было відаць, што яна таксама гатовая ўсміхнуцца. Вельмі ўжо дурны выгляд быў у айчыма. Ён усё глядзеў не міргаючы на грубыя маміны чаравікі, з такім жахам, быццам гэта былі крыважэрныя чорныя тыгры.
3 двара даносіўся фурманаў голас: ён усё тузаўся з Мінаю. Коні пазвоньвалі шамкамі, потым галасы сталі аддаляцца, але падвода стаяла каля ганка.
Раптам айчым сеў на кукішкі і, падняўшы з падлогі шаўковы гальштук, стаў рваць яго на шматкі.
— Чортава ануча! — крыкнуў ён і сціснуў сківіцы, ажно на шчоках надзьмуліся жаўлакі. Ён усё рваў галыптук на дробныя шматкі. Мы моўчкі глядзелі на яго. Але ён нават не зірнуў на нас. Потым раптам падняўся і выйшаў. Ніхто яго і не клікнуў.
— Міна, безумоўна, пайшла з п’яным Францам,—■ сказала бабуля.
— Ну, дзяцей яны не нажывуць, чаго ім баяцца,— заўважыла мама.— Вось толькі чыгун астыне. Я сама памыю, бабуля, толькі дайце нам перакусіць, з раніцы мы нічога не елі.
На стале ляжаў смажаны селядзец, бульба, масла і малако. Усё было вельмі смачнае. Мы елі моўчкі. Ba-
буля ні пра што не пыталася і толькі час ад часу ціхенька пасмейвалася.
Раптам пад акном забомкалі званочкі, і, выглянуўшы на двор, мы ўбачылі, што айчым усеўся побач з Францам і падвода выязджае на вуліцу.
Абодва мужчыны рагаталі на ўсё горла. Міна, як нічога і не было, старанна мыла бялізну, пена абляпіла яе рукі да самых локцяў. Мама і бабуля пераглянуліся з горкаю ўсмешкаю.
А ў хляве чакала пахавання цела старога парабка.
Толькі я адна, відаць, і помніла пра яго. He, і бабуля таксама. Бабуля таксама помніла пра яго.
«У хляве ляжыць цела твайго бацькі» — гэтыя словы зноў і зноў гучалі ў мяне ў вушах, пакуль я асцярожна заядала вялікімі бульбінамі маленькія кусочкі селядца.
— Ты гэта добра прыдумала, Гедвіг,— пачула я бабулін голас.— Цяпер ты злавіла яго на месцы злачынства. Падумаць толькі, як ён мне хлусіў пра гэтыя чаравікі.
«У хляве ляжыць цела твайго бацькі... У хляве ляжыць цела твайго бацькі».
— Альберт начаваў дома гэтыя дні? — Я пачула, як дрыжыць мамін голас.
— He,— ціха адазвалася бабуля.
Яны змоўклі. Вось ізноў. Вечна яна такая. Заўсёды выходзіць з сябе, калі не ведае, дзе начуе айчым, быццам гэта мае нейкае значэнне.
«У хляве ляжыць цела твайго бацькі...»
Я прысела, падзякавала бабулі за яду. У вушах у мяне няспынна звінела: «У хляве ляжыць...»
Раптам мне стала нядобра, мяне пачало ванітаваць.
— Яна не прывыкла ездзіць у цягніку,— сказала мама.
Неспакойны дзень набліжаўся да вечара.
Прыціхлая і напалоханая, сяджу я ў кутку каля печы, прытуліўшыся да бабулі. Я так стамілася, так стамілася ад усіх гэтых сварак і так напалохалася! У полудзень я хадзіла з бабуляю ў хлеў і бачыла дзеда. Труны яшчэ не прывезлі. Цела, накрытае прасціною, ляжала на веку ад канапы. Гэта было страшнае відовішча. У старой адрыне, побач з хлявом, смярдзела гноем. Цела нябожчыка выразна абрысоўвалася пад прасціною. Цела маленькага дзядка. Пры жыцці ён быў прыгорблены. А цяпер ён ляжаў выцягнуты, просты, як струна. Можна была адгадаць кожную костачку, а там, дзе быў нос, прасціна злавесна паднялася.
— Ён зусім не змяніўся,— сказала бабуля, адхінуўшы рог прасціны з твару нябожчыка.
He, не, ён страшэнна змяніўся. Тут ляжаў зусім другі дзед, не той, якога я добра ведала, які іншы раз даваў мне гасцінец — некалькі эрэ. Тут ляжаў ніхто. Тут ляжала нешта такое, чаго я ніколі не бачыла, чаго ніколі не ўяўляла,— пасінелы твар, касмылі пярэстай барады, змярцвелая скура, косці, якія абрысоўваліся пад прасціною. Мяне кінула ў дрыжыкі. Я ўбачыла ў гэтым нейкае страшнае прадвесце.
Так яно і здарылася. Праз дваццаць гадоў мне давялося ўбачыць пасцель смерці, і тады я траха не страціла розум. Куча дошак, і на іх два нерухомыя целы. Такое самае нечаканае, жахлівае відовішча, як за дваццаць гадоў да гэтага, калі бабуля адхінула рог прасціны з мёртвага твару.
Два маладзенькія тварыкі, твары дзяцей, якія толькі гадзіну да гэтага глядзелі на мяне, гаварылі са мною... Праўда, гаварылі. Але тады, праз дваццаць гадоў, я ўжо ведала, што такое смерць.
А тут я стаяла каля бабулі, якая спакойна гладзі-
ла страшны, адубелы твар, і страх і агіда пранізалі мяне навылёт. Як магла яна дакранацца да гэтага? Нашто гэта схавалі тут? Навошта гаварылі мне, нібыта гэта той самы дзед, які на маіх вачах карміў сенам кароў і распальваў раніцамі ў печы?
Толькі агідны пах гною, які ніколі не пакідаў дзеда, напамінаў пра яго.
— Яму цяжка жылося, але цяпер, я думаю, ён шчаелівы,— сказала бабуля.
Яна не ўпамянула пра бога, не заплакала, не сказала, што стары трапіў на неба. А я ж чула, што мёртвыя трапляюць на неба.
Але гэта не магло трапіць на неба.
Ад кучы гною ішоў смурод. Новы даглядчык, грукаючы тачкаю, падышоў да варотаў і збянтэжана паглядзеў на нас. У хляве стала цёмна: ён прыпыніўся ў варотах. Цень упаў на мерцвяка, і яго твар стаў яшчэ страшнейшы; вачніцы чарнелі, як дзве глыбокія ямы, хоць павекі ў старога былі заплюшчаныя.
— He давялося нават класці манетаў на павекі,— сказала бабуля такім тонам, нібыта гэта была заслуга памерлага.
— Цяпер ён адпачне,— сказаў новы даглядчык і, зняўшы паношаную шапку, увайшоў у хлеў.
У сіняй паласатай рубашцы і брудных штанах, ён стаяў побач з бабуляю, гледзячы на нябожчыка, потым скрыжаваў рукі і нахіліў галаву. Бабуля паўтарыла яго рухі. Ніхто з іх не варушыў губамі. Было ціха-ціха, усё маўчала, як маўчаў на дошках нябожчык, толькі каровы ў хляве бразгалі ланцугамі.
I тое, што новы даглядчык, якога я ўжо бачыла днём, калі ён жаваў табаку і сварыўся, застыў у гэтай дзіўнай позе, з шапкаю ў руцэ, напалохала мяне яшчэ болей. Бабуля, мабыць, не збіралася захінаць мерцвяка, а мне здавалася, што, пакуль яна не накрые яму твару, мне нельга саступіць з месца.
Мінулы дзень быў поўны цяжкіх перажыванняў, і гэта відовішча здалося апошняю кропляю. Надта многа перажыванняў за адзін раз. Я скаланулася, захісталася, паспрабавала ўтрымацца на нагах, але не змагла, рухнула на зямлю побач з нябожчыкам, цягнучы за сабою прасціну, і дзіка закрычала ад жаху.