Мама выходзіць замуж
Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
Цэлы дзень я была сама не свая. Употайкі шчыкала сябе за рукі, ледзь не выкручвала пальцы з суставаў, каб праверыць, які боль я магу вытрываць. Інстынкт падказваў мне, што, калі кахаеш такую дасканаласць, як мая настаўніца, трэба ўмець трываць
любыя пакуты. I яшчэ доўга пасля гэтага я хадзіла з сінякамі.
Першы дзень у новай школе прайшоў добра, але я нават не заўважыла гэтага. У душы маёй крывавіліся глыбокія раны. Вонкавы поспех і ўвага на нейкі час страцілі для мяне ўсякую каштоўнасць. Нашто ўвага людзей, да якіх табе няма справы? Я доўга не магла заснуць у гэты вечар, лічыла жалуды на спінцы ў KaHane і так моцна казытала сабе пад пахамі, што на вачах выступілі слёзы.
— Што ты там возішся, дачка? Памаліся і спі,— зазлавалася мама. Сама яна сядзела, утаропіўшыся ў адну кропку, і думала пра нешта сваё.
— Ужо малілася.
— Тады спі!
Паспрабуй засні тады, калі табе загадаюць! У вочы быццам пяску насыпалі, і я яшчэ мацней стала казытаць сябе. Нічога не ведаючы пра папу рымскага, я ўжо зразумела вучэнне каталіцкай царквы пра забіццё плоці і пра малітву. 3 таго часу, як на свет прыйшла любоў, не патрэбна стала царква. Любоў сама нараджае споведзь і пакаянне.
Ніхто, нават дзіця, не можа заснуць тады, калі яму загадаюць.
I, як усе закаханыя, я праляжала без сну гэтую першую ноч пасля цуду, які здарыўся са мною. Да раніцы я так змучылася, што вырашыла не ісці ў школу.
На шчасце, у маё жыццё ўвайшла Хана, якая прыняла на сябе частку майго гарачага кахання да новай настаўніцы, a то, напэўна, здарылася б яшчэ якая-небудзь бяда. Яшчэ некалькі дзён я рабіла выбрыкі як сапраўдная эгаістка. Потым мама ўсыпала мне як мае быць і накіравала на правільную дарогу. Гэта трохі астудзіла мяне, і я вырашыла спыніць самакатаванне. Аднойчы я задала маме некалькі простых пытанняў.
Чаму, напрыклад, у нас у вазах няма больш альховых шышак? Чаму на адзіным акне ў нашым пакоі яна павесіла такую кепскую штору? Чаму ў нас вечна не прыбрана?
— Ты нават не памыла майго самага лепшага фартуха, і я хаджу як нейкая...
— Як хто? — з пагрозай папыталася мама.— Што гэта ты гародзіш? Робішся на «яго» падобная? I табе не брыдка? Дык вось чаму вучаць цябе ў школе — няўдзячнасці?
Мама не на жарт раззлавалася. Яна не можа павесіць доўгую штору — акно вельмі маленькае. I хіба тут даб’ешся такой чысціні, як у пакоі каля Старой дарогі, калі ўвесь час дыміць печ? Хіба ж яна не перажывала, што ў нас такі непрыгожы пакой! Таму мае словы і зачапілі яе за жывое. Але я марыла пра кубак кавы ва ўтульным пакоі з накрухмаленымі, падсіненымі шторамі і белым абрусам і каб у гэтым пакоі на жалудовай канапе, хай сабе і паабдзіранай, сядзела мая чароўная настаўніца.
— Што сказала настаўніца? — раптам папыталася мама.— Ты аддала ёй запіску?
— Якая яна прыгожая! У яе кароткія кучаравыя валасы, такія самыя, як у каралевы з бабулінай карціны (на карціне была намалявана кронпрынцэса Вікторыя).
Некалькі хвілін мама маўчала.
— Ці не прыбрала б ты трошкі, каб стала крыху прыгажэй? — асцярожна папыталася я.— А яшчэ мне так хочацца даларнскую сумачку! I я буду такая самая, як і...
— Я вось зараз табе ўсыплю за гэта «як і»! — закрычала мама і ўляпіла мне пару добрых плескачоў.— Скажы дзякуй за тое, што ёсць, пасаромейся хоць трохі. Я хаджу па людзях, працую як вол, з сілы выбіваюся, абы ў цябе кавалак хлеба быў.
А, вось, выходзіць, у чым справа! Яда і зноў яда, быццам гэта ўжо так важна.
Болей плескачоў не было. Я сядзела і злавалася.
— Магла б знайсці другога мужа, які пракарміў бы нас,— сказала я нарэшце. Аднойчы я чула, як цётка казала гэта другой мамінай сястры.
— Замаўчы! — крыкнула мама, і ў цішыні прагучаў яшчэ адзін моцны пляскач.
Мы разам з Ханаю любілі настаўніцу. Гэта была незвычайная настаўніца. Вучні вельмі паважалі яе. Яна ніколі не біла нас і не ставіла ў куток; такіх метадаў выхавання ў яе не было. I тым не менш дзеці яе слухаліся. Але я не думаю, каб хто-небудзь любіў яе больш, чым я.
Аднойчы хлопчык, які звычайна прыносіў настаўніцы дровы, прагуляў, і з таго часу мы з Ханаю добраахвотна ўзяліся за гэтую справу. Хана не вылучалася асаблівай сілаю, але затое я была даволі дужая і прывычная да ўсяго. Дый чаго б я не зрабіла дзеля настаўніцы? Кожны раз, як мы прыносілі дровы, яна давала Хане абедаць. Мяне яна ніколі не частавала. Праўда, аднойчы яна наліла мне кубак кавы, але я так расхвалявалася ад адной думкі, што мы знаходзімся з ёю адны ў халаднаватым прыгожым пакоі, што расплакалася, а са мною гэта здаралася не часта.
— Малютка,— ласкава сказала настаўніца і пагладзіла мяне па шчацэ.— He плач, сёння ты будзеш расказваць на памяць «Вясна наступіла»! — Я пайшла, так і не дапіўшы кавы, а яна не стала мяне ўгаворваць. Мне часта даводзілася расказваць:
Вясна наступіла, лугі зацвітаюць, Зыркае сонца сагрэла ўвесь свет. На паплавах паміж купін гуляюць Вясёлыя эльфы ў зялёнай траве.
Верш і сам быў падобны на казку, а калі цёмныя вочы настаўніцы з заўсёднай цікавасцю спыняліся на мне, ён рабіўся зусім як казка.
Некаторыя дзяўчаткі таксама вывучылі гэтыя радкі, яны нават расказвалі мне іх на памяць і ўгаворвалі папрасіць фрэкен, каб яна дазволіла ім дэкламаваць на ўроку. Але не ўжо, няхай самі просяць! Вось каб на іх месцы была Хана! Але Хана вершаў не любіла.
У гэтай школе мяне ніхто не прымушаў чытаць уголас па складах. Наадварот, калі настаўніца заўважыла. што я бегла чытаю, яна пахваліла мяне і параіла практыкавацца дома.
— Нельга чытаць нядбайна, чытай голасна і старайся выразна выгаворваць кожнае слова.
Я паслухалася яе і стала дапазна бубніць уголас. Мама думала, што нам задаюць вельмі многа ўрокаў, але аднойчы ўбачыла ў мяне ў руках бульварную кніжачку пад назвай «Вясталкі». Помніцца, там расказвалася пра дзесяць амерыканскіх дзяўчат, якія рабілі кругасветнае плаванне. Таямнічыя закаханыя шукалі іх па ўсім свеце, а яны сталі ахвярамі індзейцаў і мядзведзяў і загінулі, а потым зноў ажылі, і ўсё кончылася добра і шчасліва. У апошнім выпуску закаханыя знайшлі іх, і яны пажаніліся. Адгулялі дзесяць вяселляў, а жаніхі, хоць і прыроджаныя амерыканцы, аказаліся лордамі.
Мама адабрала ў мяне «Вясталак», але не набіла, бо кніжка была бабуліна.
На чацвёрты дзень, вярнуўшыся са школы, я ўбачыла ў пас бабулю. Ёй споўнілася семдзесят чатыры гады. Яна жыла далекавата ад горада, у маленькім мястэчку Вільбергенс, заціснутым паміж невялікімі голымі пагоркамі. Сяліліся там толькі кветачніцы і прыбіральшчыцы рынкаў. Ужо пад канец мая ўся зеляніпа ў мястэчку была абарваная, на пагорках нельга было знайсці ні адной саломінкі, ні аднаго падснежніка. Са-
лома і трава сабрана, пафарбавана, прададзена і красуецца ў вазах гарадскіх дамаў, побач з гіпсавымі статуэткамі і скарбонкамі. Хвоя, яловыя галінкі, ядловец — усё прададзена. I калі б не апрацаваныя лапікі зямлі вакол дамоў, мястэчка было б падобнае на пустыню. Маленькія хаткі, маленькія лапікі зямлі, маленькія кветкі.
Саджаць кусты і дрэвы не было сэнсу. Каля кожнай хаты — рэзеда і духмяны гарошак. Толькі яны і раслі ў мястэчку. Даражэйшыя кветкі вялікімі вазамі вывозілі на кірмаш садоўнікі. Хвоі і лісцёвыя дрэвы скрозь у наваколлі былі такія скрыўленыя, нібы застылі ў пакутах пасля ўсіх нягодаў, якія ім давялося перажыць.
Дрэвы, як і людзі, падчас маюць свой лёс. Дрэва прыкавана да месца, на якім расце, яно зусім безабароннае. Той, хто нічога не мае, рабуе таго, хто прывязаны каранямі да зямлі. Усё залежыць ад трываласці каранёў. Нават вятры не зусім свабодныя. Нават яны не могуць дзьмуць, куды ім уздумаецца. Яшчэ іудзейскі цар з хворай селязёнкай сцвярджаў гэта, і яму верылі, бо ён быў царом.
— Гэтай ноччу абламалі маю рабіну,— сказала бабуля, накладаючы мне бульбы са скваркамі (мамы дома не было). У бабулі раслі рабіна і шалфей, некалькі крокусаў і «дзяўчына ў зялёным». I кожны год, як ні вартавала яна свой маленькі садзік, кветкі кралі і везлі на рынак. Зладзеі абломвалі кусты персідскага бэзу, які лічыўся ў Вільбергене рэдкасцю. Кветачніцы проста не маглі спакойна глядзець, як бэз стаяў ва ўсёй сваёй красе сярод агульнага запусцення. Бо ім гэта быў хлеб, газета, кубак кавы ці што-небудзь яшчэ, таксама вельмі патрэбнае. Бабуля заўсёды сплёўвала праз левае плячо, калі сустракала гандлярку кветкамі, падазрона пазірала на яе кош і не адказвала на прывітанне.
— Абламалі ўсю рабіну, каб яны ёю падавіліся,— бурчала бабуля, пакуль я ела. Але, зразумеўшы, што мяне гэта не вельмі цікавіць, загаварыла ўжо менш ваяўніча:
— Ну, як табе ў новай школе?
Я расказала пра тое, як усё добра, і пра настаўніцу, і пра Хану.
— Гэта што яшчэ за Хана? — рэзка і са здзіўленнем папыталася бабуля.
— Ды... яны... Яе мама венічніца Міна,— адказала я сарамліва.
У бабулі па шчоках разлілася чырвань, але яна не сказала ні слова. Я спужалася. Божа, зноў нешта не тое! Хіба ж Хана вінаватая, што яе мама прадае венікі і жыве ў багадзельні! Тут ужо я зазлавалася на бабулю.
— Хана харошая! — крыкнула я задзірліва.
Ніякага адказу.
— Другія дзеці яе таксама любяць, (На самай справе гэта было не зусім так, але чаго не скажаш для большай пераканаўчасці!)
— Рабіла б ты лепей свае ўрокі,— усё яшчэ пахмурна адказала бабуля.
Яна заўсёды была добрая да мяне і вельмі прьівязалася да мамы. Майго айчыма, а свайго пляменніка, яна лічыла самай нікчэмнай істотай на свеце. He, яна не была несправядлівая. Але ўсё ж такі, як яна казала, свая кроў — гэта свая кроў.
— Бедная Гедвіг! — часта ўздыхала яна.— Ён і не мог стаць другім з такой мацераю, якая была ў яго. А бацька? Яго ніколі не бачылі цвярозага. Айчымава маці працавала на фабрыцы і даводзілася зводнай сястрою той самай «адукаванай» белашвачцы, якая вельмі сябравала са свяшчэннікавай жонкай. Бабулінага брата, камінара, яна сустрэла выпадкова, калі той прыйшоў праведаць сястру. Вось якім чынам у бабулі
з’явілася «адукаваная» радня. Абедзве жанчыны жылі ў той час разам у адным пакоі і працавалі на фабрыцы Драга ў Норчэпінзе.
Так цікава было слухаць, калі бабуля пра ўсё гэта расказвала маме!
— Ну і прыгажун твой братка! Такі высакародны! I такі добры да мяне! Такі прыгожы! — казала сяброўка бабулі.