Мама выходзіць замуж
Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
яны б і гэтага не заўважылі. Мама, мусіць, забылася нават, што я не абедала, і наліла мне толькі кавы.
Айчым прыжыў дзіця з нейкай жанчынай з нашага пасёлка; ён забаўляўся з ёю ўвесь вольны час, а яна, ведаючы, што айчым жанаты, не знайшла нічога лепшага, як падаць на яго ў суд. А законы таго часу гаварылі, што маці не можа атрымліваць дапамогі на дзіця ад бацькі, калі ён жанаты з другою жанчынаю.
Якраз у той дзень прынеслі позву, і мама, якая нават не здагадвалася пра гэтую гісторыю, ледзь не звар’яцела.
Папраўдзе, гэта быў такі вэрхал! Мая ціхая мама давала айчыму аплявуху за аплявухай, ён адказваў ёй тым самым. Прыбеглі суседзі і баранілі іх, але мама, страціўшы сваю звычайную павагу да суседзяў, проста выгнала іх з пакоя, не саромеючыся ніякіх выразаў.
— Задавастыя малпы! Брыдота! Пайшлі вон! — выходзячы з сябе ад злосці, крычала яна.
У той жа дзень пра скандал ведаў увесь фабрычны пасёлак.
На суд замест мамы пайшоў яе брат. Абое палюбоўнікаў — айчым і бедная жанчына, якая мела ўжо чацвёра няшлюбных дзяцей,— былі радыя, што хоць не трапілі ў турму.
— Цябе дык трэба было пасадзіць,— заявіла мама айчыму.— Скажы дзякуй Альме, што выратаваўся ад турмы. Я з ёю працавала і ведаю, як цяжка ёй жывецца. Але калі ты не пераменішся, не мінеш бальніцы. Тады ўжо давядзецца табе там паваляцца! Чуеш?
— I гэта кажа мая жонка,— усклікнуў айчым, які лёгка мог прыкінуцца няшчасным, калі гэта было трэба.
— Але, гэта кажа твая жонка,— рашуча паўтарыла мама.— Падумай пра тое, як ты павядзеш сваю «высакародную» цётачку, тую самую, якая сядзіць
траха не на адным крэсле і ўжо ва ўсякім выпадку на адным крэсельцы з жонкаю свяшчэнніка, і ўсю сваю мілую радню да Альмы ў Паўднёвае прадмесце, дзе яна жыве цяпер са сваімі дзецьмі,— ёй жа давялося пакінуць фабрыку,— і пакажаш ім сваё апошняе дзіця. Думаю, гэта будзе карысна вам усім.
Айчым здаўся і замоўк, а мама выказала яму ўсё, што накіпела ў яе на душы.
На другі дзень мама пайшла ў горад па дзіця, якому споўнілася ўжо паўгода. Але малая не асталася ў нас, бо, як толькі айчым яе ўбачыў, ён пачаў крычаць і лаяцца, нібы вар’ят, зноў збегліся суседзі, і маме давялося занесці дзяўчынку назад.
Тым часам гісторыя з настаўніцай ішла сваім парадкам.
Пруток не даваў ёй спакою. Мне давялося скарыцца і стаць паслукмянай. Фрэкен тыраніла мяне цэлы тыдзень. У час урокаў я павінна была стаяць каля яе стала, і кожны перапынак яна прымушала вучняў крычаць хорам: «Скажы праўду! Скажы праўду!»
Я не ела, не спала, а дома не сціхалі скандалы з-за суда і няшлюбнага дзіцяці, і мяне зусім не заўважалі. Кожны дзень я з радасцю ўцякала ад дамашніх сварак у школу з надзеяй, што настаўніца забудзецца нарэшце пра пруток. Але дзе там! Як і раней, мне даводзілася падымацца з лавы і стаяць каля стала.
— Прызнайся, і мы пачнём чытаць ранішнюю малітву!
Я маўчала.
— Ну, калі гэтак, ты не смееш маліцца з намі! Няма чаго табе і складваць рукі!
Дзяцей пачынала ўжо разбіраць цікавасць. Што ж я ўрэшце зрабіла з прутком? Можа, укалола ім ката? Ці дарослага чалавека? Тут, мабыць, пахне не менш як забойствам! А я не спяшалася растлумачыць, у чым справа, я толькі маўчала, а дома начамі плакала на
сваёй канапе. Тым часам да школы дайшлі чуткі пра айчымавага байструка. Аднойчы на гэтым страшным тыдні, калі я, як звычайна, сядзела на перапынку ў класе, адна дзяўчынка прасунула ў дзверы галаву і сказала яхідным тонам:
— А заўтра ты астанешся дома і будзеш няньчыць сваю сястру.
Гэта была Анна, майстрава дачка. У яе не выпалі яшчэ малочныя зубы, яны тырчалі ў роце, як маленькія лапатачкі; валасы ў яе былі ўскудлачаныя. Збоку на чырвонай стужцы вісела вышытая даларнская сумачка на насоўку. Я заўсёды зайздросціла Анне, бо ў яе была гэтая сумка. У мяне ж такой ніколі не будзе. Гэтыя прыгожыя сумачкі насілі амаль усе дзяўчаткі — зразумела, калі ў іх бацькоў хапала грошай. Гэткія самыя сумачкі былі ў малпаў у вандроўнага шарманшчыка. Яны віселі проста на чорнай поўсці. Мне здалося, што зубастая Анна, якая строіла мне ў дзвярах грымасы, падобная на чортаву малпу.
Вечарам у Анны ў роце не хапала двух пярэдніх зубоў, са стужкаю, на якой вісела сумка, было раз і назаўсёды скончана, а сама сумка, пасля таго як я ўтаптала яе ў каляіну, была ўея ў гразі і гліне.
Назаўтра настаўніцы прыйшла ў галаву новая думка.
Да таго часу я зусім атупела, не адказвала на пытанні, а як толькі хто-небудзь з дзяцей падыходзіў блізка, сціскала кулакі і гразілася набіць. Анна болей не рашалася пляткарыць — баялася, што я адлуплю яе яшчэ мацней.
Калі ўрокі кончыліся, настаўніца падазвала мяне. Мусіць, яна таксама, як і я, стамілася ад бясконцай гісторыі з прутком. Бывае, што дробязныя людзі стамляюцца ад саміх сябе. А можа, яна зразумела, што ёй так ніколі і не ўдасца з годнасцю выблытацца з гэтай гісторыі, калі яна нарэшце не зломіць маёй упартасці
і не прымусіць адказваць на яе пытанні. Мабыць, фрэкен цвёрда вырашыла кончыць з гэтай справай. Яна паспешліва выпраўляла вучняў дадому, а тыя аж гарэлі ад цікаўнасці і былі ўпэўненыя, што я атрымаю добры наганяй. Настаўніца нават выйшла паглядзець, ці ўсе пайшлі.
— Чаму ты яшчэ тут? Адпраўляйся дадому! — пачула я.
— He біце яе! — Гэта быў Альвар, і па голасе я зразумела, які ён перапалоханы.
— Фу ты,— незадаволена фыркнула настаўніца.
— He біце яе, я дастану новы пруток! — крыкнуў ён высокім, звонкім голасам.
— Нічога ёй не будзе, я хачу толькі пагаварыць з ёю пра адну справу. Ідзі дадому! — Фрэкен яшчэ доўга стаяла ў сенцах і чакала, пакуль Альвар не пойдзе.
Нечаканае Альварава заступніцтва мяне ані не ўцешыла. Наўрад ці можна было разлічваць на дапамогу хворага і абарванага хлопчыка. Вось каб на яго месцы быў хто-небудзь з «высакародных» дзяцей! Але, шчыра кажучы, мне было ўсё роўна. Пруток! Што б такое схлусіць пра яго? Як гэта ўсё агідна — здаецца, іменна так я тады падумала. Я ўжо ведала, што такое Mana: гэта калі я купіла ледзянцоў на апошнія пяць эрэ, што дала мама на дрожджы, а потым прыйшла дадому і нахлусіла ёй. Але пруток мяне бянтэжыў. Усё гэта так недарэчна, што нават і схлусіць няма чаго. Усё роўна, што прызнацца, быццам ты адабрала адзіную крошку хлеба ў кураняці,— напраўду, гэта амаль тое самае.
Увайшоўшы ў клас, настаўніца падышла проста да мяне.
Панчоха са злашчасным прутком ляжала на самым віду. Яна дастала са стала вялікі востры нож, і я аж здрыганулася. Але адразу і супакоілася. Што будзе, тое будзе, і калі мне адрэжуць галаву — гэта ўрэшце не
так і страшна: дома вечна скандалы, а тут — яшчэ горш.
— Ты паклала пруток вось гэтак на стол...— пачала фрэкен і выцягнула пруток з вочак.
Тут я ўпершыню загаварыла.
— Цяпер і панчоха сапсаваная! — крыкнула я.— Яна ж уся распусціцца!
Гэта зусім збянтэжыла фрэкен. Хто б мог падумаць, што дзіця акажацца такою шэльмаю? Пасля цэлага тыдня пакутаў яна чакала ад мяне пакорлівасці. Але вось яна паступова супакоілася, а я замерла, чакаючы лупцоўкі ці ўдару нажом.
— Я ўдзену пруток назад і падыму спушчаныя вочкі,— сказала яна ціха.— Ты паклала пруток на стол і незнарок пакрамсала яго нажом, які ўзяла ў мамы. Можа, ты забылася пра гэта? — з мальбою дадала яна.
— У мамы ніколі не было гэтакага нажа,— упарта сказала я, але ў гэты момант у маёй галаве нешта праяснілася.
— Ну, паспрабуй, успомні! — настаўніца гаварыла ціхім хрыплым голасам.
Даволі доўга я маўчала.
— Так яно і было,— вымавіла я нарэшце.
Тады яна заляпіла мне дзве здаравенныя аплявухі, і першы раз за гэты тыдзень я пайшла дадому завідна. Была ўжо сярэдзіна красавіка.
Мама была дома адна, заплаканая і няшчасная.
Я таксама прыйшла заплаканая і няшчасная.
— Ну вось і добра,— сказала мама.— Яго звольнілі, і цяпер мы зможам паехаць адсюль.
Потым яна ўважліва паглядзела на мяне.
— Ты хворая? Божа мой, дзіцятка, у цябе, мусіць, адзёр?
Я страціла прытомнасць і некалькі дзён прахварэла. У мяне паднялася тэмпература, балела галава, а пе-
рад вачыма ўвесь час скакалі пруткі, нажы і сумачкі з яркімі ружамі.
У той жа вечар гэтую гісторыю пачуў айчым. Ён адразу ўзяўся за справу. Ён ведаў вінаватага, бо гэта ён сам зрабіў зазубіну, калі змацоўваў бляхаю сваю люльку. Трэба расказаць пра гэта фрэкен, ды так, каб яна надоўга запомніла. Ён стаў вельмі ласкавы са мною, шкадаваў мяне, абяцаў дараванне. Бо гэта ж можна як-небудзь паправіць. Вось з дзіцем, якое з’явілася на свет зусім недарэчы і цяпер упарта патрабавала бацьку,— тут ужо як ні круці, а нічога не паправіш. Закон на айчымавым баку, але ў законе нічога не гаворыцца пра тое, як яму памірыцца з маёй мамаю і чым карміць дзіця. Але абое, і мама і айчым, стаміліся ад галечы — з гэтым ужо нічога не зробіш. I калі нават удасца раздабыць грошай, каб уладкаваць эканамічны бок пытання, то ўжо маральны бок у такіх справат немагчыма ні ўладкаваць, ні высветліць.
Мама, ведама, разумела, што пруток — толькі зручная зачэпка, але нічога не сказала, калі айчым кінуўся стрымгалоў да настаўніцы.
Вярнуўся ён дадому, ззяючы ад задавальнення.
— Ах, ах, ах! Настаўніца такая засмучаная, такая засмучаная.— Яна пачаставала яго каваю (дарослыя заўсёды казалі, што айчым нішто сабе на выгляд), і яшчэ яна плакала. Панчоху ён прынёс з сабою, акрамя таго, настаўніца прыслала мне пернікаў і просіць у мяне прабачэння!
Мама толькі фыркнула — мне ж усё роўна не прыйдзецца хадзіць у гэтую школу. Пернікаў я не ела.
Так скончылася маё знаёмства з першай настаўніцай.
Гэтая гісторыя дала і станоўчы вынік: у той вечар дома было ціха. А хутка мы пераедзем, і я пайду ў новую школу. Я вырашыла ніколі не вучыць у школе ўрокаў.
Новая настаўніца славілася сваёю строгасцю. Школа была ў мястэчку Хольмстад, за паўмілі ад Норчэпінга. Айчым уладкаваўся працаваць землякопам на суседнім хутары. Прыкладна за мілю ад хутара знаходзілася папяровая фабрыка.
У школе вучыліся дзеці грузчыкаў, парабкаў, a таксама некалькі хлопчыкаў і дзяўчынак з заможных сямей.
«Незаможных» было так многа, што «высакародным» прыходзілася падладжвацца пад іх. Мне, зацкаванаму ваўчаняці, гэтае адчуванне перавагі над дзяўчаткамі з карункавымі каўнерыкамі і ружовымі даларнскімі сумачкамі было вельмі прыемнае. Хольмстадскія хлопчыкі былі абарваныя, худыя і бледньія, але не такія сур’ёзныя, як Альвар. Яны авалодалі цяжкай навукай згуртаванасці, памагаючы вялікай шайцы, якая размясцілася каля Сандбю. Там знайшлі сабе прытулак бадзягі, у іх цяпер дзесяцігадовыя і чатырнаццацігадовыя дзеці пераймалі англійскую лаянку і высокае майстэрства скручваць папяросы. Mae новыя сябры — хлопчыкі гадоў васьмі-дзесяці ■— былі ўжо спрытныя разведчыкі і не раз папярэджвалі старэйшых пра набліжэнне паліцэйскіх, якія з надыходам цемры папарна раз’язджалі на конях па вуліцах Сандбю. Спачатку гэта ўсё ўразіла маё ўяўленне.