Мама выходзіць замуж  Муа Марцінсан

Мама выходзіць замуж

Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
83.88 МБ
Паліцэйскі прыпыніўся каля лаўкі, і я аслупянела ад страху. Я панічна баялася паліцэйскіх, асабліва такіх тоўстых і высокіх. Вялікі Мядзведзь быў таксама высокі, але затое не тоўсты. Паліцэйскі, не гледзячы на мяне, паклаў руку Мядзведзю на плячо і скалануў яго.
Велікан толькі рохнуў.
— Мабыць, лепей уладзіць справу цяпер,— сказаў паліцэйскі.
Тады велікан падняўся, збіраючыся, відаць, кіўнуць паліцэйскаму, але не змог — ён быў вельмі п’яны, каб зрабіць гэта.
— Ну, а цяпер пойдзем са мною,— сказаў паліцэйскі.— Ды не буянь. Адкажаш за тое, што натварыў учора ў карчме «Іон-пі-да-дна».
I Вялікі Мядзведзь, якога ўсе дзеці ў прадмесці лічылі казачным героем, пакорліва пайшоў за паліцэйскім, а я з таго часу назаўсёды страціла да яго павагу.
Я вельмі многа чула пра страшныя бойкі, калі на аднаго Мядзведзя нападала па дзесяць паліцэйскіх, a на самай справе было зусім не так! Нібыта мяне пацяг-
нула магнітам, я ўстала 3 лаўкі і пайшла за паліцэйскім і Мядзведзем. Але ў паліцэйскага, відаць, былі вочы ззаду, бо ён азірнуўся і сказаў:
— Ідзі сваёю дарогаю, а не дык сама трапіш у кутузку.
Сэрца замерла ў мяне ў грудзях. Я стала як укопаная, не маючы сілы скрануцца з месца. А Мядзведзь з паліцэйскім ішлі ўсё далей і далей па доўгай абсадзе.
Над горадам клубіўся дым заводскіх труб. Усе людзі спяшаліся з сваім клопатам. Mae равеснікі былі ў школе. А ў мяне перад вачыма бясконцаю стужкаю цягнулася абсада. Я нічога не магла прыдумаць, мне не было куды пайсці; увесь свет здаваўся бязлюднаю пустыняю — без забаў, без цацак, без дзяцей. Дваццаць эрэ? Але навошта яны мне, калі няма таварышаў?! Я не пайшла да бабулі.
Павярнуўшы ў горад, я стала бадзяцца па вуліцах. Я не сустрэла ні аднаго дзіцяці. Напэўна, усе яны памерлі — звычайна тут у дварах заўсёды гулялі дзеці. Я спрабавала заходзіць у двары, але дарослыя адразу мяне выганялі. Нейкая прыгожая фру аблаяла мяне за брудныя ногі.
— У мяне ёсць дома новыя чаравікі,— адказала я і цяпер ужо з удзячнасцю падумала пра айчыма.
— Ну вось, вечная гісторыя. Што гэта за людзі — пасылаюць сваіх дзяцей жабраваць, хоць дома ў іх ляжаць новыя чаравікі,— сказала фру. Яна думала, што я хаджу і жабрую!
Я кінулася наўцёкі.
Страшная ноч асталася ззаду, але і дзень таксама нічога не абяцаў добрага.
Мяне ахапіў такі смутак па маёй школьнай парце, па настаўніцы, што я заплакала і пагразіла кулаком, нібыта айчым, праз якога мы пераехалі, мог гэта бачыць.
Цяпер я зусім заблудзілася, але, не прызнаючыся
самой сабе ў гэтым, валаклася пад спякотлівым сонцам і плакала. Нейкая бабуля пацікавілася, што са мною здарылася, і тады я папыталася, як выйсці ў Хольмстад, да мае колішняе школы. Гэтая думка прыйшла мне ў галаву раптоўна, калі яна загаварыла са мною.
Старая падрабязна расказала мне, як ісці. Я адразу зразумела, што цяпер яна пачне распытваць, чаму я без шапкі ды чаму ўскудлачаныя валасы, а твар мурзаты ад слёз, і, спехам прысеўшы ў паклоне, пабегла.
Да Хольмстада я ішла цэлую гадзіну і дабралася туды, калі заняткі ў школе ўжо кончыліся. Я вельмі стамілася і хацела есці, у галаве шумела. Я села на ганку. Можа, фрэкен усё-такі прыйдзе? А калі не, пайду ў багадзельню да Ханы. Я павінна пабачыцца хоць з кім-небудзь з тых, каго люблю. Але ў гэты дзень мне, відаць, суджана было спаць на ганках: я зноў заснула. Разбудзіла мяне настаўніца.
— Чаму ты ляжыш тут, Міа? Што з табою? Ты такая страшная.
— Мама павінна радзіць, а я так стамілася і вельмі баялася, што паліцэйскі забярэ мяне.— Фрэкен, здавалася, не ведала, што ёй рабіць.— Вось дваццаць эрэ,— дадала я, падаючы ёй грошы. Але яна не ўзяла іх.
— Пойдзем,— сказала яна і ўзяла мяне за руку.
Ну вось, усё зноў у парадку, да мяне вярнулася радасць — я іду і трымаю за руку настаўніцу. Пасля сну страшна свярбела галава, але я не адважылася б пачухацца, нават калі б мяне кусалі тысячы вошай,— я добра ведала, як іх настаўніца баіцца.
А наверсе ў фрэкен сядзеў высокі прыгожы мужчына. Папраўдзе, здаецца, ён быў прыгожы,
— Дзе ты знайшла гэтую маленькую беспрытульніцу? — папытаўся ён, абдымаючы маю фрэкен.
Маю фрэкен! Я вырвала ў яе руку і кінулася стрым-
галоў уніз па лесвіцы. Я чула, як яна гукала мяне, але не спынілася і бегла да таго часу, пакуль не выбілася з сілы.
Ніколі ў жыцці я болей не пайду да яе, ніколі не пайду болей ні да кога, лепей пайду ў лес, толькі туды. У іх ува ўсіх ёсць мужчыны, якія абавязкова абдымаюць іх. Хане агідныя дзяды надарылі кучу грошай, яна паказала мне поўныя прыгаршчы манет. У мамы таксама ёсць мужчына, і ён таксама абдымае яе. I толькі ніхто ў цэлым свеце не дбае пра мяне. Усе яны толькі і думаюць пра сваіх мужчын, ад якіх або атрымліваюць грошы, або плачуць. Але мая прыгожая фрэкен! Што ж, значыць, і ў яе будзе дзіця? Напэўна... А бабуля? Але яе муж такі ціхі і толькі просіць, каб не шумелі, калі ён дома. I яна заўсёды прымушае чытаць малітвы і матаць пражу, а потым пачынаюцца роспыты пра Гедвіг і Альберта, які «прыгожы і ў гэтым яго няшчасце». А па-мойму, ён зусім непрыгожы, ён вырадак з вырадкаў. Але хіба пасмееш сказаць тое, што думаеш?
Усеўшыся каля дарогі, я захацела паглядзець на свае дваццаць эрэ. Іх не было.
Гэта трохі мяне працверазіла. Я ўспомніла маму, патаку, смалу, якая выступала з усіх шчылін, успомніла, што варта маме нарадзіць дзіця, як яна зноў стане стройная, прыгожая і вясёлая.
Я была супакоілася, але перад вачыма зноў стаў чужы мужчына, які абдымае маю фрэкен, і слёзы хлынулі ручаём. Стомленая і расхваляваная пасля бяссоннай ночы і поўнага ўражанняў дня, я сядзела на абочыне і плакала ад несвядомай рэўнасці, ад прьшіжэнняў і крыўдаў, перанесеных у патачным доміку, якія душылі мяне нопасілыіым цяжарам. Я ўсё болей і болей адчувала сябе няшчаснаю, плач пераходзіў у крык: увесь свет нацэліўся супраць мяне, я нікому не патрэбная... Ды тут на дарозе пачуліся галасы, і я прыціхла.
Галасы былі знаёмыя. Да мяне набліжаліся Хана і венічніца Міна.
— Божа мой, ды гэта ж Міа! Пойдзем з намі, мы пачастуем цябе каваю, сёння ў багадзельні якраз кававы дзень.
Хана нібыта перапалоханая, як заўсёды, зрэшты, калі яна пры мацеры. Я ўспомніла Альвара і зноў пачала хліпаць. Калі гора вельмі вялікае і хоча цябе замучыць, на дапамогу яму з магіл выходзяць мёртвыя.
— Што здарылася? — папыталася Міна.
— У мамы б-будзе дзіця, яна хворая,— сказала я першае, што прыйшло ў галаву, але ж гэта было зусім не тое, з-за чаго я плакала.
— Нічога,— сказала дасведчаная ў такіх справах Міна.— А табе што? Радуйся, пажывеш хоць трошкі ў бабулі.
Усю дарогу Міна балбатала безупынку, і слёзы ў мяне неўзабаве высахлі. Мы з Ханаю трохі адсталі, і яна паспела мне шапнуць:
— На тваім месцы ніхто цяпер не сядзіць, і фрэкен адзін раз сказала, што без цябе стала пуста, бо ніхто не можа чытаць вершаў так, як ты.
У мяне пацяплела на сэрцы, але варта было Хане ўспомніць пра фрэкен, як яго сціснула зноў, быццам ціскамі: перад вачыма ўвесь час стаяў мужчына, які яе абдымаў. I дзіва — ані не асуджаючы мужчыны, я ганьбавала фрэкен, якая дазваляла сябе абдымаць. У гэтым было нешта агіднае. Чым яна лепшая за Джэні, якая сядзела на гушкалцы і цалавалася? Раззлаваўшыся на фрэкен, я ўзяла сябе ў рукі і да багадзельні дайшла з сухімі вачыма.
На кухні ў вялікай адкрытай печы стаяла па крайняй меры дваццаць кафейнікаў, а пад кожным — маленькая кучка распаленых вугалёў. Кожная старая варыла сабе каву асобна. У Міны вугалёў не было, але яна нагрэбла вялікую кучу з-пад другіх кафейнікаў,
паставіла на яе свой бліскучы кафейнік, ані не саромеючыся, што на яе сварыліся бабулі. Хлеба яна прынесла з горада, і мы з Ханаю наеліся яго ўволю, мачаючы ў каву. Бабулі глядзелі на нас з зайздрасцю.
— Ты купіла мне тытуню? — папыталася ў Міны старая, што ляжала на ложку ў вялікім пакоі побач з кухняю.
У пакоі было чатырнаццаць ложкаў, паміж якімі стаялі тумбачкі, і тры вялікія акны; на падаконніках красаваліся гаршчочкі з аднолькавымі кветкамі. Міна прынесла кафейнік і паставіла яго на тумбачку каля свайго ложка — яны з Ханаю спалі разам,— потым аддала пакецік з тытунём бабулі, якая была такая хворая, што не магла нават піць кавы.
—Яна жыве толькі на тытуні і малочным крупніку,— сказала Міна.
Да самага вечара я аставалася ў багадзельні і гуляла з Ханаю. Было ўжо гадзін восем, калі я нарэшце выправілася да бабулі, стомленая і змучаная, але з добрым настроем. Ведама, бабуля думала, што я прыйшла проста з дому, і, дазнаўшыся, што мама зноў родзіць, выправіла мяне спаць, а сама ўзялася за гатоўлю.
Насталі маркотныя дні ў бабуліным жыцці. Найперш яна захацела вывесці вошай з мае галавы, але гэта ёй так і не ўдалося. Яна ледзь трымала часты грэбень у сваіх пакалечаных раматусам руках, раз-пораз выпускала яго і так рвала мае валасы, што я кожны раз плакала. Штовечара даводзілася класціся ў восем гадзін, бо ў гэты час клаўся яе стары, заўсёды стомлены муж. Згорблены, бледны і худы, ён быў такі маўклівы, што за ўвесь час, здаецца, не сказаў мне ні слова, але амаль кожны дзень даваў два эрэ. Відаць, кожны раз ён забываўся, што ўжо мне сёе-тое даў.
На дварэ яшчэ свяціла сонца, а мне даводзілася класціся і слухаць, як жаляцца і крэхчуць, кладучыся
на свой вялікі ложак, старыя і як яны нарэшце пачынаюць храпці. Праца і старасць так сагнулі іх, што яны не пераставалі жаліцца нават у сне. А з двара даляталі крыкі дзяцей, спаць зусім не хацелася, і жыццё здавалася нясцерпным.
Іншы раз я ціхенька ўставала і адчыняла бабуліну скрынку з газетнымі выразкамі. Цэлая кіпа выразак з газеты «Эстгётэн»: заметкі, падпісаныя «Ласэ з Бровіка», песенькі Няўцешнага Іярэмія і іншыя забаўныя рэчы.
Адна вельмі сумная песня так пачыналася: «Лёс парабка — быць увесь век рабом, ад калыскі да самай магілы...» Бабуля і яе стары былі парабкі, але ж рабы, я ведала, абавязкова павінны быць чорныя. Таму я ніяк не магла зразумець гэтай песні. Бабулін брат вызваляў рабоў, яны былі чорныя, як сажа. Я бачыла рабоў у нядзельных газетах.
У скрынцы ляжалі таксама айчымавы падручнікі, падраныя і замурзаныя. У падручніку прьіродазнаўства была намалявана колба і апісаны дослед, які мяне вельмі зацікавіў. He маючы нічога зручнейшага, я паспрабавала моцна ўзбоўтаць мыльную ваду ў адзіным бабуліным графіне, спадзеючыся дасягнуць абяцанага ў падручніку выніку. Дослед не ўдаўся, а бабуля моцна на мяне насварылася. У «Гісторыі Швецыі» — так называлася другая кніжка — я прачытала пра караля, які «памёр ад брыдкай хваробы». Так яно і было папраўдзе. Да бабулі часта прыходзіла высокая рыжая старая, якая ўвесь час балбатала пра каралёў. 3 яе слоў выходзіла, што ўсе каралі былі страшныя людзі. Усе яны хварэлі на брыдкія хваробы, а адзін кароль нават памёр ад «вашывае хваробы». «Яго ўвярцелі ў прасціну,— казала яна.— Фі, падумай толькі, у белую прасціну за пяць эрэ!»