• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мама выходзіць замуж  Муа Марцінсан

    Мама выходзіць замуж

    Муа Марцінсан

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 382с.
    Мінск 1988
    83.88 МБ
    Пакой вельмі вялікі, з трыма вокнамі і нізкаю столлю, сям-там з сцен адваліўся тынк,
    — Апошнім часам моладзь наладжвала тут вечарынкі,— растлумачыў нам возчык.
    У новых суседзяў мама пазычыла ліхтара і некалькі пален дроў. Мяне найболей цікавіла, як будуць расстаўлены нашы рэчы. He, тут, напраўду, стане хораша.
    Але мама загадала ставіць мэблю абы-як пасярод пакоя.
    — Напэўна, у такім старым доме ёсць клапы,— сказала яна тонам бывалага чалавека. Возчык засмяяўся і разгладзіў вусы: кожны раз, калі мама штонебудзь гаварыла, ён браўся за вусы.
    Неўзабаве ўся мэбля была ўнесена. Мама згатавала кавы, і мы сталі піць яе на новым месцы.
    — На добры лад, цябе трэба было б пачаставаць чым-небудзь мацнейшым,— сказаў айчым,— але жанчыны цяпер пайшлі не тыя.
    Возчык кінуў на маму крытычны, трохі дакорлівы позірк, а я адразу адчула да яе вялікую павагу. Па-
    думаць толькі, «ён» нават не смее выпіць пры маме! Цікава, як яна гэтага дамаглася?
    Задумаўшыся, я заснула проста за сталом, нават не дапіўшы кавы.
    Калі мама дастала падушку і прасціну, яна разбудзіла мяне: пара было класціся. Возчык ужо пайшоў, а айчым стаяў каля печкі, над шчылінаю ў падлозе, і з качаргою ў руцэ падпільноўваў пацукоў. Два пацукі пабывалі ўжо ў нас у гасцях і павіншавалі з прыездам.
    Прачнулася я на світанні з нейкім дзіўным адчуваннем: мне здавалася, што падлога гайдаецца, як воз, і разам гайдаецца і жалудовая канапа. Але затое так добра пасля доўгага перапынку зноў ляжаць на сваёй канапе! Так непрыемна было спаць на падлозе. Гэтак сцелюць толькі бадзягам. Затое цяпер я ўжо не спала на падлозе. Шмат разоў пералічаныя жалуды нібыта мне ўсміхаліся. Вялікая печ была нібы крэпасць супраць усіх халадоў Паўднёвага і Паўночнага полюсаў.
    Мама стаяла каля печы і свяціла маленькаю бляшанаю лямпаю.
    — У сцяне тараканы,— сказала яна.
    Гэтая навіна мяне не патрывожыла. Я ніколі не бачыла тараканаў.
    Праз незавешаныя вокны было відаць, як адна за адною тухнуць цьмяныя зоркі, выразна вырысоўваюцца галіны дрэваў, а за самы кончык аднае зачапіўся месяц.
    Тут я зусім прачнулася, ахопленая нейкім радасным чаканнем. Дрэва, зоркі, месяц, духоўка — вялікая, як у бабулі. Я села на канапе, якая будзе стаяць пасярод пакоя да таго часу, пакуль не стане ясна з клапамі.
    Грукаючы нагамі, на ганак ступіў айчым. Я пачула, як нечы жаночы голас пажадаў яму добрай рані-
    цы і як айчым адказаў. Ён прынёс у пакой пах канюшні і свежай кастрычніцкай раніцы.
    — Проста перад нашымі вокнамі бегае жанчына ў адной кашулі, каб ты толькі бачыла,— сказаў ён маме.
    — Мабыць, позна прачнулася і не паспела адзецца. А табе няма чаго вочы вылупліваць, калі яна такая бессаромніца.
    — Што ты мелеш! Куды гэтай бабе так спяшацца, што яна не паспела нават спадніцы надзець?
    — Можа, у яе зусім няма спадніцы... А ў сцяне поўна тараканаў,— зазлавалася мама.
    — Ну і няхай сабе! Абы клапоў не было,— сказаў айчым і сеў да стала. Снеданне яго — некалькі скрылькоў сала, мучная падліўка і скібка хлеба, звычайнае на той час снеданне ў правінцыі Вікбуланд, якое можна было ўбачыць на сталах як у хутаран, так і ў багатых маёнтках. Гараджане аддавалі перавагу зацірцы, але сёння мама згатавала нам вясковае снеданне. Мусіць, яна лічыла, што не абавязкова пачынаць з малочнага.
    — Тут ёсць і клапы,— сказала мама.— А я дык спадзявалася, што нарэшце ў нас будзе ніштаватая кватэра. Коні былі вунь якія сытыя. I даехалі мы ў брычцы, а не валяліся на возе, як цыганы.
    — Гаспадар хацеў пагаварыць з табою. Здаецца, яму патрэбна даярка. Па-мойму, ты справішся і зможаш даіць за невялікую плату.
    — Я? Ты атрымаў месца, ты і працуй!
    — А тут не так і блага. Трэба толькі вымыць падлогу і трохі пабяліць сцены, тады адразу пахарашэе. Ва ўсякім разе, лепей, чым на гарышчы ў Вальдэмараў. Па крайняй меры на дзвярах ёсць завесы. Уставай, Міа, памажы мацеры прыбраць у пакоі!
    Я хуценька ўскочыла і першы раз падумала, што айчым кажа праўду.
    Калі мы павесім накрухмаленыя шторы і паставім альховыя галінкі ў вазы, тут і праўда стане хораша. Апрача таго, можна будзе разаслаць маміны палавікі. У хольмстадскім пакоі не месцілася болей як два палавічкі, а тут яны ўсе ўлягуцца ў шырыню.
    Калі зусім развіднелася, мама патушыла лямпу, і пакой напоўніўся скупым кастрычніцкім святлом, тым ранішнім асеннім змрокам, не цёмным і не светлым, калі ўсё здаецца шэрым і маркотным. Пакой, зусім нядаўна поўны цяпла, утульнага паху кавы і падліўкі, зрабіўся раптам халодны і непрыветны. Адразу стала відаць, што зваленая ў кучу мэбля старая і пашарпаная. Раней я ніколі не заўважала, што яна такая непрыгожая. Камода, ложак, мая канапа — усё стала непрыгожае.
    На падлогу, чорную і брудную, нельга ступіць босымі нагамі. Мусіць, мама таксама заўважыла гэта, бо яна зірнула на падлогу, і твар яе скрывіла грымаса.
    — Звычайна калі на падлозе танцуюць, яна становіцца белая,— сказала яна,— а тут, пэўна, збіраліся летам садзіць бульбу.
    Айчым устаў з-за стала, узяў шапку і пугу. 3 паўкілаграмовага пачка, адкуль я загадзя выцягнула фольгу, ён наклаў у сваю табакерку тытуню, потым, узяўшы ў пальцы, паклаў у рот, гаворачы ў час гэтай працэдуры густым басам:
    — Мум-мум, табе не далі яшчэ, мум-мум, глытка кавы, га, Міа? У першую раніцу, мум-мум, на новым месцы не грэх выпіць кавы, мум-мум, у пасцелі. Папраўдзе, мум-мум, а цяпер бывайце,— ён змахнуў з вусоў тытунёвыя крошкі, павярнуўся да дзвярэй і, падышоўшы да мамы, абняў яе.
    — Нічога, Гедвіг, ты ж у мяне разумніца, ты зможаш добра ўладкавацца ў гэтай халупе.
    Потым ён пайшоў.
    Я сядзела на жалудовай канапе, махала нагамі і ціха псракрыўляла:
    — Ты ж у мяне разумніца, ты зможаш добра ўладкавацца ў гэтай халупе.
    Мама засмяялася.
    Маё будзённае адзенне было запакаванае, таму я надзела сукенку з шатландкі і новыя чаравікі. Я лічыла, што так і трэба: на новым месцы мяне адразу ж павінны ацаніць. Хоць давядзецца ўсё-такі сказаць тутэйшым дзецям, што на мне не будзённае адзенне, а, напэўна, самае святочнае.
    — Цяпер болей не будзем кожнае раніцы вазіцца з каваю,— сказала мама.— Будзеш выпіваць замест яе кубак сырадою. Нам даюць па два літры на дзень ды яшчэ чатыры літры без вяршка, так што павінна хапіць...
    У гэтую першую раніцу я паслухалася, хоць мяне такая навіна ані не пацешыла. Мама заўважыла, што я засмучаная.
    — Ты заўсёды рабіла, што хацела, і жыла аб адной каве з хлебам, Вось і не вырасла ніяк за лета, цяпер замест кавы будзеш піць малако з драбком цукру.
    Мама ўсё разумела. Калі ў рабочых сем’ях дзецям не давалі кавы, яны і не думалі шкадаваць гэтага, яны проста баяліся, што астануцца і без драбка цукру. Мама, ведама, добра помніла гэта з дзяцінства.
    — Такі ён стаў добры,— сказала я, уплятаючы хлеб з малаком.
    Мама толькі хмыкнула.
    У дзверы пастукалі. Увайшла маладая жанчына — наша новая суседка. Ёй не болей за дваццаць гадоў. Значыць, гэта яе бачыў айчым у адной кашу-
    лі. Мама акінула яе прыдзірлівым вокам. Цяпер, ва ўсякім выпадку, акрамя сарочкі была надзета спадніца. Але рукі аставаліся ўсё роўна голыя. Кашуля — шэрая і брудная. Замест блузы ці кофты яна надзела мужчынскую камізэльку без адзінага гузіка. Грудзі вельмі высокія, з выразу кашулі тырчыць брудная ануча. Камізэлька і кашуля на грудзях злубянелі ад нечага рэдкага. У яе тоўстыя крывава-чырвоныя губы, а зубы шырокія і рэдкія. Hoc, тонкі каля пераносіцы, знізу моцна расшыраны. Вялікія лупатыя вочы з густымі цёмнымі вейкамі. На спіне доўгая чорная каса.
    — Я вырашыла зайсці пазнаёміцца,— сказала яна, уваходзячы ў пакой і падаючы маме руку.— Мяне завуць Вольга.
    — Ну, а мяне можна называць Гедвіг,— не дужа ветліва адказала мама. Мабыць, ёй не спадабалася неахайна адзетая суседка, жывот у якой тырчаў, як у пяцідзесяцігадовай бабы, хоць твар быў зусім маладзенькі. А суседка падышла да мяне і таксама падала руку.
    — Устань, Міа, павітайся,— раздражнёна сказала мама.
    Я абыякава сядзела, не звяртаючы ўвагі на маладую жанчыну. Мне яна таксама не спадабалася, а тут яшчэ гэта непрыхаваная беднасць! Такой беднасці я яшчэ не бачыла, хоць і даволі нагледзелася, дарма што мне толькі восем гадоў.
    — Прысядзьце, Вольга,— трошкі лагадней сказала мама, бразгаючы кафейнікам.
    — Такая прыгожая сукенка! — зусім як дзіця, радасна выгукнула Вольга, гледзячы на маю сукенку з шатландкі. Яна ж была толькі на дванаццаць гадоў старэйшая за мяне.
    Я знарок выставіла ногі ў новых чаравіках — хай бачыць, што я ўся хораша адзетая.
    Мама сабрала на стол — паставіла каву, куплёнай булкі і салодкі скавароднік, які ўперла нам гаспадыня патачнага дамка «на пачатак на новым месцы». Вольга старалася рабіць выгляд, што не квапіцца на гэтыя ласункі, але вочы яе былі прыкаваныя да талеркі з хлебам і цукарніцы.
    — Вольга, трэба прывесці ў парадак валасы,— нечакана сказала мама.
    — Ага, я спрабавала, але з таго часу як нарадзіўся малы, мне амаль заўсёды моцна баліць галава.
    Я паглядзела на яе пільней: нарадзіла дзіця, а сама ходзіць з распушчанаю касою, гэтак не прынята.
    — Колькі малому?
    — Месяц.
    — I майму таксама месяц,— сказала мама, і вочы яе ўглядаліся некуды далёка.
    Вольга ўважліва паглядзела на маму, акінула вачыма пакой, потым зноў зірнула на маму.
    — Ён памёр.
    На пукатыя Вольжыны вочы набеглі слёзы. Цяпер яна глядзела на маму, як на чалавека, якому выпаў самы вялікі латарэйны выйгрыш, у той час як сама яна асталася ні з чым.
    — Я хацела б, каб мой таксама памёр,— сказала яна.— Ён вечна хварэе, дый я таксама, і малако цячэ з грудзей, так і хаджу мокрая, а ён нават ссаць не можа.
    Тут я зразумела, што нічога цікавага ўжо не пачую. Хопіць з мяне расказаў пра роды і іншыя падобныя рэчы. Ціхенька я вышмыгнула на двор.
    Ну вось, цяпер па крайняй меры ёсць ганак з лаўкаю. Праўда, над ім няма страхі, таму лаўка чорная і мокрая пасля дажджу, з мноствам круглых слядоў ад вёдзер і збанкоў.
    Дом, як на мой розум, вельмі прыгожы. Ён атынкаваны і пабелены, вокны з чорнаю шалёўкаю і з
    цёмнымі падаконнікамі з бляхі. «Ён зусім не падобны на драўляныя халупы індывідуальных забудоўшчыкаў»,— падумалася мне. Я вырашыла, што дом мураваны, толькі перагародка драўляная і з абодвух бакоў абмазаная глінаю. Адзінаю апораю служыць вялізная печ, якая цягнецца цераз увесь дом. Некалі дут была пякарня і піваварня ў вялікім маёнтку, які цяпер раздзялілі на сялянскія двары.