Мама выходзіць замуж
Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
— Можаш расказаць пра гэта фрэкен.
Дзве кроны бачыліся мне вяршыняю багацця, цэлаю кучаю грошай, і калі мама, бывала, гаварыла: «У мяне ёсць некалькі кронаў»,— мне здавалася, што мінула ўсё наша гора. Але варта было ёй сказаць, што ў яе асталося ўсяго пяць эрэ, як мне адразу мроілася, што набліжаецца страшная хмара, якая нясе з сабою голад і нямытыя фартухі. Брудна-жоўтая манетка на пяць эрэ здавалася зусім драбязою — не верылася, што яна ўвогуле мае нейкую каштоўнасць.
Недзе далёка грукатала паравая машына, ішоў час, але цяпер са мною была мая фрэкен. Яна сядзела на жалудовай канапе, і я чытала ёй уголас:
Хлопчык Ганс адзін раз Збіраў ракавінкі каля мора, Ён босы хадзіў, бедалага, Па гарачым пяску з сваім горам...
Я ўсё чытала і дайшла ўжо амаль да сярэдзіны кнігі. Фантазія несла мяне ўсё далей і далей. I вось я ўжо ў хольмстадскай школе, стаю каля настаўнічынага стала і чытаю дзецям вершы.
Фрэкен слухае, і, калі я пачынаю чытаць пра Шку Маці, на вочы ў яе набягаюць слёзы.
Сама я зусім не любіла Піку Маці. Можа, якраз таму, што мама лічыла яго незвычайна добрым. Мне ён здаваўся прыдуманым. «Яго не спакушаюць ласункі і строі, ён любіць бабулю і дзядулю...» Гэта заўсёды гучала як дакор. Але ў мяне ж не было ні бабулі, ні дзядулі — бабуля ў мяне не родная. Піку, ведама, было проста, суправаджаючы генерала да караля ў Стакгольм і ўплятаючы там пшанічныя аладкі, прынесці потым некалькі штук бабулі і дзядулю і не быць такім грубым, як другія галодныя дзеці. Я лічыла яго дурнем. Але фрэкен, як і мама, любіла Піку Маці. Вось чаму я прачытала ўсё гэта доўгае апавяданне два разы засаб.
Пра шасцітыднёвага хлопчыка, які ляжаў у карзіне з-пад бялізны па другі бок сенцаў, я зноў забылася. Свет мой раптам стаў цікавы і шматлюдны, поўны таямніц і незвычайных магчымасцяў — гэта ж першы раз у жыцці я асталася адна ў цэлым доме. Зусім адна, і ніхто мяне не чуе, ніхто мяне не пільнуе, ніхто мяне не перапыніць. Цяпер я магу добра разгледзець гіпсавага хлопчыка і паказаць яго Хане.
Я выявіла новы свет, даўным-даўно ўжо адкрыты, без якога людзі наўрад ці змаглі б пражыць жыццё да канца. Гэты свет мы носім у саміх сабе. Гэта свет фантазіі. Свет, які зліваецца з сонцам, месяцам і зоркамі, дрэвамі, галасамі і малюнкамі. Свет, у якім мы
заўсёды можам пабыць сярод тых, каго любім найболей сярод патаемных сяброў, якіх ніколі не паказваеш чужым людзям, бо яны так лёгка знаходзяць недахопы ў тых, каго мы любім.
Грукат паравое машыны раптам сціх, і я пачула крык, які адразу разбурыў мой фантастычны свет і прымусіў мяне адкінуць ляльку і кнігі і стрымгалоў кінуцца ў Вольжын пакой.
А там ляжаў хлопчык і крычаў хрыплым, агідным голасам. Твар яго зусім пасінеў, мусіць, крычаў ён даўно. Я кінулася назад — паглядзець на ходзікі, бабулін гасцінец. Яны паказвалі палавіну дзесятай. Дзякуй богу, гэта яшчэ не абед, проста перапынак на снеданне.
Я вярнулася да хлопчыка.
У пакоі было холадна і сыра, пахла канюшняю, кіслым малаком і пялёнкамі. Ён быў накшталт кладоўкі, дзе выпадкова забыліся карзіну з-пад бялізны з дзіцем. У такім будынку звычайна пакідаюць рыдлёўкі, ламы, лейкі, трымаюць курэй і ўсялякі хлам.
Я з усяе сілы разгушквала карзіну, але хлопчык не змаўкаў. Браць яго на рукі мне было забаронена. Тады я трошкі расхінула пялёнкі, павярнула маленькі камячок на бок і ўбачыла, як па патыліцы ў дзіцяці пабеглі два вялізныя клапы. Тоненькая шыйка пачырванела ад укусаў. Як толькі я павярнула дзіця і клапы ўцяклі, хлопчык адразу сціх. Час ад часу ён пачынаў ікаць, але я калыхала і спявала так нястомна, што ў яго, відаць, закружылася галава, і ён заснуў.
Сухіх дроў у печцы не было, і я пайшла да нас па трэскі. Айчым клапаціўся пра дровы, калі быў дома, і маме не даводзілася з імі важдацца. Ён калоў іх і сам насіў у хату, а ў нядзелю хадзіў у лес па галлё. Усе суседзі лічылі, што ў Гедвіг вельмі добры муж. Карлберг амаль ніколі не калоў дроў. Вольга сама Ka-
лола і насіла іх. У тутэйшых мясцінах нарыхтоўка дроў лічылася «жаночаю работаю».
Я распаліла агонь у старой печы, на якой таксама было выбіта: «Емістасць — 4». Хлопчык спаў. Я выйшла на пальчыках.
Я доўга стаяла на ганку, прыставіўшы адну руку да вачэй, а другую — да вуха, прьіслухоўваючыся, ці працуе малатарня. Здаецца, я нават трохі выпнула жывот — так заўсёды рабілі гарадскія жанчыны. Астаўшыся гаспадыняю ў доме, я старанна выконвала ролю гарадское дамы. Я не раз бачыла, як, выйшаўшы на ганак, яны прыкладвалі руку да вачэй, нібыта ім шкодзіла святло, быццам яны толькі што выпаўзлі са старажытных пячор. Ці свяціла сонца, ці ішоў дождж, рука была прыслонена да вачэй, а жывот, вялікі ці маленькі, усё роўна выпучаны.
Я была так паглынутая сваёю роляю, што не заўважыла, як прайшоў каля мяне дзед, і раптам далёка наперадзе ўбачыла яго спіну. Тут я спалохалася і ўцякла ў хату. Я заўсёды баялася дзядоў. Я з практыкі ведала, што дзяды — гэта тытунь, гарэлка, лаянка, злосць. He кажучы ўжо пра іншыя, яшчэ горшыя справы. Бабулі лепшыя, яны па крайняй меры іншы раз завязваюць чыстыя фартухі і прасаваныя касынкі, дый яны не жуюць тытуню.
Я замкнула дзверы на засаўку і пастаяла, прыслухоўваючыся. Зноў загрукатала малатарня, і мне стала спакайней. Небяспека мінулася. Наперадзе некалькі гадзін поўнае адзіноты. Я зусім забылася, што мне загадана ўвесь час быць каля дзіцяці. Скрозь лёгкі лістападаўскі туман прасвечвала сонца, адзін прамень упаў на хлопчыка з жабаю, і я першы раз убачыла, што ў гіпсавага хлопчыка зусім няма вачэй. Гэта ўжо нейкае ашуканства. Ен — нішто. Я ўзялася мыць ляльчын адзевак, успомніла майстраву дачку Ганну і з усяе сілы пачала лаяць яе:
— Эх ты, мурза! Паглядзі, якая ў цябе брудная лялька! 3 цябе людзей не будзе, ты нават дзяцей абмыць не можаш!
Потым прыйшла на памяць нейкая чутая песенька.
Словы былі такія брыдкія, што я нізашто не асмелілася б спяваць яе пры маме.
Нацягнуўшы над печкаю вяроўку, каб развесіііь вымытыя анучы, я заспявала на ўсё горла: «Не засмучайся, малютка Лота, ты сёння будзеш спаць са мною...» Потым я залезла на крэсла, каб дастаць вяроўку і развесіць анучы,— печку нагрэла я дачырвана,— і, стоячы на крэсле, праспявала ўсю песеньку ад пачатку да канца. Я адчувала сябе то артысткаю цырка, то актрысаю з рабочага саюза ў Норчэпінзе. Гэтак, не злазячы з крэсла, выканала я многа песенек. Адну, гвардзейскую, з якое ведала я толькі адзін куплет, я праспявала некалькі разоў засаб.
Раптам у дзверы забарабанілі.
— Адчыні, брыдкае дзеўчаня! — пачула я мамін голас.
Ад перапалоху я ніяк не магла злезці з крэсла і ўсё стаяла на ім, а мама грукала і сварылася.
— Ты напалохала яе, Гедвіг,— пачула я Вольжын голас.— Хлопчык спіць, печка ў мяне цепліцца, Яна ўсё парабіла.
He бяда, што яна спявае такія песні, яна іх усё роўна не разумее. Мабыць, наслухалася, як гарлапаняць нашы парабкі. Такое лёгка завучваецца!
— Такая дзявуля, пасаромелася б, ёй жа восем гадоў,— адказала мама сярдзітым голасам.— Ды адчыні ж ты!
Я злезла з крэсла і адчыніла дзверы.
— Ну і гарачыня! Я ж не казала табе паліць у печы. I што гэта за песенькі ты выспеўваеш? Такія прыгожыя, што проста перад людзьмі брыдка. Ніколі не падумала б, што ты такое брыдкае дзяўчо. Нашто ты
слухаеш гэту брыду, хто цябе навучыў? Прызнавайся, а не дык я табе пакажу!
I няхай бы пасекла мяне мама на кавалкі, я ўсё роўна не магла б сказаць, ад каго пераняла гэтыя песенькі. Многія спяваў п’яны айчым і яго таварышы. Дзядзька, хоць і не піў, таксама часцяком спяваў брыдкія песенькі. А некаторыя я чула на вуліцах, і мне проста спадабаўся іх матыў. Пра словы я ведала, што яны брыдкія і пры дарослых лепей іх не спяваць, але знарок мяне ніхто не вучыў.
— Ці скажаш ты нарэшце?
— Яны заўсёды так спяваюць.
— Хто гэта «яны»? He надумайся хлусіць!
— Твой брат і дзя... і тата.
Мама пакінула гэтую слізкую тэму.
— Божа мой! Ты змыліла траха не цэлы брус мыла! Цябе толькі пакінь адну! Я і не ведала, што ты такая пустая!
Я маўчала. Толькі цяпер я зразумела, колькі нарабіла глупства. Я не павінна была гуляць. Мяне пакінулі працаваць, глядзець дзіця, прыбраць у пакоі, трымаць парадак. Мне не трэба было гаварыць з Ханаю. Ах, зусім жа не было ні Ханы, ні настаўніцы, і паспрабуй растлумач маме, што мне здалося, нібыта прыйшла Хана. Мама, ведама, пачне сварыцца; лепей бы ўжо яна хутчэй зноў пайшла.
— Машына зламалася, сёння мы болей не пойдзем малаціць. Прынясі дроў!
Я завязала фартух з мешкавіны, шарсцяную хустку на галаву і паволі пайшла да дзвярэй. Звычайна, калі мама моцна насварыцца на мяне, яна становіцца вельмі добрая, абавязкова пагладзіць па шчацэ ці яшчэ як-небудзь прылашчыць. Але цяпер яна гэтага не зрабіла. Моўчкі расшпільвала яна непрыгожую мужчынскую блузу, пільна ўгледзеўшыся некуды ўбок, сур’ёзная і засмучаная. Мяне агарнула туга. Было чутно,
як за сцяною спявае Вольга. Я асцярожна адчыніла дзверы ў яе пакой.
Яна сядзела, мурлыкаючы нешта сабе пад нос, і карміла грудзямі хлопчыка. Яна мне здалася вельмі сімпатычнаю. У пакоі было ўжо не так страшна, як дагэтуль. He, цяпер я тут пачувалася лепей, чым дома.
— Ён трошкі пакрычаў, бо яго кусалі два клапы, а так ён быў зусім паслухмяны,— прашаптала я.
Вольга кіўнула, потым зрабіла мне знак падысці.
— Табе ўляцела? — шапнула яна. Я махнула галавою.
Яна прыцягнула мяне яшчэ бліжэй і пагладзіла па шчацэ. Ад яе смярдзела кіслым малаком, але я старалася не чуць гэтага. Я была такая растрывожаная, што мяне цешыла любая ласка. Калі свет раптам становіцца шэры і жорсткі, бываеш удзячны і сабаку, які цёплым языком лізне табе ў твар.
— He вялікая бяда, што ты спявала гэтыя песенькі, але болей ты іх ніколі не спявай. А цяпер ідзі і прынясі дроў,— сказала Вольга.
Я выправілася да павеці. На душы стала трошкі лягчэй.
Так ганебна закончыўся мой першы дзень на службе ў чужых людзей. Да раніцы малатарню адрамантавалі, і цяпер ужо мама сама прапанавала перанесці хлопчыка ў наш пакой.
Усе ўжо пайшлі, а мама ў тую раніцу доўга яшчэ аставалася дома — выганяла з карзіны з-пад бялізны клапоў. Яна пільна агледзела хлопчыка, распавіла яго, нібыта хацела праверыць, ці добра Вольга яго спавіла. Але хлопчык быў такі сухі і чысценькі, так густа змазаны часночным настоем, што пах часнаку ішоў па ўсім пакоі. Вольга рабіла ўсё так, як мама яе вучыла. Мусіць, гэта спадабалася маме, бо яна яшчэ некалькі мінут трымала хлопчыка на каленях, не ўвертаючы ў