Мама выходзіць замуж  Муа Марцінсан

Мама выходзіць замуж

Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
83.88 МБ
пялёнкі і асцярожна патузваючы яго за пальчыкі. Яна заўважыла, што ён стаў кругленькі, як маленькі парсючок. I тут ён пырснуў проста ёй у твар цёплым струменьчыкам, і мама засмяялася.
— Ну вось, цяпер усё ў парадку,— сказала яна, выціраючыся фартухом.— Цяпер ён будзе ўсю раніцу ляжаць сухі і паслухмяны.— Яна спавіла яго і паклала ў карзіну.
Вось як? Яму ўсё так проста абышлося, хоць ён трапіў ёй проста ў твар! Мама толькі засмяялася і выцерлася, нават не памыўшыся з мылам? А што мне было за песенькі?! Няўжо гэта толькі таму, што я вялікая?
Ну але, цяпер я вялікая; праўда, яшчэ не такая вялікая, як мама, але даволі дарослая, каб за ўсё атрымліваць наганяй. Дарослыя спяваюць брыдкія песенькі, ім за гэта нічога не бывае, маленькіх не караюць, што яны пырскаюць у твар... Канешне, хлапчаня зусім маленькае, але ўсё-такі маме варта было б меней сварыцца на мяне і хоць трошачкі зазлаваць на хлопчыка. Потым яна зноў пайшла, сказаўшы толькі «бывай здаровая», і нават не падумала прыгалубіць мяне. Замест гэтага яна яшчэ раз нагнулася над карзінаю з-пад бялізны: «Бывай здаровы, маленькі парсючок, спі спакойна»,— і падапхнула пад дзіця нейкую анучу.
Ад рэўнасці ў мяне мову адняло. Я не развіталася з мамаю, чула сябе пагана і не магла глядзець не толькі на хлапчаня, але і на маму. Абавязкова раскажу Вользе, што яна правярала, ці акуратна спавітае дзіця!
Ды вось развіднелася, лямпа патухла, і ў марозным лістападаўскім небе заззяла сонца. Яно глядзела проста ў наш пакой на белую сценку печкі, і ад гэтага намаляваныя сінькаю кветкі сталі такія прыгожыя, a ўсё навокал — такое светлае і святочнае, што, забыўшыся на ўсе свае засмучэнні, я зноў пачала ўчарашнюю гульню. У мяне зноў паявілася процьма тавары-
шаў, я моцна гаварыла сама з сабою, потым выбегла на двор і паспрабавала збіць непакорныя яблыкі, а калі ўяўная Хана палезла па іх, крычала, каб яна не звалілася з дрэва.
Хлопчык праспаў усю раніцу, і калі полуднем забеглі на хвіліну Вольга з мамаю, дык вельмі мяне хвалілі. Вольга аддала мне дзве скібкі булкі, што прыхавала раніцаю ад кавы. Булка была чэрствая, крышылася, але была мне дарэчы: у нашым буфеце з кожным днём усё болей пусцела.
Мама непрыхільна паглядзела на булку, але прамаўчала.
Маё «мацярынства» прадаўжалася ўжо два тыдні, і я пакрысе стала прывыкаць да таго, што мне трэба клапаціцца пра дзіця. Ішлі дні за днямі; вечарам, запыленыя, да смерці стомленыя, з ахрыплымі ад пылу галасамі, прыходзілі дарослыя. Яны пракліналі гумно, якое стаяла вельмі далёка ад малатарні, і гаспадара машыны, які падганяў іх, як шалёны наглядчык. Набліжаліся каляды, а яму трэба было паспець яшчэ на некалькі хутароў.
На кухні ў гаспадарскім доме ў карзінах з-пад бялізны ляжала двое спавітых дзяцей: іх мацяркі працавалі на малатарні. У гэтыя дні гаспадыня з сваёю служанкаю варылі страву амаль на ўвесь хутар і, апрача таго, кармілі жывёлу. Тым жанчынам, у якіх былі каровы, даводзілася даіць іх досвета, перад малацьбою, і позна вечарам. Калі гаспадар пачаў карміць малацьбітоў, усе выказалі жаданне пайсці да яго на падзёншчыну. Жонкам парабкаў было шчасцем хоць на нейкі час збавіцца ад варыва вечных малочных крупнікаў і садзіцца за гатовы стол. Гэта напамінала пра «бесклапотныя» часы, калі яны не былі яшчэ замужам. Як ні цяжка жывецца сялянскай жанчыне, парабкам яшчэ горай; яны так гаруюць, жывуць так бедна, што нават малатарня здаецца ім нейкаю прасветлінаю: няхай са-
бе нясе яна стомленасць і зморанасць, але яна абяцае абед у гаспадара.
Вечарамі, вярнуўшыся дахаты, Вольга спявала, хоць у яе з грудзей цякло малако, а ў скронях стукала ад вечнага болю галавы.
Апошнія дні малацьбы сталі мне асабліва цяжкія.
Есці не было чаго. Трошкі малака і хлеб, намазаны цукровым сіропам,— вось і ўсё. Сіропу — гасцінец маме колішняй гаспадыні — асталося толькі на донцы, бо поўную шклянку мама наліла Вользе.
У вачах маіх стаялі боханы хлеба, студзень, салёныя гуркі, горкі рассыпісты сыр, які прадаваўся ў горадза па дваццаць пяць эрэ за кілаграм. Усё гэта звычайна прыносіў з сабою айчым, калі піў у карчме «Іонпі-да-дна» і, вяртаючыся дахаты, хацеў задобрыць нас.
Калі надаралася выгадная падзённая праца, мама таксама купляла такія далікатэсы. У апошнія дні работы паравое малатарні я часцяком частавала сваіх уяўных таварышаў уяўнымі салёнымі гуркамі і студзенем. Тут нічога падобнага не бывала нават у краме, якая, дарэчы, стаяла за некалькі кіламетраў ад хутара, амаль каля самай чыгуначнай станцыі.
Там, апрача амерыканскага сала і ляжалае кілбасы, цвёрдае, што камень, якую нельга было есці нават смажаную, нічога не было. Аднойчы Вольга купіла кілбасы і дала мне крышанчык, але я так і не змагла яе пажаваць. Хлеб у краме зусім не прадаваўся: ні адзін чалавек у тутэйшых мясцінах яго не купляў.
Нават пасёлак індывідуальных забудоўшчыкаў я ўспамінала цяпер з радасцю. Там жыў пекар, які хацеў ажаніцца з мамаю, і, каб выказаць пашану да яе, пасылаў боханы хлеба. Мне вельмі падабалася тое, што ён хацеў ажаніцца з ёю. Жыццё ад гэтага здавалася трывалейшым: удача і няўдача залежалі не толькі ад айчыма. Але мама і глядзець на пекара не хацела, a
дазнаўшыся, што ён, калі бывае п’яны, месіць цеста нагамі, сказала, што заявіць на яго ў паліцыю.
А яшчэ была ў мяне там гаспадыня крамы. Яна ведала маю слабасць і, калі хацела, каб я што-небудзь ёй памагла, давала мне некалькі штук ледзянцоў.
А тут людзі заўсёды чакалі палучкі, а калі грошы нарэшце выдавалі, на іх не было чаго купіць. Мама зноў стала незвычайна акуратная: я хадзіла цяпер толькі ў чыстых фартухах, а ў галаве не было ніводнае вошы. Але каму ўсё гэта патрэбна, калі тут нават пагуляць няма з кім! Ніхто і ўвагі не звяртаў на тое, які ў мяне выгляд. У жыцці заўсёды ўсё выходзіць неяк няскладна. Воеь калі б я была чыста і хораша ўбраная, калі мы жылі ў патачным дамку, я з самага пачатку падружылася б з дзецьмі, а гаспадыніна дачка гуляла б са мною, не чакаючы, пакуль у мяне паявіцца новая сукенка. Але тады мама нічога не магла рабіць, і сукенка ляжала няшытая амаль да самага пераезду ў гэту чорную вясковую глухамань.
Апошнія словы сказала я ўслых. Адзін раз я чула, як айчым казаў Вольжынаму мужу:
— Жывём тут, у гэтай чорнай вясковай глухамані...
Тае раніцы, калі паравая малатарня выправілася нарэшце далей, мама не разбудзіла мяне. Яна таксама не ўставала з пасцелі, хоць айчым даўно ўжо пайшоў на канюшню. Ён сам зацепліў пліту і нагрэў нейкага пойла, вельмі мала падобнага на каву. Звычайна мама падпражвала жыта, але сёння павінны былі выдаць жалаванне парабкам і ёй за працу на малатарні. А вечарам мама з айчымам збіраліся ў краму. Мама ляжала ў пасцелі. Убачыўшы, што я прачнулася, яна папрасіла мяне ўстаць і падкінуць дроў у печку. Яна так ахрыпла, што гаварыла толькі шэптам.
У сенцах пачулася цяжкая айчымава хада. Ён пры-
нёс малако: мы атрымлівалі яго кожнае раніцы ў палавіне сёмай.
— He трэба ўставаць, Гедвіг, я паем малака з хлебам,— сказаў ён.
Нічога другога ўсё роўна не было.
— А ты старайся памагай маме, яна прастудзілася на малатарні. Ты ўжо зусім вялікая, павінна даваць хоць якую карысць,— сказаў ён.
Мама маўчала. Я ціха адзелася. Вельмі хацелася плакаць.
— Вольга абяцала мне заплаціць за тое, што я няньчыла яе хлопчыка,— паспрабавала я напомніць пра тое, што таксама працавала апошнія чатырнаццаць дзён, дарма што не прастудзілася.
— Гэта кляча? У іх саміх нічога няма, не па KimaHi ім плаціць табе. Ды за гэта і не варта плаціць,— сказаў айчым.
Варта ці не варта, але я ведала, што Вольга хоць што-небудзь мне дасць. Чаму я павінна забаўляцца з яе хлопчыкам і нічога за гэта не атрымліваць? Вользе з мамаю дык заплацілі за малацьбу.
— He, не, я ведаю,— прахрыпела мама з пасцелі.— Я сама заўсёды плаціла дзецям, калі яны няньчылі маё дзіця. Іх мацяркі патрабавалі, каб ім плацілі. He будзь несправядлівы, у дзяўчынкі ёсць усе падставы атрымаць грошы.
Ну вось, нарэшце зноў паявілася мая справядлівая мама. Ва ўсякім разе, яна за мяне, хоць была ўвесь час такая ласкавая з Вольжыным хлопчыкам.
— Маўчала б, калі не можаш гаварыць. От гэтыя бабы мне,— сказаў айчым.
— Заткніся! — прашаптала мама, збіраючыся ўскочыць.
— Ляжы! I не раздурвай болей дзяўчынкі, павінна ж яна навучыцца даваць хоць трохі карысці,— сказаў айчым.
— He твой клопат,— прашаптала мама, а айчым зноў грукнуў дзвярыма.
Мне ўсё гэта пачынала падабацца: здаецца, мы зноў становімся блізкія з мамаю.
— Я аддам табе ўсё, што атрымаю ад Вольгі,— прапанавала я.
— Вольга вельмі добрая, але яна такая бедная! Ты не павінна браць у яе болей за дваццаць пяць эрэ,— сказала мама.
— Я вазьму толькі дзесяць эрэ,— адказала я.
— He, дваццаць пяць ты можаш узяць у яе. Якраз хопіць на новы каснік.
Вечарам Карлберг даў мне цэлую крону, а калі на другі дзень Вольга вярнулася з крамы і зайшла да нас па хлопчыка, то падала мне маленькі пакецік. У ім быў шырокі сіні каснік — цэлы метр.
Ніколі ў жыцці я не атрымлівала такога прыгожага дарунка і гэтулькі грошай. Сіні каснік быў першым новым, праўдзівым падарункам ад чужых людзей, хоць была ў мяне «заможная» радня.
I прынесла мне гэты гасцінец тая самая Вольга, якая выразала шторы на свае вокны з паперы!
Разгарнуўшы пакецік і ўбачыўшы каснік, я расплакалася. У дзяцінстве я заўсёды плакала, калі са мною здаралася нешта добрае. Слёзы тады ліліся вельмі лёгка. Затое калі здаралася што-небудзь непрыемнае ці калі мяне білі, вочы мае аставаліся сухія. Іншы раз мама шалела ад таго, што я не плачу, калі мяне б’юць, і біла яшчэ мацней, прыгаворваючы, што я турмы не міну, калі вырасту, бо ніякія пабоі на мяне не дзейнічаюць. Калі я чула свіст розгі, мяне разбірала занадта вялікая злосць, каб плакаць, мне хацелася толькі даць здачы.
Калі Вольга ўбачыла ў мяне на вачах слёзы, тоўстыя чырвоныя губы ў яе задрыжалі, яна пагладзіла мяне па шчацэ, узяла свайго хлопчыка і пайшла. He
так багата часу прайшло з тае пары, калі яна сама заплятала ў косы каснікі. Можа, ніколі каснікоў ёй не дарылі?
— Ты нават дзякуй не сказала Вользе. He разумею, што з табою,— прашаптала мама, якая не збавілася яшчэ ад хрыпаты.
— Падзякавала,— адказала я ціха.