Мама выходзіць замуж
Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
— He, што ты! Яна плакала праз коней — у іх жа былі свае коні; у дзеда многа коней, але ён злосны на маму, а тата злосны на дзеда, але тата лепшы за дзеда.
Я задумалася. За ўсімі гэтымі дзядулямі і бабулямі хавалася нейкая гісторыя, звязаная з коньмі. Але, хай сабе ў гэтага дзеда было хоць дваццаць тысяч коней, я ўсё роўна ў выбары не вагалася б ні секунды. Зрэшты, я ўвогуле скептычна ставілася да дзядоў з Ta-
го часу, калі дазналася, што мой родны дзед аддаў усе мае грошы дачцэ селяніна, Вальдэмаравай жонцы.
Усе дзяды дурні — і тыя, у якіх ёсць коні, і тыя, у якіх ёсць толькі грошы.
Расказаўшы мне пра свае сямейныя абставіны, прынцэса з попельнымі локанамі і карымі вачыма занялася маёю асобаю. Памацаўшы сукенку з шатландкі, яна выказала меркаванне, што яна каштуе не меней за сто кронаў. А я дык магла пабажыцца, што яна намнога таннейшая, і, апрача таго, было зусім ясна, што з гэтага часу маёю запаветнаю мараю стане сукенка ў белую і сінюю палоску, якую пашыў яе бацька. У бабулі было многа такога палатна, але калі я некалі бачыла грубую тканіну на бабуліных кроснах, мне здавалася, што брыдчэйшага за яе няма нічога на свеце. Старыя і ўвогуле беднякі шылі з яе будзённы адзетак. «Высакародныя» ніколі яго не насілі. Нават запэцканае адзенне прадзільшчыкаў шылася з другога матэрыялу — з сіняй тканіны, якраз такое адзенне толькі што пачалі насіць франты з рабочай арыстакратыі, у якіх хапала сродкаў, каб угнацца за модаю.
Я папрашу маму напісаць бабулі, каб яна прыслала такое тканіны мне на сукенку. 3 сініх і белых нітак, з якіх яе ткалі, я пляла косы сваёй ляльцы. У глыбіні душы я спадзявалася, што сукенку пашые мне прынцэсін бацька.
Гаспадар ні хвіліны не сядзеў на месцы. I ён, і гэта дванаццацігадовая дачка. Яны разумелі адно аднаго з паўслова. Я заўважыла, што гаспадыня зусім нічога не рабіла. Яна праседзела ўвесь час з Вольжыным дзіцем на каленях. Жанчыны мелі расказаць што адна адной. Губы ў Вольгі, пасінелыя ад холаду, калі мы ехалі, зноў крывава запунсавелі, цяжкая, завязаная вузлом каса на патыліцы адцягвала галаву. Крылы яе шырокага носа раздзімаліся, калі яна ўзрушана перашэптвалася з ятроўкаю, перабіраючы пальцамі вузень-
кую карункавую аборачку на рукаве ў свайго сынка.
Гаспадар і яго дванаццацігадовая дачка пынілі гаспадарку. Я старалася крадком разгледзець дзяўчынку. Худзенькім, амаль без крывінкі тварам яна была ў маму. А валасы ў яе — як у Карлберга. Ды ўвогуле ў твары ў яе было нешта агульнае з Карлбергам. Калі б не карыя вочы, можна было б падумаць, што яна яго дачка. Між іншым, ён даводзіцца ёй дзядзькам, праўда, не родным, бо, казала Вольга, яе бацька быў іх сваяком «па бакавой лініі». Мне не раз даводзілася чуць гэты выраз. Калі гаварылі пра мяне, таксама заўсёды ўпаміналі «бакавую лінію», хоць ніхто не парупіўся растлумачыць, як разумець гэтае слова ў дастасаванні да людзей. Калі я жыла ў цёткі ў Норчэпінзе, я часта бывала на Усходнім вакзале і гуляла там на рэйках, дзе стаялі старыя таварныя вагоны. Чыгуначныя рабочыя называлі гэты пуць запасною ці бакавою лініяй. «Гуляйце на бакавой лініі,— казалі яны нам,— але не смейце хадзіць па галоўным пуці». Адзін мой дзядзька таксама працаваў на бакавой лініі, якая звязвала Паўднёвы вакзал з Вікбуландам.
Калі гаварылі пр' сваякоў па «бакавой лініі», у мяне перад вачыма выплывалі, нібы з туману, нагрувашчаныя ржавыя вагоны і чыгуначныя рэйкі, якія разбягаліся ў розныя бакі.
Трымаючы на руках малодшага двухгадовага сынка, гаспадар, шырока ступаючы, хадзіў па пакоі, выходзіў на кухню, вяртаўся назад і зноў выходзіў, і так да таго часу, пакуль не сабралі на стол сняданак. Кожны раз, калі жонка мерылас падняцца, ён перапыняў яе, усміхаючыся карымі вачыма:
— Сядзі, сядзі, Элін, пагамані з Вольгаю. Табе не часта даводзіцца прымаць гасцей.
Ц , чер мне ўжо болей не хацелася стаць светлавалосаю прынцэсаю. Мне хацелася апынуцца на месцы худзенькай цёмнавалосай і бледнай дзяўчынкі, якая
памагала гэтаму вясёламу прыгожаму чалавеку. Я ўстала, выйшла на кухню, якая аказалася маленькім цёмным пакойчыкам, і сказала так, як звычайна гаварыла мама, калі прагаладаўшыся ў гасцях, хацела падагнаць гаспадароў з частаваннем:
Ці не магу я памагчы што-небудзь? — Пры гэтых словах я ветліва прысела.
— He.— Мне адказвалі, што я не павінна памагаць, што я стамілася за далёкую дарогу і мяне зараз пачастуюць кубачкам кавы... I вось Вольжына булка парэзана, аржаныя сухары — пачастунак, што згатавалі гаспадары дома,— акуратна раскладзены, і хоць KaBa не падпражаная, ды ўвогуле гэта не сапраўдная, a самая звычайная жытняя кава, мне ўсё ж ніколі не даводзілася піць у такіх урачыстых і святочных абставінах.
У кожнага дзіцяці было сваё крэсла, і чым меншы ростам быў ядак, тым вышэйшае было крэсла. Так, паводле росту, дзеці і сядзелі вакол стала. У сем’ях тарпароў няма такой завядзёнкі. Пры чужых людзях дзеці парабкаў і тарпароў звычайна стаяць чародкаю і, засунуўшы палец у рот, глядзяць, як частуюць гасцей чым бог паслаў.
Гаспадар сам наліваў каву, і калі, наліўшы ў мой кубачак, ён пагладзіў мяне па галаве, я так разгубілася, што выпаліла, быццам ніколі не п’ю кавы з цукрам. He ведаю, чаму я так сказала. Можа, таму, што цукар быў маім любімым ласункам. Я хацела прынесці якую-небудзь ахвяру на алтар майго новага божышча і на гэта выбрала два маченькія драбочкі цукру. Тым не менш гаспадар даў мне ажно тры драбкі, і я адразу апусціла іх у кубачак. Апрача таго, ён паклаў перада мною лусту Вольжынай булкі і два аржаныя сухары. Вольга здзіўлена глядзела на мяне, бянтэжачы мяне сваёй прысутнасцю. Яна дык ведала, што дома я ніколі не адмаўлялася ад салодкага, што,"калі ў мамы
мала цукру, яна нават хавае яго ад мяне. He, калі едзеш у госці першы раз да людзей, якім хочаш спадабацца, ніколі не бяры з сабою даўніх знаёмых. Яны ведаюць усе да аднае твае слабасці і недахопы. А гэта так звязвае, што ты пры ўсім сваім жаданні не можаш адмовіцца ад сваіх звычак і табе даводзіцца зноў грашыць проста ад страху, што цябе падымуць на смех.
Карлберг ціхенька вышмыгнуў з пакоя. Я зразумела, што яму трэба сплюнуць тытунь. Вунь яно як. У гасцях у свайго роднага брата ён выходзіць на двор, каб сплюнуць тытунь. А дома ён сплёўвае проста на падлогу каля печы. Я часта чула, як Вольга сварылася на яго за гэта. Значыць, не ў аднае мяне было жаданне рабіць іначай, хоць ніхто не сварыўся і не чытаў маралі. Прычынаю быў гэты пакойчык, такі просты, што прасцейшага і быць не можа, але чысты і строгі, гэта чародка каравокіх і сінявокіх дзетак, адзетых у самыя простыя, грубыя, танныя сукеначкі, і гэты чалавек, які ласкава ўсміхаецца сваёй жонцы, схуднелай, бледнай жанчыне, ужо трохі пабляклай, а можа, і трохі звіхнёнай пасля ўсяго гора, якое звальвае лёс на галаву таму, хто асмельваецца стаць упоперак багатым бацькам. Яна плакала, убачыўшы каня. Яна пакутавала ад беднасці, якая вечна пагражала яе хаце і дзецям — яе дзецям, якім ніколі не давядзецца ездзіць на конях, ад беднасці, якая даўно праглынула б іх усіх, калі б не гераічныя намаганні яе гаспадара. Пры ўсім сваім прыроджаным сялянскім здаровым розуме яна не магла зразумець тайны цудадзейнай улады гэтага чалавека над яе душою. Сэрца гэтай жанчыны поўнілі супярэчлівыя пачуцці. Насельнікі маленькае хаткі жылі ў атмасферы страху, любові і спагады.
Нам з Вольгаю першы раз у жыцці давялося ўбачыць мужчыну, які не хаваў свае любові да жонкі. Вользе было дзевятнаццаць гадоў, мне — восем, але мы абедзве верылі, што любоў бывае толькі ў кнігах,
а шлюб — гэта сваркі, дзеці, галеча, п’янства, у найлепшым выпадку — маркотнае супольнае існаванне дваіх людзей, якія панура маўчаць або сварацца, але па звычцы трымаюцца адно за адно.
— Блаславі, божа, наш хлеб! — прамовіла дванаццацігадовая дзяўчынка, перш чым мы ўзяліся за яду.
Дома я казала перадабедзенную малітву толькі тады, калі нас праведвала бабуля. Ёй вельмі падабаўся звычай, які прымушаў дзяцей блаславіць яду. Яда — двайны дар дзіцяці. Дарослыя атрымліваюць яду ад бога, а потым дзеці атрымліваюць яе ад дарослых.
У бабулі былі вузлаватыя, скалечаныя цяжкаю сялянскаю і фабрычнаю працаю рукі. Ногі, у гузаках і шышках, не гнуліся ў каленях. Бабуля нажыла раматус у халодным і сырым пакоі.
Мне верыцца, што бабуля дзякавала богу толькі па звычцы. Яна ж часта клікала смерць. У восем гадоў я ўжо разумела, што мая любімая бабуля стараецца ашукаць смерць, задобрыць яе, дзякуючы богу за яду, за яго дары, за жыццё, якое было ёй пакутаю, бо ў гэтым жыцці ёй не было на што спадзявацца, хіба толькі на смерць. А раптам... а раптам пасля смерці надыдзе спакой. Раптам настане ён, калі не ўгнявіць смерць, калі маліцца, шанавацца, заміраць, чакаючы высокую госцю.
Тут, за гэтым сталом, ніхто не баяўся смерці, ніхто не спрабаваў выпрасіць што-небудзь у суровага тварца. Тут усе былі маладыя. На сцяне вісеў бог, акружаны залатымі воблакамі, з посахам і ягняткам. Дзве аднолькавыя карціньі.
Мама ніколі не чытала перадабедзеннай малітвы.
Айчым іншы раз успамінаў правілы прыстойнасці.
— Дзяўчынцы не шкодзіла б чытаць перадабедзенную малітву, невялікая праца, усе дзеці гэтак робяць.
Падобныя размовы заўсёды выклікалі спрэчку, пасля якой нам было ўжо не да малітвы. Я добра помню, як кончылася адна такая спрэчка.
— Калі дзяўчынка не будзе чытаць малітвы, яна вырасце грэшніцаю. Я заўсёды чытаў малітву, калі быў дзіцем.
— Ну і харошы ж ты вырас,— укалола мама.
Пры бабулі мама заўсёды складвала рукі, калі я чытала малітву.
У тутэйшага гаспадара было як пры бабулі. Пры ім хацелася стаць другім чалавекам, не такім, як заўсёды.
Амаль увесь дзень я была ў цэнтры ўвагі. Напэўна, толькі сам гаспадар так шмат дзе пабываў, ездзіў так часта, бачыў так многа, як я. Толькі я, Карлберг і гаспадар ездзілі ў цягніку, дый то Карлберг усяго адзін раз па мясцовай чыгунцы. Ніхто з іх не бываў на фабрыцы. Вось чаму дарослыя не палічылі мяне балбатушкаю. Яны з глыбокаю павагаю слухалі мае апавяданні пра тое, што бачыла я на свае вочы, і пра тое, што проста было вынікам мае фантазіі.
Іх ані не бянтэжыла, што апавядальнікам была маленькая дзяўчынка.