Мама выходзіць замуж
Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
— Мне яна так абрыдла, раз-пораз бегае сюды.
А Вольга выказалася мужу, што мама ёй зусім не падабаецца, бо яна такая дробязная і вечна ўмешваецца не ў свае справы. Абедзве жанчыны пры мне расказалі адна адной пра гэта.
Усе ўласнікі аднае натуры. Вечна калоцяцца над сваім дабром. Трэба вадзіць іх за нос, не баяцда ашукваць. Яны зайздросцяць радасцям, якіх не могуць ці не ўмеюць падзяляць.
Вось і куцця. Шэсць цвёрдых зялёных яблыкаў ляжаць на талерцы. Такія самыя яблыкі ляжаць і ў Вольгі. Гэта калядныя яблыкі з гаспадарскае бочкі.
На вокнах вісяць чыстыя фіранкі; у Вольгі ў пакоі — таксама, пра гэта паклапацілася мама. Па-мой-
му, яна разрэзала старую прасціну, падсініла яе, накрухмаліла і абшыла карункамі. На падлозе ў Вольгі паявіліся два старэнькія дыванкі. Карлберг пафарбаваў ложак, стол і крэсла.
Печка ў іх пакоі таксама пабеленая і нават размаляваная сінькаю, а на стале ляжаць дзве выдзеўбаныя бульбіны. Знізу пад кожную бульбіну падкладзена разрэзаная і закручаная па краях паперка, а зверху ўстаўлена свечка. Вольжын пакой прыбраны па-панску. Карлберг, ведама, пабурчаў з-за таго, што яго прымусілі фарбаваць, тым болей што, пакуль сох ложак, яму давялося спаць на падлозе. Але Вольга не саступіла. Яна заявіла, што, калі стары хлам пафарбаваць, у пакоі прападуць клапы. Яна не пасмела і заікнуцца, што тады ў пакоі стане «высакародна». У гэтым пытанні Карлберг быў няўмольны: ён цярпець не мог нічога «высакароднага».
— Радуйся, калі на кавалак хлеба хапае,— такая была яго любімая прыказка.
Але як там ні было, а цяпер у пакоі ў Вольгі хораша. Аднаго разу, зайшоўшы да Вольгі, мама застала яе на крэсле пасярод пакоя. Вольга сядзела выпрастаўшыся і азірала пакой з такім выглядам, нібыта сніла, не звяртаючы ўвагі на малога, які ляжаў ў карзіне і роў на ўсё горла.
— Мне ўсё здаецца, што гэта не мой пакой,— нарэшце сказала яна маме. Гэта было ўдзень, на куццю.
— Ну, а цяпер памяняй сарочку і надзень сукенку, хоць дзеля свята,— заўважыла мама.
Гаспадыня ўбранага пакоя сядзела ледзь не голая, у старой спадніцы і ў бруднай, амаль чорнай сарочцы. Твар яе быў не ўмыты, каса целяпалася за спіною, толькі губы чырванелі, як акрываўленыя.
— Мне будзе крыўдна, калі бабуля падумае, што ты неахайная, бо гэта няпраўда,— настойліва сказала мама.
— Я заўсёды цяпер буду хадзіць у сукенцы,— сказала Вольга,— хоць Карлбергу гэта не падабаецца. Ён крычыць, што дома няма чаго «выстройвацца», але, можа, пашануе свята і дазволіць мне прыбрацца,
— Хай толькі скажа што-небудзь,— заўважыла мама.— Яму давядзецца мець справу са мною. Я яму пакажу.
Але Вольга рэзка пакруціла галавою, нібыта хочучы сказаць, што з Карлбергам не варта звязвацца.
Яны гаварылі пры мне, і я вырашыла, што мама выхваляецца. Чаго ж яна тады баіцца айчыма? Лепей яму «паказала» б хоць раз.
Куцця. Ужо ў тры гадзіны папаўдні пачало змяркацца. Да гэтага часу айчым паспеў пабрыцца.
Звычайна гэта была складаная працэдура. Айчым займаў увесь пакой. Нам даводзілася сядзець не дыхаючы. Стол адсоўваўся, На яго станавілася люстэрка, паяўлялася халодная і гарачая вада, ручнік. Айчым садзіўся перад люстэркам і, сапучы і аддыхваючыся, вастрыў лязо, брыўся і падстрыгаўся. Ён выстрыгаў валасы сабе ў носе і ў вушах, падбрываў бровы. Ён расказваў, што гэтак навучыў яго капітан, у якога нядоўга служыў ён дзеншчыком. Айчыму даводзілася брыць гэтаму капітану не толькі твар, але і розныя другія мясціны, і калі ён іншы раз з усімі драбніцамі апісваў працэдуру капітанавага туалету, ён так пыхкаў, рагатаў і меў такі дурны выгляд, што мы з мамаю не маглі стрымацца ад смеху. Зрэшты, айчым лічыў, што капітан дужа далёка заходзіў са сваёю акуратнасцю. Даволі выстрыгчы валасы толькі ў вушах і ў носе.
Айчым разыгрываў з сябе капітана кожную нядзелю. Брыццё займала ў яго некалькі гадзін. У мамы іншы раз не хапала цярпення. Калі было гэта летам, яна ішла з дому. «Брыдка глядзець на гэтага ёлупня»— гаварыла яна. А мне дык падабалася сачыць
за айчымам, калі ён брыўся. Ён надзімаў шчокі, падпіраў іх языком, нацягваў скуру. Я ніяк не магла зразумець, чаго ён так пыхкае. Мусіць, проста ў яго благая звычка.
3 аднымі толькі вусамі айчым мог важдацца болей за гадзіну. Седзячы перад люстэркам, ён вышчыпваў і вышчыпваў іх да таго часу, пакуль у яго не аставалася толькі маленькая круглая плямка пад самым носам, нешта накшталт Чаплінавых вусікаў у мініяцюры, хоць у гэты час Чаплін, напэўна, яшчэ нават не пачынаў брыцца і чатырнаццацігадовым хлапчуком, з першым пушком на шчоках, жабраваў на вуліцах Лондана. Усёю сілаю душы васьмігадовага дзіцяці я верыла, што на свеце няма нічога пачварнейшага за рыжаватыя айчымавы вусікі.
Калі айчым, седзячы перад люстэркам, вышчыпваў вусікі, ён так быў паглынуты сваім заняткам, што нічога не чуў і не бачыў. Можна было расцягнуць увесь дом, вынесці ўсё з хаты — ён, як заварожаны, разглядваў бы сябе ў люстэрку.
Гэтым разам брьіццё было ўжо скончана. Выстраены і выбрыты, айчым выправіўся на станцыю сустракаць бабулю. Я была прычасаная і ўбраная. Маме выпадала яшчэ даіць кароў, і яна спадзявалася, што паспее перамяніць сукенку да бабулінага прыезду, бо на куццю кароў даілі на дзве гадзіны раней.
Мама апраналася — збіралася ісці ў кароўнік.
— Калі стане зусім цёмна, запалі свечку на ёлцы або схадзі да Вольгі,— сназала яна.
Яна пагладзіла мяне па чыста вымытых валасах, у якіх цяпер ніколі не бывала насякомых.
— Хто ведае, Міа, можа, гэтым разам мы добра адсвяткуем каляды. (Я таксама спадзявалася на гэта. Але як мама магла марыць пра гэта, калі яна ведала, што ў гаспадара нарыхтавана тры літры гарэлкі парабкам,— зразумець гэтага я не магу. Зрэшты, у той
момант я пра гэта не думала.) Толькі не нарабі пажару,— перасцерагла мама і пайшла.
Цямнела. Я ўжо ўбрала елку, што прынесла Вольга, нанізала на белую нітку чатыры бруднаватыя драбкі цукру і павесіла на галінку. Я прыклала нэчалавечыя намаганні, каб зберагчы гэтыя драбочкі. He раз, калі мы сядзелі без цукру, мама пазычала яго ў мяне. Я павесіла на галінкі два зялёныя яблыкі. На стале ўсё роўна асталося яшчэ чатыры, і святочны выгляд яго не парушыўся. На камодзе сядзела ўбраная лялька з блакітна-шэраю коскаю і ружовымі шчокамі. 3 нагоды бабулінага прыезду мама ўварвалася ў мае ўладанні, паставіла на месца таз і схавала гаршчок на ніжнюю паліцу. У святы я змагу распараджацца толькі сярэдняю паліцаю. Калі ўночы прыйдуць госці, камода можа спатрэбіцца. Звычайна ўсё гэта начынне стаіць на маленькай лаўцы каля печкі. Госці будуць мыцца каля камоды і выцірацца чыстым ручніксм, які вісіць побач з люстэркам, а на люстэрку напісана: «На памяць». Люстэрка падарыла маме сястра, і яно было нейкае дзіўнае: ледзь дакранешся да яго, шкло вывальваецца з рамкі. У ім ніяк не зловіш свайго адбітку. Толькі якая-небудзь частка твару мільгане то тут, то там, калі спрабуеш у яго паглядзецца. А ручнік выткала бабуля, ён вельмі прыгожы, з махрамі.
У доме панавала незвычайная цішыня. Вольжын сынок заснуў, а Вольга прыводзіла сябе ў парадак. Карлберга не было. Вольга баязліва шапнула маме, што не ведае, куды ён дзеўся.
— Напэўна, па гарэлку пайшоў сабе і Стэнману,— дадала яна.
— Мо вып’е яе ўсю, перш чым прывалачэцца дадому.
Карлберг не паказваўся, а стала ўжо зусім цёмна. Я запаліла адну маленькую свечку і села з кнігаю Ka-
ля ёлкі. Цяпер я чытала толькі Новы Запавет. Там было напісана пра Хрыста, а гэта нагадвала Хрысціяніна. Хрыстос таксама ўвесь час вандраваў, але ён не быў падобны на Хрысціяніна. He, у гэтай кнізе, напэўна, нішто не напамінала Хрысціяніна. Значыць, дзяўчынка з лясное хаціны памылілася.
Адзін толькі раз перада мною мільганула нешта падобнае на «Вандраванні Хрысціяніна», і я зноў і зноў перачытвала гэтую кнігу, стараючыся знайсці ў ёй тое, пра што гаварылася ў другой кнізе. Гэта быў раздзел пра з’яўленне Хрыста да трох вучняў па дарозе ў Эмаус. Праўда, кончыўся ён не гэтак, як мне б хацелася. У Ісуса было шмат усялякага клопату. Ён вельмі спяшаўся. Ён аддаў нейкія спешныя загады і зноў узнёсся да сябе на неба. I ўсё-такі, хоць я і не знайшла «даліны адчаю>, апавяданне пра Хрыста мяне зачаравала. Я чытала і перачытвала раздзел, які мне спадабаўся. Свечка амаль дагарэла, і, пачуўшы, што ідзе мама, я паспяшалася пакласці біблію на месца. Але мама пайшла адразу да Вольгі.
Я запаліла другую свечку, а праз некалькі хвілін паявілася мама.
— Дзіва што, вясёлыя будуць каляды. Карлберг напіўся і гразіў набіць гаспадара. Усё ўверх дном перавярнуў каля кароўніка, а цяпер бяжыць сюды. Радаснае будзе свята ў беднае Вольгі. Ніколі я не думала, што Карлберг такая дрэнь.
Мама асеклася. Яна, мусіць, успомніла, што для такіх размоў я яшчэ надта малая.
Святочнае ўбранне нашага пакоя адразу паблякла. Ён зноў стаў звычайнаю халупаю парабка. Каляды прыйшлі да нас так, як яны звычайна прыходзяць у такую халупу, да перапалоханых жанчын і дзетак, якія пазашываліся ў куткі і з заміраннем сэрца чакаюць свята.
— Прыкра з-за бабулі, з мінуты на мінуту яна прыедзе.
Мама завіхалася каля печкі, падагравала каву, нешта гатавала, спяшалася пераадзецца. Ад кавы ішоў прыемны пах. На стале паявіўся пачастунак — бохан хлеба і цвёрды пернік. Цеста ў мамы не ўдалося. Мама лічыла, што перадала ў яго прыпраў, ёй давялося даліць малака і дабавіць мукі. Ад гэтага пернік стаў цвёрды, як камень.
— Ен паляжыць трохі і стане мякчэйшы,— супакоіла сябе мама.
Але ў парабка ў хаце і цвёрды пернік не залежваецца. А мяккі смачны пірог, які сам просіцца ў рот, на такую хату вельмі вялікая раскоша.
Мамін пернік быў якраз такі, як трэба: ён не раставаў у роце.
Неўзабаве мы атрымалі першае віншаванне.
Пачуўся крык, быццам некага рэзалі. Калі нам удалося разабраць словы, мы зразумелі, што чакае Вольгу.
— Я сказаў гаспадару, хай забірае свайго вырадка! Я яму ўсе кішкі выпушчу. He буду хадзіць у ярме дзеля яго вырадка. Я ёй пакажу! Хай выбіраецца туды, дзе ёй месца.
Я добра зразумела, што ён крычыць. У многіх халупах чула я гэтую даўнюю песню — нездарма сёння было свята.
— Адчыніце, чортавы бабы! Зноў пляткарыце, праклятыя бразготкі! Ану, ідзі сюды, Гедвіг, ты вельмі важная пані, дай я скажу табе пару слоў.