• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мама выходзіць замуж  Муа Марцінсан

    Мама выходзіць замуж

    Муа Марцінсан

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 382с.
    Мінск 1988
    83.88 МБ
    сталі сустракацца амаль кожны вечар, і сустракаліся так цэлае лета. Кажуць, калі суддзя дазнаўся, што яна цяжарная, ён збіў яе, а потым пайшоў да Карлберга, які рамантаваў сёдлы на хутары, і сказаў яму: «Забірай сваю распусную дзеўку, ад мяне яна не атрымае ні капейкі, ні анучы, бяры яе ў чым маці нарадзіла, пракляты галадранец!» Конюхі чулі гэтую размову ад слова да слова.
    I ў той жа вечар Карлберг забраў яе з бацькавай хаты. На ёй была сукенка, але ён прымусіў яе скінуць з сябе ўсё, а сам стаяў на дварэ і чакаў. Была ноч, усе ўжо спалі. Яна, можна сказаць, збегла з бацькавай хаты, і збегла папраўдзе ў чым маці нарадзіла,— гэтак, як сказаў бацька.
    Але потым яна, бедалажка, стала нейкая дзівакаватая; мабыць, калі прывыкаць да беднасці, дык лепей змалку, а яна толькі ўбачыць каня — адразу ў слёзы.
    Мама сядзела задуманая. Гісторыя Карлберга была падобная на раман. Праўда, у раманах бедныя выходзяць замуж за багатых і самі становяцца багатыя, a тут выйшла якраз наадварот.
    — Якое ж тут дзіва, калі яна плача, убачыўшы каня,— нарэшце адказала мама.— He так яно лёгка дачцэ акружнога суддзі стаць жонкаю кольмардэнскага шаўца ды яшчэ і нарадзіць кучу дзяцей.
    — Ты не ведаеш Карлбергавага брата,— сказала Вольга, летуценна гледзечы ўдалечыню.— Калі б ты яго ўбачыла, гэтак бы не гаварыла.
    — Усе мужчыны роўныя,— запярэчыла мама.
    Але Вольга пакруціла галавою.
    — He, не ўсе, розныя бываюць... Толькі каб прыдбаць такога мужа, хай сабе ён нават просты шавец, трэба нарадзіцца дачкою суддзі,— сказала яна з горыччу.— Калі ўжо між бедных і знойдзецца добры муж, усё роўна беднай дзяўчыне не бачыць яго як
    сваіх вушэй. Гэтыя пані ўсё прыграбуць да сябе, а потым яшчэ жаляцца, хньікаюць, калі ўбачаць каня.
    Ах, мне так падабалася цяпер Вольга! Так разумна яна разважала!
    Мама таксама з ёю згадзілася.
    — Ты, бачу я, разумніца, Вольга. Дзякуй, што ўзяла з сабою дзяўчынку. Толькі яна цяпер дзівачыць. Hi з таго ні з сяго засела за біблію. Толку ад гэтага не будзе. Ці хочаш выпіць са мною кавьі?
    За тое, што я прыахвоцілася чытаць біблію, дома ўціскалі мяне, як каталіцкая царква ерэтыкоў. Варта было маме ці аіічыму ўбачыць у мяне на каленях тоўстую кнігу, як яны пачыналі сварыцца.
    — Гэтая кніга не для дзяцей,— гаварыла мама.— Спачатку розуму набярыся, потым будзеш чытаць біблію.
    — Яна ўжо вырасла, пара ёй даваць хоць якую карысць,—• паўтараў айчым.
    Снежаньскія дні кароткія. Мне даводзілася насіць дровы і ваду, часам няньчыць Вольжынага малога, рэзаць анучы на стужкі. Мама даіла ў гаспадароў кароў, вечна ўвіхалася на кухні — то варыць яду, то мые посуд. У нас была васьмілінейная лямпа, а газа каштавала дорага. Да сямі гадзін вечара лямпу тушылі, і даводзілася рана класціся спаць. Калі святло патрэбна было мне на нейкі другі занятак, а не чытаць, дазвалялі браць з канюшні ліхтар, у які самі гаспадары налівалі газу. У Вольгі такі ліхтар гарэў кожны вечар. Гэта быў не ліхтар-фенікс, якім цяпер карыстаюцца ў вёсках, а звычайная газоўка, якая давала вельмі многа дыму і куродыму і зусім мала святла. Але чаго толькі не сцерпяць маладыя вочы! Цэлымі гадзінамі чытала я ў гэтую зіму пры газоўцы.
    Адзін раз вечарам, калі айчым пайшоў стрыгчыся
    да парабка, а мама заседзелася ў Вольгі, я вырашыла пакарыстацца выпадкам і парамантаваць біблію. Мне гэта была не горшая забава, чым хлопчыкам пускаць папяровыя караблікі на вадасцёкавай канаве. Дайшоўшы да раздзела пра Юдзіф і Алаферна, я так зачыталася, што не заўважыла, як нахіліўся кнот і кавалак паперы, што замяняў шыбку ў шкляной скрыначцы, у якую ўстаўлялася газоўка, успыхнуў і згарэў. У пакоі стала поўна дыму. Я ўжо раздзелася, бо мама загадала мне класціся спаць, і цяпер босая выскачыла ў пустыя цёмныя сенцы. Ногі задубелі, бо я стаяла на падлозе, заваленай матыкамі, аблепленымі снегам. Я паставіла ў сенцах ліхтар, і ён яшчэ доўга дыміў пасля таго, як я яго патушыла. У пакой нацягнула дыму і холаду, і мама вельмі зазлавалася, калі вярнулася ад Вольгі.
    — Што ты нарабіла, Міа, чаму ты не спіш?
    — Я хацела трошкі пачытаць.
    — Зноў гэту старую біблію?
    У маміных вуснах слова «старую» гучала трошкі іначай, як у вуснах антыквараў.
    — Далібог, ты скора зусім здурнееш. Толькі тае і работы, што чытаепі усялякія казкі. Зусім ад рук адбілася, не слухаешся. Вазьму вось і выкіну кнігу за акно. I лямпу дарэмна паліш. У нас няма болей ні кроплі газы.
    Мама зірнула на дзверы.
    — Цяпер ён падыме крык, як вернецца,— сказала яна.— Дзе ліхтар? — Яна чыркнула запалку і стала шукаць.
    — Мама, гэта і быў ліхтар. Я не запальвала лямпы. Гэта загарэлася папера. Ён стаіць у сенцах. Мамачка, любая, ты ўстаў у ліхтар якую-небудзь паперку, бо «ён» зазлуецца.
    Мама нічога не адказала і не стала на мяне сварыцца, пайшла па ліхтар і ўставіла ў яго новую папя-
    ровую сценку, намазаўшы яе па краях клейстарам. А ў гэты час вярнуўся айчым, і яна сказала яму, што ўпусціла ліхтар, калі пайшла па дровы.
    — Дзяўчынка магла б сама завідна прынесці дроў, пара ёй даваць хоць якую карысць.— Ён са злосцю шпурнуў на падлогу шапку. Парабак, у якога ён стрыгся, зусім яго ацерабіў.
    — Пакінь дзяўчынку ў спакоі. Вечна лезеш не ў сваё. Калі хочаш ведаць, ліхтар стаяў у сенцах, а я ішла каля яго з дрывамі, якіх прыхапіла па дарозе, тут гэта старая ламачына і перакулілася. Гаспадары маглі б нам даць ліхтар і навейшы. Дзякуй богу, што дровы не загарэліся.
    Яна змоўкла.
    — Ну, цяпер ты ўсё ведаеш, можаш спаць спакойна,— буркнула яна праз хвіліну.
    — Каб на яго халера, я падобны на арыштанта,— заявіў айчым; ён стаяў перад люстэркам з лямпаю ў руцэ. Яго галава была падобна на капусны качан, парослы шчэццю.
    He ведаю, ці спаў ён спакойна, а я дык заснула салодкім сном. Цяпер я верыла, што айчым пра ліхтар ніколі не дазнаецца.
    Айчыму плацілі сто пяцьдзесят кронаў за год, маме — восем кронаў на месяц за тое, што яна два разы на дзень даіла кароў. 3 такога заробку пражыць нялёгка. А было гэта не за далёкім часам. У гаспадаровай сядзібе ўжо стаяў тэлефон, а на стакгольмскіх вуліцах грукаталі трамваі. Па краіне ва ўсіх кірунках імчаліся цягнікі, а анархісцкая газета «Бранд» дайшла да Норчэпінга. У ёй пісалі пра ўсеагульную забастоўку. Пісалі пра тое, што жанчыны
    не павінны нараджаць дзяцей — дзяцей, якіх не чакае нічога, апрача голаду і вайны. Хінке Бергегрэн заклікаў дзяўчат не вадзіць знаёмства з вайскоўцамі.
    Айчым, які некалі служыў у гвардыі, пагардліва фыркаў, убачыўшы газету, але мама схавала два нумары, купленыя тады яшчэ, як мы жылі ў Вальдэмара, і цяпер перачытвала іх разам з Вольгаю.
    — Я ніколі не гуляла з вайскоўцамі,— урачыста заявіла Вольга.— Але як жа можна не нараджаць дзяцей? — шапнула яна маме.
    — Мала што яны балбочуць, а зрэшты, можа, і ёсць такія сродкі.
    Я чула, і як Вольга шаптала і як мама адказала. Я заўсёды насцярожвалася, калі гаворка заходзіла пра дзяцей. Бо я, як і Вольга, не магла зразумець, чаму дзеці паяўляюцца на свет, калі бацькі зусім не хочуць гэтага. Чаму мама кожны год чакае дзіцяці? Ma­ne пачынала цікавіць, адкуль бяруцца дзеці. «3 жывата»,— адказвалі мае равесніцы. Але гэта нічога не растлумачвала. Вось цяпер мама зноў худая. Таму я заўсёды была напагатове і з цікаўнасцю прыслухоўвалася, калі мама з Вольгаю гаварылі пра дзяцей. Папытацца ў мамы я не адважвалася. Папытацца, адкуль бяруцца дзеці! Я не смела нават падумаць пра гэта.
    Гаспадыня сядзібы была бяздзетная, але затое, як яна казала, «прыстойная» жанчына. А Вольга была «непрыстойная» — так лічыла гаспадыня. Калі жанчына «непрыстойная», у яе нараджаюцца дзеці.
    I ўсё ж я нічога не магла зразумець. Дарослыя ўсяляк гавораць. «Дзеці — божы дар і людская пакута»,— гаварыла бабуля, а калі свяшчэннік мяне хрысціў, ён прачытаў маме малітву, у якой гаварылася,
    што яна павінна пакаяцца за свой грэх. Я на свае вушы чула, як мама расказвала пра гэта бабулі.
    Значыць — дзяцей мець грэшна.
    Выходзіць, дзеці таксама грэшнікі. Колькі я ні ламала сваю галаву, я ніяк не магла ў гэтым разабрацца.
    Гаспадыня хацела ўзяць прыёмыша, а не дык сядзіба па спадчі<не перайшла б да радні, якое гаспадыня не магла трываць. Вольга часта гаварыла пра гэта.
    — Хай бы ўсынавіла яна майго сынка,— дадавала пры гэтым Вольга.— Яму не зашкодзіла б маленькая спадчына.
    Двое парабкаў на сядзібе закалолі свіней да каляд. Кожны паслаў маме па кавалачку мяса, каб мы маглі «паласавацца», як яны вьіказаліся. Вольгу яны і не падумалі пачаставаць. Па-мойму, іх уразілі фіранкі на нашых вокнах, размаляваная печ у пакоі і мая сукенка з шатландкі — таму яны і пачаставалі маму. «Высакародныя» людзі заўсёды шукаюць сабе раўню. Ну, а такія, як Вольга... Усе ведаюць, што ў яе ні капейкі за душою, ад яе не дачакаешся ніякае падзякі — хіба што кубачак кавы. Помню, што мама падзялілася мясам з Вольгаю. Вядома, айчым пра гэта ніколі не дазнаўся. Гаспадар таксама прыслаў нам трошкі свежаніны, але тут і Вольга атрымала сваю долю, А парабкам, у якіх былі свае япрукі, гаспадар нічога не паслаў. Пакрыўджаныя парабкі доўга наракалі.
    Мама пасаліла і прыхавала прынесенае мяса, каб было з чым адсвяткаваць каляды. Вяленай траскі яны збіраліся купіць у гаспадароў, яны нарыхтавалі цэлую бочку. Гарэлкі павінен быў прывезці з горада гаспадар, які меўся паехаць туды за дзень перад калядамі,— адным словам, усё было загадзя абгаворана і распланавана.
    Мама старанна прыбрала і свой і Вольжын пакоі. За гэта Вольга да бляску выскрабла сенцы і раздабыла дзве маленькія елачкі. Абедзве жанчыны цэлымі днямі жылі сапраўднаю працоўнаю камунаю, пакуль вечарам не яўляліся дадому гаспадары. Тады дзверы замыкаліся, і з-за іх час ад часу чулася бурканне, што кожны павінен сам пыніць сваю гасьадарку. На гэта Вольга адказвала мужу, што сам ён няхай пыніць што хоча, а яна, Вольга, без дачкі Гедвіг не магла б днём выкраіць часу, каб даіць кароў і прырабіць пяць кронаў за месяц. А мама амаль тым самым тонам гаварыла свайму мужу і ўладару:
    — He лезь не ў сваё.
    Зрэшты, між сабою айчым і Карлберг добра ладзілі. 3 жонкамі яны сварыліся найперш таму, што так было заведзена, а яшчэ таму, што баяліся, каб тыя без іх не марнавалі часу і не дужа доўга удзвюх забаўляліся. Я зразумела гэта, пачуўшы адзін раз, як мама сказала айчыму пра Вольгу, якая толькі што выйшла ад нас: