Мама выходзіць замуж
Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
Я ніколі раней не чула пра гэтую кнігу.
Пазней, калі я пасталела, я зразумела, што гэтая кніга, калі меркаваць па ўражанні, якое яна зрабіла на мяне, павінна была спарадзіць — і напраўду спарадзіла ■— намнога болей ерэтыкоў і вераадступнікаў, чым нават творы Марціна Лютэра і вялікіх філосафаўвальнадумцаў.
Чытаў гаспадар вельмі добра. Лепшага чытання я ніколі не чула, нават мая любімая настаўніца з хольмстадскай школы не магла з ім параўнацца. Пра што толькі ён не чытаў! Пра волатаў і троляў. Злосць, хлусня і здрада — вось што, аказваецца, хавалася ў вобразе троляў, драконаў і разнастайных спакуснікаў, якія акружалі беднага Хрысціяніна. Так цікава! Я раптам зразумела: ва ўсіх кутках зямлі хаваюцца тролі і веліканы, якія падпільноўваюць людзей і іх спакушаюць. Затаіўшы дыханне, мы слухалі болей за гадзіну; кожны раз, як бацька перагортваў старонку, старэйшая дзяўчынка, якая сядзела побач са мною, шэптам падказвала, што будзе далей. Відаць, яна ведала ўсю кнігу на памяць.
Такая тоўстая кніга, такая самая тоўстая, як біблія на камодзе ў мамы!
— У нас дома ёсць вялізазная біблія,— шапнула я на вуха дзяўчынцы.
— У бібліі пра ўсё гэта таксама напісана, але не так добра, як тут,— прашаптала яна ў адказ.
Я была зусім ашаломлена. Біблія раптам ажыла для мяне. Як толькі вярнуся дадому, пачну яе чытаць. Я знайду ў ёй хоць нешта з таго, што напісана ў кнізе пра Хрысціяніна. Калі гэты расказ узяты з бібліі, напэўна, у бібліі ён таксама захаваўся. А можа, з яе выдралі самае цікавае і яна асталася ляжаць на камодзе як кавалак высахлага дрэва.
Лёс прывёў Хрысціяніна ў даліну адчаю, і на гэтым гаспадар загарнуў кнігу.
— А цяпер мы паспяваем песню,— сказаў ён, усміхнуўшыся з такім выглядам, нібьіта быў перакананы, што ў беднага Хрысціяніна ўсё кончыцца шчасліва.
Я так растрывожылася, што дрыжала ўсім целам: яны будуць спяваць! Мама іншы раз спявала дома, але толькі тады, калі айчым не мог яе чуць. Ён цярпець не мог «ныцця», калі толькі не быў п’яны. А напіўшыся, ён сам зацягваў песню пра прарока Іону: «Тут міма галодны кіт праплываў, ён з ботамі разам Іону сажраў». Я злавіла сябе на тым, што прыпамінаю словы гэтай даўняй разухабістай песні, і страшна спалохалася, каб хоць не вымавіць іх уголас.
— «Вясна жывое абудзіла»,— зацягнуў прыемным голасам гаспадар, дзеці падхапілі, за імі жонка, а за ёю Вольга. Усе ведалі песню, апрача мяне і двухгадовага малога. Я адчула сябе зусім адзінокаю. He, аказваецца, Карлберг таксама не спявае.
За акном бясснежная зіма скоўвала холадам зямлю. Закацілася снежаньскае сонца, закончыўшы сваю кароткую дарогу, змрок ахутаў хатку.
Вясна жывое абудзіла, Убраў зямлю у кветкі май. Ад друга вернага у сэрцы Дзявочай тайны не хавай. Ой не хавай, пакуль увосень He скосяць кветак халады...
Цяпер і Карлберг стаў падцягваць. Я заўважыла, што ён не ведае слоў. Тады і я стала падпяваць, і адчуванне адзіноты адразу знікла. Потым настала кароткае маўчанне, якое парушыў крык двухгадовага малога, які сядзеў на каленях у Карлберга: булкі! Яму захацелася пакаштаваць пачастунку, што прывезла Вольга. Бацька ахвотна ўстаў, каб прынесці яму лустачку булкі, і, калі маленькі ласун супакоіўся, Вольга сказала:
— Міа вельмі добра расказвае, яна ведае многа вершаў на памяць.
Усе перавялі вочы на мяне. Нарэшце надышла мая чарга. Але я не ведала ніводнага людскага верша. Мне здавалася, што сярод набожных людзей не гадзіцца чытаць «Вясна наступіла» ці «Пры дарозе старац...».
— Я не магу, я нічога не помню,— аднеквалася я, страшэнна пачырванеўшы.
— Бачу па твары, што помніш...— Карыя вочы гаспадара, смеючыся, глядзелі на мяне.
— Эльза! — аклікнуў ён старэйшую дачку.— Раскажы спачатку ты, Міа — госця, таму яна і саромеецца, а калі ты будзеш расказваць, яна ўспомніць штонебудзь.
Дзяўчынка была на кухні. Яна ўвайшла, выціраючы рукі, відаць, нешта мыла ці прыбірала, і запытальна зірнула на бацьку.
— Прачытай што-небудзь на памяць, Эльза. Спачатку ты, а потым Міа.
Эльза сарамліва паглядзела на мяне.
— Я не ведаю сапраўдных вершаў.
Яна расказала верпі пра бярозы, лясы, бедныя хаціны і пра дзяцей. Ён быў трохі аднастайны і ўсё-такі вельмі харошы. Простыя словы надзіва падыходзілі да гэтай дзяўчынкі, Хаціна, пра якую яна расказвала, пэўна, магла быць іх роднаю хатаю. Кончыўшы, яна сказала:
— Гэты верш склаў тата. (Вось чаму яна, мусіць, сказала, што не ведае сапраўдных вершаў — вершаў, якія надрукаваны ў кнізе.)
Значыць, ён, як і я, таксама піша вершы. Першы раз у жыцці я сустрэла чалавека, які піша вершы. Я намагалася прыпомніць які-небудзь верш, што напісала сама, каб можна было расказаць. Але ўсе яны здаваліся мне надта пустымі. Праўда, у іх было і пра Хрыста, але ўсё ж не тое, а пра птушку ў мяне таксама быў вершык, але такі блытаны, што я сама ніяк не магла яго запомніць.
Птушкі спяваюць у лесе вясною.
Птушку ўзяла адзін раз я з сабою! —
паўтарыла я некалькі разоў. Далей я не помніла. Але цяпер я абавязкова павінна была што-небудзь расказаць. Усе чакалі, калі я пачну.
— «Пры дарозе старац на лаўцы сядзеў»,— прачытала я дрыжачым голасам. Калі я кончыла, усе пахвалілі верш.
— «Вясна наступіла, лугі зацвітаюць»,— без перадыху прадаўжала я. Я расказвала з інтанацыяй, як некалі ў Хольмстадзе перад настаўніцаю, ажно Карлберг, які ведаў гэты верш, запляскаў у ладкі. Я збянтэжана зірнула на гаспадара. Яго бліскучыя вочы былі сур’ёзньія.
— Вельмі добрыя вершы! Яны падобныя на малітву. Ты і расказваеш іх, як малітву!
— Ёй выступаць бы ў тэатры,— заўважыла Вольга.
Гаспадар зірнуў на яе незадаволена.
— У яе цэлая куча сваіх вершаў,— сказала Вольга; і мне здалося, што дарослыя анямелі ад здзіўлення.
— He, не, я зусім не пішу вершаў. Я нават не помню, што я напісала. Яны пустыя і благія,— гаварыла я, ледзь не плачучы.
— Мы цябе не прымушаем, Міа, не бойся,— засмяяўся гаспадар.— Ну, а цяпер чыя чарга? Міа і мы з Эльзаю ўжо расказалі, а сёй-той яшчэ і рота не разявіў. Давай, Вольга...
Але Вольга нічога не помніла.
— Я заўсёды была такая дурная, нават у школе нічога не магла вывучыць,— смеючыся адгаворвалася яна.
Гаспадыня глядзела перад сабою цяжкім паглядам, і нікому не прыходзіла ў галаву папрасіць яе.
— Ну, тады паслухайце мяне,— асмеліўся Карлберг і пайшоў:
Сядзіць на печы старая,
Бутлю з сівухай хавае:
«Каб ты напіўся атруты!» А дзед ляжыць і злуецца, Што выпіць яму не ўдаецца: «Не баба, адна пакута!..»
Мне было сорамна за Карлберга. Што падумаюць пра яго высакародныя, вучоныя гаспадары? Але ўсе тслькі засмяяліся і папрасілі Карлберга змоўкнуць.
Гэту папулярную песню ведалі ўсе, і я таксама.
Наколькі магу я прыпомніць, да таго часу, пакуль мне не мінула дванаццаці гадоў, гэтая паездка асталася адзіным у маім дзяцінстве выпадкам літаратурных зносін з дарослымі. Гэта быў адзіны выпадак, калі гаспадары забаўлялі гасцей чытаннем, самі ахвотна яго слухалі і перажывалі прачытанае і пачутае.
Гаспадару спадабаўся верш «Вясна наступіла». Настаўніца з Хольмстада таксама яго любіла, а я ж сама яго выбрала, таму што ён здаўся мне самым лепшым з тых, што мы чыталі ў школе. Ніхто мне не тлумачыў, што гэта добры верш, я сама гэта зразумела. Значыць, людзей звязвае нейкая патаемная нітка, якую ніхто не
бачыць і якая цягнецца па ўсім свеце. Можа, пра гэта гаворыцца ў «Вандраваннях Хрысціяніна»?
— Ты чытаеш вершы, як малітву! — сказаў гаспадар.
Па дарозе ў госці мы ўвесь час маўчалі, затое едучы назад не закрывалі рота. Карлберг, які за цэлы дзень, бывала, слова не выцісне, вяртаючыся цераз Кольмардэн, увесь час балбатаў са мною і з Вольгаю. На дарогу гаспадары яшчэ раз напаілі нас каваю з аржанымі сухарамі.
Калі мы выехалі на залітую месяцам заінелую раўніну, Карлберг пачаў мурлыкаць песню. Вольга падхапіла, яна ведала словы. Песня была вельмі сумная, у ёй расказвалася пра караблекрушэнне, здраду і смерць. He паспелі мы яе кончыць, як пад’ехалі да свайго дома.
Я так стамілася, што не магла расказваць.
— Ты падумаць не можаш, якія гэта высакародныя людзі. У іх кніжная паліца, а потым шафа, а потым гаспадар сам піша вершы,— вось і ўсё, што я магла адказаць на маміны роспыты.
— Уга, даходны занятак дый па сіле кольмардэнскаму шаўцу,— пачула я айчымаў голас і адразу заснула проста на крэсле.
У панядзелак пасля абеду Вольга прынесла адзевак, што пазычыла ёй мама, а разам з усім і сукенку, знарок ёй перашытую.
— Што ты, Вольга, пакінь яе сабе, схавай да калядаў. Да нас прыедзе ў госці свякроў, табе будзе ў чым паказацца на людзях. Я ўсё роўна ў даўгу перад табою. Міа такая шчаслівая ад паездкі, яна да вушэй улюбілася ў твайго дзевера.
Я гартала тоўстую біблію — шукала ў ёй «Вандраванні Хрысціяніна» — і, пачуўшы маміны словы, пачырванела ад сораму. «Улюбілася!» Так гавораць пра жаніха і нявесту. «Яна ў яго ўлюбілася, ён у яе ўлюбіўся!»
Вольга села на канапу, а мама выйшла вытрапаць адзевак. Вольга, відаць, здзівілася і нават пакрыўдзілася. Калі мама вярнулася, яна сказала:
— Я сама ўсё пачысціла, каб не рабіць вам клопату.
Дарэмна мама паспяшалася. Такая штука далікатная: адзежыну чысцяць пасля таго, як яе надзене якінебудзь вашывы валацуга. Мама, відаць, сама зразумела сваю прамашку, па крайняй меры яна прамармытала нешта пра тое, што яна заўсёды вытрэпае адзевак пасля таго, як зніме з плячэй,
— He падумай, што я гіджуся табою, Вольга, што я баюся насякомых ці якой-небудзь заразы. Проста я прывыкла чысціць святочны адзетак з таго часу, як была служанкаю. Такая звычка ў мяне і асталася.
Дабрадушная Вольга адразу заззяла і пагадзілася, што вельмі разумна, калі адразу вытрапаць святочны адзетак.
— Калі ў мяне будзе прыгожая сукенка, я яе заўсёды шанавацьму,— сказала Вольга. У гэты дзень у яе быў самы светлы настрой.
А я злавалася на маму. «Улюбілася ў яго!» — сказала яна пра мяне. Ніколі не буду ёй нічога расказваць, калі яна не ўмее трымаць язык за зубамі. Як толькі вырасту вялікая, абавязкова скажу ёй пра гэта.
— Яе бацька — суддзя ў Лонглідзе,— пачула я Вольжыны словы.
— Божа мой мілы! Бываюць жа такія няшчасныя! — адказвала мама.
— Яны звезлі яе, але і гэта не памагло. Яна плакала і траха не звар’яцела ад гора, а калі вярнулася, яны