• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мама выходзіць замуж  Муа Марцінсан

    Мама выходзіць замуж

    Муа Марцінсан

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 382с.
    Мінск 1988
    83.88 МБ
    Час ад часу мяне закалыхвала. У цоканні капытоў, як і ў рытмічным стуку колаў цягніка, ёсць Hern­ia такое, ад чаго засынаеш.
    Сядзібы арандатараў і хутары сталі трапляцца радзей, затое выбягалі насустрач хвойнікі — фарпосты вялікага лесу, і вось ужо з двух бакоў нас абступілі магутныя хвоі і елкі. Досвітак цяпер не быў такі непрыветна-шэры, паветра пацяплела, стала лягчэй дыхаць, і зноў Вольга пачала патроху згінацца. Здавала-
    ся, уся яе сіла пайшла на тое, каб трымацца роўна на халодным ветры, пакуль мы ехалі па раўніне, дзе нас праводзілі доўгія пагляды тутэйшых людзей.
    Раптам Карлберг павярнуў з дарогі на калдобістую сцяжыну. Пачало так трэсці і кідаць, што можна было адкусіць сабе язык. Карлберг і Вольга, як і дагэтуль, маўчалі. Можа, іх хвалявала чаканая сустрэча. Яны ж першы раз у жыцці выправіліся ў госці. Дый яны ехалі на кані, франтавата, на іх думку, адзетыя, яны везлі з сабою бохан хлеба і булку, дый была з імі суседская дачка ў моднай клятчастай сукенцы і ў святочных чаравіках.
    А можа, іх хвалявала сама паездка, першая ў іх жыцці паездка!
    Калымага спынілася на прагалінцы, перад невялікаю, па-святочнаму ціхаю хаткаю. У дварэ стаяла невялічкая павець. Чатыры вялізныя хвоі служылі замест шулаў. Яны ўтваралі няправільны чатырохвугольнік, і таму павець была трохі касабокая, але мне яна здавалася цудам вынаходлівасці. Я вырашыла абавязкова пабудаваць сабе такую самую. Вельмі проста: шулы растуць проста ў лесе, страха зроблена з яловых лапак, а на сцены матэрыялу заўсёды знойдзецца. Другіх будынкаў, апрача павеці, каля хаты не было.
    Бледная, змардаваная жанчына з вялікімі, нібыта застылымі вачыма выйшла на ганак, здзіўлена глянула на каня і на вазок з запонаю, потым на айчымаву шапку, у якой красаваўся Карлберг, пасля на Вольжына паліто,— ды так і не павіталася з намі. Потым яна зноў перавяла вочы на сытага каня і, прыціснуўшы да вачэй фартух, расплакалася. Вольга шматзначна падмаргнула Карлбергу, нібыта хацела сказаць, што гэтага яна і чакала. Мяне, відаць, жанчына проста не заўважыла. Яна вярнулася ў хату, закрываючы твар фартухом.
    На ганку паявіўся мужчына з голаю галавою.
    Вольга казала праўду. Гэта быў прыгожы мужчына. Найпрыгажэйшы за ўсіх, якіх бачыла я ў дзяцінстве. Можа, людзі не думалі гэтак, але ў маіх вачах ён быў самы прыгожы. За ім высыпала цэлая чарада дзяцей.
    Вольга паспяшалася вызваліць мяне з лахманоў, у якія ўхутала мяне мама, каб я магла стаць перад усімі ва ўсім харастве: у сукенцы з шатландкі і ўжо не зусім новых чаравіках,— і шэсць пар вачэй з захапленнем вытрашчыліся на мяне. Але я глядзела найболей на іх бацьку. Карлберг, айчым, Вальдэмар, дзяцька, уся «заможная» радня, прадзільныя майстры і развозчыкі піва — усе мужчыны, якіх я калі-небудзь бачыла, здаліся мне раптам пачварнымі гномамі, накшталт тых, што ў цемры накрываюцца ядлоўцавымі кустамі і яловымі лапкамі і падпільноўваюць цябе, калі ты, заміраючы ад страху, вяртаешся вечарам з крамы ці з-пад павеці з дрывамі.
    Карлбергаў брат быў высокі мужчына з мяккімі хвалістымі валасамі. (Ва ўсіх мужчын, якіх я бачыла дагэтуль, на лоб падала пасма валасоў. Зрэшты, можа, мне толькі гэта здавалася, бо такая пасма была ў айчыма.) Бліскучыя карыя вочы здаваліся асабліва цёмнымі ў спалучэнні са светлымі валасамі. Белазубая ўсмешка была за кожным яго слсвам, а калі ён ласкава сказаў нам: «Просім вас!» — вясёлыя маршчынкі праменьчыкамі пабеглі ў яго ад вачэй. Ён нават ішоў не гэтак, як другія мужчыны. Паласатая саматканая рубашка глядзелася на ім зусім іначай, як на другіх мужчынах. Я, як цяпер, памятаю гэтую снежаньскую марозную раніцу і прыгажуна гаспадара, які стаіць на ганку без шапкі, а за ім чарнеюць магутныя хвоі Кольмардэна, складзеная з тарфяных пліт хаціна і павець, якая апіраецца на камлі чатырох лясных волатаў. Гэтая павець здавалася яшчэ страшнейшаю, чым
    звычайныя хлявы, бо над страхою з яловых лапак ганарліва падымалі свае кроны хвоі.
    Але ўся гэтая карціна толькі таму і была прывабная і так падабалася мне, што тут быў сам гаспадар. Ён узяў мяне за руку, другсю прытуліў да сябе Вольжынага хлопчыка, які крычаў на ўсё горла, піхнуў нагою дзверы і запрасіў Вольгу і Карлберга ў хату.
    Вольга казала праўду. Тут жылі «высакародныя» паны.
    Пакой быў вялікі, на тры акны. На падлозе ляжаў палавік, пашыты з рагожных мяшкоў, у якіх некалі ў галодныя гады прывозілі нам жыта з рускіх стэпаў.
    Я добра ведала гісторыю з рускімі мяшкамі, бо ў буднія дні бабуля засцілала свой святочны дыванок такою самаю рагожаю. Бабуля і расказвала мне пра рускую збажыну, пра тое, як радаваўся ўвесь Норчэпінг, калі рускія караблі ўвайшлі ў порт са сваім каштоўным грузам. У тыя ж часы людзі месяцамі не бачылі хлеба.
    На сцяне між вокнамі вісела кніжная паліца. Кніжныя паліцы бываюць толькі ў «высакародных» людзей, я гэта добра ведала. У мамы збераглося некалькі даўнейшых, зачытаных кніг: «Бравікенава жамчужына», «Лёс Лауры Дункана», «Незвычайныя прыгоды мараплаўца ў варварскіх краінах»,— ды ўсе гэтыя кнігі валяліся ў каморы. На камодзе ляжалі толькі псалтыр і біблія. Яны ляжалі заўсёды на адным месцы, пацямнелыя, з аблупленымі ад часу пераплётамі, падобныя на кавалкі сухога дрэва. I ў галаву мне ніколі не прыходзіла зазірнуць у іх. Бабуля трымала кнігі ў куфры. Але ні ў пасёлку індывідуальных забудоўшчыкаў, ні ў Хольмстадзе, ні ў Паўднёвым прадмесці ні ў кога не было кніжных паліц. Толькі ў «высакародных» паноў у багатых дамах, дзе мама працавала падзёншчыцай, віселі такія паліцы. Нават «заможныя», у якіх мне некалькі разоў давялося быць, нс мелі кніжных паліц. У
    іх нават бібліі на камодзе не было. Затое на этажэрках былі складзены газеты «Эстгётэн» і «Хемет». У «Хемеце» з нумара ў нумар друкаваліся «Гарадскія і вясковыя казкі». Але калі я адзін раз асмелілася не папытаўшыся ўзяць газету з этажэркі, каб зірнуць у яе хоць адным вочкам, пакуль гаспадары гаварылі з мамаю, мяне так вылаялі, што з таго часу я не магла без страху глядзець на «Хемет».
    У гэтым доме вісела кніжная паліца. Значыць, ясна, што гаспадары — важныя паны.
    Шафа, не прыбітая да сцяны, даставала да самай столі. Гэта яшчэ болей пераконвала мяне ў тым, што тутэйшыя жыхары не простага паходжання. На вокнах — вузкія палоскі белай крамніны, абшытыя карункамі. Вялікі чатырохвугольны, засланы абрусам стол, драўляная канапа, некалькі крэслаў, гадзіннік і дзве карціны з выяваю бога на сценах. Дзве аднолькавыя карціны: доўгабароды сівы гасподзь-бог з посахам і ягняткам.
    У вялікай адслоненай печы відна была куча попелу. Каля печы, утаропіўшыся ў падлогу, стаяла гаспадыня. Павекі ў яе пачырванелі. Гаспадар падвёў мяне да яе, я выцягнула руку і прысела. Яна паглядзела на мяне з цікаўнасцю. «Такія дзіўныя ў яе вочы»,— падумала я. Твар худы, бледны, яго абрамляюць пышныя попельныя, быццам пасыпаныя мукою валасы. Жывот у яе вялікі. «Хутка сюды прыйдзе фрэкен»,— вырашыла я. Вольга растлумачыла, хто я, і жанчына зірнула на мяне з яшчэ большай цікаўнасцю.
    — Значыць, ты жыла ў горадзе,— сказала яна, і ў голасе яе прагучала зайздрасць.— Ты жыла ў горадзе,— паўтарыла яна і з такім дакорам паглядзела на сваіх дзяцей, што яны таксама вытрашчыліся на Ma­ne — на дзяўчынку, якая жыла ў горадзе.
    — Нічога добрага ў горадзе няма,— заявіла я, моцна і выразна вымаўляючы словы,— нічагусенькі.— Я
    адчувала, што павінна была адказаць іменна гэтак, і, відаць, пацэліла.
    — Напраўду, калі паслухаць Гедвіг, яе маму, горад не варты таго, каб па ім бедаваць,— памагла мне Вольга.
    — Там і жывуць толькі адны п’янчугі,— сказала я такім тонам, быццам памяняла сама мала трох мужоў-п’янчугаў.
    Усе засмяяліся, але прыгажун гаспадар паглядзеў на мяне амаль сурова.
    — П’янчуга — нядобрае слова. Многія п’юць ад Ta­ro, што яны нешчаслівыя<— сур’ёзна сказаў ён, паглядзеўшы на мяне прамяністымі вачыма.
    Словы яго мяне здзівілі. Такога я яшчэ ні ад кога не чула. Няшчасце — гэта калі нехта зломіць нагу, ці памрэ, ці аслепне. А п’юць людзі ад таго, што яны благія,— гэтак мяне заўсёды вучылі. Я бачыла, як п’яніцы б’юць сваіх жонак, выганяюць іх уночы з хаты, a жонкі іншы раз бягуць па паліцыю. I зусім гэтыя п’яніцы не былі няшчасныя. Я часта чула, як многія з іх хваліліся, што п’юць столькі, колькі ім уздумаецца, бо маюць на гэта права.
    Гэта была незвычайная нядзеля.
    3 усіх дзяцей мне асабліва спадабаліся дзве дзяўчынкі: адна была мая равесніца, другой было гадоў дванаццаць.
    У мае равесніцы былі карыя, бацькавы вочы і светлыя попельныя, як у мацеры, валасы. Валасы падалі на плечы, завіваючыся ў кудзеркі, і мне здавалася, што перада мною сапраўдная прьінцэса. Вось гэта локаны, не тое што пацучыны хвосцік у Ханы ці мая доўгая і простая, як палка, коска! Праўда, у мяне валасы трошкі віліся на скронях, але мама прыгладжвала, мачыла і выцягвала іх, каб не асталося ніводнага непаслухмянага завітка. Калі надараліся ўрачыстасці, мама
    распускала мне валасы па спіне, але наперадзе яны ўсё роўна былі гладка-гладка зачасаныя.
    На абедзвюх дзяўчынках былі сукенкі з тае самае тканіны, што і рубашка на іх бацьку. Грубая, брыдкая папяровая тканіна, але такою шыкоўнаю яна мне здавалася!
    Тут абыходзіліся без даларнскіх сумак. Паказную раскошу замяняў адбітак на ўсім адмысловага густу. У гэтай хатцы ўсё здавалася казачным: высокі, стройны гаспадар, які трымаўся ветліва і проста, дзяўчаткі з тонкімі, пышнымі валасамі.
    Карлберг, які сядзеў на канапе, у параўнанні з імі быў падобны на нейкага барадатага троля. А што гаварыць пра айчыма, які, як казала бабуля, «такі прыгожы, што ад гэтага ўсе яго няшчасці»! Цьфу! Падстрыжаныя вусікі, пасма валасоў на лобе, калючыя шэрыя вочкі, якія бялеюць і вылазяць з арбіт, калі ён злуецца. Грубіян і карантыш — вось хто ён такі, і толькі!
    — Тата сам пашыў нам сукенкі,— растлумачыла дзяўчынка.— Мы іх надзелі, бо сёння нядзеля.
    Мяне здзівілі яе словы. Значыць, тут, у глухім лесе, святкавалі ў нядзелю. Убіраліся ў строі не таму, што чакалі гасцей, а таму, што была нядзеля.
    — Твой тата ўмее шыць? — прашаптала я.
    — Дзіва што, мама ўвесь час хварэе, дый яна часта расстройваецца.
    — Я ведаю. Яна заплакала, калі мы прыехалі. Яна зазлавалася на нас за тое, што мы прыехалі?