Мама выходзіць замуж
Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
I тут, як гэта часам здараецца з мамаю, у яе пачынаецца прыступ нястрымнага гневу.
— Жабрак скнарлівы! — крычыць яна.— Ты падобны на сваю «высакародную» цётухну! — I, схапіўшы яйцо, яна шпурляе яго ў твар айчыму.
Ён у шаленстве пачаў быў падымацца, але мама закрычала на яго:
— Няма чаго ўскокваць, а не дык я запушчу TaGe ў галаву чым папала! Я купляла яйцы і да таго, як сустрэлася з табою, і адна сумею пракарміць дзяўчо!
Сварка была страшэнная. Мама сунула мне бутэрброд і загадала выйсці, а калі яна выводзіла мяне за дзверы, я пачула айчымаў крык:
— Забірай свайго вырадка і каціся к чорту!
Вырадак — гэта датычылася мяне.
Пасля гэтай сваркі я не адважвалася болей капрызіць. Праўда, у тых рэдкіх выпадках, калі маме ўдавалася пабалаваць нас яйцамі, я ела так, як мне хацелася. Пры гэтым мною авалодвала пакутлівае адчуванне: гэта быў такі ласунак, што мне было шкада праглынуць яго адразу, як звычайны кавалачак хлеба, але, смакуючы яйцо, я сядзела як на іголках, штохвіліны чакаючы вокрыку.
Айчым ніколі не біў мяне, нават пальцам не крануў ні разу за ўвесь час нашага бурнага супольнага жыцця. Сваю злосць ён спаганяў на маме, лаючыся, a іншы раз пускаючы ў ход кулакі.
Гэтая несправядлівасць была пакутаю майго дзяцінства. Ад фізічнага болю я мучылаея намнога меней, чым ад несправядлівасці, якой не магла трываць. Мабыць, мне было б лягчэй змірыцца з пабоямі. Калі мама, бывала, хвалілася, што айчым ні разу мяне не «крануў», я вельмі на яе злавалася.
—■ Табе зноў нешта не да смаку? — раптам папыталася мама ў айчыма. Яе раздражненне яшчэ не ўлеглася, а ў яго быў незадаволены выгляд.
— Чаго ты прыстала? Замінаю я вам, ці што? Можа, мне зусім няма месца за сталом?
— Ідыёт!
На нейкі час запанавала маўчанне. Айчым з’еў цэлую гару бульбы і выпіў малака. Цяпер ён узяўся за
хлеб з маргарынам. Я не любіла маргарыну, ды яго і не хапала на ўсіх.
«Хто працуе — таму болей і лепшага»,—■ заўсёды вучыла мяне мама. Гэтая мудрасць так глыбока ўрэзалася мне ў галаву і я ўспрымала яе так аднабакова, што мне ўвогуле здавалася, нібыта толькі мужчыны працуюць і павінны атрымліваць найлепшыя кавалкі.
У далейшыя гады гэтая мудрасць траха не давяла мяне да галоднае смерці. Але такую вядомую ісціну не так лёгка вытруціць з свядомасці.
Мой дзед па мамінай лініі быў суровым бацькам і мужам. Мама часта расказвала мне пра гэта. Калі дзеці браліся за яду раней, чым ён сам возьме лыжку ў рукі, іх праганялі з-за стала. Калі яны пачыналі есці селядца з спінкі, а не з жывата, іх білі. У хацінах тарпароў і ў сялянскіх сялібах лунаў цень Лютэра — Лютэра, які, апіраючыся на свяшчэннае пісанне, абвясціў бязлітаснасць богаўгоднай справай і заклікаў сялян вяршыць волю божую замест свяшчэннікаў. На выхаванні і маральным абліччы парафіян яго вучэнне адбілася толькі на тым, што розум і душы людзей выходзілі з такое апрацоўкі яшчэ болей цёмныя, бязлітасныя і адурманеныя, чым калі з імі працавалі свяшчэннікі.
Расказваючы пра жорсткасць свайго бацькі, мама заўсёды дадавала, што не трэба быць такім жорсткім, нават калі верыш у бога.— «Я ніколі не буду абыходзіцца гэтак з маім дзіцем,— казала яна, ласкава гледзячы на мяне. I ўсё ж многае мама атрымала ў спадчыну ад свайго суровага бацькі. Беднякам так патрэбны аўтарытэты.
У дзяцінстве я вечна чула, як, разважаючы пра выхаванне, дарослыя гаварылі, што трэба быць «прыстойным» чалавекам. Ніхто не тлумачыў дакладна, што значыць быць прыстойным. Гэты прыстойны, бо ён умываецца і прычэсваецца, той — трымае хату ў па-
радку, а вось гэты — не п’е. Уее ся, безумоўна, прыстойнымі.
«заможныя» лічылі-
I вось я сяджу і, абліваючыся потам, жую селядца. Мама і айчым таксама моўчкі жуюць, зрэдзь коса зіркаючы адно на адно.
— Карлбергі хочуць узяць дзяўчынку ў нядзелю да сваіх сваякоў,— кажа мама.
— Гэта яшчэ навошта?
— He ведаю,— абыякава адказвае мама.
Якая яна ўсё-такі дзіўная: толькі што так добра гаварыла з Вольгаю, згадзілася мяне пусціць і ўвогуле... Я перастала есці. Дзед, мусіць, набіў бы мяне, бо на талерцы асталіся чырванаватыя, з тухлінаю, кавалачкі селядцовага жывата.
— Гэта Карлберг дамовіўся з табою?
— Як гэта дамовіўся?
— Вельмі проста. Хіба не ты астанешся за няньку, пакуль панства будзе раз’язджаць з нашаю паненкаю.
— Божа мой! Вечна ты што-небудзь выдумаеш! Я ўжо тыдзейь не бачыла Карлберга. Мне пра гэта сказала сёння Вольга, а дзіця яны бяруць з сабою — дзеля таго і едуць да радні, каб яго паказаць.
— Гм, знайшлі, што паказваць. (Айчым цярпець не мог грудных дзяцей.)
— Дзяўчынка паедзе з імі, ёй трэба бываць сярод дзяцей. I даволі пра гэта,— рашуча заявіла мама.
— Што ж, мая хата з краю. Калі ласка, калі хочаш, каб дзяўчынка набралаея вошай і адубянела. Да Кольмардэна дзве гадзіны язды. Уяўляю, што ў іх за радня. Якія-небудзь цыганы і туляцца нябось у халупе.
— Бываюць людзі гсршыя за цыганоў,— шматзначна заўважыла мама.
Узяўшы шапку, я вышмыгнула на двор. Паездка
была справаю вырашанаю, мама сама гэта сказала, і цяпер хай сабе сварацца яны колькі хочуць.
Але мама і айчым зноў памірыліся.
Убраць Вольгу і яе малога маме аказалася намнога цяжэй, чым мяле. У мяне ўсё-такі была сукенка з шатландкі, хоць я з яе і вырасла, былі чаравікі, якія, праўда, знасіліся і сталі цесныя; але з Вольгаю справы былі благія, а з Карлбергам яшчэ горшыя. Цэлы тыдзень мама кроіла і шыла, а калі айчым пачынаў бурчаць, заяўляла, што Вольга не можа ехаць да дзевера ў бруднай рубашцы. Што падумае Карлбергава радня пра Вольжыных суседзяў, у якіх не знайшлося ёй добрай адзежыны.
Маміна самалюбства выяўлялася ў своеасаблівай форме. Па-мойму, гэта было высакародлае самалюбства: калі шануеш сябе, ніколі не дапускай, каб брыдка было глядзець на тваіх суседзяў,— памажы ім чым можаш.
— Карлберг сапраўдны абарванец, але што мне да яго,— дыпламатычна заявіла мама.— А Вольга павінна быць чыстая і акуратная, і малое таксама.
— Карлберг адубянее на козлах у дзіравай шапцы, я дам яму сваю, — сказаў айчым.
— Рабі як ведаеш, мне ўсё роўна,— стрымана адазвалася мама.
— Няўжо ён сабраўся ехаць у драўляных чаравіках? Тады нельга пускаць з ім дзяўчынку,— заявіў айчым.
— Ведама, у драўляных; другіх жа ў яго няма. Быў халасцяком, ні пра што не клапаціўся; цяпер жанаты, а надзець няма чаго,— з пагардаю сказала мама. Я разумела, што яна знарок нагаворвае на Карлберга, каб не выклікаць рэўнасці ў айчыма.
У нядзелю Карлберг убраўся ў святочныя айчыма-
вы куртку, шапку і чаравікі. На Вользе была сукенка, якую выцягнулі з клумка з рызманамі і якую перашыла мама, і чаравікі, якія мама зусім стаптала, бо ў іх былі нейкія дзіўныя поўныя падноскі. Правы і левы чаравік адрознівакшь толькі багатыя людзі. Вольга пакруціла чаравікі, надзела той, які мама збіла ўправа, на левую нагу, а левы — на правую, потым надзела іх як трэба, але ўсё роўна яны былі ёй цесныя.
— Лепей мазоль на назе, чым маршчына на чаравіку,— сказала мама.
Відаць, Вольга з ёю згаджалася, хоць гаварылі гэта з насмешкаю пра дамаў, якія носяць залішне маленькія чаравікі, каб ножкі здаваліся зграбнейшымі. А ў Вольгі чаравікі былі стаптаныя, вялікія і грубыя. Але мама і Вольга добра разумелі гумар вісельнікаў, як і большасць людзей, якія паспыталі гора.
Хлапчаня было адзета ў найлепшае з таго, што знайшлося ў нашай камодзе, дый мама дала Вользе пакуначак чыстых і папрасаваных пялёнак на змену. Валасы ў Вольгі, заплеценыя ў косы, былі ўкладзены на патыліцы пышным вузлом, трымалася яна выключна проста. У пяць гадзін раніцы на цямочку ў снежаньскую нядзелю мы чакалі Карлберга, які выправіўся па падводу.
Вольга ўвязала ў клумак бохан хлеба і булку з глазураю. Спячы гэты гасцінец памагла ёй мама.
Мама глядзела на нас з непрыхаваным гонарам, a айчым задумліва пагладжваў вусы.
— А Гедвіг добрая суседка, як па-твойму, Вольга? — папытаўся ён.
— Нават мая мама не была такая добрая, як яна,— адказала Вольга, прытуліўшы да грудзей дзіця. Голас у яе задрыжаў.
Я раптам адчула неадольнае жаданне астацца дома. Мама папраўдзе такая добрая! Няўжо яна астанецца тут удваіх з айчымам, а я некуды паеду?
Мяне так ухуталі, што я не магла паварушыцца. Паліта ў мяне не было, і мама надзела на мяне падшываную айчымаву камізэльку, зверху абматала карычневым шалем, а на галаву завязала шарсцяную хустку. Мне хацелася падысці да мамы, якая стаяла на верхняй прыступцы на ганку, прыслухоўваючыея, ці не едзе падвода, але я не магла скрануцца з месца. Мне хацелася сказаць ёй, што я астануся дома, што я ніколі яе не пакіну, што я буду добрая і паслухмяная і буду рабіць усё, што яна скажа.
Але як толькі на ўзгорку загрукатала падвода, я забылася пра сваё хаценне. Сэрца падскочыла, застукала. Усё на свеце было забыта дзеля паездкі.
Конь бег рыссю. Гэта быў той самы конь і тая самая падвода, на якіх мы прыехалі сюды з патачнага доміка.
Я зноў сядзела адна на заднім сядзенні і шкадавала, што побач са мною няма Ханы, Вось як хутка забываецца мама.
Было цёмна, на небе ні зорачкі, але ранішняя імгла заўсёды святлейшая за вячэрнюю. Развіднівалася, пачынала высвечвацца замерзлая дарога, па якой грукатала наша падвода. Панства ехала з візітам!
— Дарога нікуды не вартая, конь падаб’ецца,— сказаў Карлберг.
— Ты што, яго нядаўна падкавалі,— адказала Вольга.
Гэта былі адзіныя словы, якімі абмяняліся маладыя мужык з жонкаю за амаль трохгадзіннае падарожжа.
Мусіць, Вольга атрымлівала ад паездкі вялікае за-
давальненне. Яна сядзела наперадзе, не горбячыся, як звычайна, а зусім проста, і, ссунуўшы хустку на патыліцу і трошкі нахіліўшы галаву, падстаўляла твар ветру. Часам яна ціхенька сама сабе спявала. Карлберг, узяўшы ў пальцы тытуню, клаў у рот, сплёўваў, браў яшчэ порцыю і паганяў пугаю дагледжанага каня.
Цёмная сцяна лесу, які бачыла я цэлыя два месяцы толькі здалёку, цяпер насоўвалася ўсё бліжэй. Людзі, што працавалі ў дварах, кідалі цікаўныя пагляды спачатку на седакоў, потым на каня. Агледзеўшы каня, яны віталіся з намі.
Вікбуландскія сяляне не паздароўкаюцца з першым стрэчным. Праўда, наш конь не быў падобны на каня якіх-небудзь валацужных цыганоў, але ўсё-такі чорнавалосую Вольгу і смуглявага Карлберга цяжка было безагаворачна прызнаць ураджэнцамі Вікбуланда. Вольга і Карлберг важна і стрымана адказвалі на прывітанні мажных хутаран, проста кланяліся арандатарам, прыгорбленым ад цяжкае працы тарпарам ды дваім-траім дзецям, якія ўсталі з самага ранку і сустрэліся па дарозе. Перад намі рассцілалася шэрая і суровая раўніна; шэрымі і суровымі здаваліся людзі, якія трапляліся насустрач. Нават дрэвы ў садах, якія растапырылі свае голыя галіны, у тую марозную снежаньскую раніцу на выгляд былі вуглаватыя і мёртвыя. Але ўдалечыні цёмнаю і мяккаю сцяною цягнуўся лес, і дарога наша ішла проста ў нетры.