Мама выходзіць замуж
Муа Марцінсан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1988
— Так бы і запусціла яму чым-небудзь у галаву,— сказала мама, якая ў такіх сітуацыях ніколі не здавалася і гатовая была пайсці ўрукапашную.
— Ой, не трэба, ён заб’е цябе! — спалохана зашаптала я.
Карлберг пачаў асыпаць лаянкаю Вольгу, спрабу-
ючы намацаць у цёмньіх сенцах клямку і адчыніць дзверы.
У пакоі ў Вольгі бь::ло ціха. Намацаўшы клямку, ён адчыніў насцеж дзверы. Мама адчыніла дзверы са свайго пакоя.
— Паглядзім, што будзе рабіць гэты нягоднік,— моцна сказала мама.
У пакоі гарэла лямпа, але ні Вольгі, ні хлопчыка не было. Карлберг стаяў на парозе і, хістаючыся, азіраў пакой.
— А, збегла! Ёй не падабаецца, што я выпіў лішнюю шкляначку. Я гаджуся толькі хадзіць у ярме дзеля яе вырадка, якога яна прыжыла з гаспадаром. Што гэта за анучы яна надумалася вешаць на акно? — крыкнуў ён і, выплюнуўшы ў руку тытунёвую жвачку, шпурнуў яе проста ў падсіненыя і накрухмаленыя фіранкі.
Страціўшы цярпенне, мама заляпіла яму такую аплявуху, што ён распластаўся на парозе.
— Як ты смееш, скаціна! Як ты смееш пэцкаць фіранкі! Даць бы табе колькі ўлезе! — I мама лупянула яму па спіне.
— Ах, так! Ну, пачакай жа, каб на цябе чорт! — Карлберг паспрабаваў устаць з падлогі.
— Паспрабуй толькі зачапіць! — заявіла мама.— Мне не першы раз вучыць такіх басякоў, як ты!
— Басякоў? Ну пачакай жа! — Ён прыпадняўся, але мама зноў паваліла яго на падлогу.
— Нягоднік! Выгнаў у свята з хаты жонку і сына ды яшчэ плюеш на фіранкі. У Вольгі, можа, ніколі ў жыцці не будзе другіх, калі яна астанецца з такім дурнем — мужыком. I яшчэ выдумляеш, што не бацька ты дзіцяці. Ды кожнаму ясна, што ты яму бацька. Усыпаць табе добра! ІІроста рукі свярбяць. Шчасце тваё, што свята.— I мама стала плявацца.
— Забірай сваё насенне і не лезь у чужыя спра-
вы. Ты схаўрусавалася з Вольгаю, бо ў цябе таксама расце вырадак, я табе пакажу!
Ён зноў паспрабаваў устаць, але мама зноў кінулася яго дубасіць, ажно мне шкада стала Карлберга, хоць ён і лаяўся. Ён быў заўсёды ласкавы са мною.
«Людзі п’юць ад таго, што нешчаслівыя»,— сказаў гаспадар лясное хаціны. Гэта сказаў Карлбергаў родны брат. Але потым зірнула я на фіранку, апляваную і брудную. Хай мама яму пакажа! Каб жа гэтак адлупцавала яна айчыма — а ён жа бываў яшчэ агіднейшы.
— Уставай, няма чаго валяцца на падлозе!
Мама з усяе сілы ўчапілася ў Карлберга, стараючыся перацягнуць яго цераз парог.
— Альберт вось-вось вернецца са свякроўю. Ён Ta66 добра дасць, калі будзеш тут валяцца,— хлусіла мама.
Айчым ніколі не біў бы Карлберга. Ён яшчэ памог бы яму лаяць маму.
Бедалага Карлберг. Ён цэлы дзень нічога не еў, a потым нашча выпіў вельмі многа гарэлкі. Ён жа працаваў з чатырох раніцы, каб раней вызваліцца ў святочны вечар. Сіла яго кончылася, і, зрабіўшы апошняе памаганне падняцца і стукнуць маме, ён мяшком зваліўся на парог і заснуў. Мы з мамаю выбіваліся з сілы, спрабуючы ўцягнуць яго ў пакой, быццам свіную тушу; і ледзь толькі нам удалося скрануць яго з месца, як мы пачулі званочак і каля нашых дзвярэй спыніўся вазок.
У пакоі ў нас было холадна —■ дзверы ўвесь час аставаліся адчыненыя. Мама была ўся ў поце, прычоска яе растрапалася, каса распусцілася, сукенка расшпілілася, вочы пачырванелі ад слёз.
Вось тут і пад’ехала бабуля.
Сяк-так паправіўшы валасы, мама шапнула мне, каб я хуценька падагрэла каву, а сама паспяшалася насустрач свякрові.
— Шчасця ў хату,— пачула я бабулін голас.
— Вы, мабыць, змерзлі, бабуля? — папыталася мама.
— Хто любіць нашага бога, той не баіцца холаду,— адказала бабуля. Адказ прагучаў неяк вельмі дзіўна.
Мне здалося, што мяне абдурылі. Можа, гэта зусім не бабуля? Сумеўшьіся, я не адважвалася выйсці ў сенцы. Я заўсёды бянтэжылася, калі людзі ні з таго ні з сяго на кожным кроку ўспаміналі бога. Мне было сорамна за тых, хто выхваляецца перад усімі сваёй любоўю да Ісуса; я саромелася — чаму, не ведаю,— можа, мне здавалася, што людзі такім чынам дакранаюцца да сваіх сардэчных тайнаў. Ісус выклікаў у мяне тады думкі пра айчыма, пра пасцель, пра бялізну, пра ўсе грахі, пра якія шапталіся людзі. «Ісус зрабіў мне ласку» — падобныя фразы гучалі ў маіх Bymax як недазволеныя дзіцячыя размовы, якія вядуцца ўпотайкі ад дарослых.
Дзіўныя былі гэтыя каляды. Няхай бы лепей мы з мамаю адсвяткавалі іх удзвюх. Карлберг, заўсёды такі добры, раптам нібыта з ланцуга сарваўся, дык гэта хоць праз гарэлку. Але бабуля магла б астацца такою, як заўсёды.
А Вольга з малым! Дзе яна? Няўжо проста ўцякла на двор у такі мароз?
Нарэшце бабуля паявілася на парозе ў нашым пакоі, ледзь перастаўляючы знежывелыя ад раматусу ногі. Мама зняла з яе хусткі, і на галаве ў бабулі асталася толькі пушыстая чорная футравая шапка, новая і цёплая. У гэтым галаўным уборы бабулю можна было б прыняць за старую высакародную паню, калі б да шапкі не была прышыта брыдкая чырвоная стужка —
шырокая доўгая стужка. «Збавіцель ідзе» — было напісана на ёй. Яшчэ горай, чым Армія Выратавання. Да тае мы па крайняй меры прывыклі. А гэта была проста нейкая лухта.
— Збавіцель ідзе, блаславі цябе бог, дзіця,— сказала мне бабуля.
Я бянтэжылася ўсё болей і болей. Прысядаючы і вітаючыся з бабуляю, я ледзь трывала ад слёз. Я склала маленькі верш і збіралася прачытаць яго як прывітанне бабулі. У гэтым вершы «бабуля дарагая» рыфмавалася са словамі «добрая такая», але прачытаць верш мне так і не ўдалося.
Мама выйшла да айчыма, які вазіўся з канём.
— Карлберг дома? — пачула я яго голас.
— Няма,— цвёрда сказала мама.
— Ён павінен быў прынесці гаручага. Куды ён праваліўся, халера на яго?
Званочкі бомкнулі. Айчым павёў каня ў канюшню.
Мама вярнулася з пустымі рукамі. Значыць, бабуля нічога не прывезла, хоць прыехала з горада. Гэта на яе не падобна. Яна заўсёды хоць што прынясе, нават калі, бывала, прыходзіла да нас кожны тыдзень.
Я падумала, што бабуля паводзіць сябе не лепей за Карлберга. Адно другога вартае. Колькі расчараванняў. А я так шчыравала, рэжучы анучы, што нават плечы ў мяне нылі, як сківіцы пры зубным болі. Мама заўважыла, што я спахмурнела, і кінула на мяне пагрозлівы пагляд, каб я не смела капрызіць. Я зразумела яго, але і ў яе самой быў не вельмі радасны выгляд. Гэтага яна не заўважала, а я чамусьці павінна рабіць вясёлы твар, хоць ўсё навокал такое агіднае. Напрыклад, гэтае здарэнне з Карлбергам. I навошта толькі мама разбалабоніла ўсім на сядзібе, што я «няшлюбная». Калі б яна трымала язык за зубамі, Карлберг не мог бы яе аблаяць, але мама ніколі нічога не
хавала. «Усё роўна гэта запісана ў метрыцы»,— гаварыла яна.
Але ж Карлберг не глядзеў бы метрыкі. Усё на свеце пераблыталася. Навошта бабуля прыехала сюды? Як яна пакінула дзеда ў свята аднаго? Ён такі слаўны дзядок! Спачатку я не падумала пра яго. Але, убачыўшы, што бабуля нічога мне не прывезла, я раптам зразумела, што на свеце многа несправядліва пакрыўджаных людзей. Гэты дзед, які ўсё жыццё працаваў, як катаржнік, быў такі ціхі, несамавіты, што ніхто не звяртаў на яго ўвагі, але цяпер раптам я ўспомніла пра яго і папыталася пра тое, пра што ніколі не пыталася:
— Як маецца дзядуля?
Ніколі раней я яго не называла гэтак.
Мама зірнула на мяне з пахвалою. У яе нават бліснулі вочы. Можна было падумаць, што ў гэты момант ёй было асабліва прыемна пераканацца, што мы з ёю роднімся душамі. Мне дык не раз даводзілася чуць, як людзі казалі, што бабуля не глядзіць свайго мужа, і гэтак далей, і гэтак далей. Але звычайна ў такіх выпадках мама брала бабулю пад абарону. «У бабулі ўладны, круты нораў,— казала мама,— а ён чалавек нясмелы, яму нават лепей, калі яго не чапаюць».
— Дзядуля? Яшчэ як. Блаславі цябе бог, дзіця,— адказала бабуля.— Ён жыве памаленьку, прыслаў табе на свята ледзянцоў. Але я зразумела цяпер, што Ісусава нараджэнне трэба спраўляць у сэрцы сваім, a ледзянцы тут не патрэбныя. Замест іх я дам табе лепшы гасцінец,— і, выняўшы з сумачкі маленькі, тоненькі пакет, яна падала яго мне. Гэта быў новы зборнік псалмоў, «Псалмы Ударнага Батальёна».— Гэта святая кніга нашага ваеннага батальёна, хвала Ісусу!— сказала бабуля.
Мама памагла ёй зняць паліто, і бабуля асталася ў чорнай шарсцяной сукенцы з карункавым каўняром,
чыстая і прыгожая. Усё-такі гэта была колішняя бабуля, як і некалі, у яе быў прыгожы твар і чорныя хвалістыя валасы.
Мама паспела мне шапнуць:
— He глядзі на яе дзівацтвы. Гэта ўсё паганыя сектанты. Яны аблыталі яе, бо мы паехалі з горада і бабулі не было з кім перакінуцца словам.
— Ты такая прыгожая, бабуля,— сказала я, узяўшы яе руку, ласкава пагладзіла кожны вузельчык на яе пальцах.
Гэтым разам бабуля нічога не сказала, нават не блаславіла мяне. Толькі яе адвіслы падбародак трошкі задрыжаў. Я павяла яе на канапу. Хто ведае, можа, мне ўсё-такі ўдасца прачытаць свой верш?
Надзея то загаралася, то патухала і раптам патухла зусім, бо, усеўшыся на канапе, бабуля склала рукі і праказала даўжэзную малітву, у якую ўстаўляла свае словы, якія мелі дачыненне да нашага «дома». Апрача таго, яна малілася, каб Альберт стаў непітушчы і Гедвіг каб была здаровая.
Калі яна кончыла маліцца, мама мякка сказала:
— 3 таго часу як мы прыехалі сюды, Альберт стаў меней піць; дый на здароўе я не наракаю. Жывём мы няблага, хоць заробак у нас невялікі. Па праўдзе кажучы, ад такога заробку можна пайсці з торбамі, але ж...— Па-мойму, мама хацела дадаць, што Ісус тут не паможа, але стрымалася і прапанавала: — Ну а цяпер давайце піць каву. Альберта запрасілі да гаспадара, ён там павінен узяць...— гарэлкі, хацела дадаць мама, але зноў стрымалася.— У яго там нейкі клопат,— сказала яна і стала наліваць каву.
— Вунь як! Значыць, Альберт кінуў піць. Нездарма мы маліліся за яго ў батальёне. I за цябе з дзяўчынкаю мы таксама маліліся. Бачыш, як гэта памагае.
Мама моўчкі піла каву, я адчувала, што яна пачынае злавацца, што яна ўжо зазлавалася.
— Калі гэтак, шкада, што вы раней не пачалі маліцца. На нашу з вамі долю выпала б меней гора,— сказала яна з горыччу.
— Ты ўсё яшчэ на дарозе граху, Гедвіг.
— Нічога не зробіш. Піце, бабуля, пакуль кава не астыла. Гэта вам на здароўе, на дварэ, пэўна, градусаў пятнаццаць.
Мама ўстала і запаліла ёлку. Тады старая зноў склала рукі і праказала малітву, не звяртаючы ўвагі на тое, што кава стыне.