Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
42.26 МБ

Валянцін Акудовіч
МЯНЕ
НЯМА
Роздумы на руінах чалавека
Варшава, 2023
Вынаходства Беларусі.
Валянцін Акудовіч і айчынны інтэлектуальны дызайн
На світанку незалежнасці з намі адбылася нечаканая краіна.
Самая рахманая з савецкіх рэспублік раптам аказалася перад непазбежным выбарам новай будучыні. новага мінулага — і новага наяўнага. А таксама новых наяўных. Канец імперыі -тады. як падавалася. незваротны — пазначыў вычарпанасць ранейшых матрыц ідэнтычнасці і бездапаможнасць дзяржаўнага ідэалагічнага рэсурсу. Зрэшты. як і рамантычнага нацыяналізму.
Канцэпты абнуліліся. Слоўнік ляснуўся разам з камунізмам. Беларуская мова заставалася інтэлігенцкай прыладай, зброяй дысідэнтаў і дэкаратыўным рэсурсам рэжыму. ‘Думаць Беларусь", як пазней сфармуляваў Уладзімір Мацкевіч. на выпаленым постсавецкім культурным полі падавалася амаль немагчымым. Пра нас не казалі ані Падарога з Мамардашвілі, ані Фуко з Гайдэгерам.
Новыя разумнікі мусілі прарасці як трава скрозь асфальт — праз шум памерлых канцэптаў, палітычную цэнзуру, нягеглую сама/неда/адукаванасць і асабістыя забабоны. Каб застацца дагэтуль слаба пачутымі і спрэчна істотнымі.
Посткаланіяльнае беларускае самавызначэнне саспела па-за межамі спецыялізаваных інстытуцый — як мікс мітынговай энергетыкі, публіцыстычнага драйву, рэфератаў спецхрану. Абдзіраловіча з Разанавым, стыхійнай еўрапейскасці ды хатняга антысаве-
тызму. Так склаўся спантанны рух "падпольных" мысляроў, якія атрымалі свой гістарычны шанец.
Ясная справа, гэта непазбежна былі "сырыя" выказванні. нібыта "няправільнае" мысленне. I. магчыма, "няправільная" філасофія. Але акурат у адсутнасці лабараторнай чысціні, у той незавершанасці і эмацыйнай напрузе была ў 1990-я свая неверагодная прыгажосць. Бо тут. на нашых вачох, адбывалася штосьці надзвычай істотнае: свежая нацыя шукала — і знаходзіла — рэсурс свайго самаразумення і самапрызначэння. Нацыянальны інтэлектуалізм праходзіў стадыю першаснага ментальнага дызайну.
“Мяне няма” — узорны тэкст "няправільнага" мысляра. Нацыяналіста з маскоўскім дыпломам. Філосафа без філасофскай адукацыі. Адчайнага альпініста ды байдарачніка — і фантастычнага інтэлектуальнага стэндапера. Аўтара, што вырабляе маніфесты як вершы. а вершы — як маніфесты. Песняра сваёй асабістай адсутнасці у якую ніхто не паверыў. Нязручнага крытыка хаўруснікаў па эпосе і непераможнага палеміста. Чалавека. які не стварыў філасофскай школы — але шмат каго падштурхнуў да практык дасведчанага сумневу і адказнага выказвання.
"Мяне няма" — кропка адліку найноўшага беларускага мыслення. Думкі. хутчэйшыя за словы. Праект у развіцці. Тэма. якую можна думаць далей. Мем, што з'явіўся раней за ўсе мемы.
Бясспрэчны артэфакт посткласічнай айчыннай думкі. Акудовіч не выкладае. Ён натхняе ды спакушае.
I найлепшы вынік — адсутнасць выніку. Прынцыповая незавершанасць змястоўнай загрузкі. He пашыранае тыражаванне батальёнаў дробных акудовічаў. а прыватны сыход цікаўнага чытача з юзераў —
у райтары ды спікеры. Прапанова адбыцца. Гадаванне інтэлектуальнай свабоды ды асабістай незалежнасці. Тут і цяпер.
Айчынны дзэн застаецца нязменным: упартая годнасць, нязломны кураж. энергія руху, вастрыня думкі, ракенрольны драйв, асабістая самадастатковасць, адмова перамагаць і асалода мроіць.
Усё — як у Акудовіча. Усё — як мы любім.
Мяне няма. Ёсць скразнякі праз маё сэрца.
Максім Жбанкоў
9
I.
19 30 36 48
48 50
52
55 61
64 67
71
75
77
Архіпелаг Беларусь
Замест прадмовы
Наўзбоч чалавека
Горад, якога няма
Эгаізм
Дыялогі з богам
Хто я? Альбо мяне не было, няма, не будзе
Частка першая
Амаль лірычны ўступ
Эра татэма, эра міфа
Эра тэксту
Актуальнасць чалавека Трансцэндэнтны гарант я-чалавека
Словабог
Дэсакралізацыя тэксту Ад суб’екта да дыскурсу Пасляслоуе да першай часткі Частка другая Аблуда сэнсу жыцця
81
85
88
92
102
II.
Ill
120
13б
136
144
153
162
170
178
186
191
Навошта чалавек сам сабе патрэбны?
Сам-насам з тым, чаго няма He было. Няма. He будзе Калі тэкст быцця і напісаны, і прачытаны
Зусім лірычны эпілог
Апошнія людзі
Сёрэн Кіркегар Зігмунд Фрэйд Фрыдрых Ніцшэ
У палоне біяграфіі Апошні чалавек Гайдэгер чытае Ніцшэ Альбер Камю. Камень Сізіфа Марк Шагал
Кшыштаф Чыжэўскі
Міхась Стральцоў. Вусціш быцця
Вайна культур
Замест пасляслоўя
АРХІПЕЛАГ БЕЛАРУСЬ
ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ
На палітычнай мапе Еўропы Беларусь. як і ўсе іншыя краіны, выдзелена не толькі дзяржаўнай мяжой. але яшчэ і нейкім апрычоным колерам. Аднастайная фарба на мапе ўвогуле не супярэчыць дзяржаўнай цэласнасці фігуры Рэспублікі Беларусь. Аднак калі б Hex­Ta. дасціпны і дасведчаны. паспрабаваў на агульным полі нашай дзяржавы пазначыць адметным колерам тыя месцы, дзе Беларусь насамрэч беларуская. гэта значыць тыя месцы. дзе актыўна ці хаця б заўважна прысутнічаюць беларуская мова, беларуская культура. урэшце. проста любоў да Беларусі, як да непазбежна тваёй Бацькаўшчыны, то мы мелі б зусім іншы малюнак. Тады мы ўбачылі б нешта накшталт Архіпелага — унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны. а між імі неабсяжнае мора расейшчыны: расейскай культуры. расейскай свядомасці, расейскай мовы... I хаця гэтая расейшчына грунтоўна скажоная намі. наўсцяж дэфармаваная і ад таго трохі фарсавая. але тым не менш сёння менавіта яна пануе на Беларусі. калі не ў якасці вартасці, то ў якасці колькасці.
Сваю даўнюю метафару Беларусі як Архіпелага я згадаў тут адно дзеля таго, каб выразніць. што “Уся Беларусь" і “Уласна Беларусь” — гэта дзве канцэптуальна розныя кампазіцыі на прасторы аднаго топасу. На жаль, мы вельмі рэдка звяргаем увагу на гэты надзвычай істотны момант і ўпарта намагаемся зразумець і развязаць праблемы “Усёй Беларусі" праз “Уласна Беларусь" ці наадварот.
Але амбівалентнасць беларускай сітуацыі, калі мы на яе не зважаем. аднолькава замінае і аналітыцы
кожнага лакальнага фрагмента нашага існавання. Вось чаму, займеўшы жаданне трохі паразважаць пра беларускі тэкст. я вымушаны наперад удакладніць, што тут будуць мецца на ўвазе толькі ўласнабеларускія тэксты. гэта значыць тыя. якімі пераважна карыстаюцца насельнікі Архіпелагу Беларусь.
Тэкст — гэта бадай адзінае. што рэальна звязвае між сабою ўсіх жыхароў Архіпелагу Беларусь. Толькі на прасторы Беларускага Тэксту мы. насельнікі гэтых. далёка параскіданых адна ад адной выспаў. можам сустрэцца разам і такім архаічным чынам. натуральным хутчэй для канца XIX стагоддзя, чым для канца XX. пераадольваем усё. што нас раз'ядноўвае — ад каланіяльнай гісторыі да зрусіфікаванай дзяржавы.
Натуральна. напярэдадні трэцяга тысячагоддзя, калі ў кожнай кватэры ёсць і радыёпрымач. і тэлевізар, карыстацца малаэфектыўным (параўнальна з аўдыяі відэасродкамі) Тэкстам як асноўным начыннем нацыянальнага задзіночання — відавочны архаізм. Але тут ужо нічога не паробіш: і радыё, і тэлебачанне. калі не па форме, то па сутнасці — антыбеларускія. і яны не лучаць між сабою насельнікаў аддаленых выспаў. а ўсё больш раз'ядноўваюць.
3 усяго гэтага мы на Беларусі маем досыць парадаксальную сітуацыю: калі ў нацыянальна і дэмакратычна сфармаваных постіндустрыяльных краінах Тэкст губляе сваё цэнтрапалеглае месца ў функцыянаванні грамадства. якое ён займаў на працягу многіх стагоддзяў. то ў недэмакратычнай і нацыянальна знямоглай Беларусі ён па-ранейшаму дамінуе, хаця вынікі гэтага дамінавання досыць сціплыя. бо і на астравах сёння — эпоха камунікатыўна адкрытага грамадства. а гэта азначае, што хаця Тэкст знаходзіцца ў цэнтры куль-
турнага жыцця Архіпелагу, але знаходзіцца ён там усяго як цэнтрапалеглая маргіналія.
Цэнтральнапалеглым месцам Тэксту ў беларускай сітуацыі вызначаецца і роля беларускіх грамадска-культурных выданняў і кнігаў. Незалежна ад сваёй ідэалагічнай. эстэтычнай. інтэлектуальнай і тэматычнай скіраванасці. беларускія па форме і сутнасці выданні. нават паўз сваю волю, толькі таму. што яны прэзентуюць Беларускі Тэкст, выконваюць сёння і палітычную. і асветніцкую. і адукацыйную функцыі... Менавіта так, нават адукацыйную. бо беларускай мове сёння не вучаць дзяцей ні бацькі, ні школа (у належнай меры). ні вуліца. Вось чаму на Беларусі літаратура ўсё яшчэ больш чым літаратура. а часопіс больш чым часопіс.
Іншая рэч. ці добра гэта? Я з глыбокім скепсісам стаўлюся да таго меркавання, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыццё. нават калі ён ствараўся з мэтай такога ўплыву. Шматлікія прыклады з гісторыі літаратуры, якія быццам пярэчаць гэтаму скепсісу. як мне здаецца, сведчаць адно пра тое. што ў розныя эпохі літаратуры даводзілася браць на сябе і іншыя. акрамя ўласна літаратурных. функцыі, бо грамадскія інстытуты, якія мусілі рэалізоўваць гэтыя іншыя функцыі, былі на тую пару альбо яшчэ не сфармаваныя, альбо знаходзіліся пад забаронаю. У такія моманты грамадства само нагружала літаратурны твор той сацыяльна-палітычнай семантыкай. у якой яно адчувала патрэбу. але якую на той час ні праз што яшчэ, акрамя як праз літаратуру, немагчыма было выявіць.
Пачынаючы з “Мужыцкай праўды" Кастуся Каліноўскага і віленскай "Нашай Нівы” пачатку стагоддзя.
усе беларускія выданні ўскосна, свядома ці неўсвядомлена, выконвалі ролю адсутных грамадскіх і сацыяльна-палітычных інстытутаў. Больш за тое. Менавіта на прасторы грамадска-культурных выданняў і кнігаў беларусы сфармаваліся як нацыя. I сёння мы застаемся нацыяй не дзякуючы палітычным рухам і фармальна незалежнай дзяржаве, а зноў жа дзякуючы таму, што існуе Беларускі Тэкст. Магчыма. знешне гэтая тэза выглядае залішне радыкальнай. але, я думаю, яна такой не падасца кожнаму, хто заглыбіўся ў яе сутнасць.
Вось чаму адказнасць за лёс Беларусі шмат у чым ляжыць на Беларускім Тэксце, а значыць і на кожным персанальна, хто гэты тэкст фармуе.
Падобна, нам ужо становіцца амаль невыносным цяжар адказнасці за існаванне мовы, нацыі, дзяржавы. які ўжо больш за стагоддзе ніхто не здымае ні з літаратараў. ні з рэдактараў, ні з выдаўцоў.
Магчыма. я памыляюся, але мне здаецца, што мы стаміліся, што мы ўжо страшэнна стаміліся ад трагічнага цяжару апошняга беларускага стагоддзя. А разам з намі стаміўся і наш чытач. Уласна кажучы, ён зусім і не чытач у звыклым разуменні. Гэта хутчэй наш хаўруснік. Мы з ім не пішам і не чытаем літаратурныя тэксты, а праз пісанне і чытанне літаратурных тэкстаў удзельнічаем у сакралізаванай містэрыі, галоўнай мэтай якой ёсць нарошчванне астральнага цела нацыі.