Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
тальнасць свайго ўплыву прасторай антрапаморфнага. Калі і лічыць Сакрата першым “чалавекаведам". то зусім не таму, што ў сваіх аналітычных практыках ён апеляваў да тых ці іншых абстрагавана-этычных якасцяў чалавека. а таму, што ён паклаў мяжу статычнанамінатыўнаму міфалагічнаму мысленню/бачанню і актуалізаваў мысленне Тэкставае (незалежна ад уласнага скепсісу да магчымасцяў пісьма), дынамічнае/ дыялагічнае, якое кардынальным чынам паўплывала на інтэлектуалізацыю а-рэальнасці (толькі чалавечай рэальнасці), — і тым самым садзейнічаў набліжэнню чалавека да самога сябе, як да праблемы ісціны быцця.
Хаця, здаецца, цалкам нельга адмаўляць магчымасць таго, што Сакрат спрабаваў зразумець феномен чалавека адносна самога сябе і, не выключана, — нават у нейкай меры “суб'ектызаванага” чалавека. На карысць апошняга сведчыць апакрыфічнае "Я ведаю, што я нічога не ведаю", якое выглядае адказам на заклік, счытаны са сцяны дэльфійскага храма — "Спазнай самога сябе”.
Калі гэта сапраўды так, то ў выпадку з Сакратам мы маем “інтэграл" гісторыі праблемы. Прынамсі. колькі б потым чалавек не спрабаваў зразумець сябе, усе спробы сканчаліся тым самым "... я нічога не ведаю”. Іншая рэч. чаму тады пад пытанне ніколі не ставілася сама праблема і — далей, сам чалавек?
Аднак вернемся да антычнасці. Відавочна. што я-чалавек той пары не быў нейкай самасцю. а толькі прэзентуючай мерай універсальнага космасу і таму ведаў сябе адпаведна свайму веданню навакольнага свету.
Адным словам, ён быў не тым, чым (кім) быў, а тым, што ведаў (як вагі, якія ведаюць вагу таго, што важаць і не ведаюць сваёй вагі). Адсюль і прынцыповая ня-
здольнасць антычнага я-чалавека да вылучэння сябе з універсальнага цэлага ў нешта асобнае. асобавае.
Зрэшты (ці — адпаведна), ён і не бачыў у гэтым патрэбы. паколькі ідэалагемы ўсіх мэтаў тады былі скіраваныя на ўлучэнне. а не на вылучэнне, з чаго татальнасць гармоніі цэлага паўставала яго абсалютным ідэалам.
У адцягнена-тэарэтычным плане такая ідэалогія светагляду, магчыма, выдае на найдасканалую. але. як на маё разуменне. менавіта ўтойванне я-чалавека ў тоеснасці з універсальным цэлым сталася прычынай заняпаду антычнасці ўва ўсіх яе значэннях.
Увогуле, самаанігіляцыя антычнай цывілізацыі адна з найвялікшых таямніцаў Тэкставай эры. He выдавала б на нешта дзіўнае. каб антычнасць трансфармавалася ў нешта іншае. прарасла новымі формамі сацыяльнасці і мыслення. нават. хай сабе. абярнулася нечым супрацьлеглым. нейкай апазіцыяй самой сабе. Аднак нічога гэтага не сталася, антычнасць, лічы. без рэшткаў амаль на тысячагоддзе знікла з кантэксту еўрапейскага досведу.
Зноў жа. чаго толькі не знікае дазвання з гэтага свету, але за тое. што антычнасць мела ў сабе магутны патэнцыял для наступнасці, сведчыць яе татальнае вяртанне (герменеўтычна сканструяванае з ацалелых рэшткаў) у сусветны культуралагічны дыскурс.
Антычнасць вярнулася ў эпоху Рэнесансу і з таго часу застаецца сярод актуаліяў сусветнай культуры... Дык што здарылася тады? Чаму вялікая і як на тую пару дасканалая цывілізацыя з безліччу адмысловых міфаў, магутнай філасофіяй, упарадкаванай сацыяльнасцю неўпрыкмет змарнела ў нішто?
На гэтае пытанне існуе шмат адказаў, іх занадта шмат. каб хоць нейкаму даць веры. нават найбольш
папулярнаму. які ў самых розных мадыфікацыях абапіраецца на адну і тую ж версію: урэшце чалавеку адкрыўся сапраўдны Бог і тым самым быў “пастаўлены крыж" на паганскіх багах і паганскім ладзе жыцця.
Антычная міфалогія ведала даволі багоў і герояў, якія пераўзыходзілі Хрыста ў пакутах за людства, антычная філасофія мела колькі заўгодна эмацыйна-лагічных канструкцыяў. кожная з якіх пры неабходнасці магла актуалізавацца ў монатэістычнага Бога, антычная этыка ў сваіх ідэальных формулах нічым не саступала этычнаму імператыву Нагорнай казані (згадаем хаця б “Залатыя вершы” піфагарэйцаў)... Дык чаму антычнасць не змагла вымкнуць з сябе героя. падобнага да хрысціянскага Бога, які б з сярэдзіны перарэфармаваў яе структуру і лад адпаведна наспелым патрэбам. а чакала (дачакалася!) гірышлага. што яе. урэшце. і згубіла?
Як на маё меркаванне, то адна з асноўных прычынаў татальнага адыходу еўрапейскага людства ад антычнай стратэгіі быцця палягае не ў тым. што хрысціянства запрапанавала яму “лепшы" міф. “лепшую" этыку. "лепшага" Бога (усё гэта “лепшае" — падкрэслім — маецца і ў інтэлігібельнай субстанцыі антычнасці), а ў тым, што ў хрысціянскай мадэлі быцця знайшлося персанальнае месца кожнаму асобнаму чалавеку.
Хрысціянства вылучыла кожнага асобнага чалавека з эйдасу чалавека і адкрыла яму: Ты ёсць як Ты. Але яно не толькі пазначыла персанальную наяўнасць я-чалавека ў каардынатах рэальнага быцця. яно яшчэ і паабяцала яму месца ў быцці ірэальным. Займеўшы перспектыву быць тут і цяпер, там і потым, я-чалавек не схацеў болей быць як не-быць энтэлехіяй эйдасу чалавека тут і ўласна эйдасам там. Ён без асаблівай шкадобы да назапашаных багаццяў пакінуў залатыя
харомы антыкі ды выправіўся прэч. каб хутчэй сустрэць самога сябе як найвялікшую з магчымых для сябе каштоўнасцяў быцця.
Заакцэнтуем увагу на слове "пакінуў", бо ў маім разуменні яно з'яўляецца лёсавызначальным што да антычнай цывілізацыі: ніхто гэтую цывілізацыю не бурыў, не знішчаў. не заваёўваў (хаця, натуральна, і бурылі. і зніштажалі, і заваёўвалі — ды не пра тое тут гаворка), — чалавек яе проста пакінуў. пакінуў з усёй матэрыяльнай і духоўнай раскошай. і не знайшлося ў антычнасці нічога, што магло б затрымаць пры сабе чалавека.
Дарэчы, у антычнай цывілізацыі, здаецца. было ўсё. акрамя патэнцыі да актуалізацыі я-чалавека як адзіна перспектыўнай для яго падзеі быцця — адкуль і вядомы вынік, які сама яна нават не здолела асэнсаваць: неўпрыкмет сканала, шчасліва не разумеючы, што здарылася і з чаго так здарылася?!
ТРАНСЦЭНДЭНТНЫ ГАРАНТ Я-ЧАЛАВЕКА
Навідавоку пярэчанне: “адзіна перспектыўнай" і першай, ва ўсіх сэнсах, падзеяй быцця ў хрысціянскую эпоху быў не я-чалавек, а Бог. Фармальна, пагодзімся, гэта безумоўна так. Але разам з тым заўпарцімся: сутнасным зместам монатэістычна сфармалізаванай трансцэндэнцыі стаўся менавіта я-чалавек. які праз персанальны хаўрус з Богам рэалізаваў наспелую патрэбу абгрунтаваць сваю значнасць у значэннях лучнасці з персаніфікаванай ісцінай быцця.
Скуль раптам узнікла менавіта такая патрэба? Прычына быццам нечаканага скоку з наяўнасці ўва
ўніверсалісцкім агульным у сінгулярную тоеснасць з Богам мне бачыцца ў наступным: Тэкст пашырыў расцярэблены ў эру Міфа лапік а-рэальнасці да памераў практычна неабмежаванай прасторы, якая з прычыны сваёй неабмежаванасці змагла запрапанаваць "вакансіі" на ўласнае месца ў быцці кожнаму асобнаму чалавеку. з чаго ў я-чалавека з'явілася магчымасць індывідуальных стасункаў з ісцінай быцця.
Улучна з тым Тэкст, рассунуўшы прастору ёсць у бязмежжа было і трывала замацаваўшы версію верагоднасці будзе. адначасна з "вонкавай" прасторай (двукоссі тут таму, што а-рэальнасць анталягічна паходзіць з інтэлігібельнага патэнцыялу чалавека і хаця наяўна яна фіксуецца ў тэхнагібельным рэльефе цывілізацыі, але быційна адбываецца ўнутры я-чалавека) змяніў і “нутраную". экзістэнцыйную прастору я-чалавека. якая павялічылася праз параметры было і будзе да той меры, што ўжо дазваляла я-чалавеку змясціць Бога ўнутры сябе. Вось з гэтай. падвоенай перамены сітуацыі (гранічнае пашырэнне “нутраной" прасторы я-чалавека) узнікла запатрабаванне такога Бога. які б улічыў гэтую перамену. улучыўшы яе амбівалентны сэнс у сваю трансцэндэнтную сутнасць.
Сярод вядомых нам паганскіх багоў не знайшлося такога, які б здолеў, не пакідаючы ўніверсальнага космасу, засвоіць сінгулярны космас я-чалавека, абжыць яго як свой уласны дом і тым самым гарантаваць кожнаму я-чалавеку статус унікальнай падзеі. Як ні блізка да я-чалавека мясціліся багі (Зеўс на гары Алімп, Ярыла за бліжэйшай хмурынкай...). аднак ім было не па сілах пераадолець тую дыстанцыю абыякавасці, што адмяжоўвала іх ад я-чалавека. і хаця субстанцыянальна паганскія багі нібыта ўдзельнічалі ўва ўсіх
чалавечых справах, але гэты ўдзел меў адно значэнне пры-сутнасці, прысутнічання ля сутнасных акцыяў я-чалавека і не прадугледжваў магчымасці трансфармацыі ў бок экзістэнцыйнага збліжэння з я-чалавекам, тым болей — таясамасці з ім у адзінай сакральнай прасторы...
Бог, які прыйшоў да еўрапейскага чалавецтва з Тэкстаў Вялікай Кнігі юдэяў, быў гранічна чалавечым Богам. Ён перадусім апекаваўся чалавекам і таму ў яго атрымалася забяспечыць я-чалавеку наспелую перамену статусу: пад апякунствам гэтага Бога я-чалавек з меры існага стаўся тым, што вымяраецца існым як ягоная. існага. ісціна.
У Богу я-чалавек знайшоў найбольш важкі аргумент на карысць каштоўнасці самога сябе. Калі Бог схіляецца непасрэдна да мяне. калі ён заангажаваны мною. то пэўна я патрэбны Богу як тое, без чаго яму цяжка абысціся. Адсюль вынікае. што ў нейкім сэнсе маё “я" — апірышча Бога і значыць у прасторы а-рэальнасці яно ўяўляе супольную з падзеяй Бога падзею быцця.
Бог як я-чалавек, адсунуты ад самога сябе ў неверагодную далеч. і я-чалавек як Бог, ссунуты з гэтай неверагоднай далечы ў прыхапкі я-чалавеку, — такой была аснова новай сітуацыі, якая далей аб'ектыўна вымагала натуралізацыі богачалавека ў значэннях чалавекабога.
Персаналізаваўшы Бога ў Ісусе Хрысце, хрысціянскі чалавек канчаткова паставіў знак тоеснасці паміж сабой і Богам і тым самым улучыў сябе ў ісціну быцця. Разам з тым гэтая працэдура сталася і вырашэннем праблемы я-чалавека ўвогуле, бо дзякуючы персаналізацыі Бога, чалавек амаль на тысячагоддзе пазбег пытання: хто я? Яно цалкам патанула ў праблеме Бога:
што ёсць Бог і наколькі Бог вымыкаецца са сваёй трансцэндэнцыі для чалавечага ведання?
Урэшце. феномен Бога быў ні чым іншым. як татальным адказам на ўсе верагодна магчымыя запытанні я-чалавека пра змест існага і сэнс прысутнасці яго. я-чалавека, у бытаванні быцця. I тут цяжка пазбегнуць спакусы. каб не высунуць меркаванне, якое б тлумачыла неабходнасць феномена Бога найперш тым, што Бог сваёй прысутнасцю. хай і ўскосна. апасродкавана, але адказаў на пытанне: хто я, чалавек?
Бог — гэта Адказ. А ўсе астатнія яго функцыі — прыкладныя. 3 іх маглі выцярэблівацца багі, але не мог паўстаць Бог.