Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
42.26 МБ
Ты не толькі стварыў першую трагедыю. Ты першы выканаў ролю зламысніка пад маскай справядлівага суддзі.
Нездарма актораў яшчэ і сёння называюць ліцадзеямі.
— Я не магу Цябе мераць сваёй чалавечай мерай? Але чаму?
Калі Ты важыш мяне на вагах дабрыні і зламыснасці, калі этычныя законы. законы чалавечае маралі. зразумелыя мне, як і кожнаму, — крытэр. каб патрапіць наноўу Тваё Гаспадарства, то. натуральна. і я ад Цябе магу і павінен патрабаваць маральнае дасканаласці і падпарадкавання этычнаму закону ў стасунках са мной і з кім заўгодна яшчэ. Інакш, выбачай, атрымліваецца лухта, “двайная бухгалтэрыя". Мне — этычны імператыў. Табе — крывавая сваволя. Я мушу дараваць сваім ворагам "сем усямёра", а Ты не захацеў пашкадаваць аднойчы Адама і Еву. Больш за тое. Твой праклён зрабіўся генетычным наканаваннем усяго людства, і мы. колькі нас было. ёсць і будзе, вінаватыя за той адзіны грэх першае людзіны.
Нават найжорсткі з нас. Сталін, любіў казаць: дзеці за бацькоў не адказваюць.
Мне і сёння. праз тысячы год, бывае балюча, калі я згадаю. як Ты абышоўся з Адамам і Евай. Па сутнасці, Ты выкляў дзяцей (бо розумам яны і былі дзецьмі) за іх дзіцячую цікаўнасць. Выкляў і выгнаў у сцюдзёную завіруху жыцця.
Ведаеш. у мяне таксама ёсць малыя. Цяпер яны падраслі і трохі пачалі слухацца бацьку. А раней, што ні кажы, усё наадварот зробяць. I калі б я, сыходзячы з дому. паклаў навідавоку крамяны яблык. хай сабе no634 з папругай. то. мяркую, яблык не доўга б там улежаў.
Што тут казаць, было — так дапякуць. што лупцанеш пад гарачую руку. Але ж, натуральна, мне і да галавы не прыходзіла выкінуць іх на вуліцу і замкнуць дзверы. каб яны лямантавалі там у снегавой завеі. Як не прыходзіць гэта ў галаву ніводнаму нармальнаму чалавеку. А той, хто так зробіць. уважаецца сярод людзей нават не за злачынцу. а за вар'ята.
Злачынца можа пакрыўдзіць. згвалціць. забіць чужое дзіця. а са свайго здзекуецца толькі вар'ят.
Шкада. што я не псіхааналітык.
Толькі і без адмысловых ведаў бачна пэўная паталагічнасць Твайго духоўнага стану. Чаго вартае адно выпрабаванне Абрагама, а як Ты абыходзіўся з Ісусам?
Нематываванасць Тваіх паводзінаў. жорсткасць. садызм, а ў выпадку з Ісусам (паколькі Ён — гэта Ты) — мазахізм, даюць усе падставы залічыць Цябе да памысліва-агрэсіўных істотаў. небяспечных для чалавечае супольнасці.
3 гэтага вынікае пытанне: хто нас будзе судзіць у гадзіну Твайго Другога Прыйсця?
— Ты нас будзеш судзіць?!
Ты. які выгнаў дзяцей у сцюжу.
Ты, які патапіў амаль усё людства. усё жывое з немаўлятамі і ягнятамі сусветнай паводкай.
Ты. які ўшчэнт пабурыў Садом і Гамору з кожным вінаватым і кожным бязвінным.
Ты, які прапанаваў Абрагаму забіць свайго адзінага. любага сына.
Ты. які прамаўчаў у адказ на адчайны лямант Ісуса: “Ілі, Ілі! лама савахвані!”
Ты, які...
Зрэшты. каб пералічыць усё, давялося б ушчэнт высечы на паперу лясы і выскубці чарот да апошняе чарацінкі.
Пэўна. трэба было б не чакаць Другога Прыйсця. а даслаць Табе позву.
Каб толькі ведаць куды?..
Здаецца, Стэндаль казаў: Бога апраўдвае адно тое, што яго няма.
Ты — не хрысціянін.
Калі тут гаворыцца, што Ты — не хрысціянін, што ад хрысціянскай маралі Ты далей за найвялікшага з нявернікаў, то гэта тая праўда, большае за якую амаль не бывае...
— А Ніневія?
Так, Ты пашкадаваў Ніневію і сто дваццаць тысячаў яе жыхароў. Ты ўратаваў Ноя з сынамі, вярнуў Ёву (пасля нялюдскіх здзекаў) удвая багацця і здароўя... Можна яшчэ згадаць сёе-тое. але колькі ўсяго — хопіць пальцамі загарнуць. I кожная з тых дабрачыннасцяў праўдзілася не літасцю сэрца. а прыхамаццю сваволі ці ідэалагічным разлікам. Ты ніколі не ведаў дабрыні як нязмушанага памкнення да шкадобы грэшнага чалавека. I таму нічым іншым, як татальным насланнём, нельга растлумачыць атаясамліванне цябе з хрысціянствам... за выняткам таго выпадку. калі Ты аднойчы пражыў чалавечае жыццё чалавекам.
Той момант. з якога боку ні глядзі — надзвычай істотны. I аднолькава загадкавы. Хаця. мяркую. не аднаму мне жадалася б ведаць хіба адно:
— Што папраўдзе ссунула Цябе з нябёсаў на зямлю?
Кажуць. Ты прыйшоў да нас, каб надыктаваць новы закон да лепшага жыцця. Магчыма. Але ў папярэдняй сітуацыі — з Майсеем — Ты абышоўся без антрапаморфных хітрыкаў (хаця і не ўнікнуў аргументацыі цудам).
Кажуць. Ты прыйшоў да нас. каб на асабістым прыкладзе выкласці кодэкс паводзінаў чалавека гуманнага. Магчыма. Але Ты мог гэта зрабіць не калечачы падэшвы аб жарству. Як было ў цябе з Ёвам.
Кажуць. Ты прыйшоў да нас. каб прыняць на сябе пакуты за грахі нашыя. Магчыма. і — дзякуй. Але за чые грахі гаравалі сціжмы Тваіх бязвінных папярэднікаў. што гінулі забітыя. ссечаныя, на крыжах. вогнішчах, у лютым холадзе і голадзе. на каламутным ветры і пад спякотным сонцам?
Кажуць... Магчыма...
А мне чамусьці здаецца. што Ты прыйшоў пабыць разам з намі. каб хоць нейкі.м імгненнем свайго існавання прылучыцца да той гаротнай долі. якую Ты нам і наканаваў.
Іншыя запярэчаць — гэта зусім не так. але мне хочацца верыць, што аднойчы Ты адчуў сорам. Пякельны. невыносны сорам за тое. што вытварыў з Адамам і Евай, дапатопнай цывілізацыяй, Абрагамам, Ёвам. месцічамі Садома і Гаморы... намі ўсімі. якія былі, ёсць і будуць.
Табе было нялёгка вырашыць, што можна зрабіць. каб хоць неяк апраўдацца перад чалавекам за ўсё ліха, да якога Ты прычыніўся.
Ты яшчэ многае мог, але нават Табе было не па сілах выцерці тыя слёзы з вачэй. што ўжо павысыхалі самі...
Верагодна. былі іншыя варыянты. аднак Ты спыніўся на гэтым: пражыць чалавекам ад пачатку да канца. нічога не прамінаючы — ні задухі жаночага ўлоння. ні пякучае волі крыжа.
I вось аднойчы Анёл Гасподні паведаміў Язэпу:
— Язэпе, сыне Давідаў! He бойся прыняць Марыю, жонку Тваю. бо зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога.
Неўзабаве над Віфляемам запалілася зорка. а праз нейкі час у Гефсіманіі праспяваў певень...
Так, пасля Галгофы ніхто не скажа, што Ты пакутаваў меней ад каго з нас.
Ці лацвей нам ад гэтага? Але Табе, магчыма, палацвела. Ты не толькі ўсчыніў нам ліха. Ты і сам трываў і адольваў яго. I мы на гэта ніколі не забудземся. У той апошні дзень, калі вострае лязо прысуду будзе няўпэўнена вагацца над Табой. шукаючы справядлівага апірышча. нехта з нас узгадае словы пра "сем усямёра". якія Ты вымавіў. пэўна. зважаючы найперш на Сябе.
Ты — белы аркуш паперы, на якім я пішу гэтыя словы. Але з чаго тады цяжар нябёсаў і млосць у сэрцы?
А можа мяне не было, няма, не будзе?..
Хто я?
Альбо мяне не было, няма, не будзе
У нашую эпоху чалавек упершыню зрабіўся цалкам і поўнасцю праблематычным для самога сябе; ён ужо не ведае, хто ён, але разам з тым ведае, што ён гэтага не ведае.
Макс Шэлер
Частка першая АМАЛЬ ЛІРЫЧНЫ ЎСТУП
Дыяген шукаў з ліхтаром чалавека і не знайшоў. Потым шукалі іншыя і таксама не знайшлі.
Дык ці быў дзе і калі чалавек?
Людзей было шмат, усюды і заўсёды было шмат людзей. толькі ці быў хоць адзін чалавек?
Дакладней — ці быў чалавек?
Каб пэўна адказаць на гэтае запытанне. трэба напэўна ведаць: хто ён — чалавек? Але якраз гэтага ніхто не ведае.
Зболылага вядома, што ён — чалавек і што не ён.
Чалавек не камень. не дрэва, не жывёліна.
Чалавек не вада. не агонь. не эфір.
Чалавек не...
Чалавек адрозніваецца ад усяго астатняга і падобны адно да чалавека.
Да яго трохі падобныя малпа і Бог.
3 апошняга можна сёе-тое зразумець, што ёсць мал-
па і што ёсць Бог, але нічога не зразумець — хто ён, чалавек?
Хто не апазнаецца праз што.
Што — гэта тое, што выяўляецца ў значэннях рэальнасці.
Хто — гэта тое, што, мяркуецца, можа быць, але пра што невядома нічога пэўнага. бо яно не мае рэальных параметраў у рэальнасці, — усе ягоныя значэнні згорнутыя ў адну ўніверсалію. як адзіную сакральную падставу быцця і гісторыі гэтага хто.
Агульнае значэнне намысленага ў кантэксце трансцэндэнцыі хто і вылучанага зместам рэальнасці што да апошняй пары ўтойвала праблему, прадстаўляючы на запытанне хто ён, чалавек? — адказ: што ён чалавек. Таму праблема хто ён, чалавек? I ці ёсць чалавек як хто і па сёння здымаецца лагічнай падменай панятку хто на панятак што. Між тым, як ійто — гэта чалавек, згорнуты ў рэальнасць самога сябе, а хто — гэта чалавек, які пачынаецца за сваёй, згорнутай у ім самім рэальнасці і выяўляецца ўжо толькі ў перспектыве свайго сакральнага значэння.
Што ёсць чалавек? — вычэрпваецца значэннем тоеснасці чалавека свайму тут-быццю.
Хто ёсць чалавек? — адно пачынаецца за гэтай тоеснасцю і атаясамліваецца ўжо не ўласна з тут-быццём чалавека. а з самой наканаванасцю быць.
Пытанне пра хто — гэта. урэшце, пытанне дзеля аднаго адказу: чалавек жыве таму, што з’яўляецца жыць. ці ён з'яўляецца жыць таму. што яму наканавана зявіцца?
Кім, чым, адкуль, навошта наканавана — гэта не істотна да той пары, пакуль застаецца не апазнаным: наканавана альбо не?!
Зрэшты, у такім няпэўным стане сітуацыю можна было б пакінуць і надалей. каб у эпіцэнтры даўмення хто ён, чалавек?. не вярэдзіла ўласна-тужлівае: хто ён, я?
Калі я, персаніфікуючы праблему хто ён, чалавек?, пытаюся ў сябе: хто ён, я?. то ў адказ не чую нават рэха. Пытанне душыць само сябе моўкнасцю... 3 кожным наступным запытаннем моўкнасць робіцца ўсё больш зацятай і з яе глыбіні падымаецца агрэсіўнасць.
Калі пытацца доўга — не стае чым дыхаць.
Я ведаю, каб было чым дыхаць, не трэба лішне пытацца.
ЭРА ТАТЭМА, ЭРА МІФА
Напачатку было. што было. I нават слова не вылучала чалавека з татальнай аб'ектнасці ў аб’ект. прынамсі, напачатку. Татэмны чалавек быў роўны і родны каменю. дрэву. рыбе. зверу. птушцы... Ён быў, як усе. ён быў усім, і яго не было. як яго. Вольны ад самога сябе. ён жыў, як жыў, як жывуць вольнымі ад саміх сябе камень, дрэва, звер. птушка...
Аднак пры ўсёй аднолькавасці з усім. што ёсць чалавек меў тое. чаго не было ні ў кога яшчэ — здольнасць артыкуляваць наяўнае і з гэтага пазначаць і апазнаваць наяўнасць наяўнага як рэальнасць самога сябе. I хаця блізкі да першароду чалавек не надаваў сваёй адметнасці асаблівага значэння. яна патроху вылучала яго з татальнай аб’ектнасці ў аб'ект, які гэтай артыкуляцыяй фіксуе, запавольвае, утрымлівае і. нарэшце. выбаўляе з прамінання кругазвароту быцця Метафару ўніверсальнага існага.