• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

    Мяне няма

    Роздумы на руінах чалавека
    Валянцін Акудовіч

    Памер: 205с.
    Варшава 2023
    42.26 МБ
    Дыялогі з Богам
    Куды ні абярнуся, Ён заўсёды за спінай.
    Шалеючы, мармычу скрозь зубы:
    — Цябе няма.
    I адразу адчуваю хрыбтом цяжар нябёсаў. і сэрцу робіцца млосна.
    Хай сабе.
    Цябе няма. На каменных скрыжалях Майсей высек не дамову з Табой, а першую літаратурную містыфікацыю. Ён затлуміў нам галаву ўніверсальнай метафарай. і ніхто не даўмеўся запытацца Майсея: навошта Богу твая пісанка?
    Цябе самога пытацца дарэмна. Ты — маўчыш. Твой схарон у бязмоўі. Ты — толькі падстава для дыялогу...
    Чалавеку няма з кім гаварыць, ён страшэнна адзінокі. Ён спрабуе пазбыцца адзіноты. прамаўляючы да жанчыны, дзяцей, людства, але гэтыя словы стамляюць рэхам.
    I тады ён змаўкае і застаецца сам-насам. Цяпер яму няма з кім нават памаўчаць. акрамя Цябе. Затое Твае маўклівасці яму хопіць назаўсёды.
    Ты выбаўленне адзіноты.
    Але ты і самая вусцішная адзінота, якую толькі можна ўявіць.
    I таму я пытаюся: можа, Ты выдумаў мяне адно. каб самому ўнікнуць нуды? Можа. сапраўды Ты мяне вымавіў, каб было каму гаварыць з Табой?
    Ты — жорсткі і панылы Шахрыяр. які нудзіцца тысячагоддзі і не мае сну ні ўдзень, ні ўначы...
    — Ты і на гэта маўчыш?
    Я зважаю, што калі Ты слова. то ў кожным маім пытанні Твой адказ.
    Я зважаю, што Ты — толькі слова. і таму нязлосна пакепліваю з хітрыкаў Яна ("На пачатку было Слова. і Слова было ў Бога, і Богам было Слова"). Калі Слова было наперадзе Бога. то ўжо аніяк Яно ў Яго не магло быць, адно — наадварот.
    Мяне не вабяць антынамічныя формулы накшталт "Бог знаходзіцца ўва ўсім і па-за ўсім".
    Яна таксама не вабілі. і ў наступным сказе ён паспрабаваў выкруціцца з алагізму ("Яно было ў Бога спрадвеку"). Апошнім выкрунтасам Ян канчаткова заблытаў і сябе, і астатніх. А так добра пачынаў: ”На пачатку было Слова... і Богам было Слова".
    Слова, што тут казаць. — Бог. Цуд маўлення — найвялікшы з магчымых на гэтай скрані быцця. У параўнанні з ім нішто нават само стварэнне свету. He вымаўлены і праз маўленне не ўсвядомлены суплёт існага — нешта нагэтулькі жахлівае. што не мае (і не можа мець) роўнажахлівага слова... Узнікаюць і гінуць галактыкі. запальваюцца і згасаюць сонцы, плывуць над снягамі аблокі, туляцца ў пушчах звяры, а ў карчах рыбы... I ўсяго гэтага дзіва ніхто не заўважае. не трымае ў памяці, не беражэ да наступнага дня. і хаця свішча вецер, трушчацца камяні, рыкае звер. але вусцішная цішыня няўцямнасці пануе ўсюдна.
    Усё ёсць і нічога няма. Жудаснае відовішча.
    Як быццам я яшчэ не нарадзіўся, а ўжо памёр. I ўсе так, усё так — дазвання.
    Што існае без слова? Сказаць — нішто. значыць нічога не сказаць.
    Натуральна, Слова — Бог. Яно перастварыла вусцішную фантасмагорыю ў ветлую рэальнасць. і калі што абагаўляць. то нішто іншае, як Слова. Назваўшы Існае існым. яно выявіла яго наяўнасць для некага другога.
    Пакуль сусвет быў адно сам для сябе. яго не было. Усё. што ёсць, ёсць толькі таму, што яно ёсць для некага. Адам, надаўшы істотам ды існасцям імёны, вызваліў іх з вязніцы саміх сябе. I ўсё, што было — сталася Словам, а што не сталася Словам — таго не знайсці.
    Кожны раз, прамаўляючы нешта, мы прамаўляем Тваё Імя. Лаянка і мальба. споведзь і хлусня. патаемная думка і енк — усё Ты.
    Забі — Ты. Злітуйся — Ты. Мы — Ты. Я — Ты.
    Ты — Слова, персаніфікаванае ў слове Бог.
    Ты — абагаўленне магчымасці гаварыць. ведаць, разумець — жыць.
    Паўторанае за тысячагоддзі безліч разоў Тваё імя зацвярдзела ад дотыкаў вуснаў, а рэха матэрыялізавала прастору Твайго бытавання.
    Вызначаючы лёсы людзей. народаў і ўсяго людства. слова Бог само мацавалася чалавечай моцай. збіралася чалавечымі высілкамі ў магутную дзейсную волю.
    А пасля ўкрыжавання Ісуса яно набыло яшчэ важкасць маральнага абсалюту.
    Ты — толькі імя Слова.
    Але з чаго тады цяжар нябёсаў і млосць у сэрцы?
    Ты — слова Бог. Гэта напэўна. Аднак...
    Аднак, што было да слова? Ці ведае хто адказ на гэтае пытанне. ці ведаеш адказ на гэтае пытанне Ты?
    Магчыма. я дарэмна пакепліваў з Яна? Магчыма, Ты сапраўды быў "спрадвеку”? Але хіба Ты быў Богам, пакуль не стварыў прамень. верас. пчалу. мяне? Хіба Ты быў Богам, пакуль прывіднай зданню блукаў у суцэльнай цемрадзі бязмежжа ці недзе ў кутку Нічога, згарнуўшыся ў Нішто. няўцямна скуголіў, як засунутае ў мех шчанё?
    I калі мы ўсе знікнем. што застанецца ад Цябе? Кво-
    лае трымценне спарахнелага шматка Нішто ў ацвілым кутку Нічога?..
    — Маўчыш? Маўчы!
    Урэшце. адзінае. што я хацеў бы пачуць ад Цябе — гэта:
    — Чаму?
    I можа:
    — Навошта?
    3 якой такой патрэбы Ты раптам усхапіўся да працы, каб зрабіць прамень. верас. пчалу. мяне?..
    Я кленчу перад Табой і схіляю да масніцаў галаву перад Тваёй кемлівасцю. 3 нічога, з абсалютнага нічога, з сусветнага гвалту абсмактанай пустэчы ўзбіцца на ідэю Нечага. на ідэю формы — гэта... Калі я скажу. што гэта — геніяльна, мне першаму будзе няёмка за ўбоства чалавечае мовы.
    Са зместам, пагодзімся. ужо было значна прасцей, а што да тэхналогіі. то, мяркуючы па Тэксце, за выняткам апошняга акту тварэння. праблемаў увогуле не было.
    Але навошта Табе ўсё гэта было патрэбна?
    — Скажы!
    Можа. табе абрыдла быць Нікім і Ты вырашыў. што лепей памерці ў тварэнні аднойчы і назаўсёды, чым доўжыць яшчэ невядома колькі дурную бясконцасць панылага існавання?..
    I Ты памёр у чалавеку. як памірае скінутае з сяйва ў глебу зерне.
    Адам убачыў цябе ўжо старым, задаволеным сабой, але. па боскай меры. нямоглым. I гэты вобраз спрацаванага ціхамірнага дзеда на прызбе — адзіны ўспамін пра Цябе. які досыць выразна перадаваўся потым праз пакаленні.
    Пэўна, пачынаў Ты работу маладым і дужым, аднак, мабыць. не разлічыў моцы свайго духу і Адама ўжо давялося ляпіць рукамі з кавалка гліны. адно пахукаўшы трохі на пальцы. А Еве і хукання не засталося. Як парастак прышчапляюць да галінкі. так прышчапіў Ты скабу Адама да дрэва жыцця.
    Дарэчы, чаму гэта мы Цябе ўхваляем, чаму гэта Табе дзячым за жыццё? Нідзе няма нават згадкі на тое, што. ствараючы Адама і Еву, Ты меў намер растыражаваць іх да бясконцасці. Каб мы ўваходзілі ў Тваю задуму, то як зораў на небе Ты нарабіў бы людзей на зямлі. Але Ты палічыў, што даволі і гэтых двух. I вымыў рукі...
    А калі б Ева не аслухалася цябе?..
    I па сёння сярод хмызоў Эдэму бадзяліся б толькі два голыя чалавекі. лыпалі вачыма. пазяхалі раз-пораз і. казычучы адзін аднаго пад пахамі, па-дурному рагаталі, гэтым рогатам акрэсліваючы ўвесь змест быцця.
    He Табе, а ім, якія саступілі ў грэх, трэба дзячыць за тое. што мы ёсць, не Табе, а ім я абавязаны магчымасцю быць, баляваць з сябрамі. цягацца па высокіх гарах у салодкім прадчуванні вяртання на бацькаўшчыну. I не Табе, а ім я буду некалі дзячыць за магчымасць пазбыцца назаўсёды той бясконцай мітрэнгі. якую мы называем жыццём.
    He Ты — Грэх наш бацька.
    I ўсе мы ягоныя дзеці.
    Гэта так.
    Застаецца пачуць адказ на пытанне:
    — Чаму Ты дазволіў граху быць?
    Адно не кажы, што Ева сама зрабіла тое, што зрабіла. Смешна слухаць: без Твае волі і па-за Тваім веданнем здарылася самая вялікая падзея ў гісторыі людства...
    Яно з'явілася.
    Але якраз на гэтае пытанне, нават аказаўшыся, Ты, пэўна, ніколі не адкажаш. Бо наш грэх — Твой сорам. А можа. і нешта горшае. пра што далей...
    — А Ты пярэч.
    У нейкі момант Ты зразумеў, што Твая праца, лічы. была марнай. Што, зрэшты, нічога не змянілася ў параўнанні з тым. калі не было нічога. Мігцяць зоры. Гайдаецца Зямля, сноўдаюць па ёй розныя істоты, але нідзе нічога не адбываецца. Быццё быццам ёсць і яго няма. Яно здарылася аднойчы, а цяпер толькі прысутнічае ў прасторы, як прысутнічае ў гасцёўні карціна на ўспамін пра пэўны акт творчасці.
    Хаця параўнанне з карцінай, бадай, не зусім дакладнае. Лепей згадаем тэатр. дзе Ты рэжысёр і глядач у адной асобе.
    Напачатку Цябе ўсё бавіла: і велічныя дэкарацыі, і жвавыя статысты. і вабная гераіня побач з цнатлівым героем у багатым інтэр еры з размаітай квецені (“I гэта хораша". — раз-пораз паўтараў Ты).
    Але колькі можна глядзець буколіку, у якой ніколі нічога не адбываецца?
    Некалі Табе ўсё гэта абрыдла. Зусім верагодна, што калі б у цябе яшчэ заставалася моц жыццядайнага духу. Ты пабурыў бы гэты свет і зладзіў што-кольвек іншае, каб наноў уведаць асалоду творчага памкнення. Аднак ад той першапачатковай моцы. пэўна. ужо амаль нічога не заставалася. I Ты аднойчы падумаў. што зусім неабавязкова ўсё перарабляць ад пачатку. даволі будзе, калі з гэтымі лянотнымі, ні да чаго не здатнымі стварэннямі нешта здарыцца.
    3 імі ўвесь час нешта павінна здарацца! Тады статычнасць быцця зрушыцца са свайго пастаменту.
    і яно само закруціцца ў шалёнай віхуры пераменаў.
    Цяпер Табе заставалася вынайсці тое, што потым будзе вечна рухаць падзеі.
    Твая прыдумка з гледзішча чалавечае маралі была жахлівай! Аднак нават жахаючыся Тваёй жорсткасці. давядзецца пагадзіцца, што нічога роўнавялікага потым ні Ты, ні хто іншы не змог вынайсці.
    Новая канцэпцыя жыцця прадугледжвала замену пануючай у Эдэме тэорыі бесканфліктнасці на абвальную трагедыю.
    Гэта сёння мы, выгадаваныя бядой, успрымаем трагедыю як апалае лісце ўвосень — з абыякавым сумам...
    А я ўяўляю тагачасную сітуацыю. дзе ўсё кагадзе было створана і ніхто не ведаў. што значыць загінуць; не схавацца ў кустах на хвіліну, а знікнуць назаўсёды. Болып за тое — ніхто нават не здагадваўся. што гэта ў прынцыпе магчыма...
    3 жыцця прыдумаць смерць. як з нічога — форму...
    Гэтыя дзве Твае ідэі і прадвызначылі ўсе наступствы. Мы займелі тое. што маем. і, відаць. ужо будзем мець заўсёды. пакуль будзем нешта мець.
    Пэўна, калі ідэя смерці прыйшла Табе да галавы, Ты запляскаў у ладкі ад захаплення самім сабой.
    Узяў рыдлёўку і пасадзіў на самым бачным месцы Эдэму дрэва ведання і ліха.
    А каб прыспешыць падзеі. падбухторыў гада.
    Ува ўсім гэтым абы як. наспех злепленым сцэнары выгнання Адама і Евы з жыцця ў смерць мяне засмучае не слабая драматургія, а нікчэмная годнасць —
    Твая.
    Ты ўсведамляў, што робіш. і таму не адважыўся без хаця б якой прычыны адчыніць браму Эдэму і сказаць як ёсць:
    — Ідзіце адсюль. Жывіце самі. пладзіцеся і памірайце.
    У Цябе не хапіла мужнасці ўзваліць на сябе адказнасць за ўтворанае Табой і Ты вырашыў перакласці яе на плечы першалюдзей. абвінаваціўшы іх у непаслухмянасці.