Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
42.26 МБ
He розумам, дык чуйным звярыным нутром Усяслаў ведаў: ні княжацкі пасад. ні нават Сафійка не дапамогуць Полацку стацца тым месцам, дзе можа быць ускрыленай ідэя Мінска: і зноў кідаўся шукаць патрэбу. "Усяслаў... на кані паімчаў да горада Кіева і даткнуўся дзідаю да кіеўскага залатога пасада. Адтуль скочыў зверам дзікім. Апоўначы з Белграда ахутаўся сіняй імглой. а на раніцу, узняўшыся. браму стракалам адчыніў Ноўгараду. разбіў Яраслаўлеву славу і скочыў ваўком да Нямігі з Дудутак”.
Нечалавечая відушча Усяслава ўрэшце вызначыла каардынаты Нямігі... але. падобна, не ў той дзень. не ў той час прыскакаў ён на гэтыя берагі. He было яму калі агледзецца, прыслухацца, сокалам шнырнуць у астральныя нябёсы. кратом абмацаць трывалішчы катакомбныя, каб пераканацца — Тут... Трэба было не адкладваючы кроў праліваць. "На Нямізе снапы сцелюць галовамі. малоцяць цапамі сталёвымі. жыццё кладуць на таку. душу веюць ад цела. Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны, засеяны былі касцямі сыноў рускіх”.
Вялікая кроў заўсёды значыла пра невыпадковасць. абранасць таго месца. дзе яна пралілася. Толькі не прамінем іншага: берагі Нямігі “не дабром былі засеяны. засеяны былі касцямі сыноў рускіх". Ці не гэтая крывавая багна. ці не гэты буралом касцей на шмат стагоддзяў сталіся патаемнай прычынаю забароны.
рашучага табу на здзяйсненне ідэі Мінска там, дзе ёй было наканавана здзейсніцца?
Увогуле я скептычна стаўлюся да містыкі і таму не маю намеру разгортваць гэтую выпадковую тэзу. Аднак, разам з тым, не магу зусім пазбегнуць думкі аб нейкай ірацыянальнасці таго. што далей будзе адбывацца з Мінскам: на працягу стагоддзяў у ягонай ролі паспрабуюць сябе не толькі Полацк. Вільня, Горадня, Смаленск... але і шмат хто яшчэ... і толькі Мінск не выкажа аніякага жадання пачуць голас наканавання. што гучаў побач. Мінск стаіўся ў марудзе штодзённых турботаў, і нават статус губернскага горада Расейскай імперыі не вызваліў яго ад звыклай перасцярогі ад магчымасці незнарок вытыркнуцца з роўні звычаёвасці. Ужо ў XX стагоддзі. калі яму відавочна не было куды падзецца ад неабходнасці вызначыць інтэграл беларускага шляху, ён паспрабуе ўхіліцца гэтай мітрэнгі на карысць Вільні, Смаленска, Віцебска, Горадні і нават Магілёва (дзе на запас быў збудаваны яшчэ адзін Дом Урада).
Такое ўпартае не-хаценне магло б сведчыць пра неадпаведнасць места той місіі, што на яго ўскладаецца, каб не ўвесь папярэдні гістарычны досвед. які люструе марнасць намаганняў іншых вылучыцца ў гэтай якасці. Здаецца. пытанне паўстала рубам: альбо Мінск, альбо — ніхто.
Няўдалыя спробы каго б там ні было раней спраўдзіць ідэю Мінска. пэўна. можна растлумачыць на грунце розных падставаў: містычнай (наканаванне), гістарычнай (логіка падзеяў), дыялектычнай (перманентнае адпрэчванне), адной з культуралагічных (смерць пасіянарнасці) і другой (смерць культуры), а да таго ж эканамічнай, палітычнай і г.д. Запрапануем
у суплёт да іх версію белетрыстычна-геаграфічную... Полацк. Вільня, Горадня. Смаленск... не маглі настала замацавацца ў якасці "легітымнага" прадстаўніка гэтай прасторы таму, што знаходзілі сябе на перыметры этнаграфічнага дыскурсу: яны намагаліся стацца цэнтрам, уладкаваўшы сабе месцішча на мяжы. ускрай абшару бытавання этнасу. 3 чаго замест гарманізацыі той прасторы, ад імя якой яны выступалі. атрымлівалася яе дэфармацыя, сцягванне цэнтра з належанага яму месца на перыферыю. амаль у замежжа. Таму. натуральна, цягам бытавання яны выяўлялі не экзістэнцыю прыналежнага да іх абшару. а морак нічыйнай мяжы.
Можа падацца нават дзіўным. але гэта. мабыць. так: наш край ніколі не меў цэнтра (“сталіцы"). Тыя месцы. што ім пазначаліся. сутнасна, ды і з-местам, амаль не сягалі за меру намінатыўнага, аб чым, акрамя іншага. сведчыць надзвычай важкая роля беларускага мястэчка ў кожную гістарычную пару. Феномен беларускага мястэчка, пэўна. і тлумачыцца тым, што ў нас мястэчку трэба было браць да выканання многія функцыі. якія ў іншых краінах звычайна выконваў "цэнтр”.
Найбольш наглядна аблуду намінатыўнасці люструе Вільня — горад-падман. горад-пастка, фатальны горад з яшчэ. здаецца, не вычарпанай для беларусаў усёй згубаю.
Вільня стагоддзямі дражніла нас надзеяй, што ў яе асобе мы маем Мінск. і мы ўва ўсе тыя стагоддзі, забыўшыся на іншыя магчымасці. ляцелі на святло яе ліхтароў — і натыкаліся на нябачную перашкоду... а тыя, хто не адступаўся перашкоды. як Каліноўскі. абпальвалі тут крылы і ападалі мёртвымі на дол.
“0, Вільня, крывіцкая Мекка! Ці варта прарока ты стрэць?" — сумняваўся паэт. Але вядома. што рыта-
рычнае пытанне — гэта форма адказу на зусім нерытарычнае пытанне, у нашым выпадку: дзе Медына, а дзе Мекка?
Вільня не была вартай сваіх прарокаў, і яны, завабленыя туды падманам. неўзабаве пачыналі разумець усю аблуду гэтага абыякавага да каго б ні было Me­era. і кідаліся прэч... Скарына, Міцкевіч, Купала... (мноства)...
Забыцца. як мага хутчэй забыцца на гэтага “гораду чароўныя прынады". пакінуць Вільню для сантыментаў, экскурсіяў. эміграцыі. архіву няспраўджаных праектаў. дзе найвялікшы з няспраўджаных — яна сама.
Няма Мінска акрамя Мінска. У 1918 годзе Мінск у якасці цэнтра этнанацыянальнага дыскурсу мог яшчэ падацца за выпадковасць хаця б таму, што разам з ім у гэтым значэнні спрабавалі здзейсніцца іншыя месты (Смаленск, тая ж Вільня), але сёння ўжо можна здагадацца: нідзе, акрамя як тут, на берагах цяпер зніклай Нямігі, не магла быць аб'яўленай і спраўджанай БНР. пасля БССР. а цяпер Рэспубліка Беларусь; нідзе яшчэ як тут, распушчаны па вёсках і мястэчках дух (эйдас, геній) нацыі не змог бы сабрацца ды настала атабарыцца і тым самым перапыніць бясконца-бязмэтнае валацужніцтва ідэі Мінска паўз перыметр краю...
Нарэшце этнаграфічная прастора намацала і зацвердзіла сярэдзіну самой сябе!.. 3 чаго адразу паўстала раўнаважнасць незбалансаванага змесціва, якое адсюль даволі хутка пачало набываць форму з прычыны крышталізацыі структуры. абумоўленай узаемадачыненнямі цэнтра і перыферыі.
Беларусь, як цэльнае культурнае, эканамічнае. палітычнае і трансцэндэнтнае ўтварэнне. немагчы-
ма без фармулюючага гэтае ўтварэнне Мінска. Але тут адразу ўзнікае пытанне: а ці магчымы Мінск (скажам, як Вільня) без Беларусі? Ці верагодны быў Мінск у наканаваным яму месцы і наканаванні раней. чым з крэваў, русінаў. ліцвінаў ды іншых не адбыліся тыя, каго мы цяпер называем беларусамі. не адбылося тое, што мы цяпер пазначаем словам Беларусь?
Калі я пачынаю так думаць, то пакрысе ніцуецца здагадка. што Мінск не мог стацца Мінскам, пакуль пашкамутаная і шмат дзе прагнілая прастора бытавання этнічных папярэднікаў беларусаў не згарнулася ў нешта цэласнае згодна новай таясамасці. якая ўжо і заклікала гэтае места абазнацца ў значэнні яе цэнтра. 3 апошняга вынікае. што я. можа, дарэмна містыкаваў абыякавасць Мінска да сваёй прадвызначальнасці ў папярэднія эпохі. як, магчыма. не зусім узважана папікаў іншыя месты ў іхных вымогах хапацца не за сваю ношу.
Усяму свая пара. Дамо веры гэтаму адвечнаму мудраслоўю і ў згодзе з ім заўважым. што нягледзячы на кагадзе ўжытае слова "таясамасць". пару нашага гістарычнага існавання магчыма было б слушна падзяліць на дзве эры. і другую. якая пачалася пасля татальнага мораку XVII-XVIII стст.. чытаць не толькі як новую гісторыю адной той самай нагоды. але як і гісторыю новага этнасу, бо, пэўна, беларусы — гэта ўжо нешта іншае ад крэваў, русінаў, ліцвінаў... узятых як кожны паасобку. так і агулам. А Беларусь нешта зусім адрознае ад усяго. што было раней на гэтых абшарах.
Мінск — сталіца Беларусі.
Паспрабуем паставіць у прапанаванай сінтаксічнай фігуры на месца Мінска што заўгодна: Полацк. Горадню, Магілёў, Смаленск, Вільню...
Да прыкладу:
Горадня — сталіца Беларусі.
“Няпраўда". — першае, што прыйдзе да галавы і выгукнецца сэрцам. — “Няпраўда. Так быць не можа. бо так не можа быць". Мы гэта, як звяры бяду, адчуваем нутром. Занадта шмат на гэтай прасторы ладзілася канструктыўных хімераў, якія неўзабаве асыпаліся. здавалася б. без дай прычыны, калі гэткай не лічыць адсутнасць повязяў з сакральным прызначэннем.
Мінск — падстава як гарманізацыі. так і легалізацыі этнічнай прасторы. У гэтай якасці ён застанецца і будзе — да таго часу, пакуль нацыя і дзяржава будуць хоць нешта значыць для чалавека. А як толькі гэтае значэнне страціць сваю актуальнасць, Мінск зноў перакінецца ў Менск. змарнее, сцішыцца. атухне ў марудзе штодзённых турботаў... Зрэшты, гэтую сумную перспектыву цяпер нават марна выглядаць — залішне яна адцягненая і паэтычная. Лепей абернемся да яшчэ блізкай мінуўшчыны і звернем увагу на міграцыю 1950-1970-х гадоў. калі ў насцеж расчыненыя брамы места пацягнулася беларуская вёска і яе коштам Мінск упершыню за апошнія колькі там стагоддзяў стаўся горадам. дзе жывуць пераважна беларусы. Згаданы факт надзвычай важкі ў нашым аповедзе. бо без гэтага “сена на асфальце" і ў аб'яўленым значэнні сакральная роля Мінска заставалася б толькі дэкларацыяй. і невядома калі і як з гэтага дэкларавання атрымалася б нешта вартае...
Мы перабіраліся ў Мінск з вёсак і мястэчак зусім не дзеля таго. каб тут гартаваць сваімі лёсамі трансцэндэнтную ідэю ўскрыленай Беларусі. Мы ехалі сюды. каб мацаваць свае лёсы моцай вялікага горада, і нам не да галавы было нешта абстрактнае. што хавала-
ся ў "шолаху моўкнасці" гэтай прасторы... Мы патроху асвойвалі геаграфію вулак і пляцаў. абвыкаліся сярод гжэчных словаў і фацэтных завядзёнак. прыстасоўвалі сваю хаду і думкі да стылізаваных пад спех рытмаў, каб неяк аднойчы заўважыць: Мінск робіцца ўсё болей падобным да нас саміх. да ўсёй астатняй Беларусі і. па сутнасці, няма тут нічога такога, чаго б не было ў Коўзунах, Свіслачы, Тураве... Бадай што менавіта з гэтай заўвагі спакваля ўзнікла запатрабаванае логікай пытанне: калі ў Мінску няма нічога такога. чаго б не было там, дзе мы былі раней. то што гэта такое — Мінск? У пошуках тлумачэння не магла не з'явіцца думка: а можа Мінска як Мінска няма. можа. ёсць толькі пэўная каардыната. пазначаная межамі кальцавой дарогі, заасфальтаваная паверхня, і мы на гэтай паверхні як адзіная рэальнасць горада. якая была пакліканай сюды. каб вымкнуць з кантынууму ідэальнага трансцэндэнтную задуму і абазначыць яе збегам нашых лёсаў на покрыве штодзённасці?