Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
Аднак ёсць нешта ў чалавеку (ці нечага не дадалося веры?). што замінае яму назаўсёды задаволіцца быццём без пытання. Час ад часу гэтае "нешта" пачынае смылець і тады зноў чуецца адвеку нязбыўнае: хтоя?
Частка Другая АБЛУДА СЭНСУ ЖЫЦЦЯ
Уласна, пытанне хто я? паклікаецца з моўкнасці досыць рэдка. звычайна яно застаецца ўтоеным у праблеме сэнсу жыцця як у сваёй неразгорнутай абгортцы. якая для прафаннай свядомасці выдае сябе за займеннік сакральнага хто я?
Прынамсі, такой бачыцца сітуацыя на першы погляд, дакладнасць якога лёгка падмацоўваецца тым, што “генеза" падмены хто я?сэнсам жыцця можа быць без асаблівых інтэлектуальных высілкаў выведзены з нястрымнага жадання я-чалавека ўведаць, калі не патаемнае хто я?, то хаця б яго прафаннае “альтэр эга". якое месціцца "навідавоку” (у суплёце ідэальных ідэяў ці, зніжана, сярод этычных, сацыяльных і пабытовых імператываў) і таму можа быць у нейкай меры зразуметым і спасцігнутым.
Аднак у сюжэце стасункаў паміж хто я? і сэнсам жыцця, здаецца, прыхаваная зусім іншая ад той, што бачыцца на першы погляд, фабула. Пазней мы яе паспрабуем разгарнуць відавочна. а пакуль толькі зазначым. што, магчыма. тое. дзеля чаго жыве я-чалавек (сэнс жыцця) і ёсць тым, хто жыве дзеля гэтага. (Пра нешта падобнае ёсць згадка ў Святым Дабравесці паводле Мацвея: “Дзе скарб ваш. там і сэрца вашае будзе”.)
Хаця пачнем мы. як быццам. нават з адваротнага...
У досведзе чалавека няма хоць якіх, хоць колькінебудзь пераканаўчых аргументаў на карысць таго, што персаналізаванае існаванне ў кантэксце быцця існага мае нешта. што неўнікова сведчыла б на карысць нейкага сэнсу жыцця.
Пра тое, што сэнс жыцця анталагічна не ўгрунтаваўся ў існасць чалавека. сведчыць нічым не ўтаймаваная фантасмагорыя тых сэнсаў, на якія чалавек арыентуецца, і, што больш аглядна. неістотнасць наяўнасці хоць якога сэнсу ўвогуле.
Адсутнасць сэнсу ў жыцці я-чалавека не з'яўляецца для яго рэальнай праблемай. Я-чалавек аднолькава інтэнсіўна існуе і тады, калі быццам ведае сваё “сакральнае" прызначэнне, і тады, калі не ведае яго.
Увесь гістарычны вопыт сведчыць. што логіка прысутнасці я-чалавека ў быцці не абумоўліваецца логікай разумення гэтай прысутнасці. У кантэксце існавання існага я-чалавек нічым не адрозніваецца ад расліны ці жывёлы: ён жыве таму, што з'явіўся жыць. (I знікае таму, што з явіўся.) Але ні ягонае з'яўленне, ні ягонае знікненне не залежаць ад таго, у сістэму якіх намысленых каардынатаў ён дастасоўвае сваё жыццё. Да таго ж сутнасць ягонага жыцця ў значэннях існавання ад гэтага таксама не залежыць. Яно. як у расліны ці жывёліны. нічым не зарыентавана на нешта яшчэ. акрамя як на прысутнасць у жыцці.
Пра тое. што ў персаналізаванага існавання няма нейкага іншага ад існавання сэнсу жыцця гаворыць (акрамя шмат чаго яшчэ) як “інстытут смерці" ўвогуле. так і — лакальна — непарыўная адвеку чарга самагубстваў і адтуль жа бясконцы гвалт над чалавекам у самых розных формах — ад індывідуальных забойстваў да сусветных войнаў: гвалт, які не здолелі перапыніць ні табу (эра Татэма), ні этычны кодэкс і сацыяльны закон (эры Міфа і Тэксту).
Калі б я-чалавек не проста прысутнічаў у быцці як адна з формаў існавання існага, а прысутнічаў з нейкай уласнай я-чалавечай мэтай, выяўляў сваёй прысутнасцю нейкі іншы ад свайго існавання сэнс, то тады гвалт над я-чалавекам якімсьці чынам карэктаваўся б на гэтае яго метазначэнне. А паколькі ніколі нішто не адсланяла я-чалавека ад смерці, у тым ліку і гвалтоўнай, то цяжка ўхіліцца ад канстатацыі, што я-чалавек не мае каштоўнасці большай (нейкай метакаштоўнасці) за сваё існаванне.
Тады адкуль гэтае вярэдлівае пытанне пра сэнс жыцця. калі яно не вынікае з логікі і запатрабаванняў
непасрэднага існавання, якое цалкам задавальняецца само сабой?
Відавочна, што праблема сэнсу жыцця — гэта праблема не існавання я-чалавека. а праблема ягонага мыслення. якое ніяк не адбіваецца на жыцці як адбыванні жыцця. Калі б праблема сэнсу жыцця раптам выпала з інтэлектуальнага дыскурсу а-рэальнасці, то ландшафт гэтага дыскурсу, напэўна, перамяніўся б кардынальным чынам. але ў ландшафце існавання я-чалавека з гэтай нагоды не ссунулася б ні адна канцэптуальная для існавання парадыгма.
Іншая рэч, што калі праблема сэнсу жыцця трапляе ў кшталт той ці іншай ідэалогіі і трансфармуецца там у нейкі ідэалагемны імператыў, то тады яна найістотным чынам уплывае на фармаванне гісторыі падзеяў, што ўрэшце непасрэдна кранае кожнае персаналізаванае існаванне. Сэнс жыцця, атаясамлены з вераю ў Словабога, два тысячагоддзі рашуча ўздзейнічаў на ідэалагемны змест і нават тэхнагенны абрыс еўрапейскай цывілізацыі. Але што ад гэтага перамянілася ў самой логіцы я-існавання? 3 тым ці іншым богам (як сакралізаваным сэнсам жыцця) ці ўвогуле без яго, я-чалавек меў бы тое, што мае. — калі не зважаць на форму маральных канонаў і вектары тэхнакратычных стратэгіяў.
Аднак вызначыўшы, што сэнс жыцця не з'яўляецца нечым анталагічна ўгрунтаваным у існасць чалавека. нейкай яго неад'емнай экзістэнцыйнай прыналежнасцю. мусім узяць пад увагу і тое, што сваёй наяўнасцю разбэрсаны, пераменлівы, неакрэслены сэнс жыцця. калі ён зведзены ў нейкую выразную сукупнасць, ставіць пад пытанне існаванне як галоўную каштоўнасць чалавека.
Калі б існаванне чалавека было забяспечана само сабой як сэнсам самога сябе. калі б яно было самадастатковым, экзістэнцыйна і ідэалагемна самазавершаным у самім сабе, то тады наўрад ці я-чалавека неадпрэчна вярэдзіла пытанне пра сэнс ягонага жыцця.
3 апошняга. падобна. вынікае, што існаванне як прысутнасць у быцці, таксама не ёсць той самадастатковай каштоўнасцю, якая б цалкам задавальняла я-чалавека, прынамсі такой каштоўнасцю яно з'яўляецца далёка не заўсёды і таму я-чалавек шукае свайму жыццю падставы ды абгрунтаванні за прасторай самога сябе... Але чаму. не маючы большай за сваё існаванне каштоўнасці, я-чалавек шукае "свой скарб" дзе заўгодна. толькі не ў самім сабе?
НАВОШТА ЧАЛАВЕК CAM САБЕ ПАТРЭБНЫ?
Само гэтае пытанне і нават яго пазначэнне заўсёды праміналася ўвагай. Пэўна. з гэтага нешта мусіць вынікаць?
Зрэшты, у тую пару. калі не было дзе і з чаго паўставаць праблеме чалавека ўвогуле, натуральна, не магло быць і размовы пра прычыны патрэбы я-чалавека ў самім сабе. Як не было месца рэфлексіям з гэтай нагоды і тады. калі я-чалавек належаў Богу.
Створаны Богам я-чалавек з’яўляўся ўласнай патрэбай Бога і разам з тым сам быў боскай кропляй, апалай на зямлю з нябёсаў. У нейкі момант дух гэтай кроплі перасягаў у адваротным кірунку ўсе дзевяць нябесных сфераў і апынаўся ў Эмпірыі — жытле Бога. дзе і ўтаймоўваўся, мабыць, назаўсёды.
Пазней у ідэалагеме "я-чалавек — патрэба Бога"
Бог мяняўся на “дзяржаву", "нацыю”. “грамадства", "сям'ю", тую ці іншую адцягненую ідэю. мэту (прыкладам — камунізм), але сутнасць сітуацыі. наўзбоч усіх гэтых пераменаў. выяўлялася той самай — я-чалавек заставаўся аб'ектам патрэбы нечага. што было па-за ім. I сам сябе ён не разумеў інакш. як прыватнай належнасцю адцягненай ад яго самога нейкай універсальнай патрэбы: не разумеў інакш нават тады. калі ўжо суб’ектывізаваў. а потым і экзістэнцыяваў сябе.
Адсюль, са сваёй "сакральнай" належнасці да нечага ўніверсальнага іншага, а не да ўласнага. сінгулярнага “я”, я-чалавек і выбудоўваў сабе сістэму вартасцяў (сэнс жыцця). якой ацэньваў каштоўнасць ды ісціннасць свайго адбывання быцця.
Пэўна ж, такая ўпартая няўвага я-чалавека да значэнняў самога сябе для самога сябе зусім не выпадковая, і няўхільна падсоўвае да думкі аб адсутнасці ў чалавеку хоць нейкіх значэнняў. якія маглі б сведчыць пра наяўнасць у ім каштоўнасцяў большых за тыя. што абумоўленыя ягонай прысутнасцю ў існым. Верагодна. гэтую сітуацыю можна было б адразу заакцэнтаваць і разгарнуць. але ёсць "сёе-тое", што замінае гэта зрабіць адразу.
Рэч у тым, што хаця стратэгіі інтэлігібельных рэфлексіяў я-чалавека ў пошуках сэнсу жыцця скіраваныя вонкі, туды. дзе яго самога непасрэдна няма, але ўласнае жыццё я-чалавека як канкрэтнага біясацыяльнага феномена татальна абумоўленае клопатам пра сябе нават у тых выпадках (не кажучы пра ўсе астатнія). калі для самога я~чалавека гэты клопат застаецца закамуфляваным у той ці іншай ідэалагеме.
Клопат пра сябе — неад'емная якасць я-чалавека і яго найбольш выразная характарыстыка. У гэтай
ягонай якасці. як у эпіцэнтры існавання, сыходзяцца і біялогія, і сацыяльнасць, і ідэалогія. У рэшце рэшт, інтэнсіўнасць і чын клопату пра сябе вымалёўваюць фігуру “Я” чалавека. Калі пакарыстаць з бязмежна адкрытай для бясконцых інтэрпрэтацыяў дэкартаўскай формулы. то можна сказаць: “Я забяспечваю сябе. значыць. я існую”. Забяспечваю сябе як энергіяй існавання. так і самім сабой. Прытым, другое ці не больш істотнае за першае. бо клопат пра сябе — гэта нешта іншае ад шапенгаўэраўскай волі да жыцця, і хаця ён пэўным чынам звязаны з універсальнай вітальнасцю ўвогуле, а звыш яе — эгаізмам як патрэбай гэтай вітальнасці менавіта для мяне самога.
3 апошняга, быццам, можна зрабіць выснову, што ў я-чалавеку маецца нешта, што запатрабуе яго для яго самога. Але перш, чым пагадзіцца з такой версіяй, паглядзім, ці не ёсць гэтая патрэба сябе як толькі сябе агульнай якасцю ўсяго біялагічна жывога.
Усё жывое. што аб'яўляецца да жыцця. жадае быць. заставацца ў жыцці, прынамсі. не імкнецца да смерці, унікае яе заўсёды. калі ў патэнцыі ёсць хоць нейкая магчымасць. I гэта як найлепей сведчыць, што існаванне для жывога мае ці не абсалютную каштоўнасць. (Тут мы прамінаем увагай "інстынкт смерці” сумесны з “інстынктам жыцця”, бо гэтая бінарная апазіцыя ляжыць у іншым вымярэнні праблемы я-чалавека.)
Уніканне смерці жывым — навідавоку. Але нас тут цікавіць другое: тая ці іншая біялагічная структура пад прымусам волі да жыцця імкнецца толькі да жыцця ці толькі жыццё мае сэнс адно тады, калі яно забяспечвае гэтую структуру магчымасцю быць як быць менавіта тым, чым яна ёсць?
Падобна. мы яшчэ не хутка зможам верагодна
сцвярджаць пра экзістэнцыйныя стасункі з быццём адрозных ад чалавека біялагічных структураў. Пакуль нам застаецца адно меркаваць. што для расліны ці жывёлы жаданне быць як быць і жаданне быць сабой сінкрэтычна паяднаныя ў параметрах той біялагічнай формы, якую яны з сябе ўяўляюць. Што да ўласна чалавека, то тут таясамасць быць як быць і быць самім сабой разасобленая разуменнем сябе як "суб’екта": я-чалавек не проста хоча быць. а хоча быць тым, што ён ёсць.