Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
42.26 МБ
Я-чалавек без гіпатэтычнага Нешта — вось што.
з аднаго боку, цікавіла мяне ў гэтым эсэ. А з другога я-чалавек без феномена чалавека (наколькі гэта магчыма ў прынцыпе).
Феномен чалавека і я-чалавек — гэта рашуча розныя падзеі. Калі карыстацца фальклорным параўнаннем, то феномен чалавека — гэта дрэва, а я-чалавек — лісток на гэтым дрэве. Дрэва — гэта не лісток, а лісток — зусім не дрэва. I хаця лісток немагчымы без дрэва. у лістка і дрэва дзве розныя сутнасці. два розныя зместы быцця і. верагодна, два розныя сэнсы ў быцці.
Дык вось. тут мяне найперш цікавіў не той, хто пасадзіў дрэва і нават не само дрэва. а лісток на ім. Адзін асобны ці кожны паасобку.
Мая цікаўнасць зразумелая. Я сам — лісток, і неўзабаве восень... Дрэву яшчэ быць тысячагоддзі. і не адну тысячу вёснаў на ім яшчэ будзе шапацець лістота... А я ўсё часцей паглядаю на дол. Адтуль пад ранак ужо цягне холадам. і я пачынаю разумець. што ў лістка і дрэва розныя наканаванні: дрэву наканаваны лёс. лістку — толькі доля.
Можа яно і добра. што ад вясны да восені лісток мысліць і пачувае сябе дрэвам.
Можа яно і добра, што я-чалавек тоесніць сябе з феноменам чалавека. бо з гэтага ён мае хоць нейкі аптымізм быцця.
Мною жыццё не вершыцца. — кажа ён. I яму лягчэй адыходзіць у невараць.
Але не толькі знікаць у небыцці — быць у быцці яму лягчэй і весялей. калі ён атаясамлівае сябе з усёй гісторыяй людства, з усёй культурай і цывілізацыяй, з усім мысленнем і ўсім эмацыянальным досведам... Які я вялікі і магутны. які я разумны і здольны, — ду-
мае задзіночаны з усім людскім я-чалавек і пачувае сябе трохі бясконцым і трохі вечным... I затым, з гэтага ўяўнага пачування, пачынае выдумляць сябе ўжо зусім бясконцым і назаўжды вечным...
Вядома, пры жаданні можна цешыць сябе рознага кшталту містычнымі надзеямі на працяг свайго бытавання ў іншых вымярэннях. светах, быццях альбо матэрыялістычнымі версіямі пра прысутнасць у целе будучыні вартымі рэшткамі сваёй практычнай дзейнасці, уласнай духоўнай энергіяй ці хаця б нашчадкамі роду, але як у гэтых, так і ў мностве іншых варыянтах самых мудрагелістых прыдумак я-чалавек як цэлае анігілюецца і пераходзіць у іншую якасць. I калі нават гэтая іншая якасць, згодна праекту прыдумкі, не паглынае наўсцяж я-чалавека, а ўтрымлівае нейкія прыкметы ягонай экзістэнцыі. то ўсё гэта ўжо неш та прынцыпова адрознае ад таго. чым быў я-чалавек... Зусім не тое, чым ён быў...
Аднак нават такое нішчымнае суцяшэнне. якое абапіраецца на гіпатэтычную магчымасць "перасялення" калі не ўсяго я-чалавека. то хаця нейкага яго элемента ў вечнасць. выдае на суцяшэнне дзеля суцяшэння. Рэч не ў тым, што няма куды перасяляцца — няма што перасяляць. Я-чалавек рэалізуе ў тут-быцці сябе як экзістэнцыйную магчымасць самога сябе — цалкам. Напрыканцы ў ім не застаецца нічога з таго. што патрабавала б яшчэ аднаго ці некалькі тэрмінаў быцця. тым болей — вечнасці. Напрыканцы я-чалавек дасягае не толькі мяжы свайго розуму, краеня сваіх жаданняў. але і скрані магчымасцяў сябе ўвогуле. Няма ў ім чаму жыць далей нават тут, дзе ён цяпер жыве. Ягоны патэнцыял ім пазначанай прасторы вычарпаны. Дзейна. біялагічна, сацыяльна. інтэлігібельна...
Быць — гэта значыць адбыцца. Цалкам.
Праз дарогу ад хаты, дзе я нарадзіўся і вырас. за высокім каменным мурам пачыналіся старыя зарослыя могілкі. Як толькі мне было дазволена перабягаць праз дарогу, увесь вольны час я бавіў з сябрукамі на могілках. Яны былі для нас дзіцячай пляцоўкай. садком. піянерлагерам. стадыёнам... Там мы гулялі ў хованкі. індзейцаў, футбол, карты... Пазней там сустракаліся і гулялі з дзяўчатамі... На ўжо ледзь прыкметных магільных капцах добра спелі суніцы. Яны былі буйнымі і салодкімі. Больш буйнымі і салодкімі за звычайныя — ці гэта нам толькі здавалася. бо патрэбна была пэўная адвага. каб ласавацца ягадамі з капцоў над дамавінамі. хай сабе і спарахнелымі.
Могілкам было некалькі стагоддзяў, і пад нашымі нагамі спрэс пластаваўся чалавечы прах. Але калі не лічыць рэшткаў збуцвелых каменных крыжоў ды плітаў і рудых ад іржы жалезных агароджаў, запакаваных у густое кустоўе. то гэтае месца нічым не адрознівалася ад старога парку ці вячыстага лесу, паколькі ніхто ўжо не памятаў пра тых — пад дзірванам...
Хто быў. а хто не быў?! Нехта быў — гэта адзінае. што мы ведалі. Бадай нават не Нехта, а ўсяго толькі Нешта... Нешта было тут, адбывалася. і ў гэтым адбыванні нечага неяк прысутнічалі тыя. над сатлелым прахам якіх цяпер раскінулі свае шаты ліпы ды ясені...
Напэўна. мне не трэба было гойсаць па напластаваннях праху, скакаць праз здзірванелыя магільныя капцы, есці жменяй сакавітыя суніцы. мілавацца з дзяўчынай на заімшэлых магільных плітах... Напэўна. мне не трэба было перабягаць праз дарогу на могілкі і тады я разам з іншымі суцяшаў бы сябе. што
не знікну дазвання ў невараці. а нейкім чынам перабяруся ў наступнае быццё...
Але я залішне доўга бавіўся на старых могілках, каб не памятаць. ува што згортваецца жыццё чалавека, чым і дзе яно вершыцца. I таму, калі закарцела спытацца пра самае кранальнае — што ёсць быццё, хто ёсць ты і ці знойдзецца ў цябе нешта, праз што ты апасля не згубішся ў небыцці, я ўжо ведаў пачатак адказу: быццё падобнае да старых могілак за каменным мурам. дзе жывыя мілуюцца на надмагільных плітах. з якіх шурпаты час паздзіраў усе літары... Заставалася апазнаць працяг гэтага ведання... Але чым далей я паглыбляўся ў росшукі, тым уцямней разумеў, што ўсё болей губляю тое. што шукаю. А потым і зусім згубіў. I ў які бок ні аглядаўся, куды ні зазіраў — няма мяне.
Чалавека можна прыдумаць — нельга знайсці. Без ліхтара ці з ліхтаром. Здаецца. гэта адзінае, што я зразумеў. скрэмзаўшы столькі паперы.
Нельга знайсці тое. чаго няма. Марна шукаць я-чалавека ў нейкіх яшчэ значэннях, акрамя тых. што можна памацаць пальцамі. Я-чалавек знаходзіцца паза кантэкстам сакральнага, ён цалкам змяшчаецца ў прасторы рэальнага і ўвесь да рэшткаў вычэрпваецца экзістэнцыйным адбываннем тут-быцця.
Вось чаму, калі персаналізуючы праблему хто ён, чалавек?. я пытаўся ў сябе хто ён, я?, то ў адказ не чуў нават рэха. Пытанне душыла сябе моўкнасцю.
Цяпер я ведаю. скуль тая моўкнасць: недарэчна пытацца пра таго, каго няма — хто ён? Трэба пакінуць гэтую вярэду назаўсёды і болей не думаць пра адказ на пытанне хто я?, а думаць пра нешта іншае. Бо. можа, мяне няма не ўвогуле, а толькі ў тых значэннях, у якіх я сябе шукаў?
Тым не менш, на заканчэнне яшчэ раз трохі нагадаю пра тое, што паўстала паміж мной і хоць якой магчымасцю аптымізацыі жаху небыцця...
Мяне няма без існага.
Мяне няма без папярэдняга чалавека.
Мяне няма без людзей.
Я немагчымы ў колькасці самога сябе.
Я не сам сабой абумоўлены. I нічым іншым не абумоўлены як менавіта “Я”.
Я не сам з сябе паходжу.
He я прычына самога сябе.
He я абраў сябе для самога сябе.
He я вымкнуў сябе з патаемнага.
Hi я і ніхто іншы не быў пакліканы з небыцця таму, што ў быцці непасрэдна яго чакала адно яму належнае месца.
Я не галоўны ў тым. што я ёсць і якім я ёсць.
Я не маю патрэбы ў сабе з сябе самога.
Я не належу сам сабе. Я ўласнасць шматлікіх рэальнасцяў. што паходзяць з розных вымярэнняў быцця існага і на пэўны момант гуртуюцца на прасторы. пазначанай мной.
Я толькі тое, што ёсць у значэннях мяне.
Пакуль мяне няма, я не маю патрэбы ў сабе, і ніхто тады не мае патрэбы ўва мне. 1 потым, калі мяне ўжо зноў няма, ні я сам і нішто іншае не мае патрэбы ўва мне.
Я ёсць, пакуль я ёсць.
I апошняе...
Я з'явіўся не таму, што я ёсць як нейкая патрэба менавіта мяне ў гэтым быцці. а я ёсць толькі таму. што з'явіўся.
Натуральна, мог і не з'явіцца... He быць. А таго, чаго можа не быць — няма хоць у якіх іншых значэннях ад тых, што ёсць.
Мог ніколі не быць. He быў раней. Потым зноў не буду.
Няма	
IL АПОШНІЯ ЛЮДЗІ
Сёрэн Кіркегар
He толькі мае творы, але і маё жыццё, таямнічая інтымнасць усяго ягонага механізму, будзе падставаю бясконцых доследаў.
Сёрэн Кіркегар
Леў Шастоў пачынае сваю кнігу пра Кіркегара ("Кнркегард”) наступнымі словамі: “Кіркегар прайшоў паўз Расею".
Прачытаў і з болем, які межаваў з адчаем і страхам, падумаў: "Паўз Беларусь прайшлі ўсе, пачынаючы ад Парменіда і сканчваючы Фуко. Усе. колькі іх было філосафаў. культуролагаў. тэолагаў. тэосафаў, ішлі, ідуць і, здаецца. будуць ісці ўсё паўз. паўз, паўз..." Трохі суцешыла хіба тое. што калі меркаваць па досведзе Кіркегара, у справе асэнсавання існага страх і адчай могуць стацца не менш прыдатнымі за аптымізм і цвярозую разважлівасць...
Якраз “страх і трымценне” сэрца Кіркегар супрацьпаставіў аптымістычнаму рацыяналізму класічнай нямецкай філасофіі. якая бліскуча падсумавала эру лагічнага вымярэння ўсіх верагоднамагчымых параметраў быцця...
Супрацьпаставіў і выйграў у гэтым процістаянні, што засведчыла XX стагоддзе.
Бунт Кіркегара супраць сістэматызацыі быцця. якое і застаецца быццём толькі таму. што не падлягае сістэматызацыі, персаніфікаваўся найперш у бунт супраць Гегеля (“прафесара філасофіі, а не мысляра”). Тегелеўская філасофія разглядае мінулае. шэсць тысяч год сусветнай гісторыі... Але дабрадзейны прафе-
cap Гегель. калі ён быў жывы. як і ўсялякі жывы чалавек. меў ці павінен быў мець маральны непакой да будучага жыцця. Аднак пра гэта з гегелеўскай філасофіі нічога нелыа даведацца. Адсюль вынікае вельмі простая выснова, што кожны чалавек. які захоча нешта зразумець у сваім асабістым прыватным жыцці з дапамогай гегелеўскай філасофіі. згубіцца ў блытаніне".
I не толькі “гегелеўскай" — дадамо ад сябе. Усе папярэднія філасофскія сістэмы абапіраліся на ўніверсаліі, але нават калі яны звярталіся да адзінкавага, як. скажам. "рэалісты". то і тады гэта было не індывідуальнае, а падсумоўваючае ідэю індывідуальнага адзінкавае.
Праўда, тут неабходна згадаць выключэнне з правіла — Сакрата, які скіраваў філасофію ад аб'екта да суб’екта. ад аналізу сусвету да доследу чалавечага “ЯТаму і вылучаў яго Кіркегар з незлічонай сціжмы мысляроў. бо для сакратычнага спосабу мыслення кожны асобны чалавек — гэта цэнтр сусвету. вакол якога абарочваецца і на якім трымаецца сусвет.
А цяпер паспрабуем у самым спрошчаным выглядзе сфармуляваць канцэптуальную адрознасць філасофіі Кіркегара ад папярэдніх філасофскіх сістэмаў. Калі раней філасофія імкнулася асэнсаваць існаванне чалавецтва, то Кіркегар паспрабаваў стварыць філасофію існавання чалавека. На тую пару гэты духоўны акт быў настолькі рэвалюцыйным. што зробленае Кіркегарам не без падставаў параўноўваюць з “пераваротам" Каперніка. Па словах Ясперса. дацкі Сакрат — заснавальнік сучаснай філасофіі і бацька ўсіх экзістэнцыйных мысляроў.