Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
42.26 МБ
* * *
Сёрэн Абі Кіркегар нарадзіўся 5 траўня 1813 года ў Капенгагене. Ён быў сёмым і апошнім дзіцём у сям'і.
Яго бацька. Мікаэл Кіркегар. у дзяцінстве пасвіў авечак, а ў даросласці — паспяхова займаўся гандлем.
Маці Сёрэна напачатку была пакаёўкай у Мікаэла Кіркегара. Пасля смерці першай жонкі Мікаэл пабраўся з ёй шлюбам. і хутка ў іх нарадзіўся сын (недаравальна хутка з маральнага канона той эпохі).
“Я нарадзіўся ў выніку злачынства. я з'явіўся насуперак волі боскай..." — пісаў потым Сёрэн Кіркегар у "Дзённіку”.
Сямнаццацігадовы Сёрэн па волі бацькоў быў залічаны на тэалагічны факультэт Капенгагенскага ўніверсітэта. Але хлопец не меў асаблівай ахвоты вучыцца. пра гэта сведчыць ужо хаця б тое. што апошні экзамен ён вытрымаў адно праз дзесяць гадоў ад пачатку навучання. Мяркуючы па шматлікіх дзённікавых запісах. у тую пару ён з куды большым імпэтам баляваў з сябрамі. чым займаўся навукамі.
Рашучую перамену ў жыцці Кіркегара даследчыкі звязваюць з чатырнаццацігадовай Рэгінай Ольсэн. якую ён спаткаў у 1837 годзе.
Да гісторыі з Рэгінаю мы яшчэ вернемся. а пакуль згадаем асноўныя моманты з жыцця заснавальніка філасофіі экзістэнцыялізму.
У 1838 годзе памёр бацька Сёрэна і пакінуў вялікую спадчыну, больш за трыццаць тысяч рыксдалераў, якія не толькі забяспечылі Сёрэну бестурботнае і шыкоўнае жыццё. але і дазволілі аплочваць выданне сваіх кнігаў. А на гэта даводзілася выдаткоўваць немалыя сумы, бо яго літаратурная працаздольнасць была неверагоднай. Ён жыў у адзіноце і, калі не лічыць што-
дзённага шпацыру па вулках Капенгагена, амаль не пакідаў хаты. дзе. стоячы ля канторкі, пісаў і пісаў, днём і ноччу — да світанку.
У 1843 годзе Кіркегар апублікаваў першую са сваіх знакамітых працаў, двухтомнае этыка-эстэтычнае даследаванне “Або — або". За наступныя дванаццаць гадоў ім было надрукавана яшчэ пятнаццаць тамоў збору твораў, а ўсяго рукапісная спадчына Кіркегара складае больш за дваццаць тамоў. Сярод найбольш вядомых працаў згадаем “Страх і трымценне", “Смяротную хваробу", “Дзённік''.
Памёр Кіркегар п лістапада 1855 года.
“Або — або" выклікала пэўную цікавасць у мясцовае публікі, але пры жыцці вядомасць Кіркегара так і не перасягнула межаў Капенгагена. Аднак і ў родным горадзе чытач хутка незалюбіў "свайго Сакрата”. Здарылася гэта пасля таго, як Кіркегар адмовіўся ад Рэгіны Ольсэн і паспрабаваў выкласці прычыны свайго ўчынку ў літаратурных творах "Паўтарэнне", "Дзённік спакусніка”, "Вінаваты? He вінаваты”. Абывацель быў збянтэжаны і абураны.
Самы час цяпер вярнуцца да гэтай загадкавай гісторыі, якая так шмат значыла ў творчасці і жыцці Кіркегара.
Яшчэ на пачатку кахання ён пісаў: "Я перажыў за гэтыя паўтара гады паэзіі болей, чым яе было ва ўсіх літаратурных творах, разам узятых".
Прамінула чатыры гады і ўжо пасля сватаўства. напярэдадні вяселля. Кіркегар раптам вяртае Рэгіне шлюбны пярсцёнак. хаця. здавалася б. для гэтага не было аніякіх падставаў. Больш таго. потым, усё жыццё ён кахаў сваю нявесту, дасылаў ёй лісты, прысвячаў творы і нават адпісаў ёй у спадчынным таста-
менце тую маёмасць. якая яшчэ заставалася ў яго напрыканцы жыцця. Дарэчы. даведаўшыся. што Рэгіна стала жонкай Фрыца Шлегеля, будучага губернатара Антыльскіх астравоў, ён пісаў яму: “У гэтым жыцці яна будзе належыць вам. У гісторыі застанецца побач са мной".
Напэўна, даследчыкі і біёграфы Кіркегара яшчэ доўга будуць высноўваць усё новыя версіі яго незразумелых паводзінаў у адносінах да каханай жанчыны. Пакуль найбольшую папулярнасць маюць дзве з іх. Першая — рамантычная: Кіркегар пакінуў Рэгіну Ольсэн, каб цалкам прысвяціць сваё жыццё Богу. Другая — празаічная настолькі. што, як кажуць. далей і няма куды: імпатэнцыя філосафа.
Сярод прыхільнікаў другой версіі і згаданы напачатку Леў Шастоў. Ці былі ў Льва Шастова сур'ёзныя аргументы? Вось адзін з іх, вычытаны ў дзённіку Кіркегара за 1848 год. “Я ў сапраўдным сэнсе гэтага слова найгаротнейшы з людзей, з маленства мяне не пакідае нейкая змучанасць, якая вымушае бязмежна пакутаваць. і гэта паходзіць ад незразумелай ненармальнасці ў суадносінах маёй душы з целам... я раіўся з гэтай прычыны з маім доктарам і пытаўся яго, ці лічыць ён, што маю ненармальнасць можна вылечыць так. каб я мог здзяйсняць агульнае. Ён выказаў сумненне. Тады я зноў запытаўся ў яго. ці можа дух чалавека сваёй воляй нешта перамяніць ці выправіць тут? Ён і ў гэтым засумняваўся. Ён нават не раіў мне намагаць моц маёй волі — якая, ён ведаў. можа тады ўсё пабурыць. 3 гэтай хвіліны мой выбар быў зроблены. Маю сумную ненармальнасць (якая большасць людзей. здольных зразумець увесь жах свайго стану, напэўна. штурханула б да самагубства) я ўспры-
няў як наканаванае мне джала ў плоць, як маю мяжу, мой крыж, як вялізную пазыку сілы духу ад Айца Нябеснага. якая не ведае сабе роўных сярод сучаснікаў". I яшчэ: “Я не магу абняць дзяўчыну, як абдымаюць рэальна існуючага чалавека, я магу толькі вобмацкам дакранацца да яе, як падыходзяць да ценю”.
Выказванняў. падобных да гэтых. у Кіркегара шмат, аднак ніводнае з іх не дае падставаў рабіць адназначныя высновы.
Прыхільнікі рамантычнай версіі абапіраюцца на куды больш ясныя і недвухсэнсоўныя словы. Спачатку сведчанне самой Рэгіны. “Ен ахвяраваў мной Богу”, — пісала яна па сыходзе доўгага жыцця. Але паслухаем самога Кіркегара: “Шмат мужчын зрабілася геніямі дзякуючы дзяўчыне. шмат мужчын зрабілася героямі дзякуючы дзяўчыне. шмат мужчын зрабілася паэтамі дзякуючы дзяўчыне, шмат мужчын зрабілася святымі дзякуючы дзяўчыне, але хто папраўдзе зрабіўся геніем, героем, паэтам ці святым дзякуючы дзяўчыне, якая стала яго жонкай?". Гэта з “літаратурнага” твору, а вось дзённікавы запіс: "... калі б я пабраўся з Рэгінай, я ніколі не стаў бы самім сабой". Ці яшчэ: “Ажэнішся — пашкадуеш. не ажэнішся — ты і аб гэтым пашкадуеш. ты пашкадуеш і ў тым. і другім выпадку..."
Цяжка сказаць, за якой з версіяў праўда. 3 свайго боку, можна было б заўважыць адно вось што: здаецца, большасць фізіёлагаў звязваюць мужчынскую нямогласць з творчай недзеяздольнасцю. Што да Кіркегара, то яго магутны творчы патэнцыял. які выявіўся ў велічы зробленага. дае ўсе падставы сумнявацца ў "паталагічнай" версіі. Зрэшты, гэта і не так важна. 3 Рэгінаю ці без яе ён зрабіў бы тое. што зрабіў. Пасрэднасці залежаць ад абставінаў, геніі не зважаюць на іх.
* * *
Натуральна, у кароткім нарысе немагчыма хаця б акрэсліць увесь суплёт філасафемаў Кіркегара. Спынімся толькі на адной з дамінуючых...
Знакамітае “Або — або” — гэта жорсткае, катэгарычнае супрацьпастаўленне этычнага эстэтычнаму. Апошняе Кіркегар разумеў як асалоду ад пачуццёвага ўспрыняцця жыцця. Эстэтычнае — гэта тое, што цешыць "фізіялогію": смачныя стравы. віно. каханне: тое. што звычайна разумеюць пад спрошчаным эпікурэізмам. Эстэтычнае для Кіркегара персаніфікаванае ў вобразе Дон Жуана.
Этычнае — гэта дабрачыннасць, гэта абавязкі чалавека перад чалавекам, сям'ёй, дзяржавай. Вышэйшая праява этычнага — шлюб. "Шлюб я разглядаю як найвышэйшую мэту індывідуальнага чалавечага існавання".
Але ў гэтым супрацьпастаўленні этычнага эстэтычнаму ("Або — або") і першае. а тым болей другое, саступаюць рэлігійнаму. Самаахвярнае служэнне Богу — вось абсалют. ідэал ладу жыцця.
На думку Кіркегара. кожны чалавек павінен сам выбраць сабе быццё: эстэтычнае. этычнае ці рэлігійнае. Спалучэнні. камбінацыі ён абвяргае катэгарычна. Праблема выбару. упершыню згаданая філосафам з Капенгагена. зробіцца дамінантай сучаснага экзістэнцыялізму.
Сябе Кіркегар лічыў віжам на службе ў Бога. Для Кіркегара Бог — гэта той, хто ўсё можа, ён нават можа яму вярнуць Рэгіну Ольсэн. Але Бог — гэта і той. каму ўсё можна. Ён па-за этычным, і калі ты выбраў Бога, то павінен забыцца на людскасць, на чалавечую мараль. "Хрысціянства ў Дабравесці азначае: любіць Бога
ў нянавісці да чалавека, у нянавісці да сябе самога. а тым самым і да іншых людзей, у нянавісці да бацькі і маці, да свайго дзіцяці, жонкі і г.д."
Для ўразумення поглядаў Кіркегара на рэлігійны лад жыцця вельмі важны біблейскі эпізод з Абрагамам. Як мы памятаем, Абрагам. выконваючы волю Бога. ахвяруе яму свайго адзінага сына Ісаака. Па законах этыкі, чалавечай маралі ахвярапрынашэнне свайго любага сына — злачынства, якое цяжка з чым-кольвек параўнаць. а па рэлігійным законе — выпрабаванне веры, дзея найвышэйшага духоўнага кшталту. Вера ў Бога не ведае сумліву, "нават калі раструшчыцца ўвесь свет і расплавяцца ўсе элементы. ты павінен верыць". Уласна, Кіркегар патрабуе любіць Бога ў нянавісці да Бога. Любіць, пераадольваючы нянавісць, ці. дакладней. праз нянавісць; заставацца ў палоне адчаю ад невытлумачальнай жорсткасці Бога і за гэта Яго люта ненавідзець. але і ў лютай нянавісці любіць. бо акрамя Бога няма ў чалавека іншай надзеі на магчымасць аптымізацыі як жаху быцця, гэтак і жаху небыцця...
Акрамя Сакрата. для Кіркегара па-за крытыкай застаецца хіба адзін чалавек — Тэртуліян. На яго абапіраецца Кіркегар. супрацьпастаўляючы рэлігійнае этычнаму. яго ідэямі мацуецца, выбіраючы Абсурд крытэрам ісціны. “Сын Божы быў народжаны, як і кожнае дзіця: і няма ганьбы ў гэтым. хаця сам факт абражае. Сын Божы памёр. як і кожны чалавек: і гэты факт зусім натуральны. хаця і абсурдны. I Ён уваскрос з мёртвых; факт гэты бясспрэчны якраз таму, што ён немагчымы" (Тэртуліян).
Для Кіркегара. як і для Тэртуліяна, паводзіны Бога немагчыма вытлумачыць чалавечым розумам. Бог
таму і Бог. што гэта нешта зусім іншае за тое, што можа ўявіць сабе чалавек. У Бога можна толькі верыць. I таму. калі Бог патрабуе забіць сына, адпрэчыць Рэгіну. — зрабі так і не спрабуй зразумець: навошта? Ён для цябе Абсурд.
* * *
Чалавек. які першы ўсвядоміў, што няма нейкіх універсальных ісцінаў, што ў кожнага яна свая ("Я павінен адшукаць ісціну. якая з’яўляецца ісцінай для мяне...”). пасля смерці надоўга выпаў з інтэлектуальнага кантэксту Еўропы. Нават у Капенгагене на яго забыліся. Біяграфічны слоўнік філосафаў, складзены ў 1879 годзе, Кіркегара не згадвае.
Але на пачатку XX стагоддзя нямецкая культура пачынае "адкрываць” свету дацкага філосафа. I з гэтага часу не спыняецца трыумфальнае шэсце яго ідэяў. Для Заходняй Еўропы і Амерыкі экзістэнцыялізм робіцца пануючай філасофіяй. He пазбегла гэтага ўплыву і Азія, асабліва — Японія. У мяне пад рукою няма іншых лічбаў, але і гэтых, пэўна, даволі, каб уявіць агульную цікаўнасць да Кіркегара: толькі за пяць гадоў (1961-1965) у розных краінах выдадзена больш за 300 працаў, прысвечаных яго жыццю і творчасці. Зразумела, што ў спісе тых краінаў няма Беларусі. Што тут паробіш? Кіркегар прайшоў паўз нас. Але тае бяды. каб толькі ён адзін. Вось яны ідуць. іх шмат, і ўсё паўз, паўз, паўз...