• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

    Мяне няма

    Роздумы на руінах чалавека
    Валянцін Акудовіч

    Памер: 205с.
    Варшава 2023
    42.26 МБ
    Аднак якраз прастата, выразнасць і сцвярджэнне аб татальнай прыналежнасці "комплексу Эдыпа" да кожнага і ўсіх шмат у чым адмоўна паўплывалі як на ацэнку фрэйдаўскай тэорыі. так і на адносіны масавай свядомасці да псіхааналізу ўвогуле. Бо кожны паспаліты. прыклаўшы гэтую схему-лекала да сваіх стасункаў з бацькамі, мог вызначыць наколькі Фрэйд мае рацыю. А паколькі большасць не заўважыла за сабой нічога падобнага (ці не адважылася заўважыць). то разам з “комплексам Эдыпа" адпрэчыла ад сябе і ‘усяго Фрэйда" як вялікага махляра і ашуканца. Тагачасныя крытыкі Фрэйда пакеплівалі: “Найлепш ужо на першым сеансе ў псіхааналітыка прызнацца. што
    ты спаў з сваёй маці і спрабаваў атруціць бацьку".
    Спяшаючыся завершыць абрыс тэмы фрэйдаўскага "пансексуалізму", пакінем па-за ўвагаю такія істотныя моманты. як сексуальная біпалярнасць, комплекс кастрацыі, нарцысізм і некаторыя іншыя. Аднак спехам прамінуць “лібіда" ніяк не ўяўляецца магчымым.
    У самым спрошчаным выглядзе “лібіда" Фрэйд тлумачыць як сексуальны голад (параўнанне было прыдуманае Вітэльсам, яшчэ адным вучням Фрэйда). А вось больш шырокае тлумачэнне гэтага тэрміна: "Мы выпрацавалі сабе паняцце пра лібіда як пра зменлівую колькасную сілу, якая можа вымяраць усе працэсы і пераўтварэнні ў сферы сексуальнага ўзрушэння. TaTae лібіда мы адрозніваем ад энергіі. якую трэба пакласці ў аснову душэўных працэсаў...”
    Звернем увагу на другі сказ. Нягледзячы на тое. што тут сексуальная энергія аддзеленая ад іншых. на пэўных этапах творчасці і практыкі Фрэйда менавіта лібіда вызначыла ягоную канцэпцыю чалавека. Паводле яго, выцесненая сексуальнасць была першапрычыннай і сутнаснай асновай як чалавечых паводзінаў. так і ладу мыслення.
    * * *
    Калі на пачатку яшчэ адносна цнатлівага XX стагоддзя Фрэйд прапанаваў чалавецтву сваю мадэль чалавека, канструкцыя якой складалася з дзіцячай сексуальнасці. “эдыпавага" ды іншых комплексаў. выцесненага ў не-свядомае лібіда, то, натуральна. чалавецтва жахнулася і перажагналася. Бо ў параўнанні з чалавекам Фрэйда нават д'ябал выглядаў анёлам.
    Што і казаць. пасля Ніцшэ і Дастаеўскага ўяўленні пра чалавека (сфармаваныя эпохаю Асветніцтва)
    як пра нешта здольнае зрабіцца разумным, добрым і прыгожым, пачалі выклікаць пэўныя сумневы, але як бы там ні было. вера ў тое. што чалавек — тварэнне боскае і толькі першародны грэх замінае яму ўзняцца ўпоравень Абсалюту — пераважна заставаліся. Псіхааналіз Фрэйда разбэрсаў гэтыя аптымістычныя ўяўленні. Аднак чалавек не хацеў ведаць праўды пра сябе і, як звычайна бывае ў такіх выпадках, абвінаваціў у сваіх грахах другога.
    Фрэйд мужна трываў папрокі і ганьбу. Больш за тое. Ён рашуча адхіляў усе прапановы сваіх вернікаў змякчыць, "упрыгожыць" вобраз чалавека, хаця для гэтага ад яго не патрабавалася ні асаблівых высілкаў, ні здрады навуковай прынцыповасці. Трэба было толькі змяніць некаторыя лексемы і сям-там завуаліраваць некаторыя азначэнні. Але Фрэйд упарта трымаўся свайго права казаць тое. што яму жадаецца. Тэтыя любоўныя інстынкты называюцца ў псіхааналізе a potiori і па сутнасці з'яўляюцца сексуальнымі імкненнямі. Большая частка інтэлігенцыі ўспрыняла гэтае найменне як абразу і адплаціла за гэта тым. што папракнула псіхааналіз у пансексуалізме. Хто лічыць. што сексуальнасць утрымлівае ў сабе нешта абразлівае і прыніжаючае чалавечую прыроду, хай ужывае больш шляхетныя назовы: эрас і эротыка. Я мог бы сам гэта зрабіць ад самага пачатку і тады пазбег бы шматлікіх абвінавачванняў. Аднак я не хацеў гэтага, бо я па магчымасці ўнікаў патуранню сваёй слабасці. Нельга наперад ведаць, куды завядзе гэты шлях: спярша саступаюць адносна слоў, а затым паступова і адносна сутнасці. Я не бачу якой-кольвек заслугі ў тым, каб саромецца сексуальнасці: грэцкае слова эрас, якое павінна змякчыць сорам. у рэшце рэшт нішто іншае.
    як пераклад слова каханне: і напрыканцы, хто мае цярпенне чакаць, таму няма патрэбы ўлагоджваць".
    Той. хто патурае натоўпу, робіцца ягоным кумірам, а Фрэйд не хацеў быць кумірам, ён хацеў быць Месіяй. Яму жадалася быць павадыром у новае веданне чалавека пра самога сябе.
    * * *
    I тут я не магу ўтрымацца, каб не выказаць адно. мякка кажучы, авантурнае меркаванне. Часам мне здаецца. што ў гэтым бязлітасна жорсткім вобразе "фрэйдаўскага” чалавека ёсць нейкі момант помсты чалавецтву за тыя пакуты. за тыя абразы народа Ізраіля, якія ён цярпеў на працягу тысячагоддзяў, раскіданы вятрыскам неміласэрнага лёсу па краінах і кантынэнтах. Фрэйд сваім вучэннем быццам кажа: паглядзі, з якога смярдзючага бруду зроблены ты, які трымаеш мяне ў гета. ты. які лічыш мяне за недачалавека і заўсёды гатовы расквітацца са мной за ўсе ўласныя грахі.
    Калі б Фрэйд прачытаў гэтыя радкі. ён, пэўна, сказаў бы: “Лухта. братка! Я — навукоўца. я даследаваў факты, трымаўся фактаў і рабіў высновы, зыходзячы з фактаў".
    Магчыма, сапраўды, — лухта. Але ёсць даволі сведчанняў, якія гавораць, што Фрэйда не абыходзіла доля яго народа. Згадаю толькі адзін эпізод. Падчас II кангрэса псіхааналітыкаў у Зальцбургу (1910 г.) Фрэйд звярнуўся да сваіх венскіх вучняў з наступнымі словамі: "Большая частка з вас гэбраі, а таму вы не прыдатныя для заахвочвання сяброў да нашага вучэння. Гэбраі павінны суцяшацца тым, што ім дазваляюць быць гноем для культуры. Я мушу выйсці ў свет на-
    вукі. я ўжо стары (тады яму было толькі пяцьдзясят чатыры гады. — В. А.) і не хачу заўсёды і ўсюдна сустракаць варожасць. Мы ўсе ў небяспецы".
    Дарэчы. як мне здаецца, уяўляе цікавасць тлумачэнне Фрэйдам вытокаў антысемітызму.
    Фрэйд лічыў, што прычына антысемітызму зыходзіць з традыцыі "абрэзвання" ў гэбраяў. Выцесненае ў не-свядомае гэтае веданне пра гэбраяў блытае (ці, хутчэй. атаясамлівае) абрэзванне з кастрацыяй ("комплекс кастрацыі” вельмі істотны ў сістэме Фрэйда; гісторыя гэтага комплексу бярэ пачатак у свядомым падаўленні чалавека чалавекам, калі чалавек зразумеў, што можна больш. чым забіць свайго ворага. можна пазбавіць яго магчымасці працягвацца ў дзецях). Таму не-свядомае ("Яно") лічыць гэбраяў жорсткімі. Гэбраі, якія “кастрыруюць" сваіх дзяцей, здольныя на якое заўгодна забойства.
    "Яно" пагарджае гэбраямі, бо яны кастраты. і адначасна баіцца гэбраяў. бо яны кастрыруюць.
    * * *
    Асобая старонка ў біяграфіі Фрэйда — яго адносіны з сябрамі і вучнямі. Але напачатку міжвольная “самахарактарыстыка" з працы "Па той бок прынцыпу асалоды": “Так, напрыклад. вядомыя асобы, у якіх усялякія чалавечыя адносіны заканчваюцца тым самым: дабрачынец. якога кожны з ягоных выхаванцаў у нейкую пару пакідае з крыўдай і злосцю. колькі б ні розніліся гэтыя выхаванцы. як быццам прысуджаны да таго, каб зведаць усе пакуты няўдзячнасці: ёсць мужчыны, у якіх кожнае сяброўства завершваецца тым, што сябра ім здраджвае; ёсць іншыя, якія ў сваім жыцці бясконцую колькасць разоў абіраюць каго ў якасці
    бясспрэчнага ўласнага ці нават грамадскага аўтарытэту, а затым, праз пэўны час. скідваюць гэты аўтарытэт з пастамента і падымаюць туды наступны..."
    У гэтым фрагменце сказана амаль усё пра ўзаемаадносіны Фрэйда з сябрамі і вучнямі — і наадварот...
    Шарко. Брэер. Адлер. Юнг. Штэкель, Ранк, Вітэльс... Яны і шмат хто яшчэ былі настаўнікамі-сябрамі, паплечнікамі. адэптамі, вучнямі, папулярызатарамі псіхааналізу. і ўсіх іх аб'ядноўвае, акрамя адданасці Фрэйду — непрыгожае расстанне са сваім кумірам. Хтосьці самахоць адыходзіў. але большасць адпрэчваў сам Фрэйд. Самымі вядомымі сталіся сваркі Фрэйда з Юнгам і Адлерам, што і натуральна, бо кожны з іх зрабіў унёсак у тэорыю (і філасофію) псіхааналізу амаль роўны фрэйдаўскаму. 3 Адлерам (аўтарам “комплексу непаўнавартасці") Фрэйд развітаўся таму, што той і не ўтойваў свайго жадання перахапіць у Фрэйда месіянскую паходню. (“Ці вы думаеце, што для мяне вялікая радасць усё жыццё быць у вашым ценю?..")
    Пазней Фрэйд знойдзе магчымасць, каб паспрабаваць збэсціць свайго суперніка: 'Тэта не замінае паплечнікам Адлера вітаць у яго асобе Месію, да з'яўлення якога зняверанае чалавецтва рыхтавалася шэрагам папярэднікаў. О! Месія, натуральна, не ўяўляе сабой нічога пэўнага" (“Нарысы па гісторыі псіхааналізу”).
    Больш складаным быў канфлікт з Юнгам. самым любімым вучнем. якога Фрэйд у хвіліны расчуленасці называў “сынам".
    Юнг быў лідарам швейцарскай школы псіхааналізу. якая адыграла істотную ролю ў яго папулярызацыі. Але разам з адданасцю вучэнню Фрэйда "швейцарцы" ўпарта не прымалі яго татальную сексуалізацыю.
    Пратэстанцкая Швейцарыя ніяк не хацела (дый не
    магла) пагадзіцца з поглядамі Фрэйда на чалавека як асацыяльнага эгаіста. Ддя пратэстантызму, які змог даволі ўдала паяднаць хрысціянства з сацыяльнасцю (і амаль "сацыялізмам"), дэхрысціянізацыя і дэсацыялізацыя чалавека да ўзроўню голай біялогіі, заакцэнтаванай на сексуальных інстынктах, — была абсалютна непрымальнай.
    Але ці не мелі “швейцарцы" рацыю. уцякаючы ад свайго Мефістофеля да Бога? У вытлумачэнні чалавека праз ягоную паталогію было нешта настолькі паталагічнае, з чым цяжка было канчаткова прымірыцца каму заўгодна.
    Дый увогуле, з вучэннем Фрэйда адбывалася дзіўная рэч. Кожны ягоны складнік паасобку, хаця і выклікаў пярэчанні. але збольшага падаваўся прымальным. А вось у цэлым з вучэннем немагчыма было змірыцца, ні зыходзячы са звычайнага здаровага сэнсу, ні з ведання чалавека ў гістарычным прасцягу, ні стасуючы яго з іншымі сістэмамі вымярэння.
    Урэшце, і сам Фрэйд адчуў і зразумеў дыспрапорцыю паміж біялогіяй і сацыяльнасцю сваёй тэорыі (чаму, несумненна. паспрыяла ўпартасць "швейцарцаў" і асабіста працы Юнга). Шукаючы шляхі да збалансаванасці. ён прыйшоў да таго. што потым пазначыў тэрмінам "Звыш-Я".
    Фрэйду давялося пагадзіцца з відавочным: чалавецтва так доўга жыве супольным жыццём. што сацыяльныя законы супольнасці заляглі ў ягоныя інстынкты. I хаця сексуальнасць як механізм жыццядзейнасці з’яўляецца асноваю чалавека. але нішто іншае, а менавіта культура ў самым шырокім разуменні гэтага слова, утаймавала біялогію і надала чалавеку “чалавечы" вобраз.
    * * *
    Цяпер мы можам сказаць колькі словаў пра агульны выраз філасофіі фрэйдаўскага псіхааналізу...
    Напачатку ўсяго — "Яно”. прытоены ў не-свядомым і зблытаны. як каўтун, вузел псіхікі. у якім большменш зразумела адно тое, што "Яно” здзяйсняе сябе па прынцыпе імкнення да асалоды. Прага асалоды вось тая пуцявіна. якой трымаецца біялогія чалавека.