• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

    Мяне няма

    Роздумы на руінах чалавека
    Валянцін Акудовіч

    Памер: 205с.
    Варшава 2023
    42.26 МБ
    Недзе Ніцшэ напісаў: "Толькі паслязаўтра належыць мне". Але калі мы прыйдзем туды. у паслязаўтра, Ніцшэ там. пэўна. ужо не застанем. Хіба адно паглядзім на тое месца. адкуль ён выпаў да нас. як абломак будучыні. Магчыма, лішні там.
    ГАЙДЭГЕР ЧЫТАЕ НІЦШЭ
    Мы мусім зразумець філасофію Ніцшэ якметафізіку суб’ектнасці.
    Марцін Гайдэгер
    3 філосафаў Новай пары Ніцшэ, бадай, найбольш прачытаны ды інтэрпрэтаваны (адсюль зусім не вынікае, што Ніцшэ ўжо прачытаны). Прынамсі. у XX стагоддзі яго не прамінуў. здаецца. ніводны з буйных мысляроў. нават калі сёй-той і зрабіў выгляд. быццам “у вочы не бачыў" Ніцшэ...
    I гэта натуральна, бо Ніцшэ — не філасофія. Ніцшэ фатум, наканаванне еўрапейскага мыслення на аблом, які быў закладзены ў падваліны гэтага мыслення логацэнтрызмам грэцкай міфалогіі. (Ніцшэ таясаміў іх зусім не выпадкова, цвердзячы: хрысціянства — гэта платанізм натоўпу.)
    У гэтым сэнсе, у сэнсе аблому сітуацыі адпаведна перарахунку ўсіх духоўных каштоўнасцяў (вера. мараль, ідэалізм. эвалюцыянізм...), гайдэгераўскае прачытанне Ніцшэ ўяўляецца ці не найбольш цікавым (не кажучы. што яно адно з найбольш грунтоўных — 2-хтомны курс лекцыяў і безліч паасобных выказванняў, апазіцыяў. рэмінісцэнцыяў, алюзіяў...). Ратуючы еўрапейскую метафізіку ад татальнага ці. хутчэй, фатальнага заняпаду, Гайдэгер паспрабаваў зразумець антрапалогію Ніцшэ як запачаткаваны філасофіяй Платона канец метафізікі. ("На метафізіцы Ніцшэ філасофія сканчаецца".) Дзеля гэтага ён "вярнуў" Ніцшэ на кафедру (скуль той калісьці збег у "філосафы”). сабраў раскіданыя па прыпавесцях канцэптуальныя метафары і згрупаваў іх у лагічна вывераную філасофскую сістэму, усе часткі якой жорстка дэтэрмінаваныя адносна адна адной. Такім чынам, у Гайдэгера атрымалася прачытаць Ніцшэ так. як быццам той быў прафесарам філасофіі, а не філосафам (Кіркегар пра Гегеля), які абламаў з дрэва жыцця сухую галіну разам з гняздом спарахнелага Бога на ёй.
    Аднак інтэрпрэтуючы Ніцшэ такім чынам, Гайдэгер не меў намеру сцягнуць генія бунту з вышыні “бооо футаў над узроўнем чалавека" да прыступак прафесарскай кафедры. Тут была іншая мэта — дапасаваць "канцэптуальныя персанажы” (Дэлёз) і канцэптуальныя метафары Ніцшэ да натуральнай яму, Гайдэгеру, стылістыкі мыслення. каб займець магчымасць пераадолець Ніцшэ. He пераадолеўшы Ніцшэ (не пераканаўшы свет, што Ніцшэ пераадолены), Гайдэгер не мог разлічваць на перамогу сваёй экзістэнцыяльнай анталогіі над запанаваўшай у першай палове XX стагоддзя экзістэнцыяльнай антрапалогіяй. Апошняе яму
    было неабходна дзеля таго. каб, аб'явіўшы праз Ніцшэ ("перакуленага Платона") канец старой метафізікі. запрапанаваць сябе на пачатак новай метафізікі...
    (Гайдэгер — "апошні з магіканаў” метафізікі і адначасна яе Дон Кіхот, які ў адсутнасці рэальных ворагаў змагаецца з ветракамі, абараняючы тое, чаго няма. што знесена пазалеташнім ветрам...).
    Метафізіка — гэта тры запытанні: адкуль Усё, што такое Усё і навошта Усё? Аднак з таго. што гэтыя запытанні сфармуляваныя чалавекам і, напэўна. немагчымыя без чалавека. — метафізіка з найпершай і найвышэйшай “навукі" некалі мусіла згарнуцца ў адну з частак антрапалогіі. бо перад тым, як шукаць адказ на гэтыя запытанні, трэба запытацца: а чаму чалавек пра гэта пытаецца? У сваю чаргу, тут папярэдне немагчыма абысціся без адказу на пытанне: што ёсць чалавекам? — паколькі наўрад ці можна вызначыць анталагічную сутнасць нечага, не ведаючы BroHara прызначэння.
    He ведаючы прызначэння чалавека. льга адно вызначыць, які ён — чалавек, а не што ёсць чалавек. На гэтым (немагчымасці ведаць што ёсць чалавек і веданні які ён ёсць) і пабудаваў сваю паэтызаваную антрапалогію Ніцшэ. Але для Гайдэгера антрапалогія гэта толькі "інтэрпрэтацыя чалавека, якая ў прынцыпе ўжо ведае. што такое чалавек", з чаго антрапалогія здольная хіба адно “забяспечваць суб'екта". I таму Гайдэгер пацягнуў Ніцшэ. разам з ягонай антрапалогіяй. — наадварот. у метафізіку, бо толькі метафізіка "ёсць ісцінай пра сутнае як такое ў цэлым”. ГІаколькі "цягнуць" было далёка (высока?). то Гайдэгер "паадсякаў" у Ніцшэ ўсё жывое, цялеснае. цяжкое, пакінуўшы адно суб'ектыўнасць суб'екта ды ан-
    трапалагізм антрапалогіі. А калі больш канкрэтна. то Гайдэгер вылучыў з усяго корпуса тэкстаў Ніцшэ пяць галоўных "рубрык" (выраз Гайдэгера): “нігілізм", “перарахунак усіх ранейшых каштоўнасцяў", “воля да ўлады", “вечнае вяртанне да таго ж самага". “звышчалавек".
    Перад тым. як зазірнуць у кожную з гэтых рубрык, звернем увагу. што сярод “галоўных" — паводле Гайдэгера — няма адной з бясспрэчна асноведных у Ніцшэ — “імаралізму". Нелыа сказаць, што Гайдэгер зусім прамінуў “імаралізм”, ён звяртае на яго ўвагу, але хутчэй адно каб засведчыць, што не забыўся пра “той бок дабра і зла" ў філасофіі Ніцшэ. Прычына абыякавасці Гайдэгера да “імаралізму" ў тым. што ён увогуле ўнікаў этыкі як этыкі, для яго этычнае заўсёды заставалася залежным, падпарадкаваным анталагічнаму, бо паводзіны чалавека. згодна Гайдэгеру. абумоўленыя мераю адкрытасці чалавеку ісціны быцця. і велічыню гэтае меры вызначае не чалавек. а сама ісціна быцця.
    Дарэчы, фундаментальная анталогія Гайдэгера наскрозь прасякнутая фаталізмам, які і "створаны" дзеля таго. каб татальна анігіляваць этычнае. I хаця ў тэрміналагічнай сістэме Гайдэгера гэтае слова (фаталізм) з'яўляецца зрэдчас. да таго ж заўсёды на перыферыі тэксту, па сутнасці. яно пануе ўсюдна, бо, па Гайдэгеру, усё, што дзеецца ў існым, — адно праява ісціны быцця, у прасветах вялікай патаемнасці якога ўзнікае чалавек як пастух гэтай самай ісціны (Гайдэгер) і ніяк не самога сябе.
    Закінуты ў быццё-тут чалавек ёсць толькі высветленая фатумам праекцыя ісціны быцця, і хаця Гайдэгер сям-там спрабуе нагрузіць чалавека ўласнай воляю ў быцці-для-сябе, звязаўшы гэта з “патрэбай" як з ан-
    талагічнай сутнасцю чалавека, аднак усялякі раз, наблізіўшы быццё-для-сябе да этыкі, — ён вокамгненна зблытвае этыку з анталогіяй і, забыўшыся на першую, бавіцца другой.
    Паколькі Гайдэгер за анталагічным "свету не бачыць”, то. натуральна. найбольш істотнай для яго "рубрыкай" ніцшэанскай філасофіі сталася “воля да панавання". з якой Гайдэгер. сягаючы ў “дурную бясконцасць”, выводзіць адзін з найбольш прыкметных повядаў сваёй анталогіі — волю да волі (ісціны быцця).
    Але пачынае Гайдэгер інтэрпрэтацыю Ніцшэ не з "волі да панавання". а з аналітыкі “нігілізму”. (Упершыню ў сучасным значэнні тэрмін скарыстаў Якабі. а зрабіў шырока ўжытковым, як вядома, Тургенеў.)
    Рана ці позна еўрапейскае мысленне павінна было "выйсці" на нігілізм. паколькі ўсё яно знаходзіла сябе ў полі бінарнай апазіцыі паміж Нешта і Нішто. Наяўнасць апошняга (Нішто) прадвызначала з’яўленне нігілізму ў тым ці іншым акце драмы еўрапейскай метафізікі.
    Нігілізм — гэта той момант у гісторыі мыслення. калі мысленне раптам усведамляе. што каштоўнасці. на якія яно арыентавалася. вядуць у нікуды. у Нішто, і таму трэба набрацца мужнасці і адпрэчыць іх.
    "Што па сутнасці адбылося? Пачуццё некаштоўнасці ўзнікла. калі чалавек зразумеў. што ні повядам “мэты", ні повядам “адзінства". ні повядам “ісціны" інтэрпрэтаваць сукупны характар існавання не атрымаецца. Нічога тым самым не атрымана і не дасягнута; не хапае ўсёахопнага адзінства ў множнасці таго, што адбываецца: характар існавання не "ісцінны". ён аблудны... чалавек проста не мае ўжо аніякіх падставаў пераконваць сябе ў нейкім ісцінным свеце” (Ніцшэ).
    А Гайдэгер сфармулюе з'яўленне нігілізму наступным чынам: "Нігілізм ёсць сама гісторыя існага, калі паволі, але нястрымна выходзіць у наяўнасць смерць хрысціянскага Бога" і чалавек застаецца сам-насам са стыхіяй жыцця. па-за якой ужо нічога і нікога няма і не можа быць. Ёсць адно тое. што ёсць.
    Нігілізм Ніцшэ — гэта не сфальсіфікаваны мараллю гуманізм: дзейсны, жорсткі, загартаваны воляй да панавання чалавека над існым і Богам. “Усю прыгажосць і ўзнёсласць, якімі мы прыхарашылі рэальныя і ўяўныя рэчы. я хачу запатрабаваць назад як уласнасць і творыва чалавека: як яго цудоўную аналогію. Чалавек як паэт, як мысляр, як бог. як любоў, як магутнасць, улада — 0. звыш таго ягоныя царскія шчадроты.., якімі ён надзяліў рэчы, каб збяднець самому і самому пачувацца жабраком! Да гэтай пары BroHaft найвялікшай бескарыслівасцю было тое, што ён здзіўляўся і маліўся, і ўмеў хаваць ад сябе. што гэта ён стваральнік Таго, чаму ён здзіўляўся" (Ніцшэ).
    3 усяго гэтага вынікае, што нігілізм — гэта воля да перарахунку ўсіх ранейшых каштоўнасцяў, якія татальна палягалі на пастулат наяўнасці жывога і ўсюдна прысутнага Бога.
    Удакладнім: для Ніцшэ перарахунак усіх каштоўнасцяў азначае не адмаўленне ранейшых каштоўнасцяў. а адсутнасць таго месца, дзе яны выяўляліся. з якім стасаваліся і таясаміліся. Раней такім месцам быў Бог, ахапіўшы сваёй прысутнасцю як усё існае. так і ўсё пазаіснае. Але ў сітуацыі адсутнасці Бога каштоўнасці мусяць быць вымкнутымі ўжо не з трансцэндэнтнага. а з існавання існага, і — зарыентаванымі не на містычна ўяўлены Абсалют. а на самога чалавека.
    Аднак хаця перарахунак каштоўнасцяў зарыентава-
    ны на чалавека. сам чалавек не з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю. Такую ролю цяпер (у сітуацыі адсутнасці Бога) адыгрывае воля да панавання.
    Воля да панавання — гэта тое. што дазваляе існаму аб'яўляцца і быць як існае. Быць гэта панаваць над нечым, найперш над не-быць. і таму воля быць — гэта адначасна воля панаваць, уладарыць. Існае і аб'яўляецца як існае таму, што яно трымае ў прычыне сваёй прычыны волю да панавання. Воля да панавання не толькі вымыкае існае з патаемнага ў непатаемнае, але і рухае ўсім жыццём непатаемнага, бо панаваць — гэта несупынна вялічыць прастору і час сваёй прысутнасці.
    Панаванне ў кожным моманце павінна пераўзыходзіць сябе цяперашняе. спыніцца для яго — значыць хіснуцца ў заняпад. саступіць больш моцнай волі да панавання.
    Адным словам, усё. што ёсць, — пануе. і такім чынам воля да панавання робіцца сутнастваральнай асновай быцця без Бога. I значыць, на ёй. гэтай волі. цяпер мусяць палягаць усе каштоўнасці. з яе паўставаць і да яе вяртацца.
    Паколькі волі да панавання, каб быць. заставацца. неабходна ўвесь час узрастаць у сіле. то ўсё. што ёсць, — не-ёсць, а толькі становіцца. адбываецца... Тут істотна не прамінуць наступнае: гэтае станаўленне (адбыванне) на подзе волі да панавання не ўяўляе сабой паступова-паслядоўны рух наперад. Прычына немагчымасці такога лінейна-эвалюцыйнага руху ў тым, што сусвет Ніцшэ абмежаваны наяўным існым, за якім — ужо казалася — нічога няма і не можа быць. Адсюль немагчымасць выйсці па-за межы існага ў нешта іншае. большае (Абсалют, Адзінае. Трансцэндэнтнае, Бог і да т.п.), і таму быццё мусіць рухацца