Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Памер: 205с.
Варшава 2023
Запрапанаваўшы чалавецтву змярцвіць плоць. змірыцца з ліхам. ухваліць пакорлівую кволасць насуперак сіле. а любоў да ворага — насуперак змаганню з ворагам. — Хрыстос "перасунуў стрэлкі", і цягнік быцця збочыў са скразной дарогі вечнага вяртання ў эсхаталагічны тупік. Таму для Ніцшэ “Бог”, “мараль", “дух“. "ідэалы" — гэта падманная атрыбутыка, якую хрысціянства (“апошняя лагічная выснова юдаізму") напрацавала дзеля адной мэты: паступова абязволіць чалавека і неўпрыкмет згарнуць жыццё ў нішто — у нежытво.
Зразумеўшы хрысціянства як суцэльны decadence. як найвялікшую пагрозу жыццю, Ніцшэ, пад сцягам Дыяніса. выправіўся ў вялікае рушэнне супраць усяго. што было пазначана крыжовым знакам смерці. Арсенал зброі ў яго быў дастаткова багатым: хрысціянскаму Богу смерці ён супрацьпаставіў бога жыцця Дыяніса, Хрысту — Заратустру, маралі — імаралізм, міру — вайну, чалавекабогу — звышчалавека, пакоры — волю да ўлады, апакаліпсісу — вечнае вяртанне...
Так, у Ніцшэ было даволі зброі, каб змагацца. і нават даволі — каб перамагчы. Але што ён мог сказаць людзям. жыццю на другі дзень пасля перамогі. акрамя таго. што казаў напярэдадні: "Я Анты-асёл par excellence, і дзякуючы гэтаму я сусветна-гістарычнае страшыдла. па-грэцку. і не толькі па-грэцку. я Антыхрыст...”?
Праз узыходжанне татальнага нігілізму. праз нічым не стрыманае адмаўленне пануючай веры. ідэалогіі, маралі. эстэтыкі, палітыкі Ніцшэ ратаваў чалавека (чалавецтва) ад dёcadence. ад павольнага сыходжання з трывалішчаў рэальнага свету ў натрызнены свет ідэалаў. ісцінаў, ідалаў.
Сапраўднае жыццё, натуральнае, быційнае — яно па той бок дабра і зла. а ўсё. што па гэты. — фікцыя. выдумка. хлусня. аблуда. Што як не фікцыя нейкі занябёсны Бог, а тым болей вера ў яго, што як не фікцыя ідэалы дабрыні. прыгажосці, любові. што як не фікцыя ісціна, прагрэс, эвалюцыя, а магчыма, і навука... Гэта ўсё толькі памыслена, прыдумана. уяўлена. Свет чалавека напампаваны думкамі-зданямі. словамі-фантомамі, ідэямі-прывідамі, за якімі не паўстае нічога аб'ектыўнага. рэальнага, наяўнага. Гэта не жыццё,
а фантасмагорыя. якая засланяе ад чалавека сапраўднасць як яго. чалавека. так і ўвогуле існасці...
Абраўшы за мэту адлучыць чалавека ад хрысціянскага фіктыўна-прывіднага свету і вярнуць яго ў рэальны свет пары ранняга дыянісійства, калі жыццё рухалася лішкам волі да жыцця, а фармавалася воляй да панавання. Ніцшэ, магчыма. і наўмысна. прамінуў нават для сябе пытанне: калі свет Дыяніса з панаваннем рэальнасці рэальнага — жыццядайны. а свет Хрыста, напампаваны фікцыямі, — тупіковы, то з чаго гэта людзі ў сваю пару кінулі Дыяніса і рушылі за Хрыстом? На якое ліха яны адракаліся ад таго, што ёсць. ад таго, што можна памацаць, пакласці сабе ў рот ці за пазуху, і выправіліся ў дарогу да нечага, пра што ніхто не ведае: яно існуе сапраўды ці толькі трызніцца?
He думаю, каб на гэтае пытанне і праз сто гадоў пасля вайны Ніцшэ з Хрыстом нехта ведаў уцямны адказ. Што ў чалавеку запатрабавала “другой" рэальнасці, чаму не даволі яму было адной, гэтай. якая мелася ў наяўнасці тут і цяпер? Можа, якраз прычынай быў той самы “лішак жыцця". з патэнцыі ідэі якога Ніцшэ стварыў ужо сваю фікцыю ‘звышчалавека”?..
А можа. гэта “воля да панавання" (на якую Ніцшэ абапіраўся. вызначаючы тое. што рухае жыццём) якраз і падштурхнула чалавека шукаць нейкі спосаб. каб займець уладу не толькі над жыццём, але і над смерцю?
Ва ўсялякім разе. з чаго б ні паходзіла гэтае памкненне да другой. ірэальнай рэальнасці. Ніцшэ. бадай. дарэмна таясаміў яго з хрысціянствам. дарэмна ганіў і кляў хрысціянства за тое. што яно падбухторвала людства скіравацца на аблудны шлях. Бо ў пазначаным сэнсе. скажам. спелы элінізм прынцыпова ўжо мала чым адрозніваецца ад спелага хрысціянства.
Toe, што элінскія багі жылі не ў эмпірэях. а на вяршыні гары — гэта праблема працягласці, а не якасці. Зрэшты. Ніцшэ і сам ужо намацаў унутры элінізму нараджэнне decadence, звязаўшы гэты факт з філасофіяй Сакрата. Але калі б Ніцшэ быў зусім паслядоўным, то мусіў быў паставіць "межавым слупом” паміж дыянісійскім і дэкадэнцкім чалавекам нікога іншага як Апалона.
Ніцшэ. здаецца, і не заўважыў, што Апалон, які ў “Нараджэнні трагедыі з духу музыкі’’ ўзнік у якасці гарманізуючага Дыяніса раўнаважка. — адыгрываў тую самую ролю, што пазней — Хрыстос.
He ў Хрысце. у Апалоне пачатак decadence. Апалон. як форма гарманізацыі дыянісійскай адпрыроднай стыхіі. паўстаў з немагчымасці чалавека атаясаміцца з усёй жахлівай татальнасцю быцця. Апалон — гэта вылучэнне з нічым неўтаймаванага вэрхалу існага рафінаваных гармоніяў лакунаў. Апалон — праява не “лішку волі да жыцця”, а недахопу гэтай волі, недастатковасці яе. немажлівасці далей трываць магутны націск несупыннай, усё праглынаючай дыянісійскай паводкі быцця. 1 таму мы. напэўна, маем рацыю, калі кажам, што інтэграл дэкадансу быў сфармуляваны ў Апалоне. а ў Хрысце ён толькі перамяніў эстэтычную парадыгму на маральную...
Хаця, магчыма. я і памыляюся, зважаючы, што Ніцшэ не прыкмеціў “дваістай” сутнасці Апалона. Прынамсі, у больш позніх ад “Нараджэння трагедыі...” творах ён не супрацьпастаўляў "чашы Грааля" “спарыш Дыяніс-Апалон" і як бы зусім забыўся на Апалона. трымаючы адно Дыяніса. Праўда, падчас узнікае думка, што Ніцшэ толькі абапіраўся на Дыяніса, каб выглядаць вышэйшым, каб мець пад са-
бой нейкае апірышча ў мінулым, у традыцыі. каб не быць голым адмаўленнем дзеля адмаўлення. Здаецца. Дыяніс для Ніцшэ быў толькі канцэптуальнай метафарай. і хіба што ідэя “волі да панавання" пачаткавалася ў дыянісійскім “лішку волі да жыцця". Бо ўжо ідэя “звышчалавека" не магла адсюль паўстаць. прынамсі, без ферменту звышідэалізму. А што да "вечнага вяртання", то тут, акрамя спарадаванага з прыроды кругавароту (усё паўтараецца з дакладнасцю да агюшняй дробязі). бачна нават адмаўленне Дыяніса з ягоным “лішкам”. які і робіць немагчымым “вечнае вяртанне", паколькі якраз гэты “лішак” разрывае кола і выштурхоўвае быццё ў наступныя прастору і час.
У Ніцшэ было даволі інтэлектуальнай адвагі. каб убачыць хрысціянства як нянавісць да цела, прыроды. рэальнасці (хрысціянства нават крыж, адвечны знак сонца. а значыць і жыцця, трансфармавала ў знак магілы. смерці). убачыць хрысціянства як сістэму адмыслова пераплеценых маральных хітрыкаў, якія неўпрыкмет марнуюць волю быць тут і цяпер чаканнем нейкай перспектывы там. у мроіве ірацыянальнага... I не толькі ўбачыць, але і паўстаць супраць блакітнага нежытва маральнасці. баронячы кавялой імаралізму зяленіва і пурпур жыцця.
Толькі ці не нагадвае нам Ніцшэ ў гэтым. на злом галавы, рушэнні другога вялікага ідэаліста — Дон Кіхота (натуральна — навыварат)?
Бо нават калі яно і сапраўды так: чалавек маральны, свет маральны — фікцыя. фантом, універсалія. пазбаўленая прычыны самой сябе ў адзінкавым, сінгулярным, — то што з гэтага вынікае? Анічога!
Жыццё чалавека яшчэ нечым. акрамя як ягонай прысутнасцю ў быцці. пакуль немагчыма вызначыць.
I ўся розніца дыянісійскага ладу жыцця ад апаланічнага ці хрысціянскага ва ўскладненні формы гэтай прысутнасці “гульнёй" па так ці інакш сфармуляваных правілах. гульнёй у так ці інакш абазваныя фікцыі: і ні “звышчалавек". ні “вечнае вяртанне" не надаюць прысутнасці чалавека ў быцці якасна новага статусу...
Ніцшэ быў не толькі першым. хто ва ўсёй паўнаце ўбачыў сучасную эпоху. як гульню фікцыяў у фікцыі. але і апошнім (“чалавекам"), хто верыў. што недзе (у выпадку з самім Ніцшэ — па той бок дабра і зла) жыццё чалавека можа быць іншым, рэальным, тоесным само сабе. адным словам, не гульнёй у фікцыі, а нечым рэальным...
Дарэчы. сярод знакамітых ніцшэанскіх філасафемаў (“канцэптуальных метафараў”) — “звышчалавек". “вечнае вяртанне”, “воля да панавання”, "узыходжанне нігілізму" — амаль незаўважанай застаецца вось гэтая — “апошні чалавек". А між тым. менавіта ў "апошнім чалавеку" аналітыка Ніцшэ дасягнула скрані магчымага — "блізіцца час. калі чалавек ужо не зможа нарадзіць ніводнае зоркі".
XX стагоддзю засталося адно зафіксаваць сфармуляваны Ніцшэ канцавы характар гэтай сітуацыі быцця ("Канец гісторыі” Фукуяма. "Канец новага часу" Гвардзіні. "Канец чалавека" Фуко і г.д. і да т.п.).
"Што такое любоў? Што такое стварэнне? Што такое палкасць? Што такое зорка?" — так пытаецца апошні чалавек, міргаючы".
Праўда. сам Ніцшэ спадзяваўся, што “апошняга чалавека" можна пераадолець “звышчалавекам". Але ці не ад рэшткаў рамантызму XIX стагоддзя гэтае спадзяванне? Бо нават калі пагадзіцца. што “звышчалавек" магчымы, то разам з тым давядзецца пры-
знаць (чаго Ніцшэ не захацеў зрабіць). што ён падзея адзінкавага ліку, якая прынцыпова, з прычыны сваёй прычыны, не можа пераходзіць у множны. Прысутнасць другога звышчалавека аўтаматычна адмаўляе аднаго з іх альбо анігілюе абодвух.
Тое, чаго не хацеў ведаць Ніцшэ. калі не розумам, дык сэрцам прадчуваў людскі збой, да якога прамаўляў Заратустра.
"Дай нам гэтага апошняга чалавека. о Заратустра. — крычаў люд, — зрабі нас апошнімі людзьмі! На ліха нам твой Звышчалавек!"
Іншая рэч. што апошнімі людзьмі Заратустра іх таксама не мог зрабіць. Пачыналася нешта другое, што вельмі недакладна і гэтаксама невыразна паспрабуем абазначыць як час структуры. У гэтым новым часе чалавека як чалавека ўжо няма. а тое. што па старой звычцы мы называем чалавекам, ёсць толькі адным з неабходных, але. можа, і не самых галоўных кампанентаў звышскладанага структураванага Нечага, сэнс і мэту чаго мы наўрад ці калі ўсвядомім.
“Мы прыдумалі шчасце. — кажуць апошнія людзі. міргаючы”.
У пэўным сэнсе Ніцшэ не мог не быць. бо напрыканцы XIX стагоддзя традыцыйная культура ўжо сфармавалася настолькі. што патрабавала сабе адпаведнай апазіцыі, каб да зморшчын высветліць сваю сутнасць і тым самым выразна акрэсліць межы сваёй прысутнасці. Таму наўрад ці будзе перабольшаннем, калі мы скажам. што сама культура выклікала Ніцшэ. каб паглядзець у яго, як у люстэрка, якое ўсю праўду скажа.
3 іншага боку, Ніцшэ мог і не быць персаніфікаваны ў адной асобе, ён мог паступова вымыкаць з самых
розных інтэнцыяў, каб нейкім чынам аднойчы сфакусавацца ў пэўнай кропцы. За тое. што такі варыянт рыхтаваўся таксама. сведчыць творчы досвед Дарвіна. Дастаеўскага. Маркса, Фрэйда. а раней — Шапенгаўэра. Усе яны разам — Адзін Вялікі Ніцшэ. што. аднак, не адмаўляе самога Ніцшэ як пякучага фокуса аналітыкі прамінулага і адначасна вестуна буйнейшых інтэлектуальных праграмаў сучаснасці (экзістэнцыялізму, псіхааналізу, структуралізму, герменеўтыкі і да т.п.).