• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

    Мяне няма

    Роздумы на руінах чалавека
    Валянцін Акудовіч

    Памер: 205с.
    Варшава 2023
    42.26 МБ
    Але паколькі на шляху гэтага сляпога імкнення несупынна сустракаюцца перашкоды. то ў чалавеку паступова напрацоўваецца “Я", якое, з аднаго боку, "пралічвае" варыянты. як абмінуць гэтыя перашкоды, а з другога — утаймоўвае "Яно”, узгадняючы ягоную хэнць з канкрэтнымі сацыяльнымі варункамі.
    “Я” — вытворчае ад "Яно" і адначасна вынік гістарычнага развою культуры, якая прарасціла ў ім пачуцці сораму. віны, граху. узгадавала сацыяльныя забароны, маральныя аўтарытэты, усё тое, што Фрэйд абагульняе тэрмінам "Звыш-Я".
    “Звыш-Я" — гэта як бы вышэйшая істота ў чалавеку. ягоны духоўна-сацыяльны ідэал.
    Мяркуючы паводле Фрэйда. нашае “Я” ўвесь час знаходзіцца ў складаным становішчы выбару паміж не-свядомым “Яно" і занадта свядомым “Звыш-Я". А яшчэ “Я" — месца, дзе з пераменным поспехам ідзе несупынная бойка паміж біялогіяй і культурай. сексуальнымі комплексамі і сацыяльнымі табу.
    У філасофскім аспекце "механізмы” Фрэйда могуць слугаваць падставаю для самых розных высноваў. Асабіста мне ў першую чаргу заўважаецца наступнае. Калі Фрэйд мае рацыю, і не-свядомае “Яно" сапраўды валадарыць над “Я”, то тады практычна здымаецца адна з асноўных праблемаў спекулятыўнай метафізікі — праблема свабоды волі.
    * * *
    "Мяне маглі б запытацца. ці перакананы я сам. і ў якой ступені, у сапраўднасці распрацаваных тут тэзаў. Я адказаў бы, што не перакананы і не спрабую схіліць да веры іншых. Дакладней: я не ведаю, наколькі я ў іх веру. Мне здаецца. што афектыўны момант перакананасці тут нават не павінен прымацца да ўвагі. Бо можна захапіцца рухам думкі і за ім кіравацца да апошняе магчымасці ўсяго толькі з навуковай цікаўнасці...’’
    Гэтыя словы Фрэйда я цытую з працы "Па той бок прынцыпу асалоды". I хаця яны былі сказаныя з нагоды адной канкрэтнай праблемы, думаецца, не будзе вялікай памылкай перанесці згаданую “самаацэнку” на ўсю ягоную творчасць.
    Малаверагодна. каб у глыбіні душы Фрэйд не прызнаўся сабе. што ён увесь час трохі "блефуешто ён не стамляецца балансаваць на мяжы навукі і паэтычнай гіпербалы. што канструкцыя ягонай сістэмы трымаецца не столькі на вывераных фактах, колькі на аналізе ўласнага падсвядомага і авантурных высверках інтуіцыі.
    I тут. бадай. да месца будзе пытанне: псіхааналіз (паводле Фрэйда) — навука ці мастацтва? (Дарэчы, неяк Фрэйд, магчыма. у палемічным гуморы, сказаў, што для псіхааналітыка лепей не мець медычнай адукацыі.)
    За тое, што псіхааналіз больш мастацтва. чым навука, сведчыць наступнае назіранне. Кожны з буйных прадстаўнікоў гэтай сферы дзейнасці, выкарыстоўваючы механізмы псіхааналізу, прыходзіў да высноваў, якія супярэчылі. аспрэчвалі ці ўвогуле адпрэчвалі базавыя пастулаты метаду. Гэтая дзіўная заканамернасць выявілася ўжо ў творчасці найбольш таленавітых вучняў Фрэйда (Юнга, Адлера. Штэкеля) і працягвалася ў ягоных наступнікаў (Рэйха, Салівэна. Хорні, Фрома. Маркузэ).
    Аналізуючы гэтую заканамернасць, нельга абмінуць увагаю той факт, што ў псіхааналізе, як і ў мастацкай творчасці, практычна адсутнічаюць аб'ектыўныя крытэры. і ўсё залежыць ад індывідуальнай творчай канстытуцыі. ад таго. на якім этычным, сацыяльным, эстэтычным (расава-біялагічным таксама) грунце ўзгадаваўся сам аналітык.
    Урэшце. калі б звесці ў сістэму ўсе супярэчнасці розных псіхааналітычных сістэмаў, то ад псіхааналізу не засталося б нічога. Акрамя самога псіхааналізу. Дык што, перад намі адна з найвялікшых містыфікацыяў XX стагоддзя? Наўрад ці пры самых крытычных адносінах да псіхааналізу Фрэйда гэткае можна будзе сцвярджаць нават у будучым. Да таго ж. містыфікаваць можна адно таго, хто чакае быць змістыфікаваным.
    Але нават калі вучэнне Фрэйда — містыфікацыя. то яна нам была патрэбнай. Чалавек заўсёды быў гатовы абмяняць панылую праўду пра сябе на інтрыгуючую фантазію. За гэта выразна сведчыць уся гісторыя рэлігіі і мастацтва.
    * * *
    Зігмунд Фрэйд пражыў 83 гады. Напрыканцы жыцця ён захварэў на рак горла і амаль не займаўся клінічнай працай. але творчую дзейнасць не пакідаў. пакуль былі хоць якія сілы.
    Пасля захопу Аўстрыі нацыстамі ў 1938 годзе ў яго адабралі пашпарт, і з жыхара гета ён стаўся ягоным вязнем. Фрэйда пазбавілі маёмасці і бібліятэкі: чатыры ягоныя сыны загінулі ў канцлагеры. Такі ж лёс чакаў і яго самога. Але вялізны міжнародны аўтарытэт і выкуп у юо ооо шылінгаў дапамаглі яму пакінуць Вену. Апошні год ён пражыў у Англіі і памёр 23 верасня 1939 года.
    Фрыдрых Ніцшэ
    У ПАЛОНЕ БІЯГРАФІІ
    Я адно, мае творы іншае.
    Фрыдрых Ніцшэ
    Бацька Фрыдрыха Ніцшэ — Карл Людовік Ніцшэ — быў лютэранскім пастарам. I. пэўна, не абы-якім. бо да яго з вялікай прыязнасцю ставіўся сам кароль Прусіі Фрыдрых Вільгэльм IV.
    Дарэчы. Фрыдрых Ніцшэ з'явіўся на свет у дзень нараджэння караля. Шчаслівы бацька запісаў у царкоўнай кнізе: “Сын мой, тваім імем на зямлі будзе Фрыдрых Вільгэльм. у памяць караля, майго дабрадзея. у дзень нараджэння якога ты атрымаў жыццё".
    Хлопчык рос ціхім, маўклівым. загаварыў толькі ў два з паловаю гады (хто тады мог падумаць, што гэтага маўчуна некалі будзе слухаць увесь свет!..).
    Але дамо слова самому Ніцшэ, які ў лісце Брандэсу (датаваным 19 сакавіка 1888 г.) выкладае сваю біяграфію наступным чынам: “Vita. Я нарадзіўся 15 кастрычніка 1844 года на месцы бойкі каля Лютцэне. Першае імя, якое я пачуў, было імя Густава Адольфа. Mae продкі былі польскай шляхтай (Ніцкі), пэўна, тып добра захаваўся, нягледзячы на тры нямецкія “маці”. За мяжой мяне звычайна таясамяць з палякам, яшчэ гэтай зімою я быў занесены ў спіс замежнікаў, якія наведалі Ніццу, сотте Polonais. Мне кажуць. што мая галава сустракаецца на карцінах Матэйкі. Мая бабуля належала да шылераўскагётаўскага кола ў Вэймары. Я меў радасць быць выха-
    ванцам паважнай Шульпфорты, адкуль выйшла столькі вялікіх людзей (Кляпшток. Фіхтэ. Шлегель. Ранкэ і г.д. і да т.п.), добра вядомых у нямецкай літаратуры. У нас былі настаўнікі, якія зрабілі б (ці зрабілі) гонар якому заўгодна ўніверсітэту. Я вучыўся ў Боне. пазней у Лейпцыгу: стары Рыгль, тады першы філолаг Германіі. амаль з самага пачатку адзначыў мяне сваёй увагаю. У 22 гады я быў супрацоўнікам "Цэнтральнай літаратурнай газеты” (Царнкэ). Я непасрэдна прычыніўся да стварэння філалагічнай суполкі ў Лейпцыгу. якая існуе і дагэтуль. Зімой 1868-69 гг. базельскі ўніверсітэт запрапанаваў мне прафесуру. я тады не быў яшчэ доктарам. Хутка пасля гэтага Лейпцыгскі ўніверсітэт надаў мне ступень доктара досыць ганаровым чынам: без якой-небудзь абароны, нават без дысертацыі. 3 вялікадня 1869 па 1979 г. я жыў у Базелі: мне давялося адмовіцца ад майго нямецкага грамадзянства, бо. паколькі я быў афіцэрам (конны артылерыст). я не змог бы ўхіляцца ад надта частых позваў на службу, не парушаючы сваіх акадэмічных абавязкаў. Тым не менш я дасведчаны ў двух відах зброі: у шаблі і гарматах і. магчыма. яшчэ ў трэцім... У Базелі, нягледзячы на маю маладосць. усё адбывалася як нельга лепей: здаралася. асабліва пры абароне доктарскіх дысертацыяў, што той, каго экзаменавалі. быў старэйшы за экзаменатара. Дарункам лёсу, выпаўшым на маю долю. сталася сардэчная прыязнь паміж Якабам Буркхардтам і мною — досыць нязвыклы факт для гэтага вялікага непрыяцеля ўсялякага таварыства мысляра-адзінотніка. Яшчэ большым дарункам было тое. што ў мяне з самага пачатку майго існавання завязалася вялікае сяброўства з Рыхардам і Казімай Вагнерамі. якія жылі тады ў сваім маёнт-
    ку Трыбшэн, каля Люцэрна, быццам на нейкім востраве, без усялякіх ранейшых стасункаў. Некалькі гадоў дзялілі мы паміж сабою ўсё вялікае і малое: давер не ведаў межаў. (Вы знойдзеце ў сёмым томе Збору твораў Вагнера “ліст”, надрукаваны ім для мяне з нагоды “Нараджэння трагедыі".) 3 гэтага моманту і надалей я пазнаёміўся з вялікім колам цікавых людзей (і “людцаў’’ — Menschinnen), па сутнасці амаль з усім, што расце паміж Парыжам і Пецярбургам. Перад 1876 годам здароўе маё пагоршылася. Я прабыў тады зіму ў Сарэнта з маёй даўняй сяброўкаю баранесаю Мэйзенбуг (“Успаміны ідэалісткі") і сімпатычным доктарам Рэ. Стан мой не палепшыўся. Неверагодна пакутлівы і ўчэпісты галаўны боль адбіраў усе мае сілы. 3 гадамі ён нарастаў да піку хранічнай хваравітасці, так кожны год налічваў тады для мяне да 200 пякельных дзён. Нядуг мусіў быў мець выключна лакальную прычыну: пра якую-небудзь неўрапаталагічную падставу не можа быць і гаворкі. Я ніколі не заўважаў за сабою сімптомаў душэўнага бязладдзя, нават ніякай тэмпературы. ніякага памутнення розуму. Мой пульс быў тады такім жа павольным. як пульс першага Напалеона (=6о). Маёй спецыяльнасцю было на працягу двух-трох дзён запар з абсалютнай яснасцю трываць нясцерпны боль cru, vert, які суправаджаўся ванітамі. Распаўсюдзілі чуткі, быццам я ў шпіталі для вар'ятаў (і нават памёр там). Няма большай памылкі. Сталасць майго духу выпадае якраз на гэтую страшную пару; сведчанне — “Золкавы ранак", які я пісаў у 1881 годзе, калі перажыў зіму ў неверагодным змарненні. адлучаны ад дактароў, сяброў і радзімы. Кніга паслугуе мне ў пэўным сэнсе “дынамометрам”: я напісаў яе з мінімумам сілаў і здароўя. 3 1882 года мае справы, нату-
    ральна. досыць марудна. пачалі рухацца да лепшага: крыза была пераадолена (мой бацька памёр вельмі маладым, якраз у тым узросце, у якім я сам быў бліжэй за ўсё да смерці). Мне і сёння яшчэ трэба аберагацца: шэраг умоў кліматычнага і метэаралагічнага парадку для мяне абавязковы. Зусім не выбарам. а непазбежнасцю з'яўляецца тое. што я праводжу лета ў Верхнім Энгадзіне. а зіму — на Рыўеры... У рэшце рэшт, хвароба прынесла мне найвялікшую карысць: яна выдзеліла мяне з іншых. яна вярнула мне мужнасць да сябе самога... Да таго ж я. адпаведна сваім інстынктам, адважная жывёліна. нават мілітарыстычная. Доўгае супраціўленне трошкі раззлавала мой гонар. — Ці ж я не філосаф?..”
    Як ужо згадвалася. ліст да Брандэса датаваны
    1888 годам. Калі лічыць “фармальна", то Ніцшэ заставалася пражыць яшчэ амаль дваццаць год. але ці можна залічваць да жыцця тыя дзесяць з іх, што ён правёў у шпіталі для псіхічна хворых?
    Таму вернемся да жывога Ніцшэ і паспрабуем дадаць колькі рысаў у распачаты ім самім жыццяпіс.
    У побыце гэты агрэсіўны рызыкант духу быў надзвычай ветлівы. па-жаноцку мяккі, гаварыў ціха, асцярожна. Рысы ягонага твару былі спакойнымі, вочы задуменныя. Яго лёгка было не заўважыць, можа. таму, што манеры меў вытанчаныя. Рыхард Вагнер неяк сказаў: “Я даў бы цяпер сто тысячаў марак, каб умець паводзіць сябе. як гэты Ніцшэ". А сам Ніцшэ. не тоячы задавальнення. напіша напрыканцы свядомага жыцця: "... і я мушу прызнацца. што мяне больш цешаць тыя. хто мяне не чытае. хто ніколі не чуў ні майго імя. ні слова "філасофія”: але куды б я ні прыйшоў. напрыклад, тут, у Турыне. твар кожнага пазіраючага на мяне асвятляецца і робіцца дабрэйшым. Чым я да гэ-