Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
42.26 МБ
Зігмунд Фрэйд
Людзі моцныя, пакуль абараняюць вялікую ідэю; яны робяцца нямоглымі, калі ідуць супраць яе.
Зігмунд Фрэйд
Яму была наканаваная роля выдатнага навукоўца. аднак яго самога гэтая роля не задавальняла. Незвычайная амбіцыйнасць штурхала яго на пошукі шляху да абсалютнай вышыні. і ён гатовы быў крочыць гэтым шляхам, нават каб ісці давялося праз апраметную.
Урэшце Фрэйд ускараскаўся на вяршыню свайго жадання і... якраз праз апраметную, калі скінуўся ў прадонне падсвядомага і з блытаніны былога, ссунутага ў бездань “Я", выштукаваў сабе пастамент упоравень з гарой Сінай.
Але тое, што ён намагаўся быць вялікім, хаця, магчыма, не быў такім паводле "боскай" задумы. ад пачатку (застаецца і па сёння) сталася прычынаю падазронасці як да ягонай асобы. так і да таго. што ім было напрацавана.
Заўзятары прарока псіхааналізу (без пакепвання) напэўна запярэчаць супраць такой атэстацыі — і дарэмна. Тут можна было б згадаць колькі заўгодна куды больш жорсткіх выказванняў як і пра самога вынаходніка "лібіда", так і пра ягоную навуку. Чаго каштуе адно толькі мімаходзь кінутае Набокавым слоўка — “лнбндобелнберда”. Альбо вось гэтая выснова Людвіга Вітгенштэйна: "Фрэйд сваімі фантастычнымі псеўдатлумачэннямі (менавіта таму, што яны праменяць дасціпнасць розуму) зрабіў дрэнную справу”.
Пакуль пакінем па-за ўвагай. чаму гэта Фрэйд зрабіў "дрэнную справу”, каб не забыцца на гранічна супрацьлеглыя меркаванні. сярод якіх згадаем усяго фрагмент з эсэ Германа Гесэ (“Мастак і псіхааналіз”): “Ён (псіхааналіз — В.А.) патрабуе праўдзівасці мастака ў адносінах да самога сябе, той праўдзівасці, з якой мы не звыкліся. Ён вучыць нас бачыць, прызнаваць, даследаваць і ўсур'ёз прымаць тое. што мы якраз найбольш паспяхова адпрэчылі. што адпрэчыла ва ўмовах прымусу цэлае пакаленне. Ужо з першых крокаў на шляху знаёмства з псіхааналізам адчуваеш магутнае. нават празмернае ўзрушэнне, зямля пад табой пачынае хадзіць ходарам. Хто ўстояў і крочыць далей, таго ахоплівае пачуванне адзіноты, якое ўзнікае з прычыны аддаленасці ад умоўнасцяў і традыцыйных поглядаў: ён павінен цяпер пытацца і сумнявацца. а гэта пакідае яго сам-насам з нічым. Але за пабуранымі кулісамі традыцыйнасці ён усё выразней прадчувае і бачыць жорсткі малюнак праўды, прыроду".
* * *
Год нараджэння Зігмунда Фрэйда — 1856. У сваёй знакамітай працы "Тлумачэнне сноў" Фрэйд распавёў: “я з'явіўся на свет увесь аблытаны чорнымі валасамі. і мая маладая маці палічыла мяне за мурына".
На гэтую акалічнасць можна было б не звяртаць увагі. калі б сам Фрэйд не надаваў ёй пэўнага значэння. Справа ў тым, што Гётэ, геній якога Фрэйд бязмежна паважаў. таксама нарадзіўся чорным, і падобнае супадзенне мацавала Фрэйда ў ягоных амбіцыях.
Калі Зігмунду было тры гады, сям'я пераехала на жыхарства да Вены і прыстала ў месцы. якое належала гэбрайскаму гета. Натуральна, тут слова “гета" не трэба
разумець так, як яно разумелася ў сярэднявечным еўрапейскім горадзе, а тым болей у Мінску падчас Другой сусветнай вайны. Аднак абмінаць гэты факт таксама не выпадае. бо гэбрайскае паходжанне і асяроддзе Фрэйда адыграла не апошнюю ролю ў тым, што (і як) ён рабіў.
На тую пару бацькі Зігмунда былі досыць заможнымі людзьмі. і хлопчык меў магчымасць вучыцца ў гімназіі (лічыўся там сярод першых вучняў). Пазней ёй нейкі час вагаўся. выбіраючы паміж юрыспрудэнцыяй і медыцынай. і спыніўся на апошняй (Венскі медычны факультэт).
Адразу заўважым, што для белетрызацыі жыццё Фрэйда не надта прыдатнае. Калі не лічыць падарожжа ў Амерыку па запрашэнні тамтэйшых прыхільнікаў псіхааналізу (пасля вандроўкі Фрэйд ганарыста заўважыў: "Гэтыя людзі не падазраюць. што я ім прынёс чуму”) і некалькіх "выпраў" у еўрапейскія сталіцы, — як кажуць. воку няма за што зачапіцца.
Свой век Зігмунд Фрэйд пражыў у Вене. меў шасцёра дзяцей, сяброў і вучняў. 3 дзевяці гадзінаў раніцы і да васьмі вечара ён прымаў пацыентаў у клініцы. А пасля працаваў за апоўнач ля пісьмовага стала. I так штодня на працягу ўсяго жыцця.
Здаецца, гэтымі двума сказамі мы і акрэслілі ці не ўвесь белетрыстычны сюжэт біяграфіі Зігмунда Фрэйда. 1. пэўна. няма патрэбы насычаць яго пабытовым зместам. Адно нагадаем яшчэ, што ўсе даследчыкі жыцця і творчасці Фрэйда адзначаюць: тэарэтык “пансексуалізму" быў, як мы звыкліся казаць. высокамаральным чалавекам, і ў гэтым сэнсе яго недарэмна параўноўваюць з Фрыдрыхам Ніцшэ.
Згаданая як бы алагічнасць трымаецца сваёй унутранай логікі. Каб мець маральнае права пабурыць Ka-
ноны ўгрунтаванай традыцыйнай маральнасці. трэба быць самому бездакорна маральным у той самай традыцыйнай маральнасці. Інакш гэта будзе звычайным камечаннем традыцыі з магчыма неўсвядомленым жаданнем прыхаваць за яе зморшчынамі свае заганы і хібы. Прыкладаў апошняга. асабліва ў асяродку творчай інтэлігенцыі. колькі заўгодна. але ўсе яны застаюцца ў межах індывідуальнага выбрыку і не дэфармуюць карэнных прынцыпаў этычнай канстытуцыі.
* * *
Для шараговага інтэлігента Зігмунд Фрэйд — гэта ўсяго толькі некалькі метафараў: ("лібіда", "Эдыпаў комплекс”. "дзіцячая сексуальнасць”, магчыма “Звыш-Я" і... "фрэйдызм"). Як гэта не дзіўна, шараговы інтэлігент у пэўным сэнсе мае рацыю. Натуральна. зробленае Фрэйдам не ўпіхаецца ні ў якую заўгодна колькасць метафараў, хаця парадыгма ягонай веды недзе збольшага (прымітызавана. спрошчана) акрэсліваецца пералічаным вышэй. Але пры адной умове — калі мы не забудземся на выціснутае (выцясненне). “Вучэнне пра выціснутае з'яўляецца падмуркам. на якім трымаецца ўсё збудаванне псіхааналізу...” — падкрэсліваў Фрэйд.
Трохі пазней мы высветлім. што хаваецца за гэтым тэрмінам. але перш хацелася б сказаць вось аб чым...
Напрыканцы эпохі класічнага рацыяналізму, калі, здавалася. усё. што розум мог вытлумачыць, было вытлумачана (Ніцшэ, Маркс. Дарвін. Дастаеўскі...), Фрэйд нагадаў людству пра яшчэ адну сферу, якая дагэтуль заставалася па-за ўвагай — сферу не-свядомаг а.
Можна спрачацца. наколькі тэрмін “несвядомае" адпавядае таму. што знаходзіцца ў чалавеку па-за межамі ягонай свядомасці. аднак увесь папярэдні до-
свед людства гаварыў за тое, што ў глыбіні кожнага “Я” ёсць нешта. аб чым нічога пэўнага нельга сказаць. хаця яно маецца несумненна. на карысць чаго сведчаць тыя самыя сны. якія кожны з нас бачыць штоноч.
Дарэчы, якраз з вытлумачэння сноў і "пачынаецца” Фрэйд. Праўда. калі быць ужо зусім дакладным, то пачынаў ён сваю медычную кар'еру з гіпнозу, толькі даволі хутка зразумеў тое. што так бліскуча сфармуляваў Вагнер-Яўрэг: "Пры гіпнозе ніколі не ведаеш, хто каго дурыць" (маецца на ўвазе — доктар пацыента ці наадварог).
Ідэя лячыць істэрыю не гіпнозам, а праз тлумачэнне сноў пацыента. належала венскаму доктару Ёзафу Брэеру. але калі для Брэера яна сама сабой і вычэрпвалася. то Фрэйд на яе грунце зладзіў тэорыю псіхааналізу. I вось тут да месца будзе сказаць пра выціснутае. пра вынаходніцтва. аўтарскае права на якое належыць. бясспрэчна, аднаму Фрэйду. Падсвядомае (у фрэйдаўскім разуменні) я б параўнаў, скажам, з склепам. ператвораным у сметнік. куды скідаецца (выціскаецца) увесь бруд жыцця, пачынаючы з першай хвіліны нараджэння чалавека: жахі, пакуты, здрады, расчараванні. крыўды... адным словам, увесь фізічны і маральны боль... А да таго ж там туляцца і ўсе комплексы біялагічна-сацыяльнага жыцця. якія дастаюцца нам у спадчыну ад продкаў. Аднак не трэба думаць. што ўсё гэта. выціснутае ў падсвядомасць. ляжыць недзе там па закутках покатам і не варушыцца. Наадварот. якраз "Яно". падсвядомае. не выяўленае ў досведзе. і кіруе нашым "Я”, актыўна ўздзейнічае на ўчынкі. паводзіны і нават лад мыслення кожнага з нас.
Каб зазірнуць у падсвядомае і хоць трохі разабрацца ў той неверагоднай блытаніне. што дзеецца там,
Фрэйд прапанаваў своеасаблівы ліхтарык — сістэму вытлумачэння сноў. Заўважым, чалавек ад веку тлумачыў свае сны, але, так бы мовіць, у футуралагічнай праекцыі, а Фрэйд, углядаючыся ў сны, зазірнуў у былое чалавека (і людства), каб праз аналіз мінулых бедаў і спадчынных комплексаў пазбавіць пацыента той ці іншай хваробы.
* * *
Другім. бясспрэчна фрэйдаўскім, вынаходніцтвам стаўся апісаны ім феномен “дзіцячай сексуальнасці" (“Нарысы па псіхалогіі сексуальнасці”). Да адкрыцця Фрэйда лічылася. што сексуальнасць — гэта тая якасць, якая робіцца прыналежнасцю толькі ўжо біялагічна сфармаванага чалавека. Сёння, здаецца. мала хто пярэчыць абгрунтаванай выснове Фрэйда — найбольш сексуалізаванай істотай з'яўляецца немаўля.
Для малога дзіцяці жыць — азначае атрымліваць сексуальную асалоду ад усяго, што не прыносіць боль ці пакуту: цыцак маці, стравы, дотыкаў дарослых. уласных рухаў... У пэўным сэнсе немаўля — гэта адзіны суцэльны орган сексуальнай асалоды. 3 цягам часу магчымасць сексуальных стасункаў з рэчаіснасцю лакалізуецца на пэўных органах, і недзе пасля пяці гадоў мы робімся тымі цнатлівымі анёльчыкамі. па якіх раней і меркавалі аб дзіцяці ўвогуле. Штэкель (адзін з вучняў Фрэйда) неяк сказаў прыкладна наступнае: мы павінныя забывацца на райскае жыццё ў дзяцінстве. каб мажліва было трываць існаванне потым. А сам Фрэйд, ацэньваючы феномен дзіцячае сексуальнасці. гаварыў. што, увогуле, трэба было б саромецца гэтага адкрыцця, бо яно заўсёды было ў кожнага перад вачыма.
Аргументацыя гэтага феномену была распрацаваная Фрэйдам настолькі бліскуча. што пасля кароткага перыяду ўсеагульнага абурэння (як так можна!), “шырокая" грамадскасць вымушаная была змірыцца з гэтай праўдай пра сябе. Але ўсе астатнія складнікі пансексуальнай парадыгмы Фрэйда і па сёння ў той ці іншай ступені актыўна аспрэчваюцца ці нават адпрэчваюцца большасцю. Гэта датычыцца і “комплексу Эдыпа”, пра які ў свой час казалі: ён — той магутны лакаматыў, што праімчаў цягнік Фрэйда вакол зямной кулі. Пэўна, апошняму паспрыяла як шырокая вядомасць сюжэта пра цара Фіваў, які забіў бацьку і ажаніўся са сваёй маці. так і прастата схемы комплексу. прапанаваная Фрэйдам на падставе гэтага міфа: кожны сын надзелены сексуальнай прагай да сваёй маці і ненавідзіць бацьку як суперніка. (Зрабіўшы элементарны парафраз "комплексу Эдыпа". Юнг. — бадай самы знакаміты з вучняў Фрэйда, — выснаваў у дадатак ідэю "комплексу Электры" — кожная дачка кахае свайго бацьку і мае з гэтага рэўнасць да маці.)