• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

    Мяне няма

    Роздумы на руінах чалавека
    Валянцін Акудовіч

    Памер: 205с.
    Варшава 2023
    42.26 МБ
    тай пары асабліва ганаруся, дык гэта тым, што старыя гандляркі не супакойваюцца. пакуль не выберуць для мяне самы салодкі з іхнага вінаграду”.
    Гэты чалавек, які паўстаў супраць мыслення ўсёй эпохі, які не прамінаючы нікога, зняважыў усіх вялікіх ад Сакрата да Вагнера, ніколі не меў ворагаў у сваім асабістым жыцці. I, можа. найперш таму, што ўсё тое. з чаго людзі варагуюць паміж сабой (улада, грошы, маёмасць, пасады), абыходзіла яго.
    У 1879 годзе Ніцшэ атрымаў па стане здароўя адстаўку ў Базельскім Педагогіуме (дзе сем год выкладаў грэцкую мову) і штогадовы пансіён у 3000 франкаў. Болей Ніцшэ нідзе стала не працаваў, “бадзяўся" з месца на месца (Нямеччына. Швейцарыя, Італія), здымаў кватэры. жыў у пансіянатах. — але гэтае “бадзянне” зусім не было хаатычным. Да праблемы месца і клімату Ніцшэ ставіўся амаль гэтаксама сур'ёзна. як і да праблемы харчавання. "Ніхто не вольны жыць дзе заўгодна. а каму наканавана здзейсніць велічнае, што патрабуе ўсёй ягонай моцы. той нават зусім абмежаваны ў выбары".
    Ніцшэ лічыў, што памылка ў выбары месца і клімату можа размінуць чалавека з яго наканаваннем, развесці так далёка. што чалавек і не здагадаецца. дзеля чаго ён быў прызначаны жыць. Гэты арыстакрат духу, геній рэфлексіі адчуваў прыроду, як селянін (а можа. і глыбей — як звер), і не толькі адчуваў, а не мог жыць інакш, як толькі ў суладдзі з яе рытмам, з кругаваротам яе бегу. Магчыма, адсюль першая (у абодвух сэнсах) канцэптуальная ідэя ягонай філасофіі — ідэя “вечнага вяртання”.
    Але яшчэ большае, чым праблема месца і клімату, значэнне Ніцшэ надаваў праблеме харчавання. Адкуль
    можа ўзяцца "воля да жыцця" пры дрэнных харчах? — слушна заўважыў ён.
    Цяжкую для страўніка нямецкую кухню Ніцшэ, далікатна кажучы. не любіў. "... Паходжанне нямецкага духу — з сапсаванага страўніка...” Дарэчы, як і ангельскую: “яна дае духу цяжкія ногі — ногі англічанак”. Лепшай кухняй ён лічыў кухню П’емонта... Каб болей поўна ўявіць стаўленне Ніцшэ да “праблемы страўніка" — трохі ягоных парадаў: “Ніякай вячэры. ніякай кавы: кава тлуміць. Чай толькі ранкам карысны. He многа. але вельмі моцны; чай вельмі шкодзіць і робіць хворым на ўвесь дзень, калі ён на адзін градус халаднейшы за патрэбны”.
    Што да "тэхналогіі" творчага працэсу, то ў большасці выпадкаў яна была падобнай да той. пра якую Ніцшэ распавёў у звязку з стварэннем сваёй "кнігі кнігаў" — "Так сказаў Заратустра”: “Маё здароўе было не з лепшых: зіма трымалася халодная і залішне дажджлівая; маленькі гатэль. які туліўся да берага мора, так што ноччу прыліў амаль пазбаўляў сну, уяўляў сабой ува ўсім супрацьлегласць пажаданаму. Нягледзячы на гэта і ці не ў доказ майго сцверджання. што ўсё вялікае ўзнікае "нягледзячы", у гэтую зіму і ў гэтых неспрыяльных умовах паўстаў мой Заратустра. — Да паўдня я падымаўся ў паўднёвым напрамку па цудоўнай вуліцы ўверх да Зоальі, паўз сосны і гледзячы далёка ў мора: па паўдні, так часта. як толькі дазваляла маё здароўе, я абыходзіў усю бухту ад Санта-Маргерыты да мясцовасці. што ляжыць за Портафіна... — На абедзвюх гэтых дарогах прыйшоў мне да галавы ўвесь першы Заратустра. і, наперадзе ўсяго. сам Заратустра. як тып: дакладней, ён аб'явіў сябе сам..."
    Магчыма. якраз таму, што большая частка дня Ніцшэ прамінала ў праходках па вулках. узбярэжжы мора ці горных сцяжынах. ён не надта шмат чытаў і, увогуле. ставіўся да чытання хутчэй як да адпачынку інтэлектуала, а не як да інтэлектуальнай працы. “Мне, верагодна. не натуральна чытаць многае і многа: чытальня робіць мяне хворым... Я заўсёды вяртаюся да невялікай колькасці ранейшых французскіх пісьменнікаў: я веру толькі ў французскую культуру і лічу непамыснасцю ўсё. што. акрамя яе. называецца ў Еўропе "культурай". не кажучы ўжо пра нямецкую культуру..."
    У тэме “Ніцшэ і жанчыны" звычайна акцэнтуецца ягоны раман з Лу Саломэ, “персаніфікаванай філасофіяй Ніцшэ" (па трапнай характарыстыцы ягонай сястры, якая вымаглася, каб раман не завяршыўся шлюбам).
    Лу Саломэ была расейкай, ёй тады (1882 г.) яшчэ не споўнілася дваццаці гадоў. яна мела выключны розум, надзвычайную інтэлектуальную чуйнасць і паэтычны талент. Яе паэму. прысвечаную Ніцшэ. спачатку палічылі за твор самога Ніцшэ. ‘Тэта самая разумная жанчына ў свеце". — так пісаў Ніцшэ пра Лу Саломэ ў лісце да аднаго з сяброў. Пэўна, у гэтай ацэнцы болей ад звычайнай закаханасці, чым ад сапраўднасці. але калі такі магутны талент найперш бярэ пад увагу розум, то мусім пагадзіцца. што гэта была сапраўды неардынарная жанчына.
    Натуральна. нічога ў Ніцшэ з Лу Саломэ “не атрымалася". і наўрад ці маюць рацыю тыя. хто ў гэтым абвінавачваюць сястру Ніцшэ, Лу Саломэ ці Паўля Рэ (тады сябра Ніцшэ). Жанаты Ніцшэ — аксюмаран, ён мог выдумляць побач з сабою жанчыну і рабіць нейкія захады. каб паспрабаваць пазбавіцца адзіноты. аднак
    калі б справа з кімсьці насампраўдзе зладзілася, ён. пэўна, уцёк бы ад нявесты ў апошні дзень перад шлюбам, як ад Рэгіны Ольсэн уцёк Сёрэн Кіркегар...
    Цікава, што Ніцшэ "сваталі" і да Наталі Герцэн. аб чым ён паведаміў сваёй сястры ў адным з лістоў: “Мяне пераконваюць тут у адносінах да Наталі Герцэн... Але і ёй трыццаць гадоў, было б лепей, каб яна была на год дванаццаць маладзейшай. А ўвогуле мне пасуе яе характар і розум".
    Тэма "Ніцшэ і жанчына" набывае трагедыйную “пікантнасць" у звязку з даволі распаўсюджаным меркаваннем, што прычынаю ягонага вар'яцтва сталася хвароба на пранцы. Але яшчэ пры “жыцці” Ніцшэ гэтая версія абвяргалася ці бралася пад сумнеў шэрагам знакамітых медыкаў. Доктар Гільдэбрант: “Няма і следу доказу таго. што Ніцшэ ў 1866 годзе захварэў на пранцы". Д-р Г.Эмаюэль: "3 цяперашняга стану клінічнай псіхіятрыі вядомыя нам факты з гісторыі хваробы Ніцшэ недастатковыя для таго, каб рабіць станоўчыя высновы да дыягназу paralysis progressiva”. Д-р О.Бінсвангер: "Дадзеныя анамнезу. датычныя хваробы Фрыдрыха Ніцшэ, настолькі няпоўныя і абарваныя. што канчатковая выснова аб этналогіі ягонае хваробы не ўяўляецца магчымай".
    Да гэтых меркаванняў спецыялістаў згадаем яшчэ смерць бацькі Фрыдрыха Ніцшэ, які таксама пакутаваў ад боляў у галаве і апошні год пражыў. ужо страціўшы свядомасць.
    Ніцшэ не аднойчы пісаў (і не толькі ў лістах) пра бацькаву хваробу і смерць. Ён ведаў. якая яму дасталася спадчына, толькі не даваў веры свайму веданню.
    Аднак лёс на кані не аб'едзеш. Памёр Фрыдрых Ніцшэ апоўдні 25 жніўня 1900 года.
    АПОШНІ ЧАЛАВЕК
    Ён быў падобны да чалавека, які выйшаў з краіны, дзе ніхто не жыве.
    Эрвін Родэ
    Калі над хвалямі быцця некалі і лунаў больш магутны дух адпрэчвы. то гэта — дух Сатаны.
    Хаця. каб гаворка тут была пра Сатану, то я. напэўна б, сказаў наадварот: калі над хвалямі быцця некалі і лунаў больш магутны дух адпрэчвы. то гэта — дух Ніцшэ.
    Дарэчы. у другой канструкцыі мы апынаемся значна бліжэй да сапраўднасці. Сатана (натуральна, я маю перад вачыма не абы-якога сатану. а гожага высакароднага волата з "Страчанага раю" Джона Мільтана) не ўтрываў Бога над сабою. паўстаў і ў жорсткай бойцы быў пераможаны ды скінуты з вяршыні эмпірэяў у бездань смуроднага пекла.
    Так і Ніцшэ не вытрываў... толькі вынік на гэты раз быў зусім іншы...
    Народжаны не з жаночага чэрава. а з духу трагедыі, Ніцшэ імкліва і нязмушана ўзыходзіў па стромкім схіле нігілізму. пакуль на вышыні бооо футаў над узроўнем чалавека не патрапіў па той бок дабра і зла. Тут, у блакітных нябёсах невымернай адзіноты. ён распачаў вайну з Другім як з лішнім і дамогся таго. на што не хапіла моцы ў Сатаны.
    Калі Ніцшэ вярнуўся з вайны і зазначыў перад людзьмі. што Бог памёр (заўважым, ён не сказаў: 'Я адолеў яго!”), то людзі палічылі Ніцшэ за вар'ята. (He станем папікаць недаверкаў, яны яшчэ не жылі ў XX стагоддзі.)
    Ніцшэ і сапраўды звар'яцеў. але не тады, як вярнуўся, а значна пазней — потым. і зусім не таму. што быў выкляты пераможаным Богам (ёсць такое, і досыць устойлівае, меркаванне)... Цяпер ён не ведаў, каго яму больш перамагаць, і таму амаль на дзесяць гадоў схаваўся ў вар’яцтва. каб ніхто не здагадаўся. што магутны вой — нікчэмны дойлід.
    Перамагае не той, хто перамагае, а хто творыць іншае (як Бог калісьці з нічога нешта). А Ніцшэ мог ствараць толькі праз абвяржэнне. разбурэнне, адпрэчванне. Дакладней. вось гэтае бурэнне ("Я паўночны вецер для спелых пладоў”) і ставала ягоным творывам.
    Ніцшэ любіў называць сябе ільвом, але, можа, таму, што на Беларусі ніколі ільвоў не было. мне ён уяўляецца раз'юшаным быком, які выпрабоўвае на моц крамянёвага ілба ўсё. што трапляе на вочы. У гэтай сляпой непераборлівасці ён мог грукаць у моцныя, тоўстыя сцены. якія ператрываюць не адну эпоху, не адзін землятрус, а мог кінуцца і на спарахнелую штыкеціну, якая сама паваліцца ад першага подыху кволага ветрыку.
    Але ўсё ж такі навідавоку іншае: гэты Давід у ворагі сабе выбіраў пераважна Галіяфаў. Ён шукаў змагання з яшчэ нікім не пераможанымі (Бог. хрысціянства. мараль...) і. на сваю бяду, перамагаў.
    Калі Сатана — імя Ніцшэ, то Дыяніс — ягоны першы псеўданім (былі і другія: Заратустра, Антыхрыст)...
    Дыяніс — бурэнне, рух, змаганне ўсяго з усім, нічым не ўтаймаваны вэрхал волі да жыцця, вечнае вяртанне і кругазварот аднаўлення.
    Яны не маглі не варагаваць паміж сабой — Дыяніс і Хрыстос. бо Хрыстос — гэта аскеза, статыка, змірэнне ўсяго з усім, воля да смерці і паступовае знікненне
    (перацяканне) чалавечага з трывалай роўніцы рэальнага ў трымценне ірэальнага.
    Дыяніс — жыццё смерці.
    Хрыстос — смерць жыцця.
    Дыянісійства праз смерць звернутае ў жыццё, хрысціянства праз жыццё ў смерць. і таму паміж імі немагчымы нейкі іншы лад, акрамя смяротнай варажнечы...
    Ніцшэ лічыў сябе сярод першых і найбольш адданых ваяроў Дыяніса і ненавідзеў хрысціянства, як толькі пераможаны здольны ненавідзець пераможцу.
    Але апошняя патрабуе ўдакладнення: нянавісць Ніцшэ ўзнікла не з самога факта перамогі хрысціянства над дыянісійствам — у аснове гэтага пачуцця была крыўда на тое. што перамог слабейшы (Хрыстос) і перамог жыццё не звышжыццём. а нежытвом. супрацьпаставіўшы волі да жыцця волю да смерці.
    Хрысціянства для Ніцшэ — “найвастрэйшая форма варожасці з рэальнасцю". і што яшчэ горш — яно абсалютная формула decadence (“волі да змарнення"). А Хрыстос, прынамсі такі, якім ён паўстае ў Святым Дабравесці, — ідэал дэкадэнта.