• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

    Мяне няма

    Роздумы на руінах чалавека
    Валянцін Акудовіч

    Памер: 205с.
    Варшава 2023
    42.26 МБ
    Адсюль і праблема чытача нашых выданняў паўстае ў досыць спецыфічным ракурсе. Яна кардынальна адрозніваецца ад той звычайнай праблемы. якая ёсць у кожнага выдання ў кожнай краіне. Фармулюючы гэтае адрозненне, перадусім заўважым, што ў нас гэтая праблема не вырашаецца праз якасць і актуальнасць саміх тэкстаў. У нас яна найперш звязаная з пашы-
    рэннем Архіпелага Беларусь і з павелічэннем колькасці яго насельнікаў. Рэч у тым, што каб стаць чытачом хоць якога з нашых выданняў, спачатку трэба зрабіцца беларусам. А каб зрабіць з шараговага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — беларуса, патрабуецца шмат часу і столькі ж высілкаў. Тым болыл. што дзяржава Беларусь у "вытворчасці беларусаў” амаль не ўдзельнічае. Кожны свядомы беларус — гэта штучны выраб. здзейснены на подзе Беларускага Тэксту самаахвярнымі намаганнямі прыватных асобаў. 3 гэтага, бадай, няцяжка зразумець, чаму наяўнасць нашага чытача залежыць не столькі ад якасці і актуальнасці тэкстаў, колькі ад спрыяльнага супадзення грамадска-палітычных падзеяў і прыватных ініцыятываў адэптаў беларушчыны. I вось толькі тады, калі праз збег прыватных ініцыятываў і сацыяльных акалічнасцяў з'яўляецца чарговы беларус, настае пара прылучэння яго да таго ці іншага выдання — гэты акт па яго значнасці я з пэўнай доляй іроніі гатовы параўнаць з працэдурай пасвячэння ў рыцары нейкага сярэднявечнага ордэна ці ў сябры масонскай ложы.
    Доўгі час міф пра непапулярнасць беларускіх тэкстаў трымаўся пераважна на наступным аргуменце: яны. у параўнанні з расейскімі, не адпавядаюць інтэлектуальным і эстэтычным патрабаванням сучаснага чытача. Цяпер. пасля з’яўлення літаратурнай газеты "Наша Ніва", часопісаў "Крыніца”, “Калосьсе". "Фрагмэнты”, стаецца зразумелым, што гэта быў не проста міф. а міф наўмысна аблудны. Сёння мы можам канстатаваць. што абыякавасць да беларускіх тэкстаў тых, каго ў нас называюць “пашпартнымі беларусамі", звязана не з нізкай якасцю беларускіх выданняў, а з расейска-савецкай ментальнасцю. На працягу двух
    стагоддзяў расейская. а потым расейска-камуністычная імперыя ўсімі магчымымі сродкамі прымусу, ад фізічнага да інтэлектуальнага. выціскала аўтэнтычную культуру беларусаў за абсягі рэальнасці. каб напоўніць вызваленае месца сваімі культурнымі знакамі. Натуральна. што цяпер “пашпартным беларусам” няўтульна ў прасторы Беларускага Тэксту, бо тэкст гэта ўсяго толькі сістэма знакаў, якія адсылаюць да тых ці іншых культурных рэаліяў. I калі гэтыя рэаліі сфармаваныя расейска-савецкай культурай, то што можа знайсці для сябе такі фармальна беларускі, але па сутнасці расейска-савецкі чытач у Беларускім Тэксце, які адсылае яго да малавядомых яму рэаліяў беларускай мовы, культуры і ментальнасці?..
    Каб нечым збалансаваць песімізм сваіх развагаў, мне, напэўна, напрыканцы трэба было б завершыць іх нейкай аптымістычнай дэкларацыяй, накшталт: будзем спадзявацца. што з цягам часу ўсё пераменіцца да лепшага. Але, на вялікі жаль, перш чым паставіць кропку. я мушу яшчэ больш радыкальна заглыбіцца ў песімізм. Рэч у тым, што я належу да тых, хто ў сваіх футуралагічных рэфлексіях схіляецца да думкі аб непазбежным (рана ці позна) канцы эры Тэксту. Ужо сёння Тэкст саступіў вершнасць іншым тэхналогіям у працэсе вытворчасці інтэлектуальнай ды эмацыйнай прадукцыі. I я не схільны сябе суцяшаць, што гэта часовае адступленне...
    Натуральна. мяне, як літаратара, мала цешыць перспектыва зніжэння ролі Тэксту ў сацыяльнай, інтэлектуальнай і эмацыйнай сферах жыцця. Але яшчэ больш трывожыць мяне перспектыва заняпаду Тэксту — як беларуса. Я ўжо даволі тут казаў (ды гэта і без мяне добра вядома). што беларусы, як нацыя. сфармаваліся
    і застаюцца ў наяўнасці дзякуючы Тэксту — прынамсі. Тэксту ў значна большай меры, чым хоць чаму яшчэ. А з гэтага вынікае, што калі Тэкст татальна страціць сваё значэнне формастваральнай тэхналогіі сацыяльнага і духоўнага быцця, то ў нас, беларусаў, з-пад ног знікне тое базавае трывалішча, на якім мы паўсталі і стаялі дасюль... I што нас тады будзе трымаць як беларусаў?
    Крыга Беларускага Тэксту, на якой мы сяк-так пераплылі праз XX стагоддзе, на вачах драбнее крышыцца па краёх, худнее ў сярэдзіне... На гэта можна не зважаць і жыць па звыклай завядзёнцы (на наш век гэтага трывалішча хопіць і яшчэ трохі застанецца), ці зважаць і намагацца хоць неяк трымаць раўнавагу, а можна і наадварот — пасунуцца бліжэй да набрынялага крохкасцю краю і, узіраючыся ў выратавальныя берагі, дэкламаваць на развітанне што-кольвек пафасна-рытарычнае. Ну хаця б вось гэта:
    Каб плыў судоў уратавальных дым, — А родны край знікаў навекі ў хвалях. —Я б лепей згінуў з ім. з яго апошнім жалем,
    Як жыў і мучыўся бязмерна — з ім.
    (У. Караткевіч)
    Але як бы хто з нас сёння сябе ні паводзіў, пэўна, ужо ніхто і нішто не зможа ўтрымаць Беларускі Тэкст у тым вялікім значэнні збіральніка Нацыі. якое ён выконваў да гэтага. I таму. вяртаючыся да пытання. што. калі не Тэкст, нас будзе трымаць як беларусаў. можна сказаць хіба адно: адказ залежыць толькі ад таго. што гэтае пытанне і спарадзіла. А менавіта ад таго. ці
    было апошняе стагоддзе Беларускага Тэксту настолькі плённым, каб змусіць наступнае. інакш тэхналагічна арганізаванае быццё, улічваць гэты плён і фармаваць новую канструктыўную парадыгму існавання, азіраючыся на пажоўклыя шматкі паперы, дзе рознымі словамі, але спрэс напісана тое самае: беларусам звацца.
    Архіпелаг Беларусь
    I.
    НАЎЗБОЧ ЧАЛАВЕКА
    Горад, якога няма
    Не было. каб я чуў ад некага: люблю Мінск. He чуў нават ад таго. хто тут нарадзіўся і асталеў, хаця "... людм мгде зродшшся н ускормлены суть по Бозе, к тому месту велмкую ласку нмають".
    He відно “вялікай ласкі", але, бывае. кажуць: падабаецца гэтае места. і далей тлумачаць словамі. якія аднолькава пасуюць да горада. тэмпераменту. гатунку цыгарэтаў...
    Калі не блытаць трансцэндэнтнае "люблю” са звычным “падабаецца", то мусім пагадзіцца. што Мінск сапраўды амаль не палягае любові. Места, рэч. жанчыну любяць. калі імі агортваецца. прадстаўляецца нешта большае за местам. рэччу, жанчынай азначанае...
    У Мінска няма гэтага большага, ён — толькі покрыва каардынатаў, эклектычная крыжаванка. топас са спляжаным эйдасам, калі эйдас разумець як "цела душы". 3 апошняга вынікае, што Мінск будзе зручна прачытаць як рэальнасць постмадэрну. Але мы гэтую магчымасць пакінем іншым, запыніўшы сябе хіба вось на чым.
    Парыж ці Вільня. Лондан або Санкт-Пецярбург маюць пачатак (сярэдзіну. цэнтр), якім пазначаны прасторавы і паэтычны міф горада (Эйфелева вежа. гара Г'едыміна. Біг-Бэн. Ісакіеўскі сабор). Мінск пазбаўлены ўцэнтраванага ў структуру прасторы сімвалічнага міфа. паэтычнай дамінанты, сярэдзіны самога сябе...
    Мінск — горад не толькі без душы, але і без cappa. На пытанне “дзе тухкае сэрца Мінска?" магчымы толькі адзін адказ:
    — Ува мне.
    Мінск — гэта “Я ”. Так мусіць сказаць кожны тутэйшы месціч, нават калі яго абражае ўсялякая праява эгацэнтрызму. Без гэтага “Я" Мінск — пустэльня, выпаленае ляда, выган на ўскрайку зніклага селішча...
    Сэнс Мінска запачаткаваны на маім жаданні быць тут, ягонае жаданне акрэслена магчымасцю атуліць мяне ад скразнякоў бязмежжа. Я цягаю яго на сабе, як чарапаха панцыр, а калі памру, Мінск закапаюць побач, бо без мяне невядома дзеля чаго яму быць, заставацца.
    Наперадзе зазначалася. што Мінск амаль немагчыма любіць, але можна вельмі моцна ўпадабаць Мінск за яго далікатную адсутнасць у тваіх інтымных стасунках з быццём.
    Горад. якога няма. вызваляе ад татальнасці сваёй улады. Ён не вабіць міфамі, не пярэчыць традыцыямі, не спакушае вабнотамі, не прымушае ідэалагемамі, не забараняе забабонамі, не абцяжарвае філасафемамі. не абавязвае мэтамі. Ён пакідае цябе сам-насам. і табе нічога не застаецца, як любіць самога сябе. У Мінску немагчыма не любіць сябе. бо няма тут нідзе нічога іншага, апроч тваёй адзіноты. якая далікатна адстаўляе табе каўнер на шпацыры і пяшчотна лашчыць пад покрывам ночы.
    Той, хто не трывае адзіноты. кідаецца адсюль у Маскву. Парыж. Вільню — туды, дзе з чалавекам заўсёды побач горад як выбаўленне ад панылай волі. як падстава для бясконцага дыялогу, як другі, які ведае адказ на кожнае тваё запытанне, калі ты здолееш яго выразна сфармуляваць.
    У Мінску няма каго пытацца. бо Мінск — горад для аднаго; тут кожны побач — прыкрая недарэчнасць. Пэўна. з гэтае прычыны замест дыялогу тут ужываюць
    маналог. сэнс якога вярэдзіцца вакол апошняга: навошта я сам сабе патрэбны? I ці патрэбны ўвогуле?
    Горад, якога няма, і чалавек. якога можа не быць, суіснуюць на паверхні Мінска падобна да задзіночання магчымасцяў, што маюць шанец рэалізавацца адно ў кантынууме ідэальнага. які мы досыць умоўна пазначым як "Мінск без мяне"...
    Рэч у тым, што акрамя Мінска. які знаходзіць сябе ў маім намеры валэндацца па жарстве ягонай паверхні, ёсць Мінск без мяне. Мінск як ідэя Мінска. якая тысячу гадоў валацугам блукала па селішчах. спрабуючы настала атабарыцца ў самых розных часава-прасторавых акалічнасцях.
    Мабыць. апошняе вымагае невялікага тлумачэння. Ідэя Мінска — гэта спрадвечная мара топасу нашага краю аб выяўленым значэнні самога сябе, калі ў быційных праявах сфармулюецца і ўвасобіцца ідэальнае адлюстраванне таго сакральнага сэнсу, з якога ўзнікла наканаванне гэтай прасторы. Але сама па сабе прастора можа адно ўтрымліваць і гадаваць ідэал, а каб ён бачна паўстаў над быційнай роўняддзю дыскурсу, патрэбны цэнтр (у звычайнай тэрміналогіі — сталіца). які б паклаўся на пачатак узросту парадыгмы значэння.
    Блуканне ідэі Мінска — гэта намацванне этнанацыянальнай прасторай свайго цэнтра. росшукі сэнсатворнай сярэдзіны самой сябе, таго месца, дзе, як адбітак сакральнага віхру, несупынна будзе шумець вір гістарычнага быцця.
    Наўрад ці хто даведаецца, скуль пачаўся шлях гэтай ідэі, але летапісна ён найперш быў занатаваны лёсам Рагнеды. Збудаваны для яе сына горадзень Ізяслаў быў ці не першай бачнай нам спробай вылучыць
    акраец быційнага значэння трансцэндэнтнай задумы.
    Князь Ізяслаў пакінуў месту сваё імя і вярнуўся на айчыну маці. каб у Нолацку трымаць далей дынастыю Рагвалодавічаў. Аднак ужо ягоны ўнук. шалёны Усяслаў. будзе шукаць няўважна страчанае дзедам. сягаючы па абшарах свету ад Тмутаракані да Дудутак.