Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Памер: 205с.
Варшава 2023
Хуткасць культурных экспансіяў. калейдаскапічная множнасць і рознавектарнасць іх тэндэнцыяў анігілююць агрэсіўную сутнасць самой культурнай экспансіі. Да таго ж электронныя сродкі інфармацыі. якія робяцца дамінуючымі ў транспартацыі знакаў культуры. падчас працэсу транспартацыі кастрыруюць культурны знак (такая іх тэхналагічная прырода), гэта значыць вымыкаюць з яго ідэнтыфікат (такая іх сацыяльная задача). бо толькі пазбавіўшы ідэнтыфікату, можна прыстасаваць культурны знак да патрэбаў
масавага спажыўца. Таму мне падаюцца няўзважанымі турботы тых. хто непакоіцца. што ўладальнікі асноўных камунікатыўных сродкаў (і ў прыватнасці — інтэрнэту), будуць праз сваю ўладу экспансаваць знакі таго ці іншага культурнага кода і такім чынам сфармулююць культурную імперыю, якая праглыне ўсе іншыя культуры. Зрэшты. калі б падобнае і здарылася, то з гледзішча нашых традыцыйных каштоўнасцяў, гэта было б яшчэ не найвялікшай бядою. бо тады мы мелі б хоць адну — вартую нашых традыцыйных уяўленняў — культуру. Сапраўдная бяда (для тых, хто лічыць культуру за каштоўнасць) у тым. што праз нейкі час (і гэта зусім верагодна) мы не будзем мець ніякай культуры — ніякай у яе традыцыйным разуменні, а будзем мець культуру без культуры, культуру, якую будзе немагчыма ідэнтыфікаваць нават адносна самой сябе.
Зрэшты, калі наканавана такому здарыцца, то тут, як кажуць, і казаць няма пра што. Культура перастане быць культураю, і ідэнтыфікаваць сябе чалавек (і супольнасць) будзе не з нацыянальнаю культурай ці культурай пэўнага рэгіёна, а з нечым зусім іншым. Аднак. магчыма, гэтыя мае футуралагічныя трызненні ёсць толькі штучнай універсалізацыяй патэнцыйна лакальнай падзеі. прэвентыўным перапалохам ад зруху ў прасторы. якая раптам бязмежна расхінулася ва ўсе бакі ад нечаканага выбуху камунікацыяў. Паспрабуем пагадзіцца. што гэта насамрэч так. і сітуацыя камунікатыўна адкрытага грамадства кардынальна не зменіць адвечнай сутнасці чалавека, які і надалей будзе шукаць і знаходзіць свае асновапалеглыя праекцыі ў нацыянальным культурным кодзе. Але якраз у гэтым выпадку мы і маем драматычную праблему. дзеля ак-
туалізацыі якой прапануецца гэты тэкст. Бо нават калі мы бязмежна перабольшваем тую радыкальную навізну культурнай сітуацыі. якую нясе з сабою камунікатыўна адкрытае грамадства, то ўсё роўна не зможам зусім адмаўляць. што многія тут згаданыя працэсы (натуральна, невымерна больш іх засталося за кантэкстам гаворкі) маюць месца ўжо цяпер і, відавочна, будуць інтэнсіўна разгортвацца ў недалёкай будучыні. А гэта азначае. што да звыклай вайны культур дадаецца яшчэ адзін актыўны і пагрозлівы для кожнай культуры дзейнік — татальная камунікацыя. Яна небяспечная для ўсіх культур. але гэтая небяспека не для ўсіх аднолькавая. Для тых культур (напрыклад, італьянскай. нямецкай). якія даўно і цалкам сфармаваліся. трывала ўгрунтаваліся ў сацыяльныя інстытуты, індывідуальную ментальнасць, штодзённы побыт — гэта толькі магчымая небяспека. пакуль больш гіпатэтычная, чым рэальная. А восьдля тых культур (найперш маю на ўвазе беларускую), працэс фармавання якіх яшчэ не завершаны, у якіх ледзь хапае сілаў трымаць апошнія межы абароны ў вайне з больш магутнымі культурамі. гэты нечаканы вораг за спінаю робіцца ўжо сёння рэальнай і звышнебяспечнай пагрозай.
На вялікі жаль. у нас на гэтую небяспеку амаль не звяртаюць увагі. мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культур (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай. з другога — на вайну з культурай Захаду). Між тым. на маю думку, сітуацыя камунікатыўна адкрытага грамадства неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытанне саму магчымасць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць. і саму магчымасць беларускай культуры ўвогуле.
Валянцін Акудовіч
Мяне няма:
роздумы на руінах чалавека
Tytut oryginalu: Mianie niama Autor: Valancin Akudovic
ISBN 978-83-968566-1-6
Надрукавана ў 2023 годзе ў Варшаве
Выдавецтва «Мяне Няма» Mianie Niama Publishing www.mnnm.by
Калектыў выдавецтва:
Павел Анціпаў
Максім Жбанкоў
Аляксандр Пажытак
Дар’я Сітнікава
Ігар Юхневіч
Дызайн і вёрстка:
Ігар Юхневіч
Аляксандр Пажытак
Шрыфт:
Wremena. The Temporary State
© Валянцін Акудовіч. 2023
© Афармленне: Мяне Няма, 2023
9 788396 856616
‘Мяне нял Уводзіньі
ад аднаг
спрэчны?
ўбелаі
»з самь
па дааотны
кі інтэ
ядомы:
овіч. I туаліз і сам!
.м
: — ягон® носьбі-фў ды
абаронца^ Расцяру
ЭНГ\ дакс куль родзін
ішаны слйўнік, на^абны , нязломны сарказм і пара вастрыня думкі. Новая йчыннага мыслення. На-
ргенды.
ых
На вокладцы — контуры далоняў Валянціна Акудовіча
Гэта п^йшае за 25 гадоў перавыдан не культ^вай кніжкі, якая пабачыла свет у 1998 годзе. 3 дазволу аўтара і з яго рук — мы вяртаем яе зацікаўле наму беларускаму чытачу.
Мяне Н
Іяма
Варшавс
2023
Мяне някі
Уводзіны
ад аднаг
ўбслаі
®з самь
ta — дааотны
кі інтэ
ЯДОМЬЕ
к
овіч.
туалі
і сам^
км
спрэчны*
— ягон^с носьбіфў ды
абаронца^
Расцяоуі
ргенды.
an тч дакс куль
родзін
ішаны сліўнік, на^абны , нязломны сарказм і пара вастрыня думкі. Новая йчыннага мыслення. Ha
ых
Гэта п!5$шае за 25 гадоў перавыдан не кульісівай кніжкі, якая пабачыла свет у 1998 годзе. 3 дазволу аўтара і з яго рук — мы вяртаем яе зацікаўле наму беларускаму чытачу.
н
1
Мяне Н
ііяма
Варшавг
4,2023 9Ш 788396111856616