Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
Чуллівы і пяшчотны. ён шукаў у сяброўстве абароны і прытулку, а разам з тым непадманнага духоўнага хаўрусу. агульнай інтэлектуальнай прасторы. урэшце — высакароднага чыну.
I вобраз дружбы —
даўні й нягоркі.
Бо мы ж яшчэ, напэўна, не забылі.
Як некалі яе адну любілі —
Ну, дружбу, нашу.
Помняцца спатканні
Дзвюх нашых душ.
Любоўныя расстанні
Адна з адной. Да заўтра. Ненадоўга.
("Прыехаў сябра”)
Але як цялесны саюз з жанчынай, так і духоўная мужчынская звязь істотным чынам не мянялі перспектыву небыцця. Хованкі ў каханні набліжалі да смерці. хованкі ў сяброўстве трохі адсланялі яе. аднак ні тое. ні другое не яднала з жыццём. Яднала хіба — віно; праўда. ненадоўга, і таму віна трэба было многа. і ўсялякі раз, калі яно заканчвалася, гульня таясамасці экзістэнцый (ягонай і жыцця) перапынялася яшчэ больш вялікай тугой...
Жыццё. смерць, каханне. сяброўства. віно... Засталося — слова...
Ці слова было наперадзе ўсяго: і сродкам. і мэтай жыцця?
А калі адно спосабам не-.магчымасці жыць?
Часам мне здаецца, што ён нарадзіўся не жыць. а выглядаць смерць (у восеньскай смузе, у ціўканні сініцы, “у мінулым. сённяшнім, наступным"). Крэмзанне паперы "прозай" ці “вершамі" было ўсяго толькі адным з спосабаў (а. можа, як для яго. то і адзіным) гэтай “не-магчымасці жыць". I ці не таму ён кангеніяльны. тоесны свайму скрушанаму лёсу/генію там. дзе ў яго адрэфлексавана развітанне. расстанне. кананне: там, дзе памірае маладым Максім Багдановіч ("Загадка Багдановіча”); там, дзе памірае дзед Міхалка ("Адзін лапаць. адзін чунь"); там, дзе гіне УСЁ — вяпрук, жыццё. надзея ("Смаленне вепрука ”).
Дух смерці лунае над гэтым геніяльным апавяданнем. напоўненым пахамі, фарбамі і гукамі нежытва: "Ідуць ужо халады, бяруцца прымаразкі — падаюць інеем сырыя туманы. Чарсцвее зямля, і цёмным, ільсняна халодным зяленівам б'е ў вочы парадзелая пры дарозе трава. Ужо выпетрала зябліва. пасівела ў гародчыках і пазванчэла бадыллё і панішчымніла паветра. Неба ўдзень ужо ніжэй прыпадае. ціснецца да зямлі. Яшчэ выганяюць на пашу кароў — далей ад вёскі, у лес. Пад вечар жывёла не хоча вяртацца ў хлеў, цаляе адбіцца ў прапахлае бульбоўнікам і сцюдзёным капусным водарам поле".
У “Смаленні вепрука" ён перажыў свой метафізічны сыход. Тут невараць урэшце запанавала ўсюды і найперш у ім самім. Ён сам быў тым, хто забівае. ён сам з сябе склаў ахвярнае вогнішча і сам быў тым ахвярным дымам, што завершыў яшчэ адзін кругаварот быцця.
3 тым дымам ён і адышоў у нябёсы, “а душа ўзяла і засталася", затрымалася на нейкі час і вярэдзіць маю душу ягоным сумам па немагчымасці інакш пазбегнуць смерці. як толькі памерці.
ВАННА КУЛЬТУР
ЗАМЕСТ ПАСЛЯСЛОЎЯ
Мілажальнасць культуры — гэта казка для дарослых. Культуры больш агрэсіўныя, чым іх носьбіты народы (гэта аднолькава пасуе і для беларускай культуры). Калі ў войнах паміж народамі хоць зрэдчас здараюцца перапынкі. то ў войнах культур перапынкаў не бывае. 1 таму ў войнах культур — культур загінула болей, чым загінула народу ў збройных войнах народаў.
He заўсёды і зусім неабавязкова чужая культура прыносіцца на штыках і штыкамі ўсталёўваецца. Да прыкладу. расейская культура з уласнае волі да панавання знішчыла іншых культур нашмат больш. чым усе войскі Расейскай імперыі знішчылі іншых войскаў. (У Расеі сталася амаль ідэаматычным выказванне: на прасторах нашай краіны жыве больш за сто народаў і народнасцяў. He будзем звяртаць увагі на тое, што дакладную колькасць народаў і народнасцяў ніхто і ніколі ў Расеі нават не збіраўся лічыць. Звернем толькі ўвагу на тое. што для гэтых "болып за сто народаў і народнасцяў” дамінуючай, а пераважна і адзінай культурай з'яўляецца расейская).
Дык вось. калі запытацца чаму сёння большасць беларусаў не ідэнтыфікуе сябе з беларускай культурай, то адказ будзе наступным: таму што ўжо безліч гадоў ні на хвіліну не спыняецца вайна расейскай культуры з беларускай. у выніку якой апошняя апынулася амаль усцяж пераможнаю. I. бадай, самым трагічным у гэтай паразе была параза беларускай мовы.
Мова — той азонавы слой. які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, развівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыннікам культуры нават у неспрыяльных для яе палітычных, эканаміч-
ных і сацыяльных умовах. Вядома, у гэтым азонавым слоі кожнай культуры сёння шмат дзірак, але ў нас ён знішчаны амаль зусім, ад яго засталіся адно лахманы. якія ўжо не засланяюць цела нацыянальнае культуры як ад сцюдзёных вятроў культуры расейскай. так і ад касмічнага холаду метакультуры камунікатыўна адкрытага грамадства.
Уласна, толькі цяпер, згадаўшы пра “касмічны холад метакультуры". мы падыходзім да той праблемы, дзеля якой і ствараўся гэты тэкст. Сфармулюем праблему наступным чынам: камунікатыўна адкрытае грамадства існуе як рэальная пагроза незавершаным у сваім фармаванні нацыянальным культурам. Падкрэслім: не асобныя фрагменты, функцыянавання грамадства камунікацыяў. а яно само, цалкам. як падзея сучаснай цывілізацыі. Гэта і ёсць найактуальнейшая і найдраматычнейшая праблема культуры.
Відавочна, што сёння за найвыразны сімвал і атрыбут камунікатыўна адкрытага грамадства выступае інтэрнэт. Але інтэрнэт — гэта пакуль толькі адна з найноўшых формаў змяншэння дыстанцыі паміж чалавекам і падзеяй быцця ва ўсіх верагоднамагчымых прасторах (улучна з віртуальнай). Распачыналася гэта з паравоза і чыгункі. а працягвалі сціскаць прастору — тэлеграф, аўтамабіль, тэлефон. самалёт. радыё, тэлевізар, кампутар і шмат што яшчэ.
Праз усё гэта разам узятае прастора перастала раз'ядноўваць суб'екта з аб'ектамі падзеяў быцця, яна зрабілася тым. што яднае іх. яна сама ператварылася ў суцэльны сродак камунікацыі, настолькі татальны, што нават таталітарныя і дыктатарскія сістэмы ўжо не могуць засцерагчыся ад гэтай татальнасці шчыльна закрытымі межамі.
Адным словам. жадае таго грамадства ці не, але яно робіцца празрыстым для інфармацыйнага і ўвогуле камунікатыўнага нашэсця з усіх чатырох бакоў свету. Што з гэтага мае непасрэдна культура. і як гэтая рашучая трансфармацыя зносінаў паміж суб'ектам і аб'ектам падзеі ўплывае на працэсы культурнай ідэнтыфікацыі? Папярэдзім адказ на гэтае пытанне яшчэ адным, на першы погляд, бадай, нават недарэчным запытам: чаму ў класічныя эпохі ангелец карыстаўся пераважна знакамі і атрыбутамі ангельскай культуры. паляк — польскай, француз — французскай і г.д. Натуральна. найперш таму, што яны свае. родныя, звыклыя. што менавіта яны выразнілі з чалавека ўвогуле — ангельца, француза, паляка і г.д. Але не ў меншай меры яшчэ і таму, што гэтыя знакі і атрыбуты культуры былі бліжэй да яго, побач. што за імі не трэба было некуды хадзіць. недзе іх адшукваць.
Камунікатыўна адкрытае грамадства кардынальна мяняе сітуацыю. Знакі і атрыбуты іншых культур апынаюцца ля чалавека гэтаксама блізка. як знакі і атрыбуты — уласнай. (На экране тэлевізара Мірскі замак. Эйфелева вежа і піраміда Хеопса знаходзяцца на адной адлегласці ад гледача.) А гэта азначае, што знікае ці становіцца амаль незаўважнай розніца паміж роднай і чужой культурамі. Бо што яшчэ, як не дыстанцыя. рабіла блізкую культуру роднай. а аддаленую — чужой? I калі з маленства. з першых цацак і тэлеперадачаў, з першых убораў і кампутарных гульняў. і потым праз усё жыццё на адной адлегласці да чалавека будуць прысутнічаць знакі і атрыбуты розных культур. дзе родная будзе толькі адной з мноства, то з якой культураю (не фармальна, а па сутнасці) будзе ідэнтыфікаваць сябе такі чалавек, і якая
культура зможа ідэнтыфікаваць сябе з гэтым цалкам постмадэрновым чалавекам?
Раней, у эпоху татальнай вайны культур, схема прылучэння чалавека да той ці іншай культуры была гранічна простай. Культура-пераможца самаўладна далучала носьбітаў пераможанай да свайго ідэалагемнага поля, і праз нейкі час апошнія пачыналі ідэнтыфікаваць сябе менавіта з ёй. Аднак у прынцыпе гэта нічога не змяняла, адна культура станавілася на месца другой — і толькі. I нават калі перамога была няпоўнай (ці няпоўнай была параза), заўсёды адна з дзвюх ці некалькі культур заставалася дамінуючай і была рэальнай, а не фармальнай падставай для культурнай ідэнтыфікацыі.
Кардынальна адрозная сітуацыя пачынае складвацца цяпер. калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. На жаль, многія ўсё яшчэ працягваюць праецыраваць традыцыйную схему з лінейнай сітуацыі вайны культур на нелінейную сітуацыю камунікатыўна адкрытага грамадства. і адпаведна той. ужо выпрацаванай і зусім неэфектыўнай у новых варунках схеме, спрабуюць абараняць свае культуры. Да прыкладу, у 1994 годзе міністр культуры Францыі абвясціў. што з-за інтэрнэту Францыя апынулася перад пагрозаю новай формы каланіялізму. 3 таго ж шэрагу і бясконцыя скаргі на амерыканізацыю культуры, якія няспынна гучаць не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце, на французскую інтэлектуальную экспансію. урэшце. на светапоглядную інтэрвенцыю Усходу.
Мы ўсё яшчэ пераважна мыслім катэгорыямі эпохі вайны культур. I не жадаем заўважаць. што ў прасторы камунікатыўна адкрытага грамадства гэтая вайна заканчваецца татальнай паразаю самой вайны. Але
з гэтай нагоды я не спяшаўся б пляскаць у ладкі. бо вайна культур была тым механізмам. які забяспечваў функцыянаванне асобных культур. А без гэтага механізму рана ці позна ўсе культуры будуць пераможаныя нечым. што мы ўмоўна называем метакультураю: тым, што будзе мець усе прыкметы культуры. але не будзе ідэнтыфікавацца ні з якой культурай канкрэтна. ні, у традыцыйным разуменні, з культурай увогуле.
Асноўная характарыстыка традыцыйнага культурнага знака палягае на яго трывалай зафіксаванасці ў кантэксце нацыянальнай ці сусветнай культуры. У адрозненне ад традыцыйных знакаў культуры, знакі метакультуры пазбаўленыя трывалай фіксацыі і нечым апрычонага кантэксту (хаця кожны з іх мае свой “адрас" і свой “атэстат"), бо ў сітуацыі камунікатыўна адкрытага грамадства ўсе культурныя прасторы. праз разгалінаваныя і эфектыўныя камунікатыўныя сродкі. сыходзяцца ў адзін кантынуум. I разам з культурнымі прасторамі ў гэтую яміну кантынууму скочваюцца ўсе знакі ўсіх культур. ды яшчэ з такой хуткасцю, што іх цяжка адрасна разрозніць, зрэшты і няма ў гэтым сэнсу. бо пакуль будзеш кадыфікаваць адзін з іх, яго заслоняць дзясяткі іншых.