Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Памер: 205с.
Варшава 2023
У адрозненне ад беларусаў, для якіх у гэтым кантынууме час і прастора заўсёды былі тэмпаральна тоеснымі. гэбраі жылі на Беларусі са сваім. не адпаведным нашаму (а значыць і нашай прасторы). этнічным часам. I справа тут нават не столькі ў натуральнай біясацыяльнай рознасці. колькі ў тым, што этнічны час гэбраяў распачаўся на некалькі тысячагоддзяў раней і за гэты прамежак назапасіў у сваім руху тую кінетычную энергію. якой яшчэ не меў беларускі час і на якую не была разлічаная яшчэ досыць статычная беларуская прастора.
"Я дрэва... вырванае з карэннем..." — казаў Шагал потым, пасля Віцебска. Трохі ніжэй мы вернемся да карэктнасці гэтага параўнання, а пакуль звернем увагу на іншае: Шагал усведамляў сваю вырванасць “з карэннем", але не ведаў як веду. што яго вырвала. А між тым уся творчасць Шагала, скажам так, асноведнай пары. дэманструе, як гэтае, што выкручвае. выцягвае, выломвае яго з угрунтаванасці ў віцебскі ланд-
шафт. На тагачасных шагалаўскіх маляваннях нават тое, што насампраўдзе трывала і гарманічна ўцялеснена ў пабытовую рэалію, здэфармаванае так, як быццам яно разгойдваецца. каб вырваць сваю закаранёнасць з уцялесненасці ў тутэйшасць і падняцца над ёй. узляцець... Куды? Ды напэўна ў тыя эмпірэі, прастора якіх тэмпаральна супадала б з тым экзістэнцыйным часам, якім жыў Шагал.
Урэшце Шагал разгойдаў трымалішча і вырваў сябе з віцебскага ландшафту, але ўсюды там, дзе Шагалу потым выпадзе мясціцца. яму не стане хапаць з чаго вырывацца. бо болей яго ўжо нішто не будзе трымаць як свайго (што да гэбрайства, то яно ніколі яго не "трымала", паколькі заўсёды было з ім паўз ягоную волю і пажаданасць).
Шырока рэкламаваная настальгія Шагала па Віцебску — гэта настальгія па месцы, якое трымае цябе як замес свайго з-месту: вымыкаючы сябе адсюль "з карэннем”, ты вымыкаеш сябе з сябе. нават калі робіш гэта дзеля таго, каб пазбавіцца не тоеснай твайму часу прасторы...
(I тады прастора латае тваю адсутнасць тваім сумам па сваім месцы ў прасторы...)
Адначасна мы мусім заўважыць, што гэтая настальгія нішто іншае, як сведчанне наяўнасці пераважна прасторавай ментальнасці беларуса ў пераважна часавай ментальнасці гэбрая. бо з сваёй, толькі гэбрайскай ісвы Шагал аніяк не мог “быць дрэвам”. якое сумуе па месцы сваёй нязрушанасці (пра гэта — ніжэй). Тым болей цікава (у аспекце прастора-часавага дуалізму ягонай экзістэнцыі) адзначыць. што "дрэва" назаўсёды застанецца ўлюбёнай метафарай Шагала. ("Бачыш дрэва і думаеш: а наша дрэва другое, неба другое, усё
не тое, і з гадамі ўсё больш і больш адчуваеш, што сам ты "дрэва". якому патрэбная свая зямля, свой дождж. сваё паветра..." (1936 г.). Тлеба, якая наталяла карані майго мастацтва. — гэта горад Віцебск, але маладому жывапісцу патрэбны быў Парыж, як дрэву патрэбна вада, каб яно не засохла" (1950 г.). “Як дрэва з Радзімы. вырванае з карэннем. я быццам вісеў у паветры. Але ўсё ж такі жыў і рос" (1973 г )Тут не лішнім будзе яшчэ заакцэнтаваць. што ў Шагала гэтае “дрэва” зусім не нейкае там “дрэва-абстракцыя". а “дрэва" з канкрэтнага віцебскага ландшафту. як і ў сантыментах кожнага, ужо без усялякага "дуалізму". беларуса на чужыне. Разам з тым... звернем яшчэ трохі ўвагі на апошнюю цытату: “Як дрэва з Радзімы. вырванае з карэннем. я быццам вісеў у паветры. Але ўсё ж такі жыў і рос”. Для пераважна прасторавага мыслення беларуса. для мыслення таго. хто сапраўды. як дрэва. укаранёны ў гэтую зямлю. наўрад ці была б натуральнаю метафара вырванага і павіслага ў абстрактным "недзе" дрэва. якое да таго ж яшчэ ў тым эфемерным "недзе" жыве і расце. Для беларусаў дрэвы не лётаюць, тым больш — не растуць у паветры. (Вядомая показка распавядае, што адзін паважны расейскі, у другім варыянце — беларускі чыноўнік з'едліва прамовіў з нагоды выставы карцінаў Шагала: "Еврен. да еіце летают”. Ад сябе. нават з пэўнай зайздрасцю. заўважым: гэбрай, які не "летает” — гэта не зусім гэбрай.)
Шагал — вялікі мастак, але мы не дамо веры Шагалу — ён не быў “дрэвам". Шагал не мог быць дрэвам ужо адно таму. што ён не баяўся вышыні. (Дрэва баіцца вышыні. і яно зусім не хоча быць высока, вышэй за магчымасці карэнняў утрымаць яго каля зямлі.) А Ша-
гал увесь быў над зямлёю. у паветры, ён не толькі летуценіў, а фізічна. увесь. лётаў. лунаў. кружляў...
Чаму Шагал не баяўся вышыні (беларус і ў казцы на неба лезе па драбінах)? Звычайна вышыні не баіцца той, хто набрыняў хуткасцю. у каго хуткасць руху (кінетычная энергія ўласнага — тэмпаральнага — часу) пераадолела страх цяжару цела (статыстычны цяжар уласнай — тэмпаральнай — прасторы) упасці і разбіцца. А яшчэ, пэўна, і таму, што: "Усе шляхі небяспечныя для нас, акрамя шляху. які вядзе на неба". Гэбрайскі народ, гнаны да апошняга з бацькаўшчыны. абраў за Айчыну нябёсы. Ён. згарнуўшы прастору свайго бытавання да памераў тэксту пісанай Торы. толькі нагамі ступаў па зямлі (усюды яму чужой). а насампраўдзе жыў над дахамі і вершалінамі дрэваў, там, дзе лётаюць птушкі і анёлы. здаралася і яшчэ вышэй. Зрэшты, усё гэта добра відаць на малюнках Шагала. якія тапаірафічна дакладна пазначаюць геаграфію краіны ягоных супляменнікаў.
Але ўсё ж такі гэта былі людзі. а не анёлы, яны маглі жыць над нечым і не маглі ў нічым; і як ні шчылілі яны сябе ў вертыкальны прамень часу, цяжар цялеснасці раскатваў іх па гарызанталі зямной прасторы; і як ні ўціскалі яны гісторыю свайго бытавання паміж літараў Торы, яна чаплялася. заблытвалася. гублялася ў хмызах. на гразкіх сцежках, сярод пясчаных выспаў і неяк прарастала пакручастымі лёсамі скрозь абшар гісторыі беларускага краю... Потым гэтыя лёсы даводзілася выдзіраць адсюль. атрасаючы зямлю з карэнняў. Пясок атрасаўся, а зямля заставалася. трымала...
“Як я зайздрошчу ўсім Вам. Вы маглі быць на яго пахаванні, ісці па нашай зямлі (курсіў тут і далей мой. — В. А.) за яго труною, і паветра неба. таго самага
неба. якое я так часта намагаўся аднавіць на сваіх карцінах. абдымала б вас. Чаму гэтае паветра не далятае да мяне сюды, у задушлівую прастору? Чаму лёс падзяліў мяне на дзве часткі — цела тут — душа там?" (ліст у менскую газету “Октябрь”, з прычыны смерці Іегуды Пэна. 1973 г.).
Гэтым у высокім сэнсе меладраматычным эпізодам, бадай. можна было б і скончыць тэкст. Але апошні сказ цытаты патрабуе каментару.
... He душа Шагала засталася тут, на Беларусі (душа ў чалавека заўсёды пры сабе. што час пры гадзінніку). а цела. якое беларуская прастора вынайшла як яшчэ адзін з безлічы феноменаў самой сабе, і таму ўжо нідзе і ніколі гэтае цела не магло быць нечым іншым. акрамя як феноменам тутэйшай беларускай прасторы.
Кшыштаф Чыжэўскі
Чалавек, які акрэслівае мяжу, вельмі часта вызначае лінію прыналежнасці да сферы сакральнага.
Кшыштаф Чыжэўскі
Гэтай метафарай. пазычанай у героя майго тэксту і вынесенай у загаловак. бадай, можна ў нейкім сэнсе акрэсліць галоўны клопат Кшыштафа Чыжэўскага ва ўсіх ягоных вымерах: менеджара культурніцкіх праектаў, галоўнага рэдактара часопіса "Краснагруда". урэшце — вандроўніка. Апошняе ў гэтым пераліку можа падацца выпадковым, бо вандроўнік найменш будаўнік. I гэта сапраўды так. Але. з іншага боку, вандроўка ёсць тым адзіна магчымым ідэальным домам, у якім страха не захінае неба.
Хаця, калі пажадаць большай дакладнасці, то давядзецца заўважыць, што Кшыштафа Чыжэўскага хвалюе не столькі праблема “страхі", колькі праблема "сценаў", гэта значыць таго. што абмяжоўвае магчымасць засваення ўласнай прысутнасцю культуралагічнай прасторы.
Кшыштаф Чыжэўскі не метафізік, кантава “зорнае неба над галавой" — не ягоныя турботы, здаецца, яму павінна быць значна бліжэй кантава “этыка", бо толькі наяўнасць “маральнага закону ўва мне” (а значыць і ў другім, іншым) стварае вандроўніку, як і гандляру ці даследніку. вераемнасць бяспечнага выхаду за межы спадчыннага дзядзінца. Без гэтага. a priori нам дадзенага маральнага закона ніхто. акрамя заваёўніка, не змог бы разгортваць для сябе перспектыву далягляду.
Праўда, у меру майго ведання тэкстаў Кшыштафа Чыжэўскага, я не магу сцвярджаць. што этыка яго цікавіць сама з сябе ці сама ў сабе. Зусім верагодна. яго болей інтрыгуе тое. што адразу пасля этыкі. — гэта значыць геаграфія. (Яшчэ раз паўтаруся, як на маё перакананне, геаграфія сталася магчымай адно дзякуючы этыцы. Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў распачалася не раней. чым у асноўных сваіх знаках і атрыбутах сфармавалася Вялікая этычная эпоха — хрысціянства. Усё дахрысціянскае засваенне свету было не спазнаннем прасторы, а яе гвалтоўным авалоданнем.)
Фізічная геаграфія і геаграфія культуры — з'явы непадзельныя. уласна, гэта адна і тая самая з'ява, у якой спачатку быў больш актуальны фізічны аспект. а ўжо бліжэй да нашага часу заактуалізаваўся аспект культуралагічны.
У XV стагоддзі этыка дапамагла адбыцца падзеі геаграфіі. у XX — культуралогіі.
Кшыштаф Чыжэўскі — і вандроўнік. і культуролаг, таму ён. безумоўна. этык. Але ні ў якім выпадку не наадварот.
Як вандроўнік, Кшыштаф Чыжэўскі не любіць межаў, бо мяжа — гэта тое, што запыняе вандроўку. але. як культуролаг, ён мусіць з пашанай ставіцца да мяжы. бо ў шмат якіх выпадках фігурай мяжы акрэсленыя контуры культуры.
Як скасаваць мяжу, не касуючы межы?
Механізм “фізічнага" касавання межаў быў вынайдзены даўно — імперыя. Але відавочна. што сёння ўжо немагчымыя такія наднацыянальныя структуры, як Вялікае княства Літоўскае. Рэч Паспалітая. Габсбургская манархія. Асманская імперыя. Брытанская імпе-
рыя. СССР і да т.п. Кшыштаф Чыжэўскі гэта выразна фармулюе. а фармулюючы. шукае альтэрнатыву колішнім імперыям — і таму, што рэанімацыя былых у прынцыпе немагчымая, і таму. што класічная імперыя. сціраючы межы, сцірала іх да рэшты. разам з тым сакральным знакам культуры. які яны акрэслівалі.
Ідэя Еўропы рэгіёнаў ці. інакш, Еўропы татальнага цэнтра (на паверхні шара цэнтр знаходзіць сябе ў кожнай асобнай кропцы), у рэчышчы якой спрабуе намацаць альтэрнатыву колішнім імперыям Кшыштаф Чыжэўскі — гэта. у рэшце рэшт, нішто іншае. як, магчыма. і неўсвядомленае. жаданне замены ідэалагемы прасторы на ідэалагему дыскурсу. Што найперш азначае кастрацыю традыцыйнага цэнтра. як агрэсіўнага механізму адмыкання і разгортвання прасторы сродкамі зброі. палітыкі ці культуры. А затым — стварэнне рэгрэсіўнага механізму, які б. аднак, змог пазбаўленую цэнтра прастору, гэта значыць ужо дыскурс, структурна ўтрымліваць як нешта цэлае і тым самым берагчы ад экспансіі энтрапіі.