Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
42.26 МБ
Адным словам, уся праблема палягае ў тым, як замяніць ідэалогію (шырэй — светабачанне) Мадэрну на ідэалогію (светабачанне) Постмадэрну.
Наколькі я ведаю. Кшыштаф Чыжэўскі рашуча не прымае Постмадэрн як форму і спосаб мыслення. але, тым не менш. базавыя ідэі, да якіх ён актыўна звяртаецца. месцяцца ў полі постмадэрновай ідэалагемы (Еўропа рэгіёнаў. татальнасць цэнтра як анігіляцыя цэнтра, дзейная культура. этас паўзмежжа...).
Бадай, на ўлюбёным Кшыштафам Чыжэўскім сюжэце паўзмежжа давядзецца спыніцца асобна...
Падобна да таго. што паўзмежжа, дзе сыходзяцца і суіснуюць у рэальных сацыяльных і культур-
ных практыках самыя розныя этнічна-нацыянальныя групы, уважаецца Кшыштафам Чыжэўскім за магчымую мадэль цывілізаванага і прасторавага ўладкавання, якое можа стацца плённай альтэрнатывай як наднацыянальным імперыям, так і нацыянальным дзяржавам.
Гісторыя паўзмежжа — гэта гісторыя эвалюцыі стасункаў з Іншым: ад фізічнага зніштажэння Іншага да намацвання магчымасці дыялогу з ім праз працяглы перыяд жорсткай палемікі. Асабіста мяне феномен паўзмежжа цікавіць найперш тым, што яно задоўга да XX стагоддзя дэманстравала магчымасць жыцця без Ісціны, назапашвала досвед такога жыцця і, пэўна, шмат у чым прычынілася да канчатковага краху ідэі Ісціны ў найноўшую пару.
Паўзмежжа здавён відавочніла практыкай пабытовай рэальнасці латэнтна ўтоенае веданне, што пры розных багах (ісцінах) чалавек нараджаецца і памірае аднолькава, дый жыццём не моцна розніцца. Усе высілкі па адпрэчванні гэтай эмпірычнай відавочнасці праз палеміку з Іншым за ісціннасць сваёй Ісціны. фармальна замацоўваючы наяўнасць Ісціны, бурылі ідэю Ісціны з самага яе падмурку, бо ў гэтай зацятай і бясконцай палеміцы некалі мусіў быў быць пачуты Іншы ў яго, іншага, Ісціне. Але дзве Ісціны — гэта адсутнасць Ісціны. У адрозненне ад сыру, які і ў кавалку той самы сыр. Ісціна абсалютная. непадзельная і адзіная (адзінкавая).
Для чалавека паўзмежжа разуменне сябе не як прэзентанта непадзельнай Ісціны, а як толькі іншага сярод іншых. сфармавалася значна раней, чым наўсцяж распаўсюдзілася і запанавала ідэя Дыялогу. I хаця гэтае веданне да пары заставалася ў чалавеку
паўзмежжа ўтоеным. ён моўчкі ведаў, чым ёсць Дыялог для Ісціны.
Зусім не выпадкова. што ідэя Дыялогу канстытуявалася толькі ў XX стагоддзі, бо толькі ў XX стагоддзі завершылася бурэнне ўсіх цэнтрапалеглых, логацэнтрычных ідэй. і найістотнейшай сярод іх — ідэі Ісціны.
Калі Ісціна магчымая. то Дыялог немагчымы, а калі магчымы дыялог. то немагчымая Ісціна.
Прымірэнне з ідэяй Дыялогу — гэта маўклівае пагадненне з тым. што Ісціна немагчымая, а магчымы толькі Дыялог як анемічнае сумоўе нікога ні з кім.
Іншая рэч, а ці магчымы напраўду Дыялог, ці не ёсць ідэя Дыялогу чарговым ідэалагемным сімулякрам? Мне здаецца, што якраз Кшыштаф Чыжэўскі. адзін з самых паслядоўных адэптаў ідэі Дыялогу, аналізуючы ў розных ракурсах бацькаўшчыну гэтай ідэі паўзмежжа, ужо трывожна ўслухоўваецца сам у сябе і задуменна азіраецца па баках. Нешта там, унутры гэтай ідэі, глыбока пад пацінай гуманізму не так, як жадалася б. адгукаецца, нейкія чуюцца там абертоны, дысгарманічныя шумы. а не чыстае рэха... Калі мае "інсінуацыі" што да Кшыштафа Чыжэўскага хоць у нейкай меры слушныя і калі я не памыляюся ў сваіх меркаваннях наконт сутнасці Дыялогу. то Кшыштаф Чыжэўскі мае падставы для трывожнага задумення. He хацелася б быць катэгарычным, але. як мне ўяўляецца, ідэя Дыялогу — гэта толькі часовы падменнік Ісціны ў эпоху яе татальнай крызы.
3 ідэі Дыялогу нічога не вынікае, яна нічога ў сабе не акумулюе і нікуды не рухае; Дыялог — гэта не новая ідэалогія, а ўсяго толькі іншая тэхналогія рэалізацыі чалавекам магчымасцяў быцця. Роля Дыялогу палягала адно ў тым. каб без ганьбы пахаваць ідэю Іс-
ціны і ў меру магчымасці падрыхтаваць грамадства да ідэі Постмадэрну.
Я ўжо згадваў, што Кшыштаф Чыжэўскі вельмі скептычна ставіцца да Постмадэрну, але, заангажаваўшы сябе тапаграфічна і рэфлексіўна сітуацыяй паўзмежжа, ён міжволі апынуўся ў прасторы. якая і ёсць натуральнай (а не тэарэтычнай, як у цэнтры) рэальнасцю Постмадэрну, ёсць наяве тым, што цэнтр яшчэ толькі тэарэтычна імкнецца выбудаваць унутры самога сябе.
Я не бачу патрэбы разгортваць у гэтым тэксце аргументацыю тэзы. што паўзмежжа ёсць рэальнасцю абстракцыі Постмадэрну (зрэшты, гэта. лічы, навідавоку). Я хачу звярнуць увагу толькі на адзін момант, істотны як для практыкі Постмадэрну. так і для практыкі адпрэчваючага Постмадэрн Кшыштафа Чыжэўскага. а менавіта — на дзейную культуру. (Праўда, тут адразу мушу заўважыць, што Кшыштаф Чыжэўскі нагружае гэтае словазлучэнне іншымі і значэннем. і сэнсам.)
Кожная культура на паўзмежжы (і ў кожным сваім складніку) мусіць быць дзейнай, бо яна тут знаходзіцца ў перманентнай вайне (палеміцы, дыялогу) з іншымі культурамі.
Культура цэнтра — статычная, яна абароненая ад Іншага ўсім полем перыферыі і таму мае магчымасць рэалізоўваць сябе ўнутры самой сябе; культура на паўзмежжы выяўляе і рэалізуе сябе вонкі. яна заўсёды сцвярджае сябе насупраць другой культуры (некалькіх культур) і таму павінна быць дзейнай увесь час — бясконца жывой і бясконца дынамічнай: знерухомець для яе — адразу згінуць, быць праглынутай другой культурай. Вось чаму культура ў сітуацыі паўз-
межжа — гэта абавязкова рэальная культура, тут яна не можа сабе дазволіць раскошу. якую мае ў цэнтры, — уяўляць сябе культурай. а не быць ёй; на паўзмежжы кожная культура ёсць адно тады, калі яна ёсць. і толькі такой. якой яна ёсць, а не была (архіў) ці будзе (каталог).
Адным словам. культура паўзмежжа заўсёды ў стане перформанса. яна ёсць. пакуль адбываецца. I штаб-кватэра Кшыштафа Чыжэўскага ў Сэйнах. на памежжы Польшчы, Літвы і Калінінградскай вобласці — той самы постмадэрновы перформанс. Перабярэцца Кшыштаф у Варшаву. Парыж ці на Антыльскія астравы — і ад усёй яго культуралагічнай і выдавецкай дзейнасці назаўтра ў Сэйнах застанецца адзін успамін. як у панядзелак ад нядзельнага кірмашу. 3 аўторку Сэйны пачнуць рыхтаваць наступны кірмаш.
* * *
Кшыштаф Чыжэўскі праз браму паўзмежжа спрабуе выйсці за межы адной лакальнай культуры. У адрозненне ад яго мы, наадварот, спрабуем увайсці ў межы адной лакальнай культуры. Мы ўсё яшчэ не ўцялеснілі метафізіку беларускай прасторы ў рэальных ландшафтах. Для нас усё яшчэ застаецца актуальным працэс перайначвання геаграфічнай ідэі Беларусі ў канкрэтныя тапаграфічныя праекты. Нас яшчэ чакае праца па пераносе паэтычных і палітычных абстракцый з ірацыянальнага. містычнага вымеру ў вымер падзейнасці, фактурнасці. шараговасці. Для нас Беларусь усё яшчэ святочны ласунак, а не хлеб надзённы...
3 усяго гэтага. як быццам, вынікае, што праблематыка творчасці Кшыштафа Чыжэўскага і бела-
рускіх інтэлектуалаў вектарна скіраваная ў супрацьлеглыя бакі (у яго — да выхаду за мяжу. у нас — да ўваходу ў межы). Але калі глядзець не на фармальны бок нашых узаемадачыненняў, а на сутнасны, то праблематыка Кшыштафа Чыжэўскага не падасца нам супраціўнай. бо гэта тая самая наша праблематыка, толькі яна месціцца ў іншым перыядзе альбо ў іншай сітуацыі нашай (ці таксама і нашай) гісторыі. Адсюль і паразуменне паміж беларускімі інтэлектуаламі і Кшыштафам Чыжэўскім.
Бадай, якраз гэтае двубочнае паразуменне дазволіла не каму іншаму. а менавіта Кшыштафу Чыжэўскаму заўважыць унікальную адметнасць сучаснага беларускага інтэлектуалізму, які не адчувае дысгармоніі ў адначасным памкненні да ўваходу ў межы і да выхаду за межы — пры татальнай заглыбленасці ў сакральную ідэю Нацыі беларускі інтэлектуалізм упарта актуалізуе прафанную ідэю лучнасці з еўрапейскім культуралагічным кантэкстам...
Пэўна. нашыя ўзаеміны з Кшыштафам Чыжэўскім і далей будуць разгортвацца і паглыбляцца. Бо мы, гэтаксама як і ён. спрабуем збудаваць страху, якая не будзе захінаць неба. Толькі наша сітуацыя розніцца з ягонай тым, што мы пакуль яшчэ не маем сценаў.
Міхась Стральцоў
ВУСЦІШ БЫЦЦЯ
Але ж і болей чым імгненне He прыме вечнасць ад цябе.
Міхась Стральцоў
Увесь Ён — нязбыўны сум з прычыны непазбежнасці вяртання ў нежытво.
Мы ўсе прамінаем гэты шлях, але да пэўнае пары лішне не смуткуем з такога наканавання. А ён ці не ад пачатку ўзяў занадта блізка да сэрца неадпрэчнасць смерці — і тым жыў. I таму так жыў, як жыў і пісаў пераважна з тае нагоды. што трэба будзе памерці (калі не фанабэрыўся. не падрабляўся. не блазнаваў).
Раней я думаў, што ягоная засяроджанасць на татальнай прысутнасці смерці ў жыцці паходзіць ад хранічнай любові да жыцця. Толькі гэта. здаецца. не зусім так. Жыццё ён. натуральна, любіў, але не больш хваравіта. чым нехта іншы. А вось адчуваў яго — з усімі пахамі. фарбамі, гукамі. — як мала хто яшчэ. 3 гэтага фатальна абвостранага ўспрыняцця існага і вынікала такое ж вострае пачуццё непазбежнасці страты ўсяго. што ёсць "пад гэтым небам сінім і любімым". Адсюль нязбыўны сум і нават у спякоту падняты каўнер, якім ён атуляўся ад сцюжы за спінай. адсюль жанчыны і віно — як марная вымога сагрэць заўсёды восеньскае сэрца. адсюль і сцішаны дакор. вымаўлены на паваротцы ў вечную засень: мой свеце ясны...
"Ёсць таленты... што самі нібы ўвасабленне пакутнага духу. адрынутага паводле нейкай незразумелай
прычыны ад самога жыцця і асуджаныя трапятацца ў вечнай празе зліцца з ім”.
Ён не стамляўся (і ў траве, і на асфальце) выглядаць жыццё, прагнучы адшукаць вечнае вымярэнне сваёй прысутнасці ў ім. але ўсюды з-за нечага паўставала нішто. Найдалей ад нішто было дзяцінства. і ён неаднойчы ўцякаў з даросласці туды — у свае раннія ды маладыя гады. Аднак і там заўжды нешта (ці нехта) канала: само дзяцінства, юнацкае каханне, дзед Міхалка...
Кажуць, у яго было шмат жанчын. Напэўна. гэта насампраўдзе так. бо ён не любіў жанчын. Ён толькі персаніфікаваў жыццё ў той ці іншай жанчыне і такім чынам "заляцаўся да жыцця" “ў вечнай празе зліцца з ім”. Але чым тужэй згортваўся ў каханні, тым тужлівей ападаў на сэрца сум. Бадай, з гэтага амаль адчайнага суму ён мог здагадацца. што той, хто хаваецца ад тэрору небыцця ў каханне, — самахоць прыспешвае сваю невараць, бо чалавек найперш памірае ў жанчыне. а ўжо потым — сам у сабе... Ён не здагадаўся, хоць сэрцам адчуваў небяспеку і таму доўга не трываў жанчыну побач, хаваўся ад адной за другую ці сыходзіў ад усіх да мужчын (сяброў) і віна.